• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    nun
    Праз паверхню цела ў арганізм паступае не больш за 0,01 % радыенуклідаў, яшчэ каля 1 % •— праз органы дыхан
    ня. Асноўная маса радыенуклідаў трапляе праз
    органы стрававальнай сістэмы, прычым з пітной вадой паступае 5 %, а астатнія — з ежай.
    *Радыеактыўныя рэчывы ўсмоктваюцца практычна на ўсім працягу страўнікавакішачнага тракту (максімальная колькасць — у тонкім кішэчніку, мінімальная — у страўніку і дванаццаціперснай кішцы). Інтэнсіўнасць усмоктвання залежыць ад асаблівасцей прадукту харчавання, ступені яго забруджвання радыенуклідамі, фізіялагічнага стану арганізма чалавека і некаторых іншых паказчыкаў.
    Радыеактыўныя рэчывы з токам крыві разносяцца па ўсім арганізме. Наступны лёс уцягнутых у абмен рэчываў радыенуклідаў пераважна за
    лежыць ад іх хімічных уласцівасцей. Як правіла, радыенукліды назапашваюцца ў тых органах і тканках, у складзе якіх маюцца стабільныя элементы з аналагічнымі ўласцівасцямі.
    Выдзяляюцца два асноўныя тыпы размеркавання радыеактыўных рэчываў у арганізме: шкілетны і дыфузны. Шкілетны тып характэрны пераважна для радыенуклідаў шчолачназямельных элементаў, напрыклад для стронцыю (90Sr). У мінеральнай частцы касцей могуць назапашвацца ізатопы барыю, радыю, плутонію. Дыфузны тып размеркавання ўласцівы ізатопам шчолачных элементаў (калію, цэзію), а таксама элементаў, якія ўваходзяць у склад арганічных рэчываў (азоту, вадароду), палонію і некаторым іншым.*
    Спосабы змяншэння паступлення радыенуклідаў у арганізм чалавека. Многія даследчыкі адзначаюць, што тэрапеўтычныя спосабы вывядзення радыенуклідаў з арганізма малаэфектыўныя. Значыць, асноўным спосабам абароны ад іх і адпаведна ад унутранага апраменьвання з’яўляецца прадухіленне іх паступлення ў арганізм.
    Найбольш эфектыўным з’яўляецца прадухіленне паступлення радыенуклідаў на этапах: глеба — расліна і расліна — жывёла. Галоўнай крыніцай паступлення радыеактыўных рэчываў у арганізм жывёл з’яўляюцца
    ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
    200
    кармы. Значыць, для атрымання чыстай прадукцыі неабходна выкарыстоўваць чыстыя кармы.
    Прымаючы да ўвагі ўласцівасці глебы і ступень яе забруджвання радыенуклідамі, шляхам падбору культур, якія вырошчваюцца, а таксама спосабаў выкарыстання ўраджаю можна дамагчыся шматразовага змяншэння радыеактыўнасці прадукцыі раслінаводства.
    Адным з асноўных спосабаў змяншэння паступлення радыенуклідаў на этапе глеба — расліна з’яўляецца апрацоўка глебы.
    м
    Павышэнне ўрадлівасці глебы шляхам унясення арганічных і мінеральных угнаенняў прыводзіць да зніжэння радыеактыўных рэчываў ва ўраджаі. Арганічныя ўгнаенні звязваюць радыенукліды, a калій і кальцый мінеральных угнаенняў з’яўляюцца натуральнымі канкурэнтамі цэзію і стронцыю. Вапнаванне садзейнічае змяншэнню рухомасці кіслотарастваральных злучэнняў радыенуклідаў.
    He апошнюю ролю іграюць біялагічныя асаблівасці раслін. Многія расліны выбіральна назапашваюць пэўныя элементы (напрыклад, гарох і люцэрна — стронцый). Значыць, неабходна ажыццяўляць падбор раслін для канкрэтных умоў забруджвання. Акрамя таго, неабходна ствараць і ўводзіць у культуру гатункі раслін, якія менш назапашваюць радыенукліды (розныя гатункі могуць адрознівацца па назапашванні ў 2—3 разы).
    Знізіць радыеактыўнасць харчовых прадуктаў можна шляхам тэхналагічнай перапрацоўкі. Пры памоле зерня асноўная маса радыенуклідаў выдаляецца разам з абалонкай (колькасць стронцыю пры гэтым змяншаецца ў 1,5—3 разы). Пры перапрацоўцы малака ў вяршкі ў іх пераходзіць толькі 5 % стронцыю. Гэта колькасць змяншаецца яшчэ амаль у 3 разы пры далейшай перапрацоўцы вяршкоў у масла. Істотна зніжаецца колькасць цэзію пры перапрацоўцы малака ў смятану (застаецца 9 %), сыр (10 %) і тварог (21 %).
