• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Прыкладам прамой канкурэнцыі могуць служыць абвостраныя адносіны ў вадаёмах Беларусі паміж двума відамі ракаў — вузкапальцага і шыракапальцага. Часцей за ўсё вуз
    капальцы рак як больш пладавіты і прыстасаваны да разнастайных умоў воднага асяроддзя выцясняе шыракапальцага.
    У лясах Еўропы акліматызаваная амерыканская норка выцясняе еурапейскую. Маючы большыя памеры, пладавітасць і хуткасць росту, яна хутчэй, чым еўрапейская, павялічвае сваю колькасць, што прыводзіць да скарачэння арэала распаўсюджвання еўрапейскай норкі.
    Формай канкурэнцыі сярод раслін з’яўляецца хімічная атака таксічным рэчывам, якое падаўляе рост раслін іншых відаў. Напрыклад, лісце каштана конскага, якое гніе, выдзяляе ў глебу таксічныя злучэнні, што падаўляюць рост сеянцаў многіх відаў дрэў. Ляшчына звычайная і дуб чарэшчаты сваімі каранёвымі выдзяленнямі часта прыгнятаюць рост пад іх кронай травяністых раслін.
    II
    Некаторыя віды раслін, не патрабавальныя да высокай колькасці азоту ў глебе, здольныя падаўляць каранёвымі
    выдзяленнямі дзейнасць азотфіксуючых бактэрый і такім чынам «замацоўваць» за сабой бедныя на азот глебы, выцясняючы азоталюбівыя
    расліны.
    Масава размнажаючыся ў вадаёмах, цыянабактэрыі сваімі таксічнымі выдзяленнямі падаўляюць рост планктонных пратыстаў і нярэдка становяцца адзінай дамінуючай групай фотааўтатрофных арганізмаў тоўшчы вады. Біялагічна актыўныя рэчывы — фі
    ЭКАСІСТЭМА  АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    Мал. 33. Мечанне індывідуальнай тэрыторыі: 1 — зубром; 2 — антылопай
    танцыды, якія выдзяляюцца раслінамі, і антыбіётыкі, што выпрацоўваюцца мікраарганізмамі, накіраваны на падаўленне жыццядзейнасці многіх відаў мікраарганізмаў. Чалавек навучыўся выкарыстоўваць гэтую форму ўзаемадзеяння арганізмаў для лячэння шэрага бактэрыяльных захворванняў.
    Сярод рухомых жывёл канкурэнцыя нярэдка прымае такую форму, калі адна асобіна непасрэдна перашкаджае другой асобіне заняць частку месцапражывання і выкарыстаць рэсурсы, якія там знаходзяцца. Гэта форма ўнутрывідавой канкурэнцыі праяўляецца ў ахове асобінай сваёй індывідуальнай тэрыторыі. У некаторых жывёл ахова свайго ўчастка ўключае жорсткія канфлікты паміж канкурэнтамі. У іншых відаў існуе больш тонкае ўзаемнае распазнаванне асобінамі, якія канкурыруюць, забараняльных сігналаў. Так, птушкі ў гнездавы перыяд у якасці маркіроўкі тэрыторыі
    выкарыстоўваюць характэрную песню. Драпежныя млекакормячыя сямейства псовых мецяць межы свайго ўчастка мачой, а прадстаўнікі сямейства каціных — сакрэтам пахучых залоз і драпінамі на дрэвах. Зубр маркіруе свой індывідуальны ўчастак, здзіраючы кару з дрэў, а самец антылопы пакідае на дрэве метку з дапамогай сакрэту пахучай залозы, размешчанай перад вокам (мал. 33). У барацьбе за тэрыторыю перамагаюць больш моцныя асобіны, якія і пакідаюць патомства.
    Ускосная канкурэнцыя выяўляецца ў тым, што асобіны, якія канкурыруюць, непасрэдна не ўзаемадзейнічаюць адна з адной, але рэагуюць на зніжэнне рэсурсу зза прысутнасці і жыццядзейнасці іншых асобін. Так, карпы, якія канкурыруюць зза ежы ў рыбаводных сажалках, уплываюць адзін на аднаго не прама, а праз змяншэнне колькасці ежы, якая прыходзіцца на кожную асобіну.
    Біятычныя сувязі арганізмаў у экасістэмах
    65
    Калі насенне морквы пасеяць густа і своечасова не прарадзіць, то к восені караняплоды вырастуць дробнымі. Гэта з’яўляецца прыкладам ускоснай унутрывідавой канкурэнцыі ў раслін за падобныя рэсурсы: вільгаць, мінеральнае жыўленне, святло.
