Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 277с.
Мінск 2006
Мал. 45. Скрыпень (іванчай)
ЭКАСІСТЭМА АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
80
сяляцца кустоўі. Адначасова фарміруецца звязаны з лугавакустовай расліннасцю комплекс жывёльнага насельніцтва: шматлікія і разнастайныя насякомыя і іншыя беспазваночныя, грызуны, звязаныя ў сваім жыцці з лугамі і ляснымі палянамі. Развіццё ягаднага кустоўя прыцягвае вялікую колькасць відаў птушак, наяўнасць добра праграваемых месцаў — рэптылій і г. д. Фарміруецца багатае і разнастайнае згуртаванне зарастаючай высечкі.
Гэта стадыя займае 3—5 гадоў, пасля чаго пачынаецца інтэнсіўнае развіццё святлолюбівых драбналісцевых дрэвавых парод (асіна, бяроза, вярба і інш.). Паступова дрэвы, якія падраслі, выцясняюць кустоўі і найбольш святлолюбівыя віды траў: кустовалугавое згуртаванне змяняецца маладым лісцевым лесам з несамкнутымі кронамі. Гэта цягне за сабой збядненне жывёльнага насельніцтва ў сувязі са знікненнем багатага разнатраўя і кустовай расліннасці. Пасля змыкання крон і пераходу згуртавання ў фазу больш спелага лісцевага лесу з самкнутай кронай (праз 15—20 гадоў ад пачатку сукцэсіі) біяцэноз зноў некалькі ўскладняецца. У ім фарміруецца больш ці менш поўны комплекс расліннага і жывёльнага насельніцтва, характэрны для спелых лісцевых лясоў.
Пад дрэвавым полагам, ва ўмовах зацянення і павышанай вільготнасці,
пачынаецца інтэнсіўнае прарастанне насення елкі. Паступова хвойны маладняк канчаткова заглушае лугавую травяністую расліннасць, яе змяняюць імхі і лясное разнатраўе. Паляпшэнне ўмоў для росту елкі стрымлівае развіццё драбналісцевых лясных парод. Старыя лісцевыя дрэвы зацяняюцца елкамі, якія выходзяць у першы (верхні) ярус. Змыканне яловых крон яшчэ больш прыгнятае рост бярозы і асіны, якія з гэтага моманту становяцца другараднымі членамі дрэвастою. У рэшце рэшт лісцевыя дрэвы цалкам выпадаюць, і аднаўляецца зыходны тып лясной экасістэмы з панаваннем елкі. Адпаведна змяняецца і жывёльнае насельніцтва, якое ў працэсе сукцэсіі прайшло стадыі пустазельналугавой расліннасці, кустоўяў, лісцевага маладога і спелага лясоў і, нарэшце, адноўленага яловага лесу. Увесь працэс ад высечкі (пажару) да фарміравання ўстойлівага яловага біяцэнозу займае ў сярэднім 90—150 гадоў.
Яшчэ адным прыкладам другаснай сукцэсіі з’яўляецца паступовая змена сажалкавай ці азёрнай экасістэмы ляс
I#
ной ці лугавой (мал. 46). Ручаі і рэкі, якія ўпадаюць у возера ці сажалку, нясуць часцінкі глебы, што асядаюць на дно. Паступова глыбіня возера змяншаецца, яно мялее, мелкаводныя ўчасткі зарастаюць воднымі раслінамі — гарлачыкамі, трыснягом, чаротам, рагозам і інш. Некаторыя віды асок пачынаюць расці паблізу берагоў суцэльным дываном. Часам яны зацягваюць усю паверхню вадаёма яшчэ
Змена біяцэнозаў у часе. Экалагічныя сукцэсіі
да таго, як ён запоўніцца асадкамі. Гэта расліннае покрыва вагаецца пад нагамі, таму такія мясціны называюцца дрыгвой. Адмерлыя раслінныя рэшткі — дэтрыт — паскараюць асадканазапашванне, паколькі на моцна зарослых участках вадаёма вада застойваецца, дрэнна аэрыруецца, і дэтрыт слаба гніе. Нарэшце, асадкаў становіцца так шмат, што дно агаляецца зпад вады і засяляецца сухапутнымі травамі, а затым кустоўямі і дрэвамі. У выніку водная экасістэма замяшчаецца наземнай.
