• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Прэпараты, якія змяшчаюць медзь, назапашваюцца ў глебе, часткова ў пладах, і могуць трапляць у арганізм чалавека. Медзь выклікае агульнае атручванне. Сімптомы атручвання — металічны прысмак у роце, павелічэнне слінавыдзялення, ваніты. Пры высокіх канцэнтрацыях назіраецца распад эрытрацытаў, з’яўляюцца сімптомы жаўтухі, узрастае верагоднасць лятальнага канца.
    Такім чынам, атручванні пестыцыдамі і прадуктамі іх трансфармацыі ў экасістэмах з’яўляюцца асноўнымі праявамі зваротнага ўплыву антрапагенных фактараў на чалавека.*
    Мінеральныя ўгнаенні належаць да асноўных забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя. Сёння прамысло
    васць выпускае некалькі сотняў найменняў азотных, фосфарных, калійных і камбінаваных угнаенняў. Штогод яны ўносяцца ў глебу дзесяткамі мільёнаў тон. Расліны засвойваюць не больш за 40 % гэтай масы, а астатняя частка трапляе ў вадаёмы. Пітная вада, забруджаная мінеральнымі ўгнаеннямі (у першую чаргу азотнымі), стала звычайнай з’явай у многіх рэгіёнах свету.
    Акрамя таго, высокія канцэнтрацыі ўгнаенняў у глебе выклікаюць іх павышанае назапашванне ў раслінах і, адпаведна, у прадуктах харчавання, якія трапляюць да нас на стол. Нітратныя атручванні як пітной вадой, так і «пераўгноенымі» садавінай і гароднінай сёння часта сустракаюцца ў многіх раёнах свету.
    	
    Лёгкае атручванне наступае пры канцэнтрацыях нітратаў ад 300 мг/л у дарослых людзей і ад 100 мг/л у дзяцей.
    Яно суправаджаецца вяласцю і агульнай сла
    басцю.
    Пры канцэнтрацыі нітратаў каля 1 г на 1 л вады ці на 1 кг ежы наступае вострае атручванне. Яно суправаджаецца млоснасцю, ванітамі, паносам, сінюшнасцю скуры, болем у грудзях. Лятальная доза нітратаў для чалавека складае прыкладна 2,5 г.
    01. Якія фактары называюцца антрапагеннымі? Пералічыце важнейшыя з іх.
    2.	Растлумачце значэнне паняцця «кумулятыўны эфект». 3. Якімі ўласцівасцямі павінны валодаць пестыцыды? Пералічыце асноўныя групы пестыцыдаў, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы. 4. У чым заключаецца галоўная небяспека пестыцыдаў для здароўя чалавека? 5. Што з’яўляецца крытэрыем ацэнкі чысціні навакольнага асяроддзя? 6. У чым заключаецца небяспека прымянення ўгнаенняў для здароўя чалавека?
    Цяжкія металы
    185
    43.	Цяжкія металы. Моцнадзейныя атрутныя прамысловыя рэчывы
    Цяжкія металы. Атручванне імі займае трэцяе месца пасля атручванняў пестыцыдамі і нітратамі. Цяжкія металы — ртуць, свінец, цынк, марганец, хром, нікель — выкарыстоўваюцца чалавекам з даўніх часоў. Пра небяспечныя ўласцівасці некаторых з іх, асабліва «жывога серабра» — ртуці, было вядома яшчэ ў пачатку другога тысячагоддзя. Прыкметы ртутнага атручвання назіраліся ў работнікаў фабрык галаўных убораў (у працэсе вырабу фетру шэрсць вымочвалі ў нітраце ртуці), у шахцёраў ртутных шахт, у паліцэйскіх (яны выкарыстоўвалі ртутныя фарбавальнікі для зняцця адбіткаў пальцаў).
    У 1953 г. ртуццю атруціліся 202 жыхары японскага мястэчка Мінамата, 52 з іх памерлі. Прычынай атручвання
    1№
    стала ўжыванне крабаў, у тканках якіх аказалася высокая колькасць ртуці. Яна назапасілася ў целе крабаў з вады заліва, забруджанай сцёкамі хімічнага завода, што выкарыстоўваў хлорную ртуць як каталізатар. Канцэнтрацыя ртуці ў вадзе заліва была ў 4—30 тыс. разоў вышэй, чым у адкрытым акіяне. Пры гэтым канцэнтрацыя ртуці ў нырках памерлых людзей была ў 6 разоў вышэй, чым у целе крабаў. Такім чынам, былі ўпершыню выяўлены кумулятыўныя ўласцівасці цяжкіх металаў.