    Унутрывідавыя канкурэнтныя адносіны ў пазваночных жывёл, якія маюць складаныя формы паводзін, даюць магчымасць выстраіць іх сацыяльную супадначаленасць (іерархію). У жорсткай канкурэнтнай барацьбе выяўляецца мацнейшы — важак, a кожная асобіна займае сваё адваяванае месца. Такая сацыяльная структура дае магчымасць падтрымліваць парадак у групе, яе адзінства, паспяхова размнажацца і сумесна абараняцца, падпарадкоўваючыся волі важака.
    *Вывучэнне міжвідавой канкурэнцыі ў прыродных умовах часта мае вялікія цяжкасці. Таму вынікі канкурэнтных узаемаадносін даследуюцца ў лабараторным эксперыменце. Класічным прыкладам такіх прац з’яўляюцца даследаванні рускага эколага Г. Ф. Гаўз е (1934 г.) на двух блізкароднасных відах інфузорый. Пры вырошчванні паасобку кожны від квітнеў. Пры сумесным росце выжываў толькі адзін з іх, які рос больш хутка. Паўтарэнне падобных эксперыментаў з пладовымі мушкамі дразафіламі, мышападобнымі грызунамі, аднагадовымі расліна
    мі прывяло да падобнага выніку. Гэта дало падставу сфармуляваць закон канкурэнтнага выключэння: два віды не могуць доўга існаваць сумесна, калі яны залежаць ад аднаго і таго ж лімітуючага рэсурсу, — адзін з відаў у выніку будзе выцеснены.
    У выніку канкурэнтнага выключэння ў экасістэме ўжываюцца разам арганізмы тых відаў, якія ў ходзе эвалюцыі набылі адрозненні ў спажываемых рэсурсах у адпаведнасці з іх памерамі і формай, хімічным саставам, месцапражываннем і сезоннасцю. Напрыклад, чатыры віды меданоснай пчалы, што пражываюць сумесна, пазбягаюць канкурэнцыі дзякуючы розніцы ў даўжыні хабатка, які дае ім магчымасць збіраць нектар і пылок з кветак рознага памеру. Або, як паказана на малюнку 34, кожны з пяці відаў валасянак, што жывуць у яловых лясах, харчуецца на розных частках кроны дрэў.
    Такім чынам, у асобін аднаго віду ў прысутнасці асобін іншага віду, якія канкурыруюць з імі, назіраюцца знешнія прыкметы або асаблівасці паводзін, што адрозніваюцца ад тых, якія маюцца пры адсутнасці канкурэнта. Гэта з’ява называецца зрушэннем (разыходжаннем) прыкмет ці дывергенцыяй*
    Канкурэнтныя адносіны з’яўляюцца адным з важнейшых механізмаў відавога складу біяцэнозаў і прастора
    3. Зак. 345.
    ЭКАСіСТЭМА  АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    66
    Мал. 34. Харчаванне розных відаў валасянак у розных ярусах дрэвастою
    вага размеркавання ў іх асобін. Канкурэнтнае выключэнне і эвалюцыйная дывергенцыя, зніжаючы міжвідавую
    канкурэнцыю, садзейнічаюць больш поўнаму выкарыстанню рэсурсаў у біяцэнозах.
    1	.Што такое біятычнае асяроддзе арганізмаў? Прывядзіце прыклады. 2. Што такое канкурэнцыя? Якія формы канкурэнцыі існуюць? 3. Чым ускосная канкурэнцыя адрозніваецца ад прамой? Прывядзіце прыклады.
    4*. Якая роля канкурэнтных адносін у эвалюцыйным развіцці відаў?
    16.	Узаемадзеянне драпежнік — ахвяра
    Драпежніцтва — від біятычных сувязей. Драпежніцтва — гэта спосаб здабывання жывёламі ежы і харчавання, пры якім яны ловяць, умярцвяюць і паядаюць іншых жывёл (ахвяр). Драпежніцтва сустракаецца сярод арганізмаў большасці тыпаў жывёл, а таксама сярод насякомаедных раслін і грыбоў. Драпежніцтва ўяўляе
    сабой асноўны спосаб, які забяспечвае перамяшчэнне рэчыва і энергіі ў экасістэмах.