Як вы маглі пераканацца на прыкладах, вызначальную ролю ў ходзе сукцэсій адыгрываюць зялёныя расліны. Змена адных раслінных згуртаванняў другімі непазбежна прыводзіць да змянення відавога складу жывёл і арганізмаў іншых царстваў. Па меры ўскладнення згуртавання ўскладняюцца і сувязі паміж яго членамі. Менш прыстасаваныя да новых умоў замяшчаюцца больш прыстасаванымі. Гэта адбываецца да той пары, пакуль не з’явяцца віды, якія будуць цалкам адпавядаць новым умовам асяроддзя і здольныя доўга жыць у дадзеным біяцэнозе. 3 гэтага перыяду ўстанаўліваецца спелы (клімаксны) стан экасістэмы, у якой арганізмы розных відаў маюць адносна пастаянныя колькасныя суадносіны, і наступнай змены яе відавога складу практычна не адбываецца. Такая экасістэма характарызуецца большай устойлівасцю ў параўнанні з раннімі стадыямі сукцэсіі.
Спелая экасістэма можа існаваць доўгі час, іншы раз сотні гадоў, па
Расліны распаўсюджваюцца ад берагоў да цэнтра
Возера паступова запаўняецца торфам
Мал. 46. Ператварэнне возера ў лес
куль якіянебудзь сур’ёзныя ўздзеянні (змена клімату, адступленне ледавікоў, антрапагенны фактар і інш.) не знізяць яе стабільнасць. Змена флоры і фауны, якая адбываецца ў геалагічных маштабах, адрозніваецца ад тыповых, апісаных вышэй экалагічных сукцэсій тым, што яна пачынаецца не з засялення не занятых жыццём мясцін, а з перабудовы ўнутраных сувязей ужо складзеных і функцыянуючых экасістэм. Віды, прыстасаваныя да папярэдніх умоў асяроддзя, у новых змененых умовах замяшчаюцца іншымі відамі, адаптаванымі да новых умоў. Такія змены экасістэм ужо адбываліся ў гісторыі нашай планеты неаднаразова (напрыклад, калі адступалі ледавікі).
Такім чынам, у ходзе экалагічнай сукцэсіі змяняецца не толькі відавы
ЭКАСІСТЭМА АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
склад, але і многія іншыя параметры экасістэмы. Напрыклад, відавая разнастайнасць арганізмаў розных царстваў, нізкая на пачатковых стадыях сукцэсіі, становіцца найбольшай у яе позняй спелай стадыі. Хуткарослыя віды арганізмаў ранніх стадый сукцэсіі змяняюцца марудна растучымі, але больш канкурэнтаздольнымі. Агульная біямаса раслін, жывёл, грыбоў і мікраарганізмаў павялічваецца і становіцца максімальнай у спелай стадыі. Гэта ж заканамернасць датычыцца велічыні агульнай прадукцыі экасістэмы.
Ход сукцэсіі суправаджаецца зменай вільготнасці, асветленасці, ветру. Глебаўтваральныя працэсы адбываюцца хутчэй, назапашваюцца элементы мінеральнага жыўлення, узрастае доля дэтрыту, кругаварот рэчываў становіцца ўсё больш замкнутым.
У адрозненне ад апісаных тыпаў змена біяцэнозаў можа адбывацца некалькі іншымі шляхамі. Напрыклад, другасная сукцэсія аднаўленчага тыпу можа не дасягнуць зыходнага біяцэнозу. Напрыклад, выпас жывёлы на высечках і пажарышчах можа павярнуць ход сукцэсіі ў бок фарміравання сухадольнага лесу. Лішкавае ўвільгатненне можа прывесці да забалочвання высечкі, што будзе перашкаджаць аднаўленню дрэвавай расліннасці. У пэўных умовах працэс можа спыніцца на стадыі бярозаваасінавага лесу. Часам назіраецца выпадзенне асобных стадый развіцця сукцэсіі, частковае сумяшчэнне ці, наадварот, іх расцягнутасць у часе. Аднак тэндэнцыі апісаных вышэй працэсаў з’яўляюцца найбольш тыповымі для розных стадый сукцэсіі.
01. Якія прычыны ляжаць у аснове змены біяцэнозаў у часе? 2. Што такое экалагічная сукцэсія? 3. Якія віды сукцэсій вядомы? 4. 3 якіх арганізмаў пачынаецца першасная сукцэсія? Чаму? 5. Якія асноўныя сукцэсійныя стадыі можна адзначыць на запушчаным полі пры ператварэнні яго ў лясную экасістэму? Як можна растлумачыць менавіта такую паслядоўнасць? 6. Якія заканамернасці змянення велічынь біямас, прадукцый, відавой разнастайнасці
па меры набліжэння экасістэмы да спелага стану?
