Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 277с.
Мінск 2006
Разнастайныя арганічныя растваральнікі, лакі і фарбы, дэзадаранты і аэразолі валодаюць слаба і сярэднетаксічнымі ўласцівасцямі. Яны здольны выклікаць алергічныя рэакцыі,
раздражненне слізістых абалонак, захворванні дыхальных шляхоў, печані і нырак, нервовыя расстройствы. Асабліва гэта датычыцца метыленхларыду і тэтрахлорэтылену, якія ўваходзяць у склад многіх растваральнікаў і асвяжальнікаў паветра. Нават з хлараванай гарачай вады ў невялікай колькасці выдзяляецца канцэраген хлараформ.
3 пластмасавых вырабаў і штучных пакрыццяў таксама выдзяляюцца таксічныя для арганізма чалавека злучэнні.
Менавіта таму ў цяперашні час самымі папулярнымі будаўнічымі матэрыяламі і бытавымі вырабамі і рэчамі лічацца не сінтэтычныя, а вырабленыя з прыроднай сыравіны.
01. Дайце характарыстыку ўздзеяння на арганізм чалавека некаторых забруджвальнікаў навакольнага асяродцзя (ртуці, свінцу, хлору, аміяку, бензапірэну, фармальдэгіду). 2. Што ўяўляе сабой смог? Як ён утвараецца? 3. У чым заключаецца небяспека курэння для здароўя чалавека? 4. Якія атрутныя рэчывы змяшчаюць выхлапныя газы аўтамабіляў?
44. Шумавое забруджванне.
Шум і яго крыніцы. Шум як фізічны фактар уяўляе сабой механічны вагальны рух пругкага асяроддзя, які хвалепадобна распаўсюджваецца і носіць, як правіла, хаатычны, выпадковы характар. Характар вытворчага шуму залежыць ад віду яго крыніцы:
механічны — праца розных механізмаў;
ударны — каванне, кляпанне і інш.;
Вібрацыя
аэрадынамічны — рух паветра па трубах ці розныя працэсы ў газах;
выбуховы — праца рухавікоў унутранага згарання.
Інтэнсіўнасць гуку вымяраецца ў дэцыбелах (дБ). Мяжа адчувальнасці слыхавога аналізатара чалавека да гукаў — 0 дБ, гукі інтэнсіўнасцю вышэй за 130 дБ выклікаюць адчуванне болю.
ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
190
Узровень шуму ацэньваецца ўзроўнем гукавога ціску і выражаецца ў дэцыбелах (дБ) паводле лагарыфмічнай шкалы (шум у 100 дБ у 10 разоў мацнейшы, чым шум у 90 дБ).
У параўнанні з XIX ст. узровень шуму ў сучасных гарадах узрос у Ютыс. разоў. Крыніцамі шуму з’яўляюцца транспарт, машыны і механізмы, прамысловыя аб’екты, гучнагаворачыя прылады, ліфты, тэлевізары і радыёпрыёмнікі, музычныя інструменты, вялікія колькасці людзей і да т. п. (мал. 102).
У 1851 г. італьянскі анатам Ал ьфон са Корты адкрыў слыхавы аналізатар, якім мы і ўспрымаем гук, — так
м
званы кортыеў орган. Ён знаходзіцца ва ўлітцы ўнутранага вуха. Чуючы гук, мы ўлоўліваем дзве яго характарыстыкі: вышыню (частату) і гучнасць (інтэнсіўнасць). Ніжняя ўспрымальная частата — 16 Гц, а верхняя залежыць ад узросту: у юнацтве гэта 20 кГц, у старасці яна паніжаецца да 16 кГц.
3 фізіялагічнага пункту гледжання адрозніваюць нізкія, сярэднія і высок.ія гукі. Ваганні ахопліваюць вялікі дыяпазон частот: ад 1 да 16 Гц — інфрагукавыя, ад 16 Гц да 20 кГц — гукавыя і вышэй за 20 кГц — ультрагукавыя.
Шумы прынята дзяліць на нізкачастотныя (ніжэй за 350 Гц), сярэднечастотныя (ад 350 да 800 Гц) і высокачастотныя (вышэй за 800 Гц). Пры малой частаце ваганняў гук успрымаецца як нізкі, пры вялікай частаце ■— як высокі. Высокія гукі аказваюць больш неспрыяльнае ўздзеянне на слых і на ўвесь арганізм чалавека, чым нізкія. Таму і шум, у спектры якога пераважаюць высокія частоты, больш шкодны, чым нізкачастотны шум.
