Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 277с.
Мінск 2006
сларод. Калі 70 % гемаглабіну такім чынам інактывіруецца, наступае смерць ад удушша. Пры меншай долі метгемаглабіну ў крыві могуць узнікаць сімптомы кіслароднага галадання — галавакружэнне ці задышка. Па гэтай прычыне ўстаноўлены межы для колькасці нітрытаў, якія дабаўляюцца да мяса ці рыбы пры кансерваванні.
Нітраты паступаюць у арганізм чалавека галоўным чынам з гароднінай (табл. 6) і няшмат — з мясной ежай. Вялікая колькасць нітратаў у бураках, баклажанах, радысцы, сельдэрэі, салаце, шпінаце і інш. Нітраты менш атрутныя, чым нітрыты (не акісляюць гемаглабін), але пад уздзеяннем бактэрый могуць ператварацца ў нітрыты, калі, напрыклад, расчыненую бляшанку са шпінатам пакінуць паза халадзільнікам.
Табліца 6.
Гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі нітратаў у раслінах, якія выкарыстоўваюцца ў ежу (мг/кг)
Бульба 250
Агуркі, таматы 150
Буракі 1400
Цыбуля (пяро) 600
Зяленіўныя расліны 2000
Капуста белакачанная 500—900
Морква 250—400
Кабачкі 400
Кавуны 90
Цыбуля (рэпка) 80
Нітрыты могуць узаемадзейнічаць з некаторымі амінамі, якія таксама прысутнічаюць у ежы, з утварэннем нітрозамінаў (канцэрагенных рэчываў). Нітрозаміны ёсць і ў паветры, асабліва ў гарадах. Мяркуюць, што яны ўтвараюцца з аксідаў азоту, якія забруджваюць паветра. Нітрозаміны вядомы таксама як кампаненты тытунёвага дыму і некаторых алкагольных напіткаў.
Прыродныя таксіны. Некаторыя расліны, а таксама грыбы могуць сінтэзаваць таксічныя рэчывы, відаць, для абароны ад насякомых і іншых жывёл.
Даследаванні паказалі, што вельмі многія з гэтых рэчываў валодаюць канцэрагенным, тэратагенным або мутагенным дзеяннем. Акрамя таго, таксічныя рэчывы ўтвараюцца ў харчовых прадуктах натуральным чынам у перыяд іх захоўвання.
Мікатаксіны сінтэзуюцца плесневымі грыбамі, асабліва пры захоўванні ў вільготных умовах. Афлатаксіны, якія выпрацоўваюцца плесневым грыбам Aspergillus flavus, — гэта патэнцыяльныя канцэрагены, выяўленыя ў рысе, арахісе, кукурузе, пшаніцы і іншых харчовых прадуктах, што былі прывезены з Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Яны аказваюць таксічнае ўздзеянне на печань. У сувязі з гэтым трэба пазбягаць прадуктаў, на якіх з’явілася плесня. Нельга даваць запляснелыя кармы жывёлам.
ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
MJ
Як распазнаць харчовыя дабаўкі? У большасці краін існуюць правілы, паводле якіх на этыкетках абавязкова
павінны быць прыведзены звесткі пра склад прадуктаў, у тым ліку і пра прымененыя хімічныя дабаўкі. Апошнім (акрамя араматызатараў) прысвойваецца спецыяльны код з літарай «Е». Напрыклад, Е210 — бензойная кіслата, Е211 — бензаат натрыю, Е212 — бензаат калію, Е236 — мурашыная кіслата (кансерванты), Е300 — аскарбінавая кіслата, Е330 — лімонная кіслата (падкісляльнікі). Коды араматызатараў складаюцца толькі з лічбаў. Напрыклад, 621 — глютамат натрыю.
Многія харчовыя дабаўкі забаронены для рэалізацыі ў краінах — членах Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Яны маюць розныя характарыстыкі:
Е102, 110, 120, 124, 127 — небяспечныя;
Е103, 105, 111, 121, 125, 126, 130, 152 — забароненыя;
Е104, 122, 141, 150, 171, 173, 180, 241 — падазроныя;
Е123 — вельмі небяспечны;
Е131, 142, 210, 211, 212, 213, 215, 216, 217, 240, 330 — канцэрагенныя;
Е311, 312, 313 — выклікаюць высыпку;
Е250, 251 — выклікаюць змяненне ціску;
Е221, 222, 223, 224, 226 — выклікаюць расстройства кішэчніка;
Е338, 339, 340, 341, 407, 450, 461, 462, 463, 465, 466, 477 — выклікаюць расстройства страўніка;
Е320, 321, 322 — выклікаюць павышэнне ўзроўню халестэрыну ў крыві;
Е230, 231, 232, 238 — шкодныя для скуры.
