• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Сутнасць экалагічнай пагрозы заключаецца ў тым, што ўсё большы і большы ціск антрапагенных фактараў на біясферу можа прывесці да поўнага разрыву натуральных цыклаў узнаўлення біялагічных рэсурсаў, самаачышчэння глебы, вады і атмасферы. Гэта выкліча рэзкае і імклівае пагаршэнне экалагічнай абстаноўкі, што можа пацягнуць за сабой паступовае скарачэнне колькасці насельніцтва планеты. Ужо цяпер эколагі папярэджваюць аб далейшым нарастанні парніковага эфекту, павелічэнні і перамяшчэнні «азонавых дзірак», усё больш частым выпадзенні кіслотных ападкаў і да т. п.
    Пералічаныя адмоўныя тэндэнцыі ў развіцці біясферы паступова набываюць глабальны характар і ўяўляюць пагрозу для будучыні чалавецтва.
    01. Растлумачце сэнс паняццяў «экалагічная праблема» і «экалагічны крызіс». 2. Якімі негатыўнымі з’явамі характарызуецца экалагічны крызіс? 3. У чым заключаюцца асаблівасці сучаснага глабальнага экалагічнага крызісу?
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    210
    *49. Узаемадзеянне чалавека і прыроды
    Некалькі мільёнаў гадоў таму ў біясферы з’явілася новая жывая істота — чалавек. У выніку яго дзейнасці ў біясферы пачалі адбывацца працэсы асаблівага, антрапагеннага характару.
    Сотні тысяч гадоў назад, калі колькасць людзей на Зямлі была параўнальна невысокай, а іх інтэлектуальны і тэхнічны патэнцыял дастаткова слабым, прырода практычна не адчувала на сабе ціску чалавека.
    Першабытныя людзі жылі дробнымі плямёнамі паляўнічыхзбіральнікаў. Яны «карміліся з зямлі», палюючы на дзікіх жывёл і збіраючы насенне, арэхі, карані, ягады і іншую раслінную ежу. Паселішчы людзей былі невялікія і адносна недаўгавечныя. Калі харчовыя рэсурсы тэрыторыі вычэрпваліся, людзі былі вымушаны перасяляцца на новае месца. Для адносна сытага існавання патрабаваліся велізарныя ўгоддзі. Тэрыторыя цяперашняй Францыі, напрыклад, магла пракарміць не больш за 20 тыс. чалавек. Першабытныя паляўнічыязбіральнікі шмат у чым нагадвалі іншых усёедных кансументаў натуральных экасістэм.
    Узнікненне супярэчнасцей паміж чалавекам і прыродай. Для чалавечага згуртавання эпохі палеаліту і мезаліту характэрным было прыстасаванне да прыроды, павага і па
    кланенне перад яе сіламі і з’явамі. У тую эпоху чалавек для свайго існавання выкарыстоўваў пераважна сілу сваіх мышцаў. Таму яго ўплыў на навакольнае асяроддзе быў мінімальным і практычна не адбіваўся на функцыянаванні экасістэм сушы. На экасістэму Сусветнага акіяна чалавек увогуле не аказваў уплыву.
    У пачатку неаліту людзі вынайшлі лук, кап’ё і іншыя прылады, якія давалі магчымасць паляваць з большай эфектыўнасцю. Для палявання на дзікіх звяроўлюдзі выкарыстоўвалі агонь. За некалькі тысячагоддзяў былі цалкам знішчаны млекакормячыя ледавіковага і міжледавіковага перыядаў у Паўночнай Амерыцы і Еўразіі: мастадонт, мамант, шарсцісты насарог, пячорны мядзведзь, некаторыя віды вярблюдау і коней, гіганцкія ляніўцы і інш. Вычарпалася асноўная крыніца ежы старажытнага чалавека. Пачаўся першы глабальны экалагічны крызіс, звязаны з дзейнасцю чалавека ў біясферы. Гэты крызіс называецца крызісам кансументаў. Вучоныя мяркуюць, што першы экалагічны крызіс, звязаны з масавым знішчэннем (перапромыслам) буйных жывёл, мог адбыцца 10—50 тыс. гадоў таму (мал. 106).
    Гэты крызіс прымусіў чалавецтва перайсці ад збіральніцтва і палявання да земляробства і жывёлагадоўлі.
    Узаемадзеянне чалавека і прыроды
    Мал. 106. Антрапагенныя экалагічныя крызісы
    Узнікла прымітыўная сельская гаспадарка. Змяніўся тып гаспадаркі, што з’явілася падзеяй глабальнай значнасці. Дд прысвойвальнага гаспадарчага ўкладу людзі перайшлі да вырабляючага.
