Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 277с.
Мінск 2006
Вялікую інфармацыю пра стан папуляцыі чалавека даюць паказчыкі захворванняў насельніцтва і структура хвароб. Захворванні адлюстроўваюць ступень прыстасаванасці папуляцыі да ўмоў асяроддзя, а структура хвароб — удзельную вагу кожнай хваробы ў агульнай колькасці.
Веданне прычын хвароб, умоў ася
роддзя, якія гэтыя прычыны выклікаюць, дае чалавеку інструмент для аховы сваёй папуляцыі і кожнага канкрэтнага індывідуума ад уплыву неспрыяльных фактараў асяроддзя.
Захворванне — з’ява не выпадковая. Прыкладна на 50 % захворванне абумоўлена ладам жыцця. Шкодныя звычкі, няправільнае харчаванне, недастатковасць фізічных нагрузак, якая прыводзіць да гіпадынаміі, стрэсы, парушэнне рэжыму працы і адпачынку садзейнічаюць развіццю хвароб. Яшчэ па 20 % захворванняў прыпадаюць на спадчыннасць, эколагакліматычныя ўмовы. Астатнія прыблізна 10 % вызначаюцца сучасным узроўнем медыцынскай дапамогі.
Вось чаму так важны для кожнага чалавека здаровы лад жыцця. Ён садзейнічае не толькі павелічэнню працягласці жыцця, але і паляпшэнню яго якасці.
В1. Што з’яўляецца паказчыкам адаптацыі чалавека да навакольнага асяроддзя? 2. Што азначае паняцце «здароўе»? 3. Чым папуляцыйнае здароўе адрозніваецца ад індывідуальнага? Якія, на ваш погляд, галоўныя прычыны адрозненняў? 4. Чым тлумачацца захворванні чалавека? 5*. Як вы думаеце, якія хваробы з’яўляюцца асноўнай прычынай заўчаснай смерці ў індустрыяльных краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі? 6*. Чым можна растлумачыць выпадкі інфаркту міякарда ў маладых людзей, што даволі частыя ў цяперашні час?
158
w
ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
36. Рэакцыі арганізма чалавека на змяненне фактараў асяроддзя
Адаптацыі чалавека да фактараў асяроддзя. Арганізм чалавека — складаная, адкрытая біялагічная сістэма. Як і кожная біялагічная істота, ён не можа жыць без навакольнага асяроддзя, з яго ён чэрпае рэчывы і энергію, якія пастаянна расходуюцца на падтрыманне працэсаў жыццядзейнасці. На чалавека аказваюць уздзеянне абіятычныя фізічныя (святло, вільгаць, атмасферны ціск) і хімічныя (састаў паветра, вады, ежы); біятычныя (жывыя істоты) і антрапагенныя фактары (мал. 92). Арганізм чалавека прыстасаваны да пэўнай інтэнсіўнасці і працягласці ўздзеяння прыродных фактараў, якія ў норме ствараюць камфортнае асяроддзе. У межах дыя
пазону вынослівасці чалавек прыстасоўваецца да ўмоў асяроддзя дзякуючы шматлікім абаронным і адаптацыйным рэакцыям арганізма. Галоўнымі з іх з’яўляюцца: падтрыманне нязменнасці ўнутранага асяродцзя (гамеастаз), рэгенерацыйныя працэсы, імунітэт, рэгуляцыя абмену рэчываў. У межах оптымуму і зоны нармальнай жыццядзейнасці гэтыя рэакцыі забяспечваюць эфектыўнае функцыяніраванне арганізма, высокую працаздольнасць, хуткае аднаўленне пасля фізічных і разумовых нагрузак.
Лішак ці недахоп тых ці іншых уздзеянняў фактараў асяроддзя прыводзіць да развіцця хваравітых станаў, што пацвярджае адносны характар ада
Неспрыяльныя фактары навакольнага асяроддзя
Абіятычныя
Біятычныя
Антрапагенныя
Здароўе
Мал. 92. Фактары, якія вызначаюць здароўе і захворванне людзей
Рэакцыі арганізма чалавека на змяненне фактараў асяроддзя
159
птацыі чалавека. У выпадку пераходу якоганебудзь фактару ў зону песімуму эфектыўнасць адаптыўных сістэм зніжаецца альбо прыстасавальная здольнасць страчваецца. У арганізме ўзнікаюць паталагічныя змены, што сведчыць пра пэўную хваробу.
