Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 277с.
Мінск 2006
Забруджванне навакольнага асяроддзя
231
01. Якое значэнне ў прыродзе і жыцці чалавека маюць лясы? 2. Як змянілася плошча лясоў за час развіцця цывілізацыі? 3. У якіх мэтах высякаюцца лясы? 4*. Адлюструйце ў выглядзе схемы глабальныя экалагічныя вынікі звядзення лясоў. 5*. На ваш погляд, якім чынам вас і вашу сям’ю закранае глабальная праблема знікнення лясоў. 6. Растлумачце, чаму адбываецца скарачэнне біяразнастайнасці. Як гэта можа адбіцца на стане асобных экасістэм і біясферы ў цэлым?
54. Забруджванне навакольнага асяроддзя
Тэхнагеннае забруджванне. За апошнія 100 гадоў чалавецтва ў 100 разоў павялічыла хуткасць свайго перамяшчэння ў прасторы, у 1000 разоў — выкарыстанне энергетычных рэсурсаў, у 7 млн разоў — ваенную магутнасць, у сотні мільёнаў разоў — хуткасць сувязі, абмену інфармацыяй і рашэння розных навуковых і практычных задач з дапамогай электроннавылічальнай тэхнікі.
Сусветная прамысловасць зараз вырабляе прыкладна ў 100 разоў болей тавараў і здабывае ў 3—4 разы (па масе) болей карысных выкапняў, чым 25—30 гадоў таму.
W
Штогод чалавецтва здабывае з нетраў Зямлі больш за 100 млрд т карысных выкапняў, у тым ліку каля 3,5 млрд т
вугалю, выплаўляе 800 млн т розных металаў, рассейвае на палі больш чым 500 млн т міне
ральных угнаенняў.
Адначасова чалавецтва вырабляе велізарную колькасць адходаў. Толькі 2 % сыравіны, здабытай з нетраў планеты, ператвараецца ў гатовую прадукцыю, а астатнія 98 % — гэта адходы, якія забруджваюць біясферу.
Як ужо адзначалася, сёння на ўсе жывыя істоты біясферы негатыўна дзейнічае велізарная колькасць хімічных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца чалавекам. Штогод у свеце сінтэзуюцца новыя хімічныя злучэнні. Большасць з іх, як і некаторыя адходы чалавечай дзейнасці, не перапрацоўваюцца прыродай, паколькі з’яўляюцца «чужымі» ў экасістэмах. Для сінтэтычных рэчываў не існуе рэдуцэнтаў, таму яны назапашваюцца, атручваючы навакольнае асяродазе.
Найбольш распаўсюджанымі і небяспечнымі забруджвальнікамі паветра з’яўляюцца аксіды азоту, бензол; вады — пестыцыды, нітраты; глебы — злучэнні хлору. Асаблівую небяспеку ўяўляюць цяжкія металы, якія ў вялікай колькасці назапашваюцца ў глебе, вадзе і прадуктах харчавання.
Штогод у выніку згарання паліва ў атмасферу планеты выдзяляецца прыблізна 22 млрд т вуглякіслага газу і
Ml
150 млн т сярністых злучэнняў. Сусветная прамысловасць скідвае ў рэкі каля 160 км3 шкодных сцёкаў. У глебу ўносіцца каля 500 млн т мінеральных угнаенняў і 4 млн т пестыцыдаў. За апошнія 50 гадоў выкарыстанне мінераль
ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
232
ных угнаенняў павялічылася ў 45 разоў, ядахімікатаў •— у 10 разоў. I хаця ўраджайнасць пры гэтым узрасла толькі на 15—20 %, назіраецца паўсюднае забруджванне прыродных вод, глебы і прадуктаў харчавання.
Віды забруджванняў. Існуюць розныя класіфікацыі фактараў забруджвання навакольнага асяроддзя.
*У найбольш агульным выглядзе забруджвальнікі і забруджванні навакольнага асяроддзя класіфікуюцца:
1)паводле паходжання —механічныя, хімічныя, фізічныя, біялагічныя, матэрыяльныя, энергетычныя;
2)паводле часу дзеяння — стойкія, нястойкія, паўстойкія, сярэдняй стойкасці;
3)паводле ўплыву на жывыя арганізмы — прамога і непрамога дзеяння;
4)паводле характару — наўмысныя (запланаваныя), спадарожныя, аварыйнавыпадковыя.*
Механічныя забруджванні — гэта розныя цвёрдыя часцінкі ці прадметы (выкінутыя як непатрэбныя, адпрацаваныя, нявыкарыстаныя) на паверхні Зямлі, у глебе, вадзе, у космасе (пыл, абломкі розных апаратаў).
