• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Выжыванню лясных траў у ніжнім ярусе садзейнічае сезонны рытм фотасінтэзу. Асноўная фотасінтэзавальная праца адбываецца ў іх у ранневясновы перыяд, калі лісце на дрэвах толькі пачынае распускацца, у лесе яшчэ дастаткова святла, у глебе вялікія запасы вільгаці, а тэмпература паветра ўжо цалкам летняя. У гэты час адна і шматгадовыя расліны з кароткім перыядам вегетацыі (30—50 дзён) утвараюць асноўныя запасы арганічных рэчываў у падземных органах, за кошт якіх затым жывуць астатнюю частку года. Гэта расліны роду чубатка, а таксама цыбуля мядзведжая (чарамша), чысцік лясны, кураслеп казяльцовы і інш. Такім чынам, вясновы пік іх фотасінтэзуючай дзейнасці ўяўляе сабой сезонную адаптацыю (прыстасаванне), якая забяспечвае магчымасць жыць у самых зацемненых участках лесу.
    Жывёлы таксама размяркоўваюцца ў лесе паводле ярусаў (мал. 23). У глебе жывуць круглыя і кольчатыя чэрві, лічынкі многіх насякомых, землярыйныя млекакормячыя. У ліставым ападзе, на паверхні глебы жывуць розныя віды мнаганожак, жужаляў, кляшчоў і іншых дробных жывёл. Сярод птушак ёсць віды, якія гняздуюцца толькі на зямлі (фазанавыя, цецеруковыя, сітаўкі, конікі, аўсянкі), у кустовым ярусе (пеначкі, валасянкі) ці ў кронах дрэў (зяблікі, шчыглы, каралькі). Ёсць і выразная прымерка
    ЭКАСІСТЭМА  АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    48
    Мал. 23. Размеркаванне жывёл па ярусах
    ванасць да пэўных ярусаў у розных відаў птушак пры здабыванні корму.
    Яруснасць назіраецца таксама і ў водных біяцэнозах. Розныя віды планктонных арганізмаў трымаюцца на рознай глыбіні (у залежнасці ад асвятлення), а розныя віды рыб на рознай глыбіні знаходзяць сабе корм.
    Гарызантальная структура біяцэнозу (мазаічнасць) уласціва практычна ўсім біяцэнозам. Яна выяўляецца ў нераўнамерным размеркаванні арганізмаў біяцэнозу і наяўнасці ў ім груповак (згушчэнняў), якія адрозніваюцца відавым складам, колькаснымі
    суадносінамі відаў, прадукцыйнасцю і іншымі ўласцівасцямі.
    Мазаічнасць абумоўлена шэрагам прычын: неаднароднасцю мікрарэльефу, глеб, асяроддзеўтваральным уплывам раслін і іх біялагічнымі асаблівасцямі. Яна можа ўзнікаць у выніку дзейнасці жывёл (вынас на паверхню глебы і наступнае зарастанне земляных узгорачкаў, утварэнне мурашнікаў, вытоптванне і страўленне травастою капытнымі); чалавека (выбарачная высечка, вогнішчы); па прычыне вывалаў дрэвастою ў час ураганаў і да т. п.
    Экасістэма. Біягеацэноз. Структура экасістэмы
    49
    *Асабліва трывалыя мікрагрупоўкі рознавідавых арганізмаў, аб’яднаных агульнасцю трафічных і тапічных сувязей. Такія ўстойлівыя групоўкі называюцца кансорцыямі (лац. consortium — удзел). Звычайна кансорцыя фарміруецца на аснове аўтатрофнага арганізма (елка, сасна, бяроза, кавыль і інш.), які выконвае галоўную аб’яднальную функцыю. Такі арганізм называецца дэтэрмінантам (вызначальным), а арганізмы іншых відаў, якія звязаны з ім і атрымліваюць ад яго ежу, прытулак, жыллё, субстрат для пабудовы гнёздаў, — кансортамі. Кансорты могуць выкарыстоўвацца і іншымі арганізмамі як крыніца ежы ці як субстрат
    для пасялення паразітычных арганізмаў (бактэрый, грыбоў), сімбіёнтаў і да т. п. Так фарміруецца група ўзаемазалежных арганізмаў розных відаў*
    Наяўнасць мазаічнасці адыгрывае важную ролю ў жыцці біяцэнозу. Мазаічнасць дазваляе больш поўна выкарыстоўваць розныя ўмовы асяроддзя пражывання, аб’ядноўвае арганізмы розных відаў, робіць іх узаемазалежнымі, павышае эфектыўнасць выкарыстання харчовых і прасторавых рэсурсаў. Гэта прыводзіць да росту як разнастайнасці відаў, так і іх колькасці, што адлюстроўваецца на ўстойлівасці біяцэнозу і яго жыццяздольнасці.