Шкода, якую прычыняе слыху моцны шум, залежыць ад спектра гукавых ваганняў і іх характару. У першую чаргу чалавек пачынае горш чуць высокія гукі, а затым паступова і нізкія.
Уплыў шуму на здароўе чалавека. Пра шкодны ўплыў шуму на здароўе чалавека было вядома даўно. Яшчэ ў XVI ст. нямецкі ўрач Парацэльс лічыў, што шум выклікае глухату і галаўны боль у шахцёраў, млынароў і чаканшчыкаў. У сярэдневякоўі выкарыстоўвалася жорсткае пакаранне гукамі вялікага звону. Прысуджаны паміраў у страшэнных пакутах ад нясцерпнага болю ў вушах.
Колькі існуюць войны, вядома, што масавыя баявыя крыкі (напрыклад, «Урагх!» татарамангольскай арды, якое трансфармавалася з часам у «Ура!»), а таксама барабанны бой прыгнятаюць праціўніка. У час другой сусветнай вайны сірэны самалётаўштурмавікоў наводзілі жах, жаданне збегчы, схавацца. Цяпер гэтым фактам знойдзена тлумачэнне. Магутныя гукі ўзбуджаюць чалавека, садзейнічаюць выкіду ў кроў вялікай колькасці гармонаў, перш за ўсё адрэналіну, у выніку чаго ўзнікае пачуццё небяспекі, страху.
Шумы аказваюць шкодны ўплыў на здароўе чалавека, зніжаюць працаздольнасць, з’яўляюцца прычынай захворванняў органаў слыху (аж да поўнай глухаты), нервовай, эндакрыннай, сардэчнасасудзістай сістэм.
Уздзеянне моцнага шуму можа не толькі адмоўна ўплываць на слых, але і прыводзіць да іншых шкодных наступстваў — звону ў вушах, галавакружэння, галаўнога болю, стомленасці.
Шумавое забруджванне. Вібрацыя
191
Шум у 100 дБ ужо выклікае нервовыя расстройствы, раздражнёнасць. Калі ўзровень шуму перавышае 110 дБ, спачатку наступае шумавое «ап’яненне», якое часта суправаджаецца ўспышкамі беспрычыннай агрэсіі ці, наадварот, агульнай дэпрэсіі. Шум у 120 дБ прыводзіць да незваротных пашкоджанняў нервовых канчаткаў слыхавога аналізатара, негатыўна адбіваецца на сэрцы, нервовай сістэ
ме, органах дыхання. Гукавы ціск у 140 дБ выклікае нясцерпны фізічны боль, а яго працяглае ўздзеянне прыводзіць да смерці.
IIUI1
У шумных цэхах прамысловых прадпрыемстваў у 1,5—2 разы вышэй узровень захворванняў, часцей назіра
юцца выпадкі часовай страты працаздольнасці, брак у працы, а прадукцыйнасць працы ніжэй на 50—60 %.
У асоб «шумных» прафесій у 4 разы часцей развіваюцца захворванні страўніка, намно
Стрэл з гарматы
Цяжкі грузавік
ГРАНІЧНА
ДАПУШЧАЛЬНЫ
Салон аўтамабіля
Чытальная зала, струмень вады з крана
Ціхі шэпт, шапаценне лісця
УЗРОВЕНЬ ШУМУ, дБ
170
160
150
140
130
110
100
90
60
50
40
30
10
0
Стрэл са зброі
Узлёт рэактыўнага самалёта
НЕДАПУШЧАЛЬНЫ
Канцэрт попмузыкі
Электрычная піла,
Сельская мясцовасць, ціканне будзільніка
Зімовы лес у бязветранае надвор’е
Мал. 102. Крыніцы шуму і ўзровень гукавога ціску
ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
192
га часцей — глухата, на 30 % зніжана прадукцыйнасць фізічнай і на 60 % — разумовай працы.
Шумы, якія генерыруюцца радыёапаратурай падчас эстрадных канцэртаў, могуць дасягаць узроўню 120—130 дБ. Асабліва часта гэта назіраецца на канцэртах маладых пачынаючых груп, што не маюць якаснай апаратуры і прафесійных гукааператараў. У такіх выпадках рэакцыя публікі часта абумоўлена не столькі эмацыянальным уплывам музыкі, колькі фізічным уздзеяннем гукавога ціску высокага ўзроўню.
Медыкі ўстанавілі, што пасля рокканцэртаў, калі ў зале генерыруецца шум у 120 дБ у першых радах і 100— 110 дБ — у астатніх, у 10 % слухачоў узнікаюць незваротныя пашкоджанні ўнутранага вуха, а самі канцэрты заканчваюцца ўсплёскам агрэсіі, масавымі псіхозамі, жорсткімі бойкамі і пагромамі.