    У другой палове XX ст. з’явіліся першыя звесткі пра ртутныя атручванні, звязаныя з непасрэдным кантактам з гэтым металам. Ртуць у прыродзе
    не дэзактывуецца. Яна назапашваецца ў глебе і вадаёмах, далей мігрыруе па харчовых ланцугах, паступова канцэнтруючыся, як і ДДТ.
    Прычынай атручванняў можа быць свінец. Хвароба, звязаная з атручваннем свінцом, называецца сатурнізмам. Свінец, трапляючы ў арганізм, выклікае дэнатурацыю (разбурэнне прыроднай структуры) бялкоў, што цягне за сабой парушэнне ферментатыўнай актыўнасці. Атручванне свінцом выклікае зніжэнне колькасці гемаглабіну ў крыві ў выніку разбурэння эрытрацытаў. У хворых на сатурнізм з’яўляецца слабасць, апатыя, парушаецца памяць, назіраецца прагрэсіруючая фізічная і разумовая дэградацыя.
    Звесткі пра свінцовыя атручванні вядомы яшчэ з тых часоў, калі са свінцу выраблялі водаправодныя трубы. Такі
    нн
    водаправод дзейнічаў у Старажытным Рыме (у той час працягласць жыцця рымскіх патрыцыяў не перавышала 25 гадоў). Сёння, верагодна, нідзе ў свеце няма свінцовых водаправодаў, аднак колькасць выпадкаў захворвання на сатурнізм узрастае. Свінец выкідваецца ў атмасферу ў складзе выхлапных газаў аўтамабіляў (тэтраэтылсвінец дабаўляецца ў бензін у якасці антыдэтанатара). Значная частка яго назапашваецца ў глебе, асабліва паблізу аўтамабільных дарог. У прыдарожнай паласе на адлегласці да 100 м ад шашы колькасць свінйу можа дасягаць 100—150 мкг/кг глебы, у той час як яго нармальная колькасць у літасферы складае не больш за 10 мкг/кг. 3 глебы свінец трап
    ляе ў ланцугі харчавання. Забруджанне біясферы свінцом ілюструе такі факт: колькасць свінцу ў касцях старажытных людзей складала ўсяго 2 мг, у той час як у сучаснага чалавека — 100—200 мг.
    Іншыя цяжкія металы, як ртуць і свінец, таксама аказваюць таксічнае ўздзеянне на арганізм чалавека. Яны здольны назапашвацца ў яго арганізме, маюць працяглае дзеянне і выводзяцца з кругавароту рэчываў толькі ў выпадку вымывання ў Сусветны акіян і захавання ў донных адкладах.
    Моцнадзейныя атрутныя прамысловыя рэчывы (МАПР) і дым сталі пастаяннымі спадарожнікамі сучаснага чалавека (мал. 99). Пашкоджанні сховішчаў, пажары, выбухі, аварыйныя выкіды, якія здараюцца на прамысловых прадпрыемствах, катастрофы на марскім і чыгуначным транспарце прыводзяць да атручвання мноства людзей. Найбольш часта сустракаюцца атручванні хлорам, аміякам, выпарэннямі розных кіслот, се
    ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ равадародам, вуглевадародамі і меркаптанамі.
    У выніку атручвання хлорам развіваюцца астматычны бранхіт, таксічнае запаленне лёгкіх, спазмы галасавых звязак.
    Атручванне аміякам выклікае ўсім вядомыя захворванні — ларынгіт, трахеіт, трахеабранхіт.
    Лёгкія атручванні парамі кіслот (сернай, салянай, азотнай, воцатнай і інш.) прыводзяць да пашкоджання дыхальных шляхоў, выклікаюць апёкі скуры, доўга не зажываючыя раны.
    Пры высокіх канцэнтрацыях МАПР магчымы лятальны канец.
    Кіслотныя атручванні могуць выклікацца смогам — таксічным туманам, які складаецца з пылавых часцінак і кропель вільгаці (мал. 100). У атмасферу разам з дымам і газавымі прамысловымі выкідамі трапляе аксід азоту (IV). Ён узаемадзейнічае з парамі вады, вуглякіслым газам і кіслародам. У выніку ўтвараюцца азот
    H2SO4
    сн3 соон
    Мал. 99. Моцнадзейныя атрутныя рэчывы
    Цяжкія металы
    187
    Мал. 100. Смог над горадам
    ная кіслата, альдэгіды, спецыфічныя нітратныя злучэнні, якія і выклікаюць атручванні.