01. 3 якой мэтай выкарыстоўваюць харчовыя дабаўкі? 2. Чым небяспечна частае ўжыванне газіраваных напіткаў? 3. У чым заключаецца небяспека пападання нітрытаў у арганізм чалавека? 4. Чаму нельга выкарыстоўваць у
ежу запляснелыя прадукты?*
41. Уплыў біятычных фактараў на здароўе чалавека
Узбуджальнікі хвароб. Да найбольш важных біятычных фактараў, якія ўплываюць на здароўе чалавека, належыць санітарнаэпідэміялагічная сітуацыя ў канкрэтнай мясцовасці.
Згодна з вучэннем аб прыроднай ачаговасці інфекцыйных захворванняў узбуджальнікі многіх хвароб існуюць у прыродзе ў межах пэўнай тэрыторыі паза сувяззю з людзьмі ці свойскімі жывёламі. Такія захворванні называюцца прыроднаачаговымі. Чума,
тулярэмія, клешчавы энцэфаліт і сыпны тыф — прыклады прыроднаачаговых захворванняў. Узбуджальнікі гэтых захворванняў бесперапынна цыркулююць сярод дзікіх жывёл, часцей грызуноў і птушак. Напрыклад, узбуджальнік тул я р э міі (вострая інфекцыйная хвароба) можа бясконца доўга перадавацца з пакалення ў пакаленне ў папуляцыях норкі. Пры спрыяльных умовах мікраарганізм можа пашкодзіць чалавека.
Уплыў біятычных фактараў на здароўе чалавека
Для таго каб адбылося заражэнне жывёлы ці чалавека, часта неабходны пасрэднік — пераносчык узбуджальніка хваробы. Звычайна гэта крывасмокі — кляшчы, камары, блохі. Тыя хваробы, узбуджальнікі якіх перадаюцца праз пераносчыка, называюцца трансмісіўнымі.
mi
Клешчавы энцэфаліт — віруснае захворванне, якое пашкоджвае
цэнтральную нервовую сістэму. Пераносчыкі і захавальнікі віруса — іксодавыя кляшчы (мал. 96). У апошні час выпадкі захворвання клешчавым энцэфалітам назіраюцца і ў Беларусі. Кляшчы пачынаюць нападаць ранняй вясной, пасля раставання снегу. Як выявілася, вірус перадаецца не толькі кляшчамі. Атрымаць яго магчыма і праз малако свойскіх жывёл, якіх пакусаў клешч.
Існуюць і такія прыроднаачаговыя хваробы, пры якіх перадача ўзбуджальніка адбываецца без удзелу пераносчыка кантактным шляхам — пры ўкусе жывёлы (шаленства); праз ваду (безжаўтушны лептаспіроз); з ежай (дыерсеніёз); паветранакропельным шляхам (чума, арнітоз).
м
Выпадкі цяжкага інфекцыйнага захворвання — шаленства — сустракаюцца ва ўсім свеце. Пераносчыкамі віруса з’яўляюцца дзікія звяры: лісы, яноты, ласкі, тхары, янотападобныя сабакі, ваўкі і інш. Інкубацыйны перыяд працягваецца ад 30 да 90 дзён. У выпадку праяўлення сімптомаў лятальны канец складае 100%. Вось чаму прышчэпкі ад шаленства неабходна рабіць адразу пасля кантакту з хворай жывёлай.
Людзі і свойскія жывёлы могуць заражацца ўзбуджальнікамі прыроднаачаговых хвароб, трапляючы на тэрыторыю прыроднага ачага — месца пражывання пераносчыкаў і ўзбуджальнікаў.
Прыродныя ачагі інфекцыі звязаны з пэўнымі экасістэмамі. У гэтых экасістэмах узбуджальнікі, пераносчыкі і жывёлыгаспадары існуюць сумесна, прыстасоўваючыся адзін да аднаго. Пры гэтым узбуджальнік звычайна не знішчае гаспадара. Падобны характар маюць прыродныя ачагі чумы, тулярэміі, малярыі, віруснага гепатыту, клешчавага энцэфаліту.
Асноўная задача прафілактыкі прыроднаачаговых захворванняў заключаецца ў тым, каб разарваць якоенебудзь звяно ланцуга, па якім цыркулюе інфекцыя. Гэтаму садзейнічае агульнае аздараўленне ландшафту, правільная апрацоўка глебы і своеча
Мал. 96. Іксодавы таежны клешч — пераносчык узбуджальнікаў клешчавага энцэфаліту і барэліёзу
ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
178
совая ўборка ўраджаю сельскагаспадарчых культур, знішчэнне мясцін збірання і размнажэння грызуноў і іншых пераносчыкаў хвароб.