    *
    Самыя старажытныя асяродкі земляробства былі знойдзены ў Пярэдняй і Малой Азіі. Там у вялікай колькасці
    рос дзікі ячмень — першая расліна, якая стала «дамашняй». Тут жа былі выяўлены самыя ста
    ражытныя з вядомых «гарадоў» — скучаныя паселішчы, у якіх жылі многія дзесяткі і нават сотні чалавек. Перадгор’і Малой Азіі амаль ідэальна падыходзяць па прыродных умовах для прымітыўнага земляробства: лёгкія, вельмі ўрадлівыя і ўстойлівыя да абясплоджвання глебы, дастатковая колькасць ападкаў, раўнамерна размеркаваная па сезонах. Паступова земляробчыя культуры распаўсюджваліся ўсё больш шырока. Адначасова ўзмацнялася і ўздзеянне чалавека на прыроду, бо разворванне зямель разбурала натуральныя жывыя згуртаванні больш эфектыўна, чым пажар.
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    212
    Земляробства па сутнасці ўяўляе сабой працэс адбору дзікарослых відаў, расчысткі прасторы і стварэння іншых умоў для росту адабраных відаў. Пры гэтым чалавек ахоўвае іх ад канкурэнцыі (з пустазеллем) і патэнцыяльных кансументаў, а таксама (у выпадку неабходнасці) забяспечвае дадатковым жыўленнем (угнаеннямі) і вадой. Аналагічным чынам чалавек ахоўвае свойскіх жывёл ад драпежнікаў і забяспечвае кармамі для аптымальнага росту і развіцця. Інтэнсіўнае развіццё сельскай гаспадаркі аказвала істотны ўплыў на прыроду, асабліва тады, калі для падрыхтоўкі пасяўных плошчаў чалавек выпальваў тысячы гектараў лесу (позні неаліт). Развіццё жывёлагадоўлі суправаджалася выяданнем жывёламі вялікіх травяністых масіваў аж да поўнай іх дэградацыі.
    На працягу тысячагоддзяў многія культурныя расліны і прыручаныя жывёлы істотна змяніліся ў выніку селекцыі і гібрыдызацыі і цяпер моцна адрозніваюцца ад сваіх дзікіх продкаў, аднак сутнасць сельскай гаспадаркі засталася нязменнай.
    Асвоіўшы земляробства і прыручыўшы жывёл, людзі стварылі сваю ўласную, адрозную ад натуральных, чалавечую экасістэму. Гэта стала важным паваротным пунктам у гісторыі Зямлі. У людзей з’явілася магчымасць больш ці менш стабільна забяспечваць сябе ежай. Акрамя таго, гэта дало
    магчымасць перайсці да падзелу працы. Адны працягвалі займацца сялянскай працай, у той час як другія маглі прысвяціць сябе іншым відам дзейнасці. Гарантаванае забеспячэнне ежай і падзел працы далі магчымасць ствараць пастаянныя паселішчы — спачатку вёскі, а затым і гарады. Людзі пачалі займацца вытворчасцю дадатковых матэрыяльных даброт. Гэта ў рэшце рэшт прывяло да станаўлення сучаснага складана арганізаванага чалавечага грамадства.
    3 развіццём земляробства і жывёлагадоўлі звязаны першыя лакальныя і рэгіянальныя экалагічныя крызісы. Яны былі выкліканы рэзкім змяненнем мікраклімату, складу і стану флоры, фауны, глебы, змяншэннем прыродных біялагічных рэсурсаў.
    Наступны этап узмацнення ціску чалавека на прыроду звязаны з развіццём прамысловасці ў XV—XVIII стст. У гэты час колькасць насельніцтва Зямлі была каля 500 млн чалавек. Людзьмі былі дасягнуты значныя поспехі ў будаўніцтве, тэхніцы, хіміі, пачалося вывучэнне і асваенне Сусветнага акіяна.
    Канцэнтрацыя вялікай колькасці людзей у гарадах суправаджалася актыўным знішчэннем бліжэйшых лясоў. Драўніна ішла на будаўніцтва, ацяпленне, выраб мэблі і прылад працы, транспартных сродкаў. Гарады паступова станавіліся раёнамі экалагічнага напружання, і працэс урбаніза
    Узаемадзеянне чалавека і прыроды
    213
    цыі (узнікнення і росту гарадоў) ператварыўся ў негатыўны экалагічны фактар.
