Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 277с.
Мінск 2006
Інтрадукцыя як біятычны фактар. Непрадказальныя і, часам,
Мал. 97. Рожкі спарынні
цяжкія вынікі для чалавека можа мець неабгрунтаваная інтрадукцыя новых відаў. Інтрадукцыя •— гэта перасяленне якоганебудзь віду за межы яго прыроднага арэала і ўкараненне ў мясцовыя экасістэмы. Напрыклад, у 1965 г. у Бразілію з мэтай вывядзення новых перспектыўных гібрыдаў былі завезены афрык.анскія пчолы, якія аказаліся намнога больш агрэсіўныя, чым мясцовыя. Выпадкова некалькі сямей трапілі ў прыроду (здзічэлі). Афрыканскія пчолы пачалі шырока рассяляцца, знішчаючы мясцовых пчол ці скрыжоўваючыся з імі. Тады ад укусаў пчол у Бразіліі загінула некалькі сотняў чалавек, былі знішчаны дзесяткі тысяч свойскіх жывёл.
1. У чым заключаецца негатыўны ўплыў жывых арганізмаў на чалавека? 2. Якія захворванні называюцца прыроднаачаговымі? Якія меры прафілактыкі гэтых захворванняў? 3. Чым характарызуюцца трансмісіўныя захворванні? 4. Якія прычыны ўзнікнення эпідэмій? 5. Да якіх вынікаў можа прыводзіць інтрадукцыя?
ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
180
42. Уплыў антрапагенных фактараў на здароўе чалавека. Ядахімікаты. Мінеральныя ўгнаенні
Асноўныя антрапагенныя фактары. Негатыўны ўплыў дзейнасці чалавека на яго ўласнае здароўе велізарны. Ядахімікаты і бытавая хімія, цяжкія металы і пластмасы, наркотыкі і тытунь, шум і электрамагнітныя палі, радыяцыя і кіслотныя дажджы, біялагічная і хімічная зброя, прамысловыя адходы — усё гэта і шмат іншага параджаецца чалавекам.
Чалавек вывучыў уплыў на свой арганізм толькі некалькіх груп створаных ім фактараў, якія так ці інакш забруджваюць навакольнае асяроддзе. Сёння да іх належаць: хімічныя — пестыцыды (ядахімікаты), мінеральныя ўгнаенні, цяжкія металы, моцнадзейныя атрутныя прамысловыя рэчывы, дым (у тым ліку тытунёвы), будаўнічыя матэрыялы і бытавая хімія; фізічныя — шум, вібрацыя, электрамагнітнае выпраменьванне і радыяцыя. Сёння вядома шмат хімічных рэчываў, якія не разбураюцца на працягу доўгага часу і здольны назапашвацца ў ланцугах харчавання. Некаторыя з іх доўга не выводзяцца з арганізма, акумуліруючыся ў тканках і органах. Гэта цягне за сабой паступовае павелічэнне іх канцэнтрацыі і ўзмацненне негатыўнага ўплыву (так званы кумулятыўны эфект).
Кантроль за станам навакояьнага асяроддзя. Асноўны метад
кантролю за чысцінёй навакольнага асяроддзя — гэта ацэнка змяшчэння ў ім пэўных шкодных рэчываў адносна гранічна дапушчальных канцэнтрацый і доз, як у біятопах, так і на пэўных узроўнях трафічных ланйугоў.
Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя (ГДК) — гэта канцэнтрацыя шкоднага рэчыва ў навакольным асяроддзі, колькасць якога пры ўздзеянні на людзей, якія жывуць у дадзенай мясцовасці кругласутачна і на працягу ўсяго жыцця, не можа выклікаць захворванняў (што выяўляюцца сучаснымі метадамі даследавання), як у цяперашні час, так і ў далёкай будучыні. Звычайна ГДК аддюстроўвае крытычны дыяпазон якоганебудзь фактару, за межамі якога чалавек з зоны оптымуму ці нормы трапляе ў зону песімуму (прыгнятання).