    01. Чым вызначаецца прасторавая структура біяцэнозу? 2*. Якія біялагічныя асаблівасці раслін розных ярусаў? 3. 3 чым звязана яруснасць у размеркаванні жывёл? 4. Якія прычыны мазаічнага размеркавання арганізмаў у біяцэнозе? 5*. Ці можна лічыць кансорцыю структурным элементам біяцэнозу?
    12.	Экасістэма. Біягеацэноз. Структура экасістэмы. Устойлівасць экасістэм
    Паняцце экасістэмы. Экасістэма ўяўляе сабой сукупнасць жывых арганізмаў (біяцэнозу) і асяроддзя іх пражывання (біятопу), у якой ажыццяўляецца кругаварот рэчываў і падтрымліваецца ўстойлівасць на працягу пэўнага часу. Экасістэмы з’яўляюцца свайго роду «цаглінкамі», з якіх складаецца адна вялікая агульная жывая сістэма — біясфера.
    Тэрмін «экасістэма» прапанаваў англійскі батанік Артур Тэнслі ў 1935 г. Ён лічыў экасістэмы асноўнымі прыроднымі адзінкамі на Зямлі. Прыкладамі экасістэм з’яўляюцца любыя аб’яднанні раслін, жывёл, грыбоў, мікраарганізмаў з агульным участкам асяроддзя пражывання, якія функцыянуюць як адзінае цэлае за кошт абмену рэчываў і энергіяй. У экасістэме кожная з яе частак — бія
    ЭКАСІСТЭМА  АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    цэноз і біятоп — уплываюць адна на адну. Абедзве гэтыя часткі неабходны для падтрымання ўстойлівасці функцыянавання, а значыць, і жыцця ў тым выглядзе, у якім яно існуе на Зямлі.
    Паняцце «экасістэма» можна прымяніць да груповак рознай складанасці і памеру. Экасістэмы паводле памераў могуць быць невялікімі (пень, які гніе, ці дрэва ў лесе, прыбярэжныя зараснікі водных раслін, акварыум), сярэднімі (балота, сасновы лес) і вялікімі (акіян, мора, пустыня, тундра, тайга). Для іх усіх характэрны тры прыкметы:
    1)экасістэма ўяўляе сабой сукупнасць жывых і нежывых кампанентаў;
    2)у межах экасістэмы ажыццяўляецца больш ці менш поўны цыкл кругавароту рэчываў, часцей за ўсё пачынаючы са стварэння арганічнага рэчыва і заканчваючы яго раскладаннем на мінеральныя састаўляючыя;
    3)экасістэма захоўвае ўстойлівасць на працягу пэўнага часу.
    Біягеацэноз. Паралельна з развіццём паняцця «экасістэма» ў першай палове XX ст. развівалася вучэнне аб біягеацэнозах. Тэрмін «біягеацэноз» (грэч. bios — жыццё, ge — зямля, koinos — агульны) прапанаваў савецкі вучоны акадэмік У. М. С у к a чоў у 1940 г.
    Біягеацэноз — гэта сукупнасць раслін, жывёл, грыбоў і мікраарга
    нізмаў, глебы і атмасферы на аднародным участку сушы, якія аб’яднаны абменам рэчываў у адзіны прыродны комплекс. Гэтаксама, як і экасістэма, біягеацэноз уключае жывую частку, ці біяцэноз, і нежывую састаўляючую, якую складаюць фактары дадзенага біятопу. Аднак, нягледзячы на падабенства паняццяў «біягеацэноз» і «экасістэма», яны не маюць абсалютнай тоеснасці між сабой.
    Асноўная адметная асаблівасць біягеацэнозу заключаецца ў тым, што яго працягласць дакладна вызначаецца межамі наземнага расліннага згуртавання — фітацэнозу. Напрыклад, лёгка адрозніваюцца між сабой біягеацэнозы сасновага, яловага або шыракалістага лясоў. Там, дзе няма дакладна выяўленага фітацэнозу, няма і біягеацэнозу. Паняцці «экасістэма» і «біягеацэноз» тоесныя толькі для такіх прыродных наземных утварэнняў, як луг, лес, поле (лясны біягеацэноз = лясная экасістэма, лугавы біягеацэноз = лугавая экасістэма), дакладна акрэсленых межамі фітацэнозу. Для прыродных утварэнняў, меншых ці большых па памерах, чым фітацэноз, ці ў тым выпадку, калі вылучыць фітацэноз немагчыма, ужываецца паняцце «экасістэма». Як экасістэму разглядаюць, напрыклад, пень, які гніе, у лесе; возера, мора, акіян, тундру, вільготны трапічны лес. Біягеацэноз — гэта экасістэма ў межах фітацэнозу. Таму любы біягеацэноз з’яўляецца экасі
    Экасістэма. Біягеацэноз. Структура экасістэмы
    стэмай, але не любая экасістэма будзе біягеацэнозам.