*20. Разнастайнасць экасістэм
Паняцце біёму. Вы ўжо ведаеце, што экасістэмы паводле памеру бываюць рознымі: невялікімі, напрыклад сажалка, пень, які гніе, акварыум, і буйнымі (тундра, пустыня, акіян). Па
знаёмімся больш падрабязна з буйнымі экасістэмамі.
На нашай планеце існуюць розныя геаграфічныя зоны, якія характарызуюцца пэўным комплексам фак
Разнастайнасць экасістэм
83
тараў асяроддзя, што вызначае асаблівасці існавання арганізмаў розных відаў. Гэтыя зоны заселены толькі той сукупнасцю відаў, якія ў ходзе доўгага эвалюцыйнага развіцця набылі адпаведныя прыстасаванні, што далі магчымасць ім жыць у гэтых умовах. Такая буйная сукупнасць жывых арганізмаў розных відаў і асяроддзя іх пражывання ў пэўнай ландшафтнагеаграфічнай зоне планеты называецца біёмам (грэч. bios — жыццё і лац. omat, ота — заканчэнне, якое абазначае сукупнасць).
Прыкладамі наземных біёмаў з’яўляюцца тундра, тайга, лістападныя лясы ўмеранай зоны, субтрапічныя вечназялёныя лясы, стэпы і прэрыі, саванны, вечназялёныя трапічныя лясы (джунглі), пустыні (гл. форзац I). Знаёмства з некаторымі з іх дае магчымасць пераканацца ў наяўнасці вельмі цеснай сувязі жывых арганізмаў са спецыфічным асяроддзем пражывання, уласцівым кожнаму біёму.
Біём лістападных лясоў умеранай зоны (мал. 47) займае вобласці з вялікай колькасцю раўнамерна размеркаваных на працягу года ападкаў (750—1500 мм) і ўмеранай тэмпературай, для якой характэрны выразныя сезонныя ваганні. Лістападныя лясы — адзін з найбольш прадукцыйных біёмаў біясферы. Для яго характэрны магутны глебавы слой, значныя запасы гумусу, добра развіты подсціл.
Мал. 47. Лісцевы лес умеранай зоны
Расліннасць. У лесе добра заўважана шмат’яруснасць. Дамінуюць высокія лісцевыя дрэвы: бук, дуб. Роля бярозы, як і граба, ясеня, ліпы, абмежавана. Пад іх полагам размяшчаюцца высокія кустоўі: ляшчына, бузіна. У ніжнім ярусе растуць шматгадовыя кусцікі: брусніцы, чарніцы, багун, a таксама кветкавыя травяністыя і споравыя расліны: папараці, імхі.
Жывёлы. Добра выяўленая ярусная структура лістападных лясоў, багаты подсціл і магутны гумусавы слой забяспечваюць багацце жывёльнага насельніцтва. Цёплае вільготнае лета і халодная зіма са снежным покрывам вызначаюць выразную сезонную дынаміку актыўнасці жывёл. На зіму многія пайкілатэрмныя (халаднакроўныя) жывёлы ўпадаюць у спячку. Шэ
ЭКАСІСТЭМА АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
84
par птушак і млекакормячых мігрыруюць у больш цёплыя рэгіёны, другія ўпадаюць у спячку ці зімовы сон. Толькі няшмат якія захоўваюць круглагадавую актыўнасць, пераходзячы на харчаванне карой і галінамі дрэў і кустоўяў, спячымі насякомымі і г. д.
У магутным слоі ападу дрэвавых і кустовых парод жыве вялікая і разнастайная група жывёлсапрафагаў, сярод якіх шмат дажджавых чарвей, мнаганожак, кляшчоў, лічынак насякомых.
У ствалах і галінах ніжняй і сярэдняй частак дрэвастою пасяляюцца спажыўцы драўніны: лічынкі вусачоў (дрывасекаў), златак, жукоўаленяў (мал. 48). У кронах ліставых пароддрэў мноства насякомых, якія паядаюць зялёнае лісце. Сярод іх дамінуюць вусені розных матылёў — пядзенікаў, шаўкапрадаў, ліставёртак, дарослыя формы жукоў — лістаедаў, хрушчоў. Асобую групу раслінаедных насякомых утва