• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Нават выйшаўшы з памяшкання, мы часам трапляем у светлавое асяроддзе, далёкае ад натуральнага. Забруджаная атмасфера гарадоў затрымлівае да 40 % бачнага святла і больш за 50 % ультрафіялетавага выпраменьвання. Таму гарадскому жыхару для атрымання неабходнай (прафілактычнай) дозы сонечнага выпраменьвання неабходна знаходзіцца пад адкрытым небам у два разы даўжэй, чым жыхару сельскай мясцовасці.
    6. Зак. 345.
    ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
    162
    Ml
    Уплыў Сонца на здароўе чалавека быў адзначаны яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Дэталёвыя даследаванні гэтага
    пачаліся толькі ў XVIII—XIX стст. Сёння вядома, што ўплыў Сонца звязаны перш за ўсё з 11гадовым цыклам сонечнай актыўнасці. Павышэнне сонечнай актыўнасці з’яўляецца прычынай узнікнення магнітных і іанасферных бур. Такія буры, у сваю чаргу, абумоўліваюць павелічэнне напружання электрамагнітнага поля Зямлі, што непасрэдна ўплывае на арганізм чалавека. У гады павышанай сонечнай актыўнасці ці ў час магнітных бур у людзей пачашчаюцца парушэнні дзейнасці сардэчнасасудзістай і нервовай сістэм, псіхікі і паводзін. Усплёскі сонечнай актыўнасці прыводзяць, з аднаго боку, да аслаблення імунітэту, а з другога — да павышэння агрэсіўнасці патагенаў і прыродных носьбітаў інфекцый. Таму ўзрастае верагод
    насць інфекцыйных хвароб, у тым ліку тых, якія маюць характар эпідэмій (грып, халера, дызентэрыя).
    Электрамагнітнае выпраменьванне. Чалавек жыве ў геамагнітным полі Зямлі. Гэта яго натуральнае асяроддзе. Аднак у выніку дзейнасці чалавека ўзнікла і штучнае электрамагнітнае асяроддзе, далёка не бясшкоднае для арганізма. Крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання з’яўляюцца радыёстанцыі і высакавольтныя лініі электраперадач, палі электраправодак унутры будынкаў (мал. 93). Электраматорамі ствараюцца віхравыя электрамагнітныя палі (на вытворчасці, у
    Тэлевізар
    Пральная машына
    Халадзільнік
    1
    оадрыльг
    Сінтэтычны дыван
    Мал. 93. Крыніцы электрамагнітнага поля
    Уплыў абіятычных фактараў на здароўе чалавека
    163
    дамашніх халадзільніках, пральных машынах і інш.). У закрытых памяшканнях крыніцамі электрамагнітных выпраменьванняў часцей за ўсё бываюць тэлевізары, камп’ютэры і іншыя бытавыя электрапрыборы. Пэўны ўклад у электрамагнітнае забруджванне ўносяць статычныя разрады на пластмасах і вырабах з поліэфірных смол (сінтэтычных тканінах, шпалерах, дыванах, лінолеуме і да т. п.).
    Гранічна дапушчальны ўзровень электрамагнітных палёў — 20 кВ/м, парогавы — 30 кВ/м. У раёнах радыёстан
    м
    цый узровень электрамагнітнага выпраменьвання перавышае гранічна дапушчальныя нормы прыкладна ў 4—8 разоў, а паблізу высакавольтных ліній электраперадач больш чым у 20 разоў.
    Электрамагнітныя выпраменьванні аказваюць негатыўны ўплыў перш за ўсё на нервовую сістэму чалавека. Пры напружанні электрамагнітнага поля ў 1000 В/м з’яўляюцца галаўныя болі і пачуццё моцнай стомленасці, пры большых значэннях — бяссонніца, развіваюцца неўрозы і іншыя хваробы. Высокія ўзроўні напружання электрамагнітных палёў уплываюць на
    эндакрынную сістэму, рэпрадуктыўную функцыю, абмен рэчываў і інш.
    Напрыклад, пры працяглай рабоце з камп’ютэрам развіваюцца хваробы вачэй, скуры, з’яўляюцца алергія, дэпрэсія. У жанчынаператараў камп’ютэрнай тэхнікі, якія на працягу 6—10 гадоў штодзённа кантактуюць з гэтай апаратурай, назіраюцца парушэнне менструальнага цыкла, перарыванне цяжарнасці, змяненні псіхікі. Могуць развівацца пухліны, страўнікавакішачныя хваробы. Гэтыя факты сведчаць аб неабходнасці строга выконваць нормы працы з тэлеапаратурай і камп’ютэрамі, асабліва гэта датычыцца дзяцей, дзяўчат і маладых жанчын.
