• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Значныя перапады атмасфернага ціску могуць выклікаць кесонную хваробу. Гэта хвароба звязана з рэзкім змяненнем парцыяльнага ціску газаў у крыві. Пузыркі азоту, што выдзяляюцца пры гэтым, могуць закупорыць капіляры і прывесці да страты прытомнасці і нават смерці. Кесонная хвароба развіваецца ў аквалангістаў і вадалазаў у выпадку, калі яны парушаюць правілы пад’ёму з глыбіні на паверхню.
    На нервовую сістэму чалавека і яго псіхічны стан аказвае ўплыў вецер. Ён выклікае пераўзбуджэнне нервовай сістэмы, раздражняючы рэцэптары скуры. Парывістыя і гарачыя сухавеі рэзка пачашчаюць выпадкі неадэкватных паводзін людзей. За 1—2 дні да наступлення ветраных дзён у крыві і тканках многіх людзей павялічваецца колькасць біялагічна актыўнага рэчыва — сератаніну.
    Людзі, якія пакутуюць на розныя хранічныя хваробы, дрэнна адчуваюць сябе падчас бур, ураганаў.
    Рэзкая перамена надвор’я мяняе суадносіны ў паветры іонаў, што маюць пэўны электрычны зарад.
    Адмоўныя іоны станоўча ўплываюць на здароў’е чалавека, а дадатныя — негатыўна. Калі мы дыхаем паветрам, багатым на адмоўныя іоны, напрыклад, каля хутка цякучай вады, паветра здаецца асвяжальным і ўзбуджальным. Калі ж даводзіцца дыхаць паветрам, дзе пераважаюць дадатна зараджаныя іоны, што характэрна для цесных жылых і вытворчых памяшканняў з багаццем усялякіх электрамагнітных прылад, то ўзнікае стан затарможанасці, санлівасці, галавакружэння.
    Метэаралагічныя ваганні для здаровага арганізма, як правіла, небяспекі не маюць, яны як бы трэніруюць яго, загартоўваюць. Тым не менш у людзей, якія не адчуваюць уздзеяння перамен надвор’я, рэакцыі на яго ўсё ж праяўляюцца. Так, пры рэзкім змяненні надвор’я вадзіцелям транспарту цяжэй канцэнтраваць увагу. У сувязі з гэтым можа ўзрастаць колькасць аварый. У выніку хвароб (грыпу, ангіны, запалення лёгкіх, захворванняў суставаў) ці ператамлення супраціўляльнасць і рэзервы арганізма зніжаюцца. Менавіта таму метэаадчувальнасць адзначаецца ў 35—70 % хворых на розныя захвор
    Уплыў кліматычных і глебавых фактараў на здароўе чалавека
    167
    ванні. Напрыклад, кожны другі, хто пакутуе на хваробы сардэчнасасудзістай сістэмы, выяўляе метэаадчувальнасць.
    *Біярытмы чалавека. Прыроднае асяроддзе рытмічна змяняецца, і арганізм чалавека, як і іншых жывых істот, рэагуе на гэтыя змены.
    Вы ўжо знаёмы з цыркаднымі, ці калясутачнымі, рытмамі. Гэта ваганні тэмпературы цела, частаты пульсу, артэрыяльнага ціску, працаздольнасці. Выяўлены і высокачастотныя рытмы, перыяды вагання якіх знаходзяцца ў межах ад долі секунды да паўгадзіны. Да іх належаць ваганні біяэлектрычнай актыўнасці галаўнога мозга, сэрца, мышцаў і іншых органаў, рытмы дыхання. Існуюць таксама біялагічныя рытмы сярэдняй частаты — ад паўгадзіны да 20—28 гадзін.
    Універсальнымі паказчыкамі агульнага стану здароўя арганізма служаць цыркадныя рытмы. Важнейшым з іх з’яўляецца ваганне тэмпературы цела. Так, сігналам адыходу да сну для большасці людзей служыць паніжэнне тэмпературы цела, а яе павышэнне з’яўляецца сігналам абуджэння. 3 дня ў дзень да гэтага моманту ў крыві павышаецца колькасць адрэналіну — рэчыва, якое павялічвае частату сардэчных скарачэнняў, актывізуе прайу ўсяго арганізма.
    У цыркадным рытме мяняецца і працаздольнасць чалавека. Яна мае два пад’ёмы: з 10 да 12 гадзін і з 16 да 18 гадзін. Ноччу працаздольнасць зніжаецца, асабліва ў інтэрвале ад 1 да 3 гадзін. Ддны з нас энергічна працуюць у першай палове дня, іх называюць «жаваранкамі», другія — вечарам. Гэта «совы» (мал. 94).