*У апошнія гады адмоўны ўплыў атмасферных забруджванняў на здароўе людзей стаў асабліва значным. Гэта звязана са змяненнем шляхоў паступлення чужародных рэчываў — ксенабіётыкаў (грэч. xenos — чужы, bios — жыццё) — у арганізм чалавека. На ўсім працягу эвалюцыі жывёльнага свету галоўнымі варотамі іх пранікнення ў арганізм быў страўнікавакішачны тракт. Сфарміраваліся і адпаведныя механізмы абясшкоджвання чужародных рэчываў: ахоўную
Уплыў антрапагенных фактараў на здароўе чалавека
181
функцыю ўзяла на сябе печань. Яна забяспечвала захаванне пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма. Сёння сітуацыя карэнным чынам змянілася — аднолькавая, калі не большая, доля ксенабіётыкаў паступае ў арганізм праз органы дыхання, якія не маюць хімічнага заслону. Па гэтай прычыне арганізм чалавека значна больш адчувальна рэагуе на пранікненне ў яго таксічных рэчываў праз лёгкія, чым праз страўнікавакішачны тракт. Гэта акалічнасць улічваецца пры вызначэнні ГДК забруджвальнікаў паветра і вады.*
Так, сярэднясутачная ГДК хларыду вадароду ў паветры гарадоў складае 0,2 мг/м3, аксіду азоту (IV) — 0,085,
II
аксіду серы (IV) — 0,05, аміяку — 0,2, нітрабензолу — 0,08, азону — 0,03, ртуці металічнай, свінцу і яго злучэнняў — 0,0003 мг/м3.
Гранічна дапушчальная доза (гда) — гэта максімальная колькасць шкоднага агента, пранікненне якога ў арганізм жывых істот (праз дыханне, ежу і да т. п.) яшчэ не аказвае згубнага ўплыву. Звычайна ўстанаўліваецца адначасовая ГДД і ГДД за пэўны прамежак часу (гадзіну, суткі і да т. п.).
Распрацоўку ГДК і ГДД ажыццяўляюць спецыялізаваныя навуковадаследчыя арганізацыі. Перавышэнне ГДК і ГДД заўсёды суправаджаецца пагаршэннем папуляцыйнага здароўя насельніцтва.
У апошні час пры вызначэнні ГДК улічваецца не толькі ступень уплыву забруджвальнікаў на здароўе чалавека, але і іх уздзеянне на дзікіх жывёл, расліны, грыбы, мікраарганізмы, а таксама на прыродныя згуртаванні ў цэлым.
Даследаванні ўплыву канцэрагенных рэчываў і іанізавальнай радыяцыі на жывыя арганізмы паказалі, што не існуе ніжніх бяспечных меж, а значыць, і ГДК для іх. Любое перавышэнне прыродных фонаў па гэтых фактарах небяспечна для жывых арганізмаў.
Ядахімікаты, ці пестыцыды, складаюць вялікую групу рэчываў, якія прымяняюцца для барацьбы з пустазеллем, шкоднікамі і хваробамі сельскагаспадарчых раслін.
У адпаведнасці з прызначэннем ядахімікаты падраздзяляюцца на некалькі груп. Інсектыцыды выкарыстоўваюцца для барацьбы з насякомымішкоднікамі. Бактэрыцыды накіраваны на знішчэнне ўзбуджальнікаў бактэрыяльных захворванняў. Фунгіцыды — супрацьгрыбковыя прэпараты. Заацыды выкарыстоўваюцца для знішчэння грызуноў, нематацыды — супраць круглых чарвей. Гербіцыды выкарыстоўваюцца для барацьбы з пустазеллем. Многія прэпараты маюць комплекснае дзеянне: напрыклад, з дапамогай ядахімікату ДДТ знішчалі і насякомых, і чарвей, і грызуноў.
ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
182
Прамысловасць вырабляе некалькі груп ядахімікатаў. Найбольш шырока выкарыстоўваюцца фосфарарганічныя злучэнні, карбаматы (на аснове карбамінавай кіслаты) і фунгіцыды, якія змяшчаюць медзь. Вытворчасць і выкарыстанне хлорарганічных, ртуцьарганічных і нітрафенольных ядахімікатаў, што шырока выкарыстоўваліся з сярэдзіны XX ст., у цяперашні час зза высокай таксічнасці ў большасці краін свету забаронены.
*Найбольш вядомым хлорарганічным пестыцыдам з’яўляецца інсектыцыд ДДТ (дыхлордыфенілтрыхлорметылметан). Інсектыцыдныя ўласцівасці гэтага рэчыва выявіў швейцарскі хімік П. М юл е р, за што і атрымаў Нобелеўскую прэмію. У 1943 г. пачалася масавая вытворчасць гэтага прэпарата. Адна мільённая частка грама ДДТ імгненна паралізавала насякомае. Да сярэдзіны 60х гг. мінулага стагоддзя ў свеце ўжо было выраблена і распылена на палях каля 1,5 млн т гэтага прэпарата. Прымяненне ДДТ забяспечыла атрыманне высокіх ураджаяў сельскагаспадарчых культур і дало магчымасць ажыццявіць «зялёную рэвалюцыю» ў краінах Лацінскай Амерыкі і ПаўднёваУсходняй Азіі.