Хімічныя забруджванні — цвёрдыя, газападобныя і вадкія рэчывы, хімічныя элементы і злучэнні штучнага паходжання, якія паступаюць у біясферу і парушаюць прыродныя працэсы кругавароту рэчываў і энергіі.
Табліца 9. Асноўныя віды забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя
Віды забруджвальнікаў Асноўныя крыніцы забруджвання Уплыў на стан навакольнага асяроддзя і характарыстыка
Аксід вугляроду (II), ці чадны газ (CO) Няпоўнае згаранне паліва (вугалю, прыроднага газу, драўніны, нафты, бензіну) Змяненне клімату, парушэнне цеплавога балансу атмасферы. Змяшчэнне ў паветры ў колькасці 4 % смяротна для многіх жывых арганізмаў
Аксіды азоту (I, П, IV) Заводы па вытворчасці азотнай кіслаты і нітратаў, анілінавых фарбавальнікаў, цэлулоіду, віскозы, металургічныя заводы, спальванне паліва Змяненне клімату, стану азонавага слоя, кіслотныя ападкі, павелічэнне колькасці нітратаў у харчовых ланцугах, узмацненне карозіі, смог
Вуглевадароды (бензапірэн) Хімічная прамысловасць, спальванне паліва, транспарт, курэнне Змяненне клімату, стану азонавага слоя, негатыўны ўплыў на здароўе чалавека
Забруджванне навакольнага асяроддзя
233
Працяг
Віды забруджвальнікаў Асноўныя крыніцы забруджвання Уплыў на стан навакольнага асяроддзя і характарыстыка
Аксід серы (IV), ці сярністы газ (SO2) Спальванне паліва з дамешкамі серы (вугаль, нафта), перапрацоўка сярністых руд, гарэнне тэрыконаў, выплаўка металаў Змяненне клімату, кіслотныя ападкі, узмацненне карозіі металаў, рэспіратарныя захворванні ў чалавека, пашкоджанні раслін
Аксідсеры (VI), ці серны ангідрыд Хімічная, нафтаперапрацоўчая і металургічная прамысловасць (утвараецца ў выніку акіслення SO2y атмасферы) Падкісленне грунтоў, узмацненне карозіі металаў, разбурэнне гумы, мармуру, вапнякоў, даламітаў, абвастрэнне захворванняў органаў дыхання ў чалавека і жывёл
Серавадарод (H2S) і серавуглярод(С52) Прадпрыемствы па выпрацоўцы штучнага валакна, йукру, нафтаперапрацоўчыя і коксахімічныя заводы Негатыўны ўплыў на здароўе чалавека зза высокай таксічнасці (у 100 разоў больш таксічны, чым SO2)
Ртуць(Не) Распрацоўка руд, якія змяшчаюць ртуць, вытворчасць хлору, соды, пестыцыдаў, звалкі адходаў (адпрацаваныя люмінесцэнтныя лямпы, батарэйкі) Высокатаксічнае рэчыва, асабліва ртуцьарганічныя злучэнні — метылртуць, этылртуць (назапашваюцца ў жывых арганізмах па харчовых ланцугах)
Свінец (Pb) Выхлапныя газы аўтамабіляў, свінцовыя фарбы, матэрыялы пакрыццяў, ізаляцыя электракабеляў, металургія Таксічны метал (назапашваецца ў жывых арганізмах па харчовых ланцугах)
Кадмій (Cd) Хімічная, горназдабываючая прамысловасць, спальванне смецця на звалках Самы таксічны метал — ГДК — 0,001 мг/л (назапашваецца ў жывых арганізмах па харчовых ланцугах)
Цынк (Zn), медзь (Cu) Хімічная прамысловасць, металургія Таксічныя злучэнні (назапашваюцца ў жывых арганізмах па харчовых ланцугах)
Злучэнні хлору (Cl2, HC1) Хімічная прамысловасць Таксічны
Злучэнні фтору (HF, CaF,) Хімічная прамысловасць Таксічны
Азбест Будаўнічыя, гарачаўстойлівыя матэрыялы Выклікае цяжкія захворванні органаў дыхання
ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
Працяг
Віды забруджвальнікаў Асноўныя крыніцы забруджвання Уплыў на стан навакольнага асяроддзя і характарыстыка
Нафта Нафтаздабываючая, нафтахімічная прамысловасць, транспарціроўка нафты Парушэнне цеплаабмену гідрасферы; гібель жывых арганізмаў у выпадку аварый і пападання ў асяроддзе