    Пры працы на камп’ютэры неабходна: устанавіць на экран шкляны ці высакаякасны пластмасавы аптычны фільтр;
    м
    пазбягаць сеткаватых ці тканых фільтраў; падстаўку для чарнавых матэрыялаў змясціць бліжэй да экрана. Экран павінен знаходзіцца прыкладна на 20° ніжэй за ўзровень вачэй і на адлегласці 40—75 см ад вачэй. Важна пазбягаць яркага столевага святла, кожныя 10 мін адводзіць на 5—10 с позірк у бок ад экрана. Асветленасць экрана павінна быць аналагічнай асветленасці памяшкання. Экраны вялікай распазнавальнай здольнасці змяншаюць напружанне зроку.
    01. Які ўплыў на жыццядзейнасць чалавека аказвае сонечнае выпраменьванне? Якім чынам яно ўспрымаецца чалавекам? 2. Ці захоўваеце вы асцярожнасць пры моцным сонечным выпраменьванні? Чаму? 3. У чым заключаецца небяспека ультрафіялетавага выпраменьвання для жывых арганізмаў? 4. Якія крыніцы электрамагнітнага забруджвання навакольнага асяроддзя? 5. Якія біялагічныя наступствы ўздзеяння электрамагнітнага выпраменьвання? 6*. Прапануйце спосабы зніжэння ўздзеяння электрамагнітных палёў на чалавека.
    ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
    38.	Уплыў кліматычных і глебавых фактараў на здароўе чалавека
    Кліматычныя фактары. У найбольшай ступені на арганізм чалавека аказваюць уплыў тэмпература, адносная вільготнасць паветра і атмасферны ціск. Цяпло, вільготнасць, святло, утвараючы разнастайныя спалучэнні, вызначаюць клімат. 3 кліматычнымі фактарамі цесна звязаны функцыянальны стан і ахоўныя рэакцыі арганізма.
    Кліматычныя ўмовы вызначаюцца перш за ўсё тэмпературай.
    Ml
    Верхняя мяжа магчымых для пражывання чалавека тэмператур складае каля +55 °C, ніжняя — каля —60 °C.
    Аднак кароткачасова чалавек можа вытрымаць больш высокія і больш нізкія тэмпературы. Спецыяльнымі даследаваннямі ўстаноўлена, што тэмпературу +71 °C звычайны чалавек вытрымлівае на працягу 1 гадзіны, +82 °C — 49 мін, 93 °C — 33 мін, a +104 °C — 26 мін. Вядомы выпадкі кароткачасовага знаходжання чалавека пры тэмпературы +160 °C і нават +200 °C. 3 другога боку, абарыгены Цэнтральнай Аўстраліі могуць спаць аголенымі пры тэмпературы паветра 0—15 °C, а «маржы» — купацца ў ледзяной вадзе.
    Зонай кліматычнага камфорту для чалавека лічыцца даволі вузкі інтэрвал тэмператур (+20...+25°C), які некалькі адрозніваецца ў краінах з розным рэжымам вільготнасці і тэмпературы.
    Аптымальная тэмпература паветра ў памяшканнях жылых дамоў і грамадскіх будынкаў у халодны перыяд у краінах з халодным кліматам 121...+22 °C, з
    умераным кліматам — +20...+21 °C, з гарачымh 17...+18 °C. Такім чынам, насельніцтва халодных рэгіёнаў лічыць за лепшае знаходзіцца ў больш цёплых памяшканнях, чым жыхары гарачых краін.
    Тэмпература паветра — адзін з асноўных фізічных раздражняльнікаў арганізма. Яна аказвае значны ўплыў на важнейшыя жыццёвыя функцыі арганізма — тэрмарэгуляцыю, абмен рэчываў, кровазварот і інш.
    Зніжэнне тэмпературы паветра актывізуе рэакцыі цеплаўтварэння ў арганізме. Чым ніжэйшая тэмпература паветра і менш загартаваны арганізм, тым ярчэй праяўляюцца гэтыя рэакцыі.
    3	ахаладжэннем арганізм змагаецца да той пары, пакуль ён здольны ўзнаўляць цяпло, якое інтэнсіўна расходуецца. Калі арганізм утварае цяпла меней, чым расходуе, наступае агульнае пераахаладжэнне, якое суправаджаецца аслабленнем усіх яго жыццёвых функцый.