    Канешне, пажадана спажываць прадукты, якія наогул не змяшчаюць радыеактыўных рэчываў. Аднак цалкам засцерагчыся ад пападання радыенуклідаў ва ўмовах забруджвання мясцовасці немагчыма. Таму варта ведаць асаблівасці назапашвання і пераразмеркавання найбольш небяспечных радыенуклідаў у раслінах і жывёлах і, адпаведна, у прадуктах харчавання.
    Неабходна помніць, што цэзій у арганізме жывёл размяркоўваецца дастаткова раўнамерна, стронцый назапашваецца пераважна ў касцях. Цэзію больш змяшчаецца ў мясе старых жывёл, а стронцыю, наадварот, — у касцях маладых асобін. Найбольшая канцэнтрацыя радыенуклідаў адзначаецца ў нырках, лёгкіх і печані, найменшая — у сале і тлушчы. Акрамя таго, выяўлена, што колькасць радые
    Пранікненне радыенуклідаў у арганізм чалавека
    201
    актыўных рэчываў адносна ніжэйшая ў свініне, чым у ялавічыне, бараніне, мясе качак, гусей і курэй.
    Высокая канцэнтрацыя радыенуклідаў выяўляецца ў прыдонных рыб (лінь, сом, карась, карп) і адносна нізкая — у насельнікаў верхніх слаёў (плотка, галавень).
    Пры зборы грыбоў, ягад і лекавых раслін на тэрыторыі, якая трапіла пад радыеактыўнае забруджванне, неабходна выконваць шэраг правіл.
    He рэкамендуецца нарыхтоўваць грыбы пры забруджванні глебы больш чым 37 кБк/м2, а лекавыя расліны, ягады, плады — вышэй за 74 кБк/м2 (прыблізна 2 Ku/км2). Гэтыя велічыні адпавядаюць паказанням дазіметраў 20 і 40 мкР/г адпаведна.
    IM1
    Пры зборы грыбоў неабходна ўлічваць, што яны моцна адрозніваюцца адзін ад аднаго па здольнасці назапашваць
    l37Cs. Таму грыбы ўмоўна раздзяляюцца на 3 групы:
    1)сярэдне назапашваючыя —падзялёнка, апенька асенняя, белы грыб, падасінавік, лісічка, шампіньён лясны, сыраежка, падбярозавік;
    2)моцна назапашваючыя — грузд чорны, шаруха, зялёнка, рашэтнік, ваўнянка ружовая, грузд сапраўдны, рыжык;
    3)акумулятары I37Cs — махавік жоўтабуры, польскі грыб, гаркуха, масляк.
    Адным з дастаткова эфектыўных спосабаў зніжэння колькасці радыенуклідаў у прадуктах харчавання з’яўляецца кулінарная апрацоўка.
    Забруджанае радыенуклідамі мяса неабходна вытрымаць у 10працэнтным растворы кухоннай солі на працягу 2—4 гадзін. Пасля 10хвіліннага кіпячэння адвар неабходна зліваць. Гэта змяншае колькасць радыенуклідаў у мясе больш чым у 2 разы. Мэтазгодна выключаць з меню мясакасцявыя булёны, асабліва кіслыя, паколькі стронцый пераходзіць у булён пераважна ў кіслым асяроддзі.
    Неабходна выдаляць унутранасці, сухажыллі, галовы рыбы і птушак. Рыбу трэба спажываць у вараным выглядзе, зліваючы адвар пасля 10хвіліннага кіпячэння. Смажыць рыбу і варыць з яе юшку непажадана.
    Пры спажыванні ў ежу яец неабходна ўлічваць, што радыенукліды (90Sr) назапашваюцца пераважна ў шкарлупіне і пры варцы могуць часткова пранікаць у бялок.
    Караняплоды трэба старанна мыць у праточнай вадзе, зразаць верхні слой на 3—5 мм, а з качана капусты здымаць 3—4 лісты. Пры варцы бульбы, буракоў, фасолі неабходна зліваць адвар пасля 8—10хвіліннага кіпячэння, паколькі ў яго экстрагуецца 50—80 % 137Cs.
    Садавіна практычна не назапашвае радыеактыўных рэчываў. Аднак на яе лупіне могуць асядаць пылавыя часцінкі, у склад якіх уваходзяць радыенукліды. Таму садавіну перад спажываннем трэба старанна мыць праточнай вадой.
    ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
    202
    01. Якімі шляхамі радыеактыўныя рэчывы могуць трапляць у арганізм чалавека? 2. Ад чаго залежаць «паводзіны» радыеактыўных рэчываў у арганізме? 3. Што можна зрабіць для таго, каб прадухіліць паступленне радыеактыўных рэчываў у арганізм? 4. Якімі гігіенічнымі правіламі неабходна кіравацца для змяншэння паступлення радыенуклідаў з прадуктамі харчавання? 5. Як можна знізіць радыеактыўнасць харчовых прадуктаў?
    47.	Зніжэнне дзеяння знешняга апраменьвання.
    Шляхі вывядзення радыенуклідаў з арганізма чалавека
    Зніжэнне дзеяння знешняга апраменьвання. Рызыка захворвання чалавека існуе нават пры