Паталагічныя станы, якія з’явіліся пад уплывам фактараў навакольнага асяроддзя, часцей за ўсё праяўляюцца ў атручваннях (таксікозах), алергічных рэакцыях, анкалагічных і спадчынных захворваннях, прыроджаных анамаліях.
Атручванні (таксікозы) — адна з самых распаўсюджаных рэакцый арганізма на ўплыў антрапагенных фактараў. Атручванні развіваюцца па прычыне паступлення ў арганізм тых ці іншых рэчываўтаксікантаў. Практычна любое рэчыва ў пэўных дозах можа стаць таксічным. Аднак паводле частаты хвароб можна вылучыць найбольш распаўсюджаныя на сённяшні дзень таксіканты: ядахімікаты, нітраты, цяжкія металы, некаторыя прамысловыя і бытавыя хімічныя рэчывы.
Алергічныя рэакцыі (алергіі) сталі «візітнай карткай» сучаснага чалавечага згуртавання. Алергія — гэта стан павышанай адчувальнасці арганізма да пэўных рэчываў — алергенаў. Па прычыне кантакту з алергенам зніжаецца імунітэт арганізма. Могуць развівацца розныя хваробы, перш за ўсё дэрматыт (запаленне скуры), бранхіяльная астма, сянная ліха
манка, ацёкі і інш. Як правіла, спыненне кантакту з алергенам прыводзіць да выздараўлення. Алергенамі могуць быць поўсць і пёры жывёл, пылок раслін, лекавыя прэпараты, прадукты харчавання, некаторыя рэчывы прыроднага і штучнага паходжання, бытавая хімія. Колькасць алергенаў пастаянна ўзрастае прапарцыянальна колькасці новых рэчываў, якія чалавек выкарыстоўвае ў побыце ці вытворчасці.
Анкалагічныя хваробы — гэта вялікая група хвароб, звязаных з бескантрольным дзяленнем клетак розных частак чалавечага арганізма, здольных утвараць метастазы — новыя пухліны на здаровых тканках. Пухліны паводде сваёй прыроды бываюць дабраякаснымі і злаякаснымі. I тыя і другія зніжаюць якасць жыцця чалавека, а злаякасныя часта прыводзяць да лятальнага (смяротнага) зыходу. Рэчывы, якія садзейнічаюць развіццю злаякасных пухлін, называюцца канцэрагенамі. Найбольш распаўсюджаныя з іх — бензапірэн, бензол, фенольныя злучэнні, вінілхларыд, сажа, смолы, мінеральныя маслы. Сёння вядома каля 60 хімічных канцэрагенаў і 2 фізічныя — ультрафіялетавае выпраменьванне і іанізавальная радыяцыя. Канцэрагенамі з’яўляюцца таксама некаторыя вірусы і прадукты жыццядзейнасці шэрага патагенных бактэрый і грыбоў.
Бензапірэн — араматычны вуглевадарод. Існуе ў выглядзе двух ізамераў, адзін з якіх валодае канцэрагенным
м
160
ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
дзеяннем. Вылучаецца з тытуню падчас курэння, пры перапрацоўцы нафтапрадуктаў, з выхлапнымі газамі аўтамабіляў.
Спадчынныя хваробы звязаны з узнікненнем пашкоджанняў ДНК ці храмасом. Такія пашкоджанні называюцца мутацыямі. Як вы ўжо ведаеце з курса біялогіі 9га класа, малекулы ДНК з’яўляюцца носьбітамі спадчыннай інфармацыі. Яны адказваюць за развіццё ў арганізмаў тых ці іншых прыкмет і перадачу гэтых прыкмет патомкам. ДНК уваходзіць у састаў асобых структур ядра клетак ■—■ храмасом. Калі адбываецца пашкоджанне таго ці іншага ўчастка малекулы ДНК, то прыкметы, якія закадзіраваныя ў ёй, таксама могуць мяняцца, часам вельмі істотна. Пашкоджанні ДНК атрымліваюцца ў спадчыну (перадаюцца патомкам) у тым выпадку, калі яны ўзнікаюць у палавых клетках. Такія мутацыі могуць вы
клікаць бясплоднасць, нараджэнне нежыццяздольных альбо з фізічнымі і разумовымі адхіленнямі дзяцей. Фактары, якія выклікаюць мутацыі, называюцца мутагеннымі. Большая частка канцэрагенаў з’яўляецца таксама мутагенамі.