    Такім чынам, экасістэма — утварэнне больш агульнае, а біягеацэноз з’яўляецца прыватным выпадкам экасістэмы. Вось чаму менавіта экасістэмы разглядаюцца ў якасці «цаглінак», якія складаюць біясферу, яе мініяцюрных мадэляў. Сукупнасць усіх экасістэм нашай планеты стварае гіганцкую глабальную экасістэму, якую называюць біясферай.
    Экасістэмы фарміруюцца на любым участку зямной паверхні як натуральным чынам, так і штучна з дапамогай чалавека. Напрыклад, аграэкасістэмы — фруктовыя сады, палі зерневых культур, паркі і да т. п.
    Структура экасістэмы. Разгледзім кампаненты экасістэмы на прыкладзе сажалкі.
    рэчыва і забяспечваюць ім усе астатнія арганізмы біяцэнозу. У сажалцы прадуцэнты прадстаўлены буйнымі напаўапушчанымі і апушчанымі раслінамі мелкаводцзяў, дробнымі планктоннымі пратыстамі і цыянабактэрыямі — фітапланктонам. Пры масавым размнажэнні фітапланктону вада набывае зялёны колер («цвіце»).
    2)	Кансументы (спажыўцы) — сукупнасць гетэратрофных арганізмаў, якія харчуюцца гатовымі арганічнымі рэчывамі, створанымі іншымі арганізмамі. Да іх адносяцца ўсе жывёлы, якія здабываюць неабходную энергію з гатовай ежы, паядаючы расліны ці іншых жывёл. Да кансументаў адносяцца і бесхларафільныя расліныпаразіты, якія харчуюцца за кошт арганічных рэчываў раслінгаспадароў, на
    І.Абіятычнае акружэнне (біятоп), г. зн. увесь комплекс фактараў нежывой прыроды, адкуль арганізмы біяцэнозу чэрпаюць сродкі дпя існавання і куды выдзяляюць прадукты абмену.
    У сажалцы абіятычнае акружэнне — гэта вада, раствораныя ў ёй кісларод, вуглякіслы газ і розныя мінеральныя солі, шчыльнасць, ціск, тэмпература вады і паветра над ёй і інш.
    2. Біятычны кампанент (біяцэноз).
    1)Прадуцэнты (вытворнікі) — комплекс аўтатрофных арганізмаў, якія ўтвараюць першаснае арганічнае
    Мал. 24. Таемнік
    ЭКАСІСТЭМА  АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    прыклад таемнік, што расце ў нашых лясах (мал. 24).
    У сажалцы кансументамі з’яўляюцца гетэратрофныя пратысты, гідры, лічынкі насякомых, планарыі, малашчацінкавыя і круглыя чэрві, планктонныя і донныя ракападобныя, рыбы.
    3)	Рэдуцэнты (кансументыразбуральнікі) — комплекс арганізмаў, якія раскладаюць мёртвае арганічнае рэчыва расліннага, жывёльнага ці іншага паходжання да простых неарганічных злучэнняў. Яны прадстаўлены сапратрофнымі бактэрыямі і грыбамі.
    У сажалцы рэдуцэнтамі з’яўляюцца разнастайныя віды водных сапратрофных бактэрый і грыбоў. Паміж усімі чатырма звёнамі экасістэмы прасочваецца заканамерная сувязь (мал. 25).
    Найбольш разнастайнай паводле відаў трафічных сувязей з’яўляецца група кансументаў. Сярод іх ёсць біяфагі (ар
    IIUII
    ганізмы, якія харчуюцца жывым арганічным рэчывам) і сапрафагі (выкарыстоўваюць для харчавання арганічныя рэчывы адмерлых арганізмаў). Сярод біяфагаў у сваю чаргу вылучаюцца фітафагі — раслінаедныя віды жывёл (першасныя кансументы), драпежнікі (другасныя кансументы) і канцавыя спажыўцы — звышдрапежнікі (трацічныя кансументы).