    Яшчэ адна крыніца МАПР — гэта выхлапныя газы аўтамабіляў. Набор атрутных рэчываў у іх велізарны: чадны газ, тэтраэтылсвінец, аксіды азоту і серы, альдэгіды, бензапірэн і інш. Усяго больш за 200 найменняў. Працяглае ўздзеянне выхлапных газаў на чалавека павялічвае частату захворванняў бранхітам, вострымі рэспіраторнымі захворваннямі, пнеўманіяй, садзейнічае ўзнікненню розных пухлін.
    Тытунёвы дым — распаўсюджаны і надзвычай шкодны фактар, які аказвае ўплыў на здароўе чалавека. Курыльшчык удыхае паветра, узровень забруджання якога ў 384 тыс.
    разоў перавышае ГДК. Паводле ацэнак медыкаў, удыхаць тытунёвы дым у 4 разы больш шкодна, чым газ з выхлапной трубы аўтамабіля.
    Неабходна ўлічваць таксама, што ў апошнія дзесяцігоддзі тытунь стаў намнога больш таксічным, чым быў, напрыклад, у XIX ст. Гэта абумоўлена высокай гіграскапічнасцю тытунёвага ліста, які актыўна паглынае з паветра шкодныя дамешкі, колькасць якіх пастаянна ўзрастае.
    IIMI1
    Штогод на Зямлі ад хвароб, звязаных з курэннем, памірае 1,5 млн чалавек (мал. 101). Толькі ў ЗША, дзе на па
    чатку 90х гг. мінулага стагоддзя курыла прыблізна 29 % дарослага насельніцтва, ад хвароб, выкліканых гэтай шкоднай звычкай, паміралі 390 тыс. чалавек штогод. А затраты на
    ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
    188
    Мал. 101. Лёгкія чалавека, які не курыць (1),ікурца(2)
    лячэнне захворванняў, звязаных з курэннем, у сукупнасці з вымушанай адсутнасцю хворых на вытворчасці, складалі ад 50 да 100 млн долараў штогод. Таму ў цяперашні час многія фірмы не прымаюць на працу людзей, якія кураць.
    Асабліва шкодна курэнне для жаночага арганізма. Як паказалі даследаванні амерыканскіх медыкаў, 80 % абследаваных жанчын, якія выкурвалі 26 і больш цыгарэт на дзень на працягу 20 гадоў, паміралі ад захворванняў
    сэрца. Нават выкурванне 1—4 цыгарэт на дзень у 12,4 раза павышае рызыку ўзнікнення розных захворванняў. Абсалютна недапушчальна курэнне цяжарных жанчын. У 100 % выпадкаў курэнне прыводзіць да парушэнняў развіцця плода, нараджэння неданошаных, нежыццяздольных ці з рознымі адхіленнямі дзяцей.
    Уцягванню моладзі ў шэрагі курыльшчыкаў садзейнічае яркая замежная рэклама, якая ў развітых краінах даўно забаронена. Наогул, сёння на Захадзе курыць стала нямодна. Курэнне разглядаецца як прыкмета неадукаванасці, абмежаванасці, бескультурнасці.
    Будаўнічыя матэрыялы і бытавая хімія. Крыніца пастаяннага шкоднага ўздзеяння на здароўе чалавека — гэта рэчы і матэрыялы, якія акружаюць яго ў побыце. Лакі, фарбы, арганічныя растваральнікі, сінтэтычныя мыючыя сродкі, асвяжальнікі паветра, аэразолі, шматлікія палімерныя матэрыялы — усё гэта адбіваецца на ўзроўні захворванняў чалавека.
    Сярод рэчываў, што выдзяляюцца будаўнічымі матэрыяламі, найбольшую пагрозу ўяўляюць фармальдэгід і азбест. Фармальдэгід трапляе ў паветра пераважна з драўнянастружкавых і драўнянавалакністых пліт (ДСП і ДВП), якія шырока выкарыстоўваюцца пры вырабе мэблі і аздобе памяшканняў. ГДК фармальдэгіду ў паветры — 0,1—0,12 мг/м3. Канцэнтрацыя яго ў сучасных ква
    Шумавое забруджванне. Вібрацыя
    189
    тэрах дасягае прыблізна 0,5мг/м3, a ў асобных выпадках — 3 мг/м3. Фармальдэгід выклікае кан’юнктывіты, запаленні скуры, захворванні органаў дыхання, валодае канцэрагеннымі ўласцівасцямі.
    Азбест выкарыстоўваецца як ізаляцыйны і супрацьпажарны матэрыял, уваходзіць у склад азбестацэментных труб. У выглядзе мікрачастачак (дыяметрам каля 5 мкм) ён трапляе ў паветра, а затым у лёгкія, выклікаючы цэлы «букет» захворванняў, у тым ліку анкалагічных.