Аднак ужо ў 50х гг. з’явіліся даныя пра тое, што шмат якія насякомыя страцілі ўспрымальнасць да ДДТ. Пачалі з’яўляцца звесткі пра гібель некаторых відаў насякомаедных пту
шак, пчол і крэветак, пра змяншэнне эфектыўнасці апылення кветкавых раслін. ДДТ у павышаных дозах пачалі выяўляць у тканках прамысловых рыб, асабліва макрэлі, спажыванне якой у ежу прыводзіла да цяжкіх атручванняў людзей. Павышаная колькасць прэпарата была выяўлена ў печані пінгвінаў і нават у жаночым малацэ. Аказалася, што ДДТ з’яўляецца хімічна ўстойлівым злучэннем з перыядам паўраспаду 49 гадоў. Ён здольны назапашвацца ў глебе і вадзе і паступаць адтуль у ланцугі харчавання (мал. 98). На кожным трафічным узроўні яго канцэнтрацыя ўзрастала ў дзесяткі, сотні і нават тысячы разоў. Трапляючы ў такіх дозах да апошняга кансумента трафічных ланцугоў — чалавека, ДДТ назапашваўся ў тканках і выклікаў захворванні нервовай сістэмы, сэрца, печані. Такім чынам, было ўстаноўлена, што ДДТ — таксічны доўгажывучы пестыцыд з выразным кумулятыўным эфектам. 3за небяспекі для здароўя чалавека выкарыстанне гэтага пестыцыду было забаронена ва ўсіх краінах свету. Аднак нават у цяперашні час у некаторых рэгіёнах свету колькасць ДДТ у тканках чалавека ў сярэднім у 2 разы перавышае ГДК*
Дзеючым рэчывам некаторых гербіцыдаў з’яўляецца дыяксін. Дыяксіны — найбольш небяспечныя з забруджвальнікаў навакольнага асярод
Уплыў антрапагенных фактараў на здароўе чалавека
183
Акумуляцыя Перанос на вялікія ў ледавіках адлегласці паветранымі патокамі
Назапашванне ў арганізмах рыбаедных птушак
Зніжэнне інтэнсіўнасці фотасінтэзу ў фітапланктону
Гібель рыб
Моцная таксічнасць для водных беспазваночных
Канцэнтрацыя ў арганізмах драпежных птушак
Станчэнне яечнай шкарлупіны, парушэнне размнажэння птушак
Вынас з глебавымі часцінкамі пры эрозіі
Сельскія паселішчы
Высокая ўстойлівасць у асяроддзі (перыяд паўраспаду 49 гадоў)
Рэшткі ДДТ у мясамалочных прадуктах
Рассейванне на палях і пашах
Забруджванне (/ёмістасцей, якія выкарыстоўваюцца для захавання ежы і вады
Назапашванне ў ікры, павелічэнне J смяротнасці рыбных малявак /
Парушэнне механізмаў адаптацыі
Змяненне паводзін
Ненармальны рост
Сувыпарэннё\ з вадзяной парай Прымяненне ДДТ
Недахоп корму для драпежных беспазваночных
Мал. 98. Міграцыя ДДТ у экалагічных ланцугах
дзя, вынік гаспадарчай дзейнасці чалавека.
Дыяксін
У малекуле дыяксіну два бензольныя кольцы, кожнае з якіх мае па два атамы хлору, злучаныя між сабой двума атамамі кіслароду. Простая і даска
налая форма. Гэта формула належыць самаму таксічнаму з усіх штучных рэчываў, дзеянне якога мацней за курарэ, стрыхнін, цыяніды, забароненыя сёння атрутныя рэчывы: зарын, заман, табун, Vгазы.
Дыяксіны — надзвычай устойлівыя рэчывы. Яны з пагражальнай хуткасцю назапашваюцца ў навакольным асяроддзі, пераносяцца паветранымі патокамі на вялікія адлегласці, з’яўляючыся пагрозай для жывых арганізмаў планеты.
ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
184
*Фосфарарганічныя пестыцыды тармазяць працу ферментаў. Пры гэтым парушаюцца функцыі ўсіх унутраных органаў. Атручванне суправаджаецца галаўной боллю, слабасцю, часам ванітамі. У цяжкіх выпадках назіраецца страта прытомнасці, пашкоджваюцца ныркі, печань, сэрца.