Эпідэміі. У прыродзе хваробатворныя арганізмы іграюць важную ролю, абмяжоўваючы колькасць папуляцый. Як толькі якаянебудзь папуляцыя пачынае рэзка павялічвацца, яна атакуецца вірусамі, хваробатворнымі бактэрыямі, пратыстамі, грыбамі. Чалавечая папуляцыя — не выключэнне. 3 гісторыі вядома, што ў старажытных і сярэдневяковых гарадах эпідэміі былі частымі гасцямі. Згубныя эпідэміі халеры, воспы, «чорнай смерці» — чумы спустошвалі гарады і краіны, прыкметна замаруджваючы рост колькасці насельніцтва.
Першая эпідэмія чумы — юсцініянская — у IV ст. ахапіла Паўночную Афрыку, Сірыю, Еўропу, Малую Азію.
н
Яна панесла жыцці больш за 100 млн чалавек (больш за трэць насельніцтва планеты таго часу).
Другая буйная эпідэмія чумы пранеслася над Еўропай у XIV ст. і знішчыла больш за 25 млн чалавек — амаль палову насельніцтва Еўропы. На в. Кіпр не засталося жывым нікога.
Фактарамі, якія садзейнічалі ўзнікненню эпідэмій, былі высокая шчыльнасць насельніцтва (перш за ўсё ў гарадах) і катастрафічна дрэнны санітарны стан. Такія ўмовы спрыялі ўзнікненню і распаўсюджванню хвароб. Чума, прыроднымі носьбітамі якой з’яўляюцца грызуны, а пераносчыкамі — блохі, перадавалася людзям праз «хат
кіх» насельнікаў. • Сярод людзей хвароба распаўсюджвалася ўжо не толькі блохамі, але і паветранакропельным шляхам ці падчас непасрэднага кантакту з хворым. У той час чума прыводзіла практычна да 100працэнтнага лятальнага канца. Тыя, каго хвароба абыходзіла, пакідалі гарады. Шчыльнасць папуляцыі людзей змяншалася, эпідэмія ішла на спад, і аднаўлялася адносная раўнавага.
Дзякуючы развіццю ў XVII— XIX стст. медыцыны і гігіены, верагоднасць узнікнення эпідэмій знізілася. Цяпер шчыльнасць папуляцый людзей, асабліва ў гарадах, зноў моцна ўзрасла. Таму біятычныя фактары час ад часу даюць пра сябе знаць — перыядычна назіраюцца ўспышкі тулярэміі, халеры, гепатыту. He ліквідаваны ачагі малярыі, энцэфаліту, расце колькасць венерычных захворванняў.
У апошнія дзесяцігоддзі праявіла сябе яшчэ адна сур’ёзная інфекцыйная хвароба — сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД). Узнікла небяспека, што новая хвароба, якую часта называюць «чумой XX стагоддзя», стане істотным фактарам, што можа аказаць уплыў на дэмаграфічныя працэсы.
Даследаванні эпідэміёлагаў, паразітолагаў, медыкаў сведчаць, што сёння ў выніку антрапагенных змяненняў прыроднага асяроддзя назіраецца рост інфекцыйных захворванняў, павялічваецца верагоднасць узнікнення нечаканых эпідэміялагічных сітуацый.
Уплыў біятычных фактараў на здароўе чалавека
179
Уплыў біятычных фактараў праз прадукты харчавання. Жывыя арганізмы могуць аказваць уздзеянне на чалавека праз атрутныя рэчывы, якія, выпрацаваўшыся ў іх арганізме, трапляюць у прадукты харчавання. Напрыклад, у сярэдневякоўі было распаўсюджана захворванне э р гатызм, выкліканае таксінамі, якія змяшчаюцца ў рожках (склероцыях) грыба спарынні (мал. 97). Гэты грыб паразітуе на злаках, пры гэтым у каласах замест зярнят утвараюцца рожкі спарынні. Пры эргатызме ў чалавека пашкоджваецца гладкая і папярочнапаласатая мускулатура. Было выяўлена, што таксіны склероцыяў спарынні адносна няўстойлівыя і пры захаванні зерня на працягу 2—3 гадоў разбураюцца. Сёння эргатызм — хвароба слабаразвітых краін. Апошняя яго ўспышка адбылася ў канцы XX ст. падчас голаду ў Эфіопіі. У развітых краінах, дзе зерне захоўваецца на працягу некалькіх гадоў і толькі потым ідзе на памол, захворванняў эргатызмам практычна не назіраецца.