• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Вывучэнне лішайнікаў у буйных гарадах свету (Парыжы, Мюнхене, Цюрыху, Хельсінкі, Лондане, НьюЙорку і
    м
    інш.) выявіла шэраг агульных заканамернасцей. Чым болей індустрыялізаваны горад, чым болей забруджана ў ім паветра, тым меней відаў лішайнікаў сустракаецца ў яго межах, тым меншую плошчу пакрываюць лішайнікі на ствалах дрэў і іншых субстратах, тым ніжэй іх жыццяздольнасць.
    Кожнаму ўзроўню забруджвання паветранага асяроддзя адпавядае свой набор відаў лішайнікаў. Відавы склад лішайнікаў у розных частках горада (у цэнтры, індустрыяльных раёнах, парках, перыферыйных зонах) настолькі розны, што даследчыкі вылучаюць у межах гарадоў так званыя зоны лішайнікаў. Зона нармальнай жыццядзейнасці характарызуецца максімальнай відавой разнастайнасцю, у тым ліку наяўнасцю кусцістых форм. Зона нармальнай жыццядзейнасці характэрна для перыферыйных і прыгарадных раёнаў (колькасць SO2 у паветрыменш за 0,05 мг/м3).
    У зоне прыгнятання відавы склад лішайнікаў бедны. Ён прадстаўлены пераваж
    Мал. 130. Біяіндыкатары: водарасці (1 — табелярыя', 2 — астэрыянела\ 3 — кладафора); лішайнікі (4 — леканора; 5 — цэтрарыя; 6 — ксанторыя', 7 — вуснея), 8 — мох мніум
    ЧАЛАВЕКI БІЯСФЕРА
    на фісцыямі, леканорамі, ксанторыямі. Гэта зона характэрна для раёнаў горада з сярэдняй забруджанасцю паветра (колькасць SO2 0,05—0,2 мг/м3). «Лішайнікавая пустыня» практычна не мае лішайнікаў. Гэта цэнтр і прамысловыя раёны горада з моцна забруджаным паветрам (колькасць SO2 вышэй за 0,3 мг/ м3).
    Брыяіндыкацыя. У якасці біяіндыкатараў можна таксама выкарыстоўваць шырока распаўсюджаныя ў нашых лясах віды зялёных імхоў (брыяіндыкацыя, грэч. Ьгуоп — мох). Іх прымяняюць у краінах Заходняй і Паўночнай Еўропы для маніторынгу змяшчэння ў паветры і глебе солей цяжкіх металаў.
    Альгаіндыкацыя. У якасці індыкатараў забруджвання вады і глеб арганічнымі рэчывамі разам з іншымі арганізмамі выкарыстоўваюцца водарасці (альгаіндыкацыя, лац. alga — водарасць). Перавага ў пробах вады хларэлы, палітомы, хламідаманад прымеркавана да месцаў скіду арганічных сцёкаў, да месцаў «гніення». Наадварот, перавага ў планктоне дыятомавых водарасцей (табелярыі, дыятомы, сінедры, астэрыянэлы і інш.), а таксама наяўнасць у бентасе самай буйной водарасці — кладафоры — паказвае на ўмеранае, амаль натуральнае забруджванне вадаёма.
    Біяіндыкацыя якасці асяроддзя па жывёльным насельніцтве. Аб’ектамі маніторынгу часта з’яўля
    юцца насякомыя, паколькі яны хутка рэагуюць на ўздзеянні чалавека, жывуць паўсюдна і даступныя для колькаснага ўліку. Напрыклад, было ўстаноўлена, што ў раёне залатарудных радовішчаў павялічваецца колькасць золата ў хрушчоў.
    Вядомы выпадкі, калі пад уплывам забруджвання асяроддзя змяняўся колер насякомых, напрыклад божых каровак. Выказана гіпотэза, што пацямненне божых каровак у некаторых прамысловых цэнтрах — рэакцыя на пагаршэнне асветленасці ў выніку забруджвання атмасферы.
