Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 277с.
Мінск 2006
раюць сокасмактальныя віды — тлі, цыкады, лістаблошкі, клапы і інш.
Шмат фітафагаў і сярод пазваночных. У наземным ярусе жывуць дробныя грызуны: рыжая палёўка, лясная і жаўтагорлая мышы і інш.
Буйныя капытныя (ласі, алені, лані, дзікі) летам удзельнічаюць у спажыванні зялёнай масы раслін, а зімой — галінкавых кармоў і кары дрэў.
Драпежныя жывёлы насяляюць усе ярусы лістападных лясоў. У глебавападсцілачным ярусе жывуць драпежныя мнаганожкі касцянкі, жукі жужалі, драпежныя павукі і кляшчы. Вядучае месца сярод драпежных беспазваночных займаюць мураўі, якія будуюць наземныя гнёзды, але ў пошуках корму абследуюць усе ярусы лесу. Верхнія гарызонты глебы асвойваюць краты.
У наземным ярусе звычайныя насельнікі амфібіі і паўзуны: жабы, трытоны, яшчаркі, змеі.
1 2 3
Мал. 48. Жыхары лесу: 1 — жукалень; 2 — чорны дрозд; 3 — ліс звычайны
Разнастайнасць экасістэм
Насякомаедныя птушкі збіраюць корм пераважна ў кронах дрэў і ў подсціле. Гэта звычайна дразды, мухалоўкі, сініцы, валасянкі і пеначкі.
Драпежныя звяры характэрны як для наземнага (ліс звычайны, воўк, буры мядзведзь, янотападобны. сабака, гарнастай, ласка), так і для дрэвавага ярусаў (рысь, куніца).
Доўгае і інтэнсіўнае сельскагаспадарчае асваенне рэгіёнаў лістападных лясоў прывяло да рэзкага збяднення іх жывёльнага насельніцтва, да поўнага знікнення многіх відаў, асабліва буйных пазваночных, напрыклад дзікага ляснога ката.
Біём пустыні (мал. 49). Важнейшай асаблівасцю абласцей развіцця пустынных біёмаў з’яўляецца рэзкая перавага выпарэння над ападкамі. Недахоп вільгаці ў спалучэнні з высокім выпарэннем, сухасцю паветра і інтэнсіўнай сонечнай радыяцыяй вызначае галоўныя ўмовы пустынь. Колькасць ападкаў у розных пустынных рэгіёнах і ўнутры іх вагаецца ад 150—200 да 40—50 мм у год аж да поўнай адсутнасці.
Расліннасць. Стратэгія выжывання раслін у пустынях розная. Так, пустынныя раслінысклерафіты, пераважна дрэвы і кустоўі (вярблюджая калючка, саксаул), развіваюць магутныя стрыжнёвыя каранёвыя сістэмы. Яны могуць пранікаць у глыбокія падземныя гарызонты павышанай вільготнасці, за
Мал. 49. Пустыня
кошт чаго і існуюць расліны. Насупраць, многія злакі ўтвараюць густую валасніковістую каранёвую сістэму ў верхніх глебавых гарызонтах. Іх ніцепадобныя карані пранікаюць у глебу на метр ці крыху болей, але паверхневае размяшчэнне каранёў дае магчымасць выкарыстоўваць прыглебавую ранішнюю расу ці рэдка выпадальную дажджавую ваду.
Іншыя пустынныя расліны — сукуленты — назапашваюць вільгаць у воданазапашвальнай парэнхіме сцёблаў (кактусы, малачаі) ці ў лісці (алоэ, агавы). Марудны расход назапашанай вады дае ім магчымасць выжыць у самыя засушлівыя перыяды года.
Асобую групу ўяўляюць расліны са скарочаным жыццёвым цыклам, змешчаным на адносна больш віль
ЭКАСІСТЭМА АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
86
Мал. 50. Пустынны эфемер — мак каліфарнійскі, ці эшольцыя
готныя адрэзкі года (4—6 тыдняў у пачатку вясны ці ў канцы восені). Гэта травяністыя расліны — эфемеры (мал. 50) і эфемероіды. Насенне аднагадовых эфемераў (мак, крупка, крынічнік) і падземныя органы (цыбуліны, клубні, карэнішчы) шматгадовых эфемероідаў (цюльпан, гусіная цыбуля) захоўваюць жыццяздольнасць на працягу некалькіх гадоў, дзякуючы чаму яны і перажываюць малаводныя гады.
Раслінным згуртаванням пустынь уласцівы разрэджаны рост над глебай і значная самкнутасць у падземнай частцы.