Поліцыклічныя араматычныя вуглевадароды (ПАВ), поліхлорбіфенілы (ПХБ), полібромбіфенілы (ПББ) Хімічная прамысловасць (выраб поліэтыленавых упаковак, пакетаў, труб, большасці мыйных сродкаў) Змяненне клімату, стану азонавага слоя, канцэрагены, мутагены
Фасфаты Хімічная прамысловасць, вытворчасць пестыцыдаў Забруджванне вады ў рэках і азёрах
Пестыцыды Хімічная прамысловасць, вытворчасць пестыцыдаў Таксічныя злучэнні (назапашваюцца ў арганізмах па харчовых ланцугах)
Поліфторвуглевадароды Хімічная прамысловасць Разбурэнне азонавага слоя, змяненне клімату
Радыяцыя Натуральныя (пераважна радонавая) і штучныя (медыцынскае абслугоўванне, выпрабаванні ядзернай зброі, АЭС) Зніжэнне імунітэту, злаякасныя ўтварэнні, мутацыі
Фізічныя забруджванні — цеплавыя, электрычныя, электрамагнітныя, гравітацыйныя, светлавыя, радыяцыйныя палі ў навакольным асяроддзі, a таксама шумы, вібрацыя.
Біялагічныя забруджванні — з’яўленне ў прыродзе ў выніку дзейнасці чалавека новых разнавіднасцей вірусаў (напрыклад, ВІЧ), павышэнне патагеннасці паразітаў і ўзбуджальнікаў захворванняў, а таксама справакаванае чалавекам катастрафічнае размнажэнне паасобных відаў (напрыклад, па
прычыне неабгрунтаванай інтрадукцыі, парушэння каранціну пустазелля і да т. п.).
*Да матэрыяльных фактараў належаць розныя атмасферныя забруджванні, сцёкавыя воды, цвёрдыя адходы. Энергетычнымі забруджваннямі з’яўляюцца цеплавыя выкіды, электрамагнітныя палі, ультрагукавое, светлавое, ультрафіялетавае, лазернае, інфрачырвонае, іанізавальнае, радыеактыўнае, электрамагнітнае выпраменьванні.
Сельскагаспадарчае забруджванне
Да стойкіх належаць забруджвальнікі, якія доўга захоўваюцца ў прыродзе (пластмасы, поліэтылен, некаторыя металы, шкло, радыеактыўныя рэчывы з вялікім перыядам паўраспаду).
Нястойкія забруджвальнікі хутка распадаюцца, раскладаюцца альбо нейтралізуюцца ў прыродным асяроддзі пад уплывам розных фактараў.
Наўмысныя забруджванні — гэта забароненыя супрацьзаконныя выкіды шкодных адходаў вытворчасці ў вадаёмы, паветра і глебу.
Спадарожныя забруджванні — гэта паступовае змяненне стану атмасферы, гідрасферы, літасферы і біясферы ў выніку дзейнасці чалавека (з’яўленне кіслотных дажджоў, парніковага эфекту, знішчэнне азонавага слоя і інш.).*
01. Што называецца забруджваннем навакольнага асяродцзя? 2. Пералічыце асноўныя забруджвальнікі навакольнага асяроддзя. Як яны класіфікуюцца? 3. Якія рэчывы належаць да найбольш небяспечных забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя? 4*. Што ўяўляе сабой наўмыснае забруджванне?
*55. Сельскагаспадарчае забруджванне
Крыніцы сельскагаспадарчага забруджвання. Сельскагаспадарчае забруджванне звязана з вынасам дажджавой і ірыгацыйнай вадой з глебы ўгнаенняў і ядахімікатаў. Крыніцай забруджвання з’яўляюцца таксама сцёкавыя воды жывёлагадоўчых комплексаў, птушка і звераферм, сіласныя ямы, гаспадарчабытавыя сцёкі вёсак і пасёлкаў. Сельскагаспадарчае забруджванне часцей мае лакальны, калінікалі рэгіянальны характар.
Мінеральныя ўгнаенні і пестыцыды. Найбольш распаўсюджанымі мінеральнымі ўгнаеннямі, што прымяняюцца ў сельскай гаспадарцы, з’яўляюцца азотныя, фосфарныя і калійныя. У сельскагаспадарчых раёнах самымі маштабнымі забруджвальнікамі падземных вод з’яўляюцца ніт