У прамыслова развітых краінах 20—30 % гарадскіх жыхароў пакутуюць ад неўрозаў ці захворванняў слыхавога апарату. Людзі сталага ўзросту пераносяць шум намнога цяжэй, чым моладзь. Лічыцца, што шум з’яўляецца прычынай заўчаснага старэння арганізма і скарачае працягласць жыцця на 8—12 гадоў.
М
Санітарнадапушчальныя нормы шуму ў жылым пакоі днём — 40 дБ, ноччу — да 30 дБ; у жылой зоне — 45— 55 дБ. Найбольш адчувальныя да ўздзеяння
шуму асобы старэйшага ўзросту. Так, ва ўзросце 27 гадоў на шум рэагуе каля 46 % людзей, ва ўзросце 28—37 гадоў — 57 %, ва ўзросце 38—57 гадоў — 62 %, а ва ўзросце 58 гадоў і старэй — 72 %.
Немалаважнай праблемай любога буйнога горада з вялікай колькасцю транспарту і прамысловасці з’яўляецца высокі ўзровень шуму, які, паводле дадзеных вучоныхэколагаў, прычыняе жыхарам Еўропы шмат клопатаў. Напрыклад, больш за 75 % тэрыторыі Масквы знаходзіцца пад уздзеяннем акустычнай нагрузкі, якая на 5—10 дБ перавышае норму (55 дБ — у дзённы час і 45 — у начны). Пры гэтым у зонах павышанага шумавога забруджвання пражываюць, паводле розных даных, 3—6 млн масквічоў, якія вымушаны пастаянна пераносіць шум, роўны 90—100 дБ днём і 70 дБ ноччу.
I наадварот, здаўна вядома пра станоўчы ўплыў на чалавека гарманічнай, спакойнай, меладычнай музыкі, пра гаючы ўплыў гукаў прыроды. Гэта распаўсюджаныя ва ўсім свеце калыханкі, ціхая музыка падчас лячэбных сеансаў (сучасная музыкальная тэрапія), спевы птушак у парках і лясах, журчанне ручайкоў, ласкавы шум лесу, саду, марскога прыбою. Цудоўныя станоўчыя эмоцыі даюць праслухоўванні музычных твораў вялікіх кампазітараў мінулага і сучаснасці, канцэртаў флейтыстаў, скрыпачоў, гітарыстаў і саксафаністаў.
Вібрацыя, якая ўзнікае падчас выканання разнастайнай працы (укладкі бетону, пнеўмадрабленні парод ці дарожнага пакрыцця), выклікае вібрацыю ўсяго арганізма чалавека ці асобных яго частак.
Радыеактыўнае выпраменьванне і яго ўздзеянне на чалавека
193
Працяглае ўздзеянне вібрацыі аказвае вельмі негатыўны ўплыў: павышаецца стамляльнасць, развіваецца вібрацыйная хвароба (напрыклад, у шахцёраўпраходчыкаў), можа нават узнікнуць страсенне мазгоў, адбыцца разрыў тканак, парушэнне работы
сэрца і функцый нервовай сістэмы. Для зніжэння ўплыву вібрацыі на арганізм чалавека прымяняюцца калектыўныя і індывідуальныя сродкі аховы: вібраізалявальныя кажухі для механізмаў, пругкія асновы і апоры, вібрагасільныя рукавіцы, пракладкі і інш.
В1. Дайце характарыстыку шуму як фізічнаму фактару навакольнага асяроддзя. 2. Якія крыніцы шумавога забруджвання навакольнага асяроддзя? 3. У чым заключаецца ўздзеянне шуму на арганізм чалавека? 4. Да якіх захворванняў можа прывесці пастаянны празмерны шум? 5. Прапануйце спосабы змяншэння ўплыву шуму на арганізм чалавека.
45. Радыеактыўнае выпраменьванне і яго ўздзеянне на чалавека
Натуральны радыяцыйны фон планеты. На працягу ўсёй сваёй гісторыі чалавек, як і ўсе жывыя арганізмы, зазнае ўплыў радыеактыўнага выпраменьвання. Яно прыходзіць з космасу ці ад радыеактыўных элементаў, рассеяных у літасферы, гідрасферы і атмасферы. 3 курса фізікі вы ведаеце, што гэта выпраменьванне складае прыродны радыеактыўны фон (мал. 103). Сіла экспазіцыйнай дозы іанізавальнага выпраменьвання прыроднага радыеактыўнага фону ў розных раёнах планеты складае (2,6—18,1) • 10~5 Ku.