Жывёлы. Для іх таксама, як і ддя раслін, характэрна разрэджанасць і мазаічнасць размеркавання па тэрыторыі, наяўнасць доўгага перыяду спакою ў неспрыяльныя для актыўнага жыцця сезоны года. Рухомасць жывёл дае ім магчымасць закопвацца пад зямлю і праводзіць там усё жыццё ці асобныя яго цыклы (тэрміты, макрыцы, лічынкі многіх насякомых і інш.).
У жывёл пустынь добра развіты разнастайныя прыстасаванні (адаптацыі) для эканоміі вільгаці: рагавое скурнае покрыва ў паўзуноў, назапашванне тлушчу як рэзерву вады ў некаторых органах у капытных, у хвасце ў грызуноў, у горбе ў вярблюдаў (мал. 51). Многім капытным і большасці птушак уласцівы міграцыі і далёкія качаванні ў пошуках вады і
Мал. 51. Адаптацыі жывёл пустынь для эканоміі вільгаці: 1 — двухгорбыя вярблюды, 2 — грымучая змяя
ежы. Для многіх жывёл (насякомых, яшчарак, дробных птушак) характэрны начны і прыцемкавы спосаб жыцця, пры якім актыўнасць прыпадае на найбольш прыдатныя гадзіны сутак. Некаторыя дзённыя яшчаркі (агамы) і змеі ў сярэдзіне дня залазяць на высокія галіны кустоўяў, дзе паветра менш нагрэтае, чым у прыземным слоі.
Такім чынам, параўнанне двух раз
гледжаных біёмаў дае вельмі выразнае ўяўленне пра цесную сувязь знешняй будовы, фізіялагічных і біяхімічных асаблівасцей жывых арганізмаў з асяроддзем іх пражывання. Разнастайнасць умоў жыцця ў розных рэгіёнах планеты цягне за сабой разнастайнасць жывых арганізмаў, якія іх засяляюць, а значыць, і фарміраванне самых разнастайных экасістэм — «цаглінак» біясферы.
01. Што такое біём? Прывядзіце прыклады біёмаў. 2. Якімі асноўнымі фактарамі знешняга асяроддзя характарызуюцца біёмы лістападных лясоў? пустынь? 3. Параўнайце стратэгіі выжывання дамінуючых груп раслін у біёмах лістападных лясоў і пустынь. Прывядзіце прыклады. 4. Якія асаблівасці вертыкальнага размеркавання жывёл лістападных лясоў? пустынь? Чым яны тлумачацца?*
88
ЭКАСІСТЭМА АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
21. Аграэкасістэмы і іх асаблівасці
Паняцце аграэкасістэмы. У біясферы, акрамя натуральных экасістэм (лясы, тундры, стэпы, пустыні, рэкі, моры і г. д.), існуюць аграэкасістэмы (грэч. agros — поле) — згуртаванні раслін, жывёл, грыбоў і мікраарганізмаў, створаныя чалавекам для атрымання сельскагаспадарчай прадукцыі ці рэкрэацыі (адпачынку).
Прыкладамі такіх экасістэм з’яўляюцца палі, агароды, сады, паркі, лугі, зялёныя насаджэнні, наземныя і марскія пашы (мал. 52).
У аграэкасістэмах чалавек стварае спрыяльныя ўмовы для арганізмаў, якія вырошчвае, ажыццяўляе кантроль за ўсімі этапамі вытворчасці карыснай для яго прадукцыі і развіцця самой сістэмы. Для гэтага ён ужывае спецыяльна распрацаваныя агратэхнічныя прыёмы: сяўбу (пасадку) высокапрадукцыйных сартоў раслін, пры неабходнасці штучнае арашэнне, унясенне ўгнаенняў, розныя спосабы апрацоўкі глебы (узворванне, баранаванне, дыскаванне і інш.), барацьбу з пустазеллем, шкоднікамі і хваробамі раслін.
Структура аграэкасістэмы. Як і любая прыродная экасістэма, аграэкасістэма (аграцэноз) валодае пэўным складам арганізмаў (культурныя расліны, пустазелле, насякомыя, дажджавыя чэрві і інш.) і характэрнымі ўзаемаадносінамі паміж імі і асяроддзем пра
жывання. Гэтыя ўзаемаадносіны найбольш выразна праяўляюцца на ўзроўні трафічных сувязей, у якія і ўмешваецца чалавек, рэгулюючы іх з карысцю дая арганізмаў, што вырошчвае.