    Стан вялікай тэрыторыі можна ахарактарызаваць з дапамогай аналізу мёду пчол. Амерыканскія даследчыкі паказалі, што ў пробах мёду выяўляецца да 47 розных металаў і іншых хімічных элементаў. Пчолы вынослівыя ў адносінах да ўздзеяння многіх хімічных прэпаратаў, таму меданосных пчол можна эфектыўна выкарыстоўваць у якасці індыкатараў забруджвання навакольнага асяроддзя.
    Першыя вопыты па выкарыстанні меданосных пчол для біялагічнага маніторынгу былі праведзены ў 1974 г. у шта
    III
    це Мантана, дзе вывучалі ступень шкоды, нанесенай прыродзе выкідамі ЦЭЦ, якая працавала на каменным вугалі. Інтэнсіўнае вывучэнне магчымасці выкарыстання меданосных пчол для біялагічнага маніторынгу пачалося ў 1981 г. Радыус збору нектару пчоламі, як правіла, складае 1,5 км (часам да 6 км) ад вулея, таму пчаліны мёд з’яўляецца дакладным інды
    Біяіндыкацыя
    275
    катарам стану навакольнага асяроддзя ў дадзенай мясцовасці. Атрыманыя дадзеныя паказалі, што колькасць забруджвальнікаў у мёдзе прама прапарцыянальна звязана з іх колькасцю ў навакольным асяроддзі.
    У якасці біялагічнага тэста чысціні вады могуць выкарыстоўвацца акварыумныя «залатыя рыбкі». Іх змяшчаюць у спецыяльны акварыум з рачной вадой. Калі вада забруджана, яны пачынаюць мітусіцца, біцца аб сценкі, часам гінуць.
    Дафніі — тэстаб’ект, які найбольш часта выкарыстоўваецца для ўстанаўлення таксічнасці вады. Метаддае магчымасць вызначыць таксічнасць сцёкавых і прыродных вод. Кры
    тэрыем высокай таксічнасці з’яўляецца гібель 50 і болей працэнтаў дафній у вадзе, што аналізуецца, у параўнанні з кантрольным узорам на працягу 24, 48 ці 96 гадзін.
    Добрымі біяіндыкатарамі ўтрымання некаторых цяжкіх металаў могуць служыць дажджавыя чэрві. Гэтыя жывёлы здольныя акумуляваць у сваіх тканках цынк, медзь, свінец і асабліва кадмій.
    Такім чынам, выкарыстанне розных відаў жывых арганізмаў у якасці біяіндыкатараў забруджвання навакольнага асяроддзя дазваляе праводзіць аператыўную верагодную ацэнку змяненняў яе якасці.
    1.	Што ўяўляе сабой біяіндыкацыя? 2. Якія прыродныя біялагічныя індыкатары якасці асяроддзя вы ведаеце? 3. Што такое ліхенаіндыкацыя? брыяіндыкацыя? альгаіндыкацыя?*
    ® MO©?
    Ад аўтараў........................................................................