Прыроджаныя анамаліі ўзнікаюць па прычыне дзеяння фактараў, якія парушаюць нармальнае развіццё плода ў перыяд цяжарнасці. Такія фактары называюцца тэратагеннымі. Амаль усе канцэрагены і мноства таксікантаў маюць тэратагенныя ўласцівасці. Сярод тэратагенаў найбольш вядомы нікацін. У жанчын, якія кураць ці пасіўна ўдыхаюць тытунёвы дым, нікацін пастаянна назапашваецца і канцэнтруецца ў яйцаклетках. Пасля апладнення яйцаклеткі нікацін парушае нармальнае развіццё плода. Вось чаму жанчына, якая курыць, практычна не мае шансаў нарадзіць здаровае дзіця.
01. Дзякуючы якім рэакцыям і працэсам чалавек прыстасоўваецца да змяненняў умоў навакольнага асяроддзя? 2. Чаму алергію называюць хваробай XXI стагодцзя? 3*. Чаму ўзрастаюць выпадкі развіцця злаякасных пухлін? 4. Складзіце схему «Рэакцыі арганізма чалавека на ўплыў фактараў асяроддзя». 5. Як вы думаеце, якія тэрыторыі Зямлі, акрамя Антарктыды, непрыдатныя ў цяперашні час для пастаяннага пражывання чалавека?
37. Уплыў абіятычных фактараў на здароўе чалавека. Касмічныя і геафізічныя фактары
Святло. Арганізм чалавека эвалюцыйна сфарміраваўся ва ўмовах сонечнай радыяцыі, таму людзі, як і ўсе жывыя істоты, залежаць у сваім жыцці ад Сонца.
Як ужо адзначалася, у склад сонечнага спектра ўваходзіць бачнае выпраменьванне, якое праз зрокавы аналізатар арыентуе чалавека ў прасторы. Бачнае святло забяспечвае чалавеку
Уплыў абіятычных фактараў на здароўе чалавека
161
80—90 % інфармацыі пра навакольны свет, уплывае на стан нервовай сістэмы, павышаючы актыўнасць кары вялікіх паўшар’яў. Святло ўздзейнічае на фотахімічныя працэсы ў арганізме, на сутачны рытм жыцця, абмен рэчываў, працаздольнасць, самаадчуванне і да т. п.
Акрамя бачнага святла, на арганізм чалавека ўплывае ультрафіялетавае выпраменьванне (УФ). У цэлым яно аказвае танізуючае ўздзеянне, выклікае пігментаўтварэнне (загар), уплывае на сінтэз вітаміну D у скуры, павышае імунітэт, актывізуе абмен рэчываў. Маючы антысептычнае і бактэрыцыднае дзеянне, УФ прадухіляе ўзнікненне запаленчых працэсаў у валасяных сумках, прыгнятае развіццё грыбковых хвароб скуры.
Лішак сонечнай радыяцыі, як 1 яе недахоп, аказвае адмоўнае ўздзеянне на здароўе чалавека. Працяглае светлавое галаданне садзейнічае развіццю шэрага хвароб, ускладняе лячэнне сухотаў, сардэчнасасудзістых хвароб. Але і павышаныя дозы сонечнай радыяцыі неспрыяльныя для арганізма: зніжаецца імунітэт (змяншаецца колькасць лейкацытаў крыві, што адказваюць за фарміраванне імунітэту). Вялікія дозы ультрафіялетавага выпраменьвання з’яўляюцца прычынай мутацый, павышаюць верагоднасць развіцця анкалагічных хвароб. Ад шкоднага ўздзеяння ультрафіялету ўсё жывое на Зямлі абараняе азонавы экран,
які знаходзіцца ў верхніх слаях атмасферы (гл. мал. 2).
Натуральнае для чалавека асвятленне — сонечнае. У цяперашні час уздзеянне гэтага фактару прыметна змянілася. Большую частку часу сучасны чалавек праводзіць у памяшканні. Светлавое асяроддзе закрытых памяшканняў значна адрозніваецца ад натуральнага, паколькі цераз шкло праходзіць не ўвесь спектр сонечнага выпраменьвання. Гэта, у першую чаргу, адносіцца да УФпромняў. Да таго ж асветленасць часта бывае недастатковай (менш за 200—250 люкс пры норме каля 500 люкс). Штучнае асвятленне адрозніваецца ад натуральнага вузкім спектрам, манатоннасцю, пульсацыяй. Для таго каб дамагчыся ад люмінесцэнтных лямп такога ж біялагічнага эфекту, як ад сонечнага святла, патрабуецца асветленасць ужо не 500, a 2000 люкс.