    Пры высокай тэмпературы ўзнікаюць супрацьлеглыя абароннапрыстасавальныя рэакцыі. Яны працягваюцца да той пары, пакуль не наступіць пераграванне арганізма. Як пераахаладжэнне, так і пераграванне шкодныя для здароўя. Ддмоўны ўплыў высокай тэмпературы выяўляецца ў зні
    Уплыў кліматычных і глебавых фактараў на здароўе чалавека
    165
    жэнні фізічнай актыўнасці людзей, павышэнні верагоднасці захворванняў сардэчнасасудзістай сістэмы і нырак.
    Гарачыня выклікае адчуванне стомленасці і зніжае жыццёвы тонус. Яна садзейнічае павелічэнню потааддзялення, што прыводзіць да страты арганізмам вады і мінеральных соляў. Калі працяглы час няма магчымасці наталіць смагу, можа ўзнікнуць абязводжванне арганізма, асабліва ў дзяцей і пажылых людзей. 3 гарачынёй часта звязаны скурныя хваробы і інфекцыйныя гастраэнтэрыты, паколькі высокая тэмпература паветра садзейнічае размнажэнню ўзбуджальнікаў хвароб.
    м
    Нізкую і высокую тэмпературу арганізм чалавека пераносіць парознаму. Так, пры тэмпературы +20 °C насыча
    нае вільгаццю паветра, якое рухаецца з хуткасцю 3 м/с, здаецца такім жа халаднаватым,
    як нерухомае паветра пры тэмпературы +14 °C. Рэзкае павышэнне вільготнасці выклікае ў хворых людзей задышку, пачашчанае сэрцабіцце, разбітасць, апатыю. У памяшканні, якое нармальна вентыліруецца, чалавек адчувае сябе добра пры такіх суадносінах паміж тэмпературай і вільготнасцю паветра: +20 °C і 80 %, +25 °C і 60 %, +30 °C і 44 %, +35 °C і 33 %.
    Асабліва непажаданыя для здароўя раптоўныя ваганні тэмпературы. Яны могуць выклікаць парушэнні дзейнасці сардэчнасасудзістай сістэмы, псіхічныя расстройствы. Уплыў тэмпературы ўзмацняецца ва ўмовах павышанай вільготнасці.
    Адносная вільготнасць лічыцца аптымальнай пры паказчыках 30—60 %. Зімой у памяшканнях з цэнтральным ацяпленнем вільготнасць паветра можа зніжацца да 18 %.
    *
    Прыстасавальныя магчымасці арганізма да ўздзеяння неспрыяльных кліматычных фактараў, і ў першую чаргу
    да тэмпературы навакольнага асяроддзя, развіваюцца ў працэсе загартоўвання. Звычайна пад загартоўваннем разумеюць уздзеянне на арганізм такіх прыродных фактараў, як сонца, паветра і вада. Прычым гэтыя фактары павінны быць блізкімі да экстрэмальных, а іх уздзеянне — кароткачасовым. Экстрэмальна высокія тэмпературы чалавек зведвае ў парыльні. У цяперашні час атрымліваюць пашырэнне сухапаветраныя лазнісауны, у якіх тэмпература паветра можа павышацца да + 100 °C і болей. Экстрэмальна нізкія тэмпературы зведваюць «маржы» і прыхільнікі аблівання халоднай вадой.
    Арганізм чалавека звязаны з навакольным асяроддзем праз газаабмен, які ажыццяўляецца пры дыханні. Асноўная функцыя дыхання — забеспячэнне арганізма кіслародам, неабходным для акісляльных працэсаў, якія праходзяць у яго клетках. Чыстае свежае паветра змяшчае дастатковую колькасць кіслароду і садзейнічае бадзёраму, актыўнаму настрою, высокай працаздольнасці.
    Змяненні атмасфернага ціску адбіваюцца на стане здароўя перш за ўсё тых людзей, якія пакутуюць на артрыты і артрозы. Гэтыя хваробы суправаджаюцца болямі ў суставах і змяненнем іх формы.
    ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
    166
    Ваганні атмасфернага ціску зніжаюць насычэнне крыві кіслародам і механічна раздражняюць нервовыя канчаткі. Адна з праяў уплыву атмасфернага ціску — горная хвароба. На вышыні каля 3000 м зніжаецца парцыяльны ціск газаў. Гемаглабін недастаткова насычае кроў кіслародам, і развіваецца гіпаксія (кіслароднае галаданне). Пры гэтым з’яўляюцца задышка, слабасць, узмацняецца сэрцабіцце, чалавек часам страчвае прытомнасць. На вялікіх вышынях (вышэй за 5000 м) можа развівацца ацёк лёгкіх і як вынік гіпаксіі мозга — кома.