    Мал. 94. «Жаваранкі» і «совы»
    ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛ ЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
    168
    Змена часавых паясоў прыводзіць да збою ў біялагічных рытмах.
    Згубна ўздзейнічае на біялагічныя рытмы алкаголь. Устаноўлена, што пасля аднаразовага прыёму вялікай дозы алкаголю нармальныя сутачныя рытмы аднаўляюцца толькі на трэція суткі.*
    Глебавыя і гідралагічныя фактары. Недахоп ці лішак у асяроддзі якіхнебудзь хімічных элементаў і рэчываў у значнай ступені вызначае здароўе канкрэтнай папуляцыі.
    Захворванні, звязаныя з асаблівасцямі рэгіёна, атрымалі назву эндэмічных хвароб. Напрыклад, дэфіцыт ёду ў вадзе і прадуктах харчавання, як ужо адзначалася, з’яўляецца прычынай хвароб шчытападобнай залозы, недахоп кальцыю — ломкасці касцей, недахоп кобальту ці жалеза — малакроўя.
    Лішак тых ці іншых элементаў мае не меншую небяспеку. Так, павышаная колькасць бору з’яўляецца прычынай
    захворвання органаў дыхання і пнеўманіі. Недахоп фтору выклікае карыес зубоў. Аднак яго лішак (да 1 г/л) прыводзіць да разбурэння зубоў — флюарозу. Яшчэ большае павышэнне яго канцэнтрацыі (да 5 г/л) прыводзіць да акасцянення звязак, парушэння працы печані, кішэчніка.
    У многіх выпадках некалькі фактараў, якія знаходзяцца ў мінімуме ці максімуме, аказваюць сумесны ўплыў. Так, напрыклад, нізкая колькасць кальцыю ў спалучэнні з павышанай колькасцю жалеза, стронцыю, свінцу і цынку правакуе дэфармацыю касцей, выклікае парушэнне фарміравання храсткоў, садзейнічае скрыўленню пазваночніка.
    Многія выпадкі пагаршэння стану здароўя людзей звязаны з недастатковым ці лішнім змяшчэннем у вадзе і ежы пэўных рэчываў, у першую чаргу з дэфіцытам кальцыю, жалеза, ёду ці лішкам некаторых металаў, такіх, як марганец, цынк, свінец, ртуць, бор.
    1	. Які ўплыў на арганізм чалавека аказваюць ваганні тэмпературы паветра? 2. Які ўплыў на арганізм чалавека аказвае зніжэнне тэмпературы? 3. Як адбіваецца на стане чалавека недахоп кіслароду ў паветры? 4. Які ўплыў на чалавека аказвае вецер? 5. Якія хваробы звязаны з недахопам ці лішкам тых ці іншых хімічных элементаў у ежы і вадзе?
    Ежа і здароўе
    169
    39.	Ежа і здароўе
    Пажыўныя рэчывы і іх функцыі. Арганізм чалавека абменьваецца з навакольным асяроддзем арганічнымі і мінеральнымі рэчывамі. Бялкі, тлушчы, вугляводы, а таксама мінеральныя рэчывы і вітаміны ён атрымлівае з ежай. У дадзеным выпадку чалавек мае больш магчымасцей для рэгулявання свайго абмену рэчываў (у параўнанні з газаабменам), паколькі сам вырашае, чым і як яму харчавацца.
    Успомнім, якія рэчывы і для чаго мы спажываем. Галоўная функцыя бялкоў — будаўнічая. У целе дарослага чалавека за 7 гадоў абнаўляюцца ўсе клеткі (акрамя нервовых і клетак тканак зубоў). Бялкі бываюць як жывёльнага, так і расліннага паходжання. Бялкі, што паступаюць са знешняга асяроддзя, расшчэпліваюцца ў стрававальнай сістэме да амінакіслот, з якіх ствараюцца новыя бялкі для тканак і клетак цела.
    Канцавым прадуктам бялковага абмену з’яўляюцца рэчывы, якія змяшчаюць азот (мачавіна і мачавая кіслата) і не змяшчаюць азот (вуглекіслата і вада). Важнейшай асаблівасцю бялковага абмену з’яўляецца тое, што бялкі могуць будавацца толькі з амінакіслот і не адкладвацца ў запас.
