• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Жывыя арганізмы могуць нармальна існаваць толькі ў пэўным інтэрвале pH. Калі pH зніжаецца да 6,5—6,0, у водных экасістэмах, напрыклад, гінуць многія малюскі, ракападобныя, ікра земнаводных (мал. 123).
    Пры pH, роўным 6,0—5,0, гінуць найбольш адчувальныя планк.тонныя арганізмы і насякомыя, сігавыя рыбы, стронга,харыус,ласось, плотка, акунь і шчупак. Пры pH, ніжэйшым за 4,5, у вадаёмах гіне ўся рыба, большасць жаб, насякомых, выміраюць мікраарганізмы, развіваюцца анаэробныя (бескіслародныя) працэсы з выдзяленнем метану і серавадароду.
    Кіслотныя ападкі паскараюць разбурэнне помнікаў архітэктуры, будынкаў, збудаванняў, асабліва тых, якія пабудаваны з вапняку і абліцаваны мармурам.
    Гістарычныя помнікі Грэцыі і Рыма, прастаяўшы тысячагоддзі, разбураюцца проста на вачах. Такі ж лёс пагра
    nun
    жае і ТаджМахалу — шэдэўру індыйскай архітэктуры перыяду Вялікіх Маголаў, Таўэру і Вестмінстэрскаму абацтву ў Лондане, Казанскаму сабору, Мармуроваму палацу і АляксандраНеўскай лаўры ў СанктПецярбургу. На саборы Св. Паўла ў Рыме слой портлендскага вапняку з’едзены кіслотнымі ападкамі на 2,5 см. У Галандыі на саборы Св. Іаана статуі «растаюць, як ледзянцы».
    У Еўропе больш за 100 тыс. каштоўнейшых вітражоў — помнікаў сярэдневяковага гатычнага мастацтва — зазналі разбуральнае дзеянне кіслотных ападкаў.
    У людзей кіслотныя ападкі вызываюць захворванні вачэй, органаў дыхання.
    Кіслотныя дажджы могуць пераносіцца ветрам на тэрыторыі суседніх краін. Далёкі перанос забруджвальных рэчываў у атмасферы — гэта адна
    Праблема кіслотных дажджоў
    5,5	5,0	4,5	4,0	3,5
    1 I1	■■—1—L
    Гінуць ракападобныя, малюскі і г. д.
    Гінуць ласось, стронга, плотка
    Пнуць успрымальныя да кіслотнага забруджвання насякомыя, фіта і зоапланктон
    Гінуць сіг і харыус
    I
    Гінуць акунь і шчупак
    I
    I
    । Гінуць вугор і галец
    Выжываюць рэзістэнтныя да кіслотнага забруджвання насякомыя, некаторыя віды планктону
    Негатыўныя вынікі праяўляюцца пры значэннях pH, ніжэйшых за 6,5
    Мох сфагнум
    Мал. 123. Адчувальнасць розных водных арганізмаў да павышэння кіслотнасці вады
    з праблем Паўночнага паўшар’я. У 1983 г. увайшла ў сілу Канвенцыя аб трансмежавым забруджванні, у якой зазначана, што краіны павінны імкнуцца да абмежавання і паступовага змяншэння забруджвання паветранага асяроддзя, уключаючы забруджванні, што выходзяць за межы іх дзяржаў.
    У ліпені 1985 г. у Хельсінкі дваццаць дзяржаў Еўропы і Канада пад
    пісалі Пратакол аб 30працэнтным зніжэнні выкідаў аксідаў серы на тэрыторыі сваіх дзяржаў і, як вынік, аб абмежаванні трансмежавых патокаў шкодных рэчываў на тэрыторыі суседніх дзяржаў.
    Як бачым, праблема кіслотных дажджоў мае агульнасусветны характар. Таму людзі на ўсёй Зямлі павінны вырашаць яе агульнымі намаганнямі.
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    248
    Bl. У чым заключаецца механізм узнікнення кіслотных дажджоў? 2. Назавіце асноўныя прыродныя і антрапагенныя крыніцы кіслотных дажджоў. 3. Якія наступствы кіслотных дажджоў для прыроды? 4*. Якія асноўныя кірункі вырашэння праблемы кіслотных дажджоў?
    *59. Адметныя рысы экалагічных адносін чалавека і прыроды
    Экалагічныя адносіны чалавека. Чалавека ад іншых прадстаўнікоў жывой прыроды адрозніваюць асаблівыя экалагічныя адносіны. Калі ўсе біялагічныя віды Зямлі прыстасоўваюцца (адаптуюцца) да асяроддзя свайго пражывання, да прыродных умоў, якія мяняюцца, то сучасны чалавек здольны прыстасоўваць асяроддзе пражывання да сваіх патрэбнасцей. Патрэбнасці чалавека як сацыяльнай істоты неабмежаваныя, г. зн. не маюць мяжы.