    3 канца XVIII ст. адбываецца бурнае развіццё фізікі, хіміі, тэхнікі. Чалавек вынаходзіць паравы і электрычны рухавікі, якія ў шмат разоў павялічваюць яго фізічныя магчымасці. Адносіны людзей да прыроды, яе багацця носяць характар «актыўнага» заваявання, барацьбы, драпежнага выкарыстання яе рэсурсаў з верай у тое, што яны невычэрпныя. Бурнае развіццё прадукцыйных сіл грамадства, якое выклікала шырокае выкарыстанне мінеральных рэсурсаў, прамысловую, а затым і навуковатэхнічную рэвалюцыю, лічыцца пачаткам другога антрапагеннага экалагічнага крызісу. Ён адбыўся 150—350 гадоў таму (гл. мал. 97). Гэты крызіс атрымаў назву крызісу прадуцэнтаў.
    Трэці (сучасны) антрапагенны экалагічны крызіс абумоўлены недапушчальна высокім узроўнем глабальнага забруджвання навакольнага асяроддзя. Рэдуцэнты (разбуральнікі) не паспяваюць ачышчаць біясферу ад антрапагенных прадуктаў ці патэнцыяльна не здольны гэта рабіць па прычыне непрыроднага (штучнага) харак
    тару сінтэтычных рэчываў, якія выкідваюцца. Таму гэты крызіс часта называюць крызісам рэдуцэнтаў. У выніку наступлення крызісу рэдуцэнтаў назіраецца дэградацыя біясферы.
    Пытанні, звязаныя з сучасным экалагічным крызісам, упершыню абмяркоўваліся на першай Сусветнай канферэнцыі па навакольнаму асяроддзю, якая праходзіла ў Стакгольме ў 1972 г. з удзелам прадстаўнікоў 113 дзяржаў.
    На канферэнцыі ўпершыню было сфармулявана паняцце экаразвіццё — экалагічна арыентаванае сацыяльнаэканамічнае развіццё, пры якім рост дабрабыту людзей не суправаджаецца пагаршэннем асяроддзя пражывання і дэградацыяй прыродных сістэм.
    Сучасны экалагічны крызіс найбольш глыбокі і трагічны ў гісторыі развіцця чалавецтва. Пераадолець яго будзе надзвычай цяжка. Ён можа прывесці да значных міграцый людзей, справакаваць войны, іншыя сацыяльныя ўзрушэнні лакальнага, рэгіянальнага і нават глабальнага маштабаў. Асноўнымі прычынамі такога сцэнарыю развіцця падзей можа стаць барацьба за авалоданне энергарэсурсамі, крыніцамі прэснай і пітной вады і г. д.
    01. Растлумачце асаблівасці экалагічнага крызісу на этапе прысвойвальнай гаспадаркі. 2. Назавіце прычыны і растлумачце сутнасць крызісу прымітыўнага земляробства. 3. У чым прычына «крызісу прадуцэнтаў»? 4. Якія асноўныя прычыны ўзнікнення «крызісу рэдуцэнтаў»?*
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    50. Дэмаграфічны выбух і праблемы харчовага забеспячэння
    Дэмаграфічны выбух. Сучасны этап развіцця чалавецтва характарызуецца паскораным ростам колькасці насельніцтва. На працягу многіх тысячагоддзяў колькасць людзей на планеце павялічвалася дастаткова марудна. Спатрэбілася некалькі соцень тысяч гадоў, каб колькасць чалавечай папуляцыі да 1800 г. дасягнула 1 млрд чалавек. Аднак далей тэмп росту народанасельніцтва значна паскорыўся. Наступны мільярд дабавіўся ўжо праз 130 гадоў, трэці — праз 30, чацвёрты — праз 15, пяты і шосты — усяго за 12 гадоў кожны (мал. 107).
    II
    Дзесяць тысяч гадоў назад насельніцтва Зямлі складала каля 10 млн чалавек, да пачатку нашай эры яно да
    сягнула 200 млн, да 1650г.— 500 млн. На
    працягу наступных 200 гадоў колькасць людзей павялічылася ў два разы, дасягнуўшы 1 млрд, a ў 1900 г. — 1 млрд 660 млн. У 1950 г., нягледзячы на страты ў двух сусветных войнах, колькасць насельніцтва ўзрасла да 2,5 млрд, а затым стала штогод павялічвацца на 70— 100 млн. У 1975 г. на Зямлі пражывала 4 млрд чалавек, а ў 1993 г. — 5,5 млрд. 12 кастрычніка 1999 г. у 0 г 02 мін у адным з радзільных дамоў горада Сараева нарадзіўся хлопчык, які стаў 6мільярдным жыхаром планеты.