    3
    Р@да@л11
    БІЯСФЕРА — ЖЫВАЯ АБАЛОНКА ПЛАНЕТЫ
    1.	Біясфера і яе межы.................................................................. 6
    *2. Біясфера і космас .................................................................. 10
    3.	Жывое рэчыва біясферы ............................................................. 14
    4.	Рэчыва і яго перамяшчэнне ў біясферы .............................................. 18
    *5. Уласцівасці жывога рэчыва .......................................................... 22
    6.	Біягеахімічныя функцыі жывога рэчыва............................................... 24
    7.	Кругаварот рэчываў у біясферы ..................................................... 28
    *8. Эвалюцыя і стабільнасць біясферы ................................................... 33
    Ред®@я^ ЭКАСІСТЭМА —АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    9.	Біяцэноз і біятоп — узаемазвязаныя элементы экасістэмы ............................. 38
    10.	Відавая структура біяцэнозу ....................................................... 42
    11.	Прасторавая структура біяцэнозу.................................................... 45
    12.	Экасістэма. Біягеацэноз. Структура экасістэмы. Устойлівасць экасістэм.............. 49
    13.	Ланцугі і сеткі харчавання. Трафічныя ўзроўні. Экалагічныя піраміды................ 53
    14.	Прадукцыйнасць экасістэм........................................................... 60
    15.	Біятычныя сувязі арганізмаў у экасістэмах. Канкурэнцыя як від біятычных сувязей.... 62
    16.	Узаемадзеянне драпежнік — ахвяра................................................... 66
    17.	Сімбіёз як форма біятычных узаемаадносін .......................................... 71
    * 18. Дынаміка экасістэм................................................................ 74
    19.	Змена біяцэнозаў у часе. Экалагічныя сукцэсіі ..................................... 78
    *2	0. Разнастайнасць экасістэм........................................................ 82
    21.	Аграэкасістэмы і іх асаблівасці ................................................... 88
    ВІД I ПАПУЛЯЦЫЯ
    22.	Від. Прыкметы і крытэрыі віду ................................................ 92
    23.	Папуляцыя — адзінка віду...................................................... 95
    24.	Структура папуляцьій ........................................................ 100
    25.	Дынаміка колькасці папуляцый і яе' рэгуляцыя ................................ 104
    Раадш^ АРГАНІЗМ I АСЯРОДДЗЕ
    26.	Асяроддзі жыцця. Воднае асяроддзе................................................ 110
    27.	Наземнапаветранае і глебавае асяроддзі ......................................... 116
    28.	Жывыя арганізмы як асяроддзе жыцця ...............................................121
    29.	Экалагічныя фактары ............................................................. 125
    30.	Заканамернасці ўздзеяння фактараў асяроддзя на арганізм ......................... 128
    31.	Святло і яго ўздзеянне на арганізм............................................... 133
    32.	Цяпло як экалагічны фактар ...................................................... 138
    33.	Вільготнасць як экалагічны фактар ............................................... 142
    *3	4. Біялагічныя рытмы і фотаперыядызм.............................................. 147
    Р§О@Я S ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
    35.	Здароўе чалавека як паказчык яго адаптацыі да навакольнага асяроддзя ........... 154
    36.	Рэакцыі арганізма чалавека на змяненне фактараў асяроддзя....................... 158
    37.	Уплыў абіятычных фактараў на здароўе чалавека. Касмічныя і геафізічныя фактары . 160
    38.	Уплыў кліматычных і глебавых фактараў на здароўе чалавека ...................... 164
    39.	Ежа і здароўе .................................................................. 169
    *40. Харчовыя дабаўкі................................................................ 172
    41.	Уплыў біятычных фактараў на здароўе чалавека ................................... 176
    42.	Уплыў антрапагенных фактараў на здароўе чалавека. Ядахімікаты. Мінеральныя ўгнаенні ... 180
    43.	Цяжкія металы. Моцнадзейныя атрутныя прамысловыя рэчывы ........................ 185
    44.	Шумавое забруджванне. Вібрацыя.................................................. 189
    45.	Радыеактыўнае выпраменьванне і яго ўздзеянне на чалавека ....................... 193
    46.	Пранікненне радыенуклідаў у арганізм чалавека. Спосабы змяншэння паступлення радыенуклідаў............................................................................. 197
    47.	Зніжэнне дзеяння знешняга апраменьвання. Шляхі вывядзення радыенуклідаў з арганізма чалавека .............................................................................202
    Р©@^©Л ® ЧАЛАВЕК 1 БІЯСФЕРА
    48.	Сучасны экалагічны крызіс, яго прычыны і тэндэнцыі ..............................208
    *49. Узаемадзеянне чалавека і прыроды.................................................210
    50. Дэмаграфічны выбух і праблемы харчовага забеспячэння .............................214