    Вядома каля 500 відаў насякомаедных раслін. На тэрыторыі Беларусі растуць тры з іх — расіца круглалістая, плывунец і тлушчанка звычайная (мал. 35). 3 дапамогай разнастайных прыстасаванняў яны ловяць
    Узаемадзеянне драпежнік — ахвяра
    дробных насякомых, ператраўляюць іх і ўсмоктваюць. Жывёльная ежа ім патрэбна галоўным чынам як крыніца бялку для папаўнення недахопу азоту ў субстраце.
    Некаторыя грыбы таксама выпрацавалі ў працэсе эвалюцыі адмысловыя прыстасаванні для захопу дробных жывёл. Напрыклад, вешанка звычайная, якая расце на драўніне, што гніе, выдзяляе рэчыва, якое робіць дробных круглых чарвей (нематод) нерухомымі. Пасля гэтага гіфы грыба апутваюць чарвей, пранікаюць у іх, ператраўляюць і ўсмоктваюць.
    Найбольш разнастайныя і складаныя ўзаемадзеянні драпежнікаў і ахвяр сярод жывёл. Ступень уздзеяння драпежных жывёл на сваіх ахвяр розная і шмат у чым вызначаецца наяўнасцю ці адсутнасцю перавагі да пэўнага віду ахвяры — выбіральнасцю харчавання.
    Жывёлы, у якіх цалкам або часткова адсутнічае выбіральнасць у спажыванні харчовых аб’ектаў, называюцца неспецыялізаванымі драпежнікамі. Напрыклад, ваўк.1 выбіраюць як буйных ахвяр (лось, алень, казуля), так і дробных (заяц, мышападобныя грызуны і інш.). Акунь, шчупак, судак палююць на самыя розныя віды рыб. Рачкі цыклопы нападаюць на розных, больш дробных, чым яны самі, планктонных жывёл — дафній, калаўротак.
    Неспецыялізаваныя драпежнікі, выключаючы нейкую колькасць ахвяр, зніжаюць іх колькасць, што не дае магчымасці ахвяры падарваць свае кармавыя рэсурсы. Пры зніжэнні колькасці аднаго віду ахвяр драпежнікі пераключаюцца на харчаванне іншым відам, што садзейнічае падтрыманню відавой разнастайнасці. Гэта тлумачыцца тым, што зніжэнне колькасці
    Мал. 35. Насякомаедныя расліны: 1 — тлушчанка звычайная', 2 — плывунец звычайньг, 3 — расіца круглалістая
    ЭКАСІСТЭМА  АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    ахвяр розных відаў прыводзіць да адпаведнага аслаблення паміж імі як міжвідавой, так і ўнутрывідавой канкурэнцыі за падобныя рэсурсы.
    Вучоныяэколагі не раз адзначалі, што поўнае знішчэнне драпежнікаў прыводзіць спачатку да рэзкага павелічэння колькасці ахвяр, а затым да рэзкага зніжэння яе зза хвароб, якія хутка распаўсюджваюцца, ці падрыву ўласнай кармавой базы.
    Спецыялізаваныя драпежнікі харчуюцца адным ці нешматлікімі відамі арганізмаў. Выбар канкрэтнай ахвяры вызначаецца яе даступнасцю. У першую чаргу яны нападаюць на хворых, слабых, траўміраваных, больш уразлівых старых ці зусім маладых, неабароненых асобін ніжэйшага рангу. Такі выбіральны адбор павышае жыццяздольнасць папуляцыі ахвяры. Гэту ролю драпежнікаў ацэньваюць як санітарную.
    Паколькі наяўнасць харчовай спецыялізацыі абмяжоўвае магчымасці пераключэння на іншыя віды ежы, могуць узнікнуць цыклічныя ваганні колькасці папуляцый драпежніка і ахвяры.
    Класічны прыклад гэтага — ваганні колькасці зайца беляка і рысі (мал. 36). На малюнку паказана, што колькасць зайцоў рэгулярна змяняецца з перыядам 8— 11 гадоў. Прыкладна з такім жа перыядам змяняецца і колькасць рысяў, прычым максімум колькасці наступае на 1—2 гады пазней, чым у зайцоў. Гэта адбываецца таму, што пры нізкай колькасці драпежнікаў і ахвяр колькасць ахвяр узрастае хутчэй. Гэта тлумачыцца больш высокай пладавітасцю і хуткасцю росту зайцоў у параўнанні з рысямі. Па меры ўзрастання колькасці зайцоў з некаторым адставаннем пачынае павялічвацца і колькасць рысяў. Гэта прыводзіць да
    Мал. 36. Дынаміка колькасці зайцоў і рысяў