У аграцэнозе (напрыклад, на пшанічным полі) складваюцца тыя ж харчовыя ланцугі, што і ў прыроднай экасістэме. Прадуцэнтамі з’яўляюцца пшаніца і пустазелле, кансументамі — насякомыя, птушкі, палёўкі, лісы, рэдуцэнтамі — грыбы і бактэрыі. У функцыянаванне кожнага звяна харчовага ланйуга ўмешваецца чалавек, ствараючы з дапамогай агратэхнічных прыёмаў прыдатнае асяроддзе для атрымання высокіх ураджаяў пшаніцы.
Адрозненні аграэкасістэм ад натуральных экасістэм. Паміж натуральнымі і штучнымі экасістэмамі побач з падабенствам маюцца і вялікія адрозненні, якія неабходна ўлічваць у сельскагаспадарчай практыцы.
Папершае, у прыродных экасістэмах у выніку доўгай эвалюцыі арганізмы набылі карысныя адаптацыі для жыцця ў канкрэтных тыпах экасістэм. Усе неканкурэнтаздольныя віды былі выключаны са складу біяцэнозу самой прыродай у ходзе натуральнага адбору. Таму натуральны біяцэноз характарызуецца ўстойлівасцю і прыстасаванасцю да ўмоў асяроддзя пражывання.
Аграэкасістэмы і іх асаблівасці
3
Мал. 52. Аграцэнозы: 1 — агарод; 2 — поле; 3 — паша
У аграэкасістэмах вырошчваюцца арганізмы з патрэбнымі для чалавека прыкметамі, уласцівасцямі, якія ён стварыў штучным адборам. Таму атрыманыя чалавекам сарты раслін, пароды жывёл, якія маюць шэраг карысных для яго прыкмет, не могуць канкурыраваць з прадстаўнікамі дзікай флоры і фауны. Вось чаму чалавек павінен ахоўваць, абараняць, ствараць аптымальныя ўмовы для арганізмаў, якія вырошчвае. Па гэтай прычыне ўстойлівасць аграцэнозаў невялікая. Яны не здольны да самападтрымання, для іх існуе пагроза гібелі ад масавага размнажэння пустазелля, шкоднікаў і ўзбуджальнікаў хвароб.
Няцяжка ўявіць, якім будзе ўраджай бульбы, калі чалавек не прыме меры па ахове пасеваў ад каларадскага жук.а. Наўрад ці можна атрымаць высокі ўраджай яблыкаў, калі не змагацца са шкоднікамі гэтай культуры — яблыневай пладажэркай і яблыневым кветаедам. Без
падаўлення развіцця фітапатагенных грыбоў (іржауных, мучністарасяных, фузарыевых і інш.) немагчыма вырасціць высокі ўраджай зерневых культур, пладоў і гародніны. Таму без удзелу чалавека, яго няспыннай yeari і актыўнага ўмяшальніцтва ў жыццё аграэкасістэмы яна праз нейкі час разбураецца пад ціскам больш прыстасаваных арганізмаў натуральнай флоры і фауны.
Падругое, для натуральных экасістэм асноўнай крыніцай энергіі з’яўляецца Сонца. Для падтрымання жыцця аграэкасістэмы, акрамя сонечнай, неабходна дадатковая энергія, якую чалавек затрачвае на вытворчасць угнаенняў, прэпаратаў для барацьбы з пустазеллем і шкоднікамі, на арашэнне і асушэнне зямель, узворванне, баранаванне, праполку і г. д. Без гэтага існаванне аграцэнозаў практычна немагчыма.
Патрэцяе, у аграэкасістэмах у параўнанні з натуральнымі згур
ЭКАСІСТЭМА АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
таваннямі рэзка зніжана відавая разнастайнасць жывых арганізмаў. На палях звычайна вырошчваюць адзін ці некалькі відаў (сартоў) раслін, што прыводзіць да істотнага збяднення відавога складу натуральнай фауны, грыбоў і мікраарганізмаў. Больш таго, біялагічная аднастайнасць вырошчваемых культурных раслін, якія займаюць велізарныя плошчы, з’яўляецца асноўнай прычынай узнікнення масавага размнажэння («экалагічнага выбуху») іх шкоднікаў і ўзбуджальнікаў хвароб.
Пачацвёртае, істотным адрозненнем паміж натуральнай экасістэмай і аграэкасістэмай з’яўляецца розны баланс пажыўных элементаў. У прыродных экасістэмах першасная і другасная прадукцыя спажываецца і пераўтвараецца ўнутры экасістэмы, г. зн. у замкнутым кругавароце рэчываў. У аграцэнозе кругаварот рэчываў парушаецца, ён становіцца адмоўным, паколькі значная частка рэчыва забіраецца чалавекам з ураджаем і пакідае экасістэ