    Тлушчы выконваюць у арганізме энергетычную (рэзервовы запас энер
    гіі) і абаронную (захаванне цяпла, механічная ізаляцыя) функцыі.
    У страўнікавакішачным тракце тлушчы расшчэпліваюцца да гліцэрыну і тлустых кіслот, якія ўсмоктваюцца ў кішэчніку, а затым паступаюць у лімфу і крываток і разносяцца па ўсім арганізме. Як і бялкі, тлушчы могуць быць жывёльнага і расліннага паходжання.
    Галоўная функцыя вугляводаў — забеспячэнне арганізма энергіяй. Вугляводы ў арганізме расшчэпліваюцца да простых цукроў (глюкозы, фруктозы, галактозы і інш.), якія і ўсмоктваюцца ў кроў. Асноўны пастаўшчык вугляводаў — прадукты расліннага паходжання.
    Акрамя пералічаных арганічных рэчываў, арганізм атрымлівае з навакольнага асяроддзя мінеральныя рэчывы і вітаміны, якія ўваходзяць у склад ферментаў — каталізатараў працэсаў, якія адбываюцца ў арганізме.
    Праблемы харчавання. Адной з нядобрых спадчын, што дасталіся нам аддалёкіх продкаў, з’яўляецца няпоўная адпаведнасць пры прыёме ежы пачуцця насычэння рэальным патрэбнасцям арганізма. Адсюль пераяданне, залішняя маса цела, у тым ліку і ў дзяцей, і звязаныя з гэтым хваробы. Старажытным людзям, якія пастаянна змагаліся за выжыванне, неабходна было есці з «запасам», паколькі яны
    ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
    170
    не ведалі, калі такая магчымасць надарыцца зноў. Верагодна, з гэтым і звязана спазненне ў нас пачуцця насычэння. У той час непажаданыя вынікі пераядання кампенсаваліся наступным галаданнем. Цяпер няма неабходнасці есці ў запас, але арганізм жыве «па старых правілах», і таму многім людзям патрабуецца свядомае самаабмежаванне.
    #
    Нормы спажывальнай ежы разлічваюцца паводле колькасці спажывальнай энергіі. Лічыцца, напрыклад, што для
    людзей разумовай працы, якія не займаюцца фізкультурай, патрабуецца каля 2500—2700 калорый у суткі; асобам фізічнай працы ў залежнасці ад віду работ — ад 3000 (токары, фрэзероўшчыкі) да 3700 і нават 5000 калорый (лесарубы, землякопы і інш.).
    Дзеці маюць рухомы лад жыцця, частка энергіі ў іх расходуецца на рост, і іх патрэбнасці ў пераразліку на адзінку масы цела павышаныя. Так, дзецям 10 гадоў пры масе цела 30— 40 кг ежы патрабуецца амаль столькі ж, колькі і даросламу чалавеку, які мае ўдвая большую масу цела, — 2000—3000 калорый.
    Мал. 95. Рафінаваныя прадукты
    Раней чалавек выкарыстоўваў для харчавання нерафінаваныя (франц. raffiner — ачышчаць) прадукты. Цяпер ён спажывае пераважна ачышчаныя: муку вышэйшага гатунку, цукар, алей (мал. 95) і да т. п. Гэта таксама істотна павялічвае каларыйнасць спажывальнай ежы. Пры гэтым зніжаецца паступленне ў арганізм шэрага карысных рэчываў, якія маюцца ў прыродных, неапрацаваных прадуктах.
    У старажытнасці людзям перыядычна прыходзілася вымушана галадаць. Арганізм да гэтага ў спадчыну падрыхтаваны. Значыць, і для сучаснага чалавека перыядычнае галаданне было б натуральным. У некаторых выпадках людзі свядома ідуць на часовае адмаўленне ад ежы ў аздараўленчых мэтах. Дабратворны эфект галадання вядомы даўно. Яшчэ Плутарх гаварыў, што замест прыёму лекаў лепш пагаладаць дзеньдругі. У старажытных народаў адмаўленне ад ежы лічылася спосабам самаачышчэння арганізма.
    У цяперашні час галаданне шырока выкарыстоўваецца ў розных аздараўленчых сістэмах. Для дзяцей галаданне як спосаб аздараўлення забаронена. Аднак для зніжэння масы цела ў залішне поўных дзяцей іншы раз даводзіцца выкарыстоўваць дыеты, якія абмяжоўваюць каларыйнасць харчавання. Пры гэтым лячэбны рацыён забяспечвае неабходную колькасць бялкоў, мінеральных рэчываў і вітамінаў.