    У сілу сваёй высокай арганізацыі чалавек аказвае на навакольнае асяроддзе ўздзеянне, несупастаўляльнае з уздзеяннем на яго іншых арганізмаў. Прычым гэта ўздзеянне часта перавышае магчымасці навакольнага асяроддзя да аднаўлення. Гэта адбываецца па наступных прычынах.
    1.	Змяніўся характар харчовых сувязей. Для атрымання ежы сучасны чалавек падключае дадатковыя да мускульнай энергіі энергарэсурсы.
    2.	Змяніўся характар інфармацыйных сувязей, з дапамогай якіх чалавек узгадняе свае дзеянні з дзеяннямі іншых людзей. Дзякуючы гэ
    таму ён здольны шматразова ўзмацніць моц свайго ўздзеяння на асяроддзе.
    3.	Адбыўся пераход на дзейнасць у галіне прыродакарыстання з дапамогай прылад. Само паняцце «дзейнасць» уласціва толькі чалавеку, паколькі гэта ўсвядомлены мэтанакіраваны працэс. У прыродных папуляцыях такое ўсведамленне адсутнічае.
    4.	Чалавек выкарыстоўвае запасы закансерваванай сонечнай энергіі (драўніна, каменны вугаль, нафта, газ, торф), а таксама энергію зямных нетраў, атама. Іншыя віды жывых арганізмаў гэтага рабіць не ў стане.
    5.	Чалавек здольны прадказваць экалагічныя наступствы сваёй дзейнасці, хоць пакуль гэта яму не заўсёды ўдаецца.
    Паводле вобразнага выказвання расійскага эколага М. Ф. Рэймерса, чалавек паводзіць сябе ва ўзаемадзеянні з асяроддзем, як «разумнанеразумны паразіт». Калі меркаваць па экалагічных выніках яго дзейнасці, чалавек неразумны, а калі па яго імкненні да захавання прыроды, то разумны.
    249
    Адметныя рысы экалагічных адносін чалавека і прыроды
    Непасрэднае разбурэнне чалавекам натуральных экасістэм. Жывёлы не могуць цалкам разбурыць асяроддзе свайго пражывання. Аднак у адносінах да чалавека гэта правіла пакуль не дзейнічае. Прыкладна за 8—10 тыс. гадоў, пачынаючы з неалітычнай (сельскагаспадарчай) рэвалюцыі і да канца XIX ст., чалавек разбурыў натуральныя (пераважна лясныя і лесастэпавыя) экасістэмы на 1/5 частцы сушы. За XX ст. былі знішчаны натуральныя экасістэмы яшчэ на 40 % плошчы кантынентаў (без Антарктыды). Без уліку ледзяных, скальных і аголеных паверхняў непарушаныя прыродныя экасістэмы захаваліся толькі на 27 % сушы. Тым важнейшым паказчыкам здаровага стану экасістэм з’яўляецца наяўнасць натуральнай расліннасці.
    Важнейшай экалагічнай праблемай, якая вынікае з разбурэння экасістэм, з’яўляецца зніжэнне біяразнастайнасці. Адбіранне ежы, экалагічнай прасторы, парушэнне ўзаемадзеяння паміж арганізмамі ў выніку гаспадарчай дзейнасці вядуць да разбурэння мясцін пражывання відаў і папуляцый і, урэшце, да знікнення відаў. У натуральных умовах адзін від вымірае раз у 2000 гадоў, за апошнія 300 гадоў адзін від знікаў кожныя 10 гадоў, а ў цяперашні час — страчваецца амаль штодзённа. Знікненне відаў зніжае здольнасць экасістэм да самарэгуляцыі.
    Вырашэнне праблемы заключаецца ў захаванні яшчэ існуючых і аднаўленні парушаных экасістэм — мясцін пражывання відаў.
    Парушэнне энергетычнага балансу экасістэм. Экасістэмы існуюць за кошт сонечнай энергіі, якая не забруджвае асяроддзе і з’яўляецца практычна вечнай. Колькасць сонечнай энергіі адносна пастаянная і залішняя. Празмерная таму, што расліны выкарыстоўваюць толькі каля 1 % сонечнай энергіі, што дасягае Зямлі. Паступаючай энергіі дастаткова для таго, каб задаволіць любыя патрэбнасці чалавецтва. Паколькі ўся сонечная энергія ў рэшце рэшт ператвараецца ў цяпло, павелічэнне яе выкарыстання ў гаспадарчых мэтах не павінна было ўплываць на раўнавагу ў біясферы. Спальваючы выкапнёвае паліва, у якім сонечная энергія назапашвалася мільёны гадоў, чалавек рэзка павялічыў паступленне ў атмасферу цяпла, вуглякіслага газу і інш.
    Парушэнне энергетычнага балансу ў экасістэмах праявілася і ў «экспрапрыяцыі» чалавекам энергіі экасістэм. У біясферы за мільёны гадоў сфарміравалася зладжанае і ўстойлівае размеркаванне спажывання арганічнага рэчыва, якое ствараецца прадуцэнтамі між рознымі кансументамі. Да канца XIX ст. чалавек спажываў фотасінтэтычную прадукцыю ў межах, што адпавядалі буйным жывёлам. Пры гэтым ён актыўна выцясняў іх. 3 пачат
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    250
    кам прамысловай рэвалюцыі чалавек, навучыўшыся выкарыстоўваць энергію выкапнёвага паліва, стаў забіраць усё большую колькасць фотасінтэтычнай прадукцыі, якая выраблялася экасістэмамі. У выніку частка з іх дэградзіравала.
    Гаспадарчая дзейнасць чалавека прывяла да значных змяненняў энергетычнага балансу:
    1)	чалавек у сваю карысць стаў забіраць з натуральнага абароту ў экасістэмах значна больш чыстай першаснай прадукцыі (энергіі), чым гэта «належыць» буйным кансументам;
    2)знішчыўшы на вялікіх плошчах расліннасць, ён істотна (не менш чым на 1/5) знізіў прадукцыйнасць жывых арганізмаў.
    Вынікам парушэння энергетычнага балансу экасістэм сталі дэмаграфічная і харчовая праблемы.
    Як вы памятаеце, у канцы доўгіх харчовых ланйугоў не можа быць вялікай біямасы. Колькасць жа чалавецтва за апошнія 100 гадоў узрастала з фенаменальнай хуткасцю. У некаторых рэгіёнах гэта пацягнула за сабой нястачу харчавання і голад. У такой сітуацыі чалавеку неабходна было перайсці на другі трафічны ўзровень — харчавацца пераважна расліннай ежай. Тым не менш мноства людзей, асабліва ў развітых краінах, знаходзяцца на трэцім трафічным узроўні, г. зн. ядуць мяса. А выкарыстанне мяснога рацыёну звязана са
    шматразовым пашырэннем пасяўных плошчаў, забруджваннем экасістэм мінеральнымі ўгнаеннямі, пестыцыдамі, адходамі жывёлагадоўчых ферм і да т. п.
    Вырашыць гэтыя праблемы можна пры ўмове выкарыстання пераважна сонечнай энергіі і яе вытворных, эканоміі энергіі, пераходу на харчаванне прадуцэнтамі (раслінамі), планавання нараджальнасці.
    Парушэнне натуральных кругаваротаў рэчываў. У натуральных экасістэмах атрыманне, выкарыстанне рэсурсаў і пазбаўленне ад адходаў ажыццяўляецца ў ходзе кругаваротаў хімічных элементаў. Чалавек жа, як адзначае амерыканскі эколаг Б. Н е бел, паводзіць сябе ў прыродзе так, быццам бы хімічныя элементы бесперапынна ўзнікаюць у адным месцы і бясследна знікаюць у іншым. Напрыклад, з нетраў Зямлі здабываюцца фасфарыты і выкарыстоўваюцца для вытворчасці фосфарных угнаенняў. Харчуючыся прадукцыяй сельскай гаспадаркі, чалавек перадае адходы сваёй жыццядзейнасці ў каналізацыю, адкуль яны так ці інакш трапляюць у вадаёмы. Так вада ўзбагачаецца фасфатамі, якія на сушу ўжо не вяртаюцца. У выніку радовішчы на сушы вычэрпваюцца, а водныя экасістэмы забруджваюцца.
    Важнейшым вынікам парушэння натуральных кругаваротаў хімічных элементаў з’яўляецца праблема за
    Пошукі альтэрнатыўных шляхоў развіцця чалавецтва
    251
    бруджвання, ці хімічнай дэфармацыі, асяроддзя. Забіраючы з экасістэм першасную сыравіну, чалавек у масавых маштабах вырабляе некалькі тысяч штучныхрэчываў. Пры гэтым каля 80 % з іх не ацэнены з пункту гледжання таксічнасці і ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. У рэшце рэшт усе гэтыя рэчывы, многія з якіх раней адсутнічалі ў біясферы, так ці інакш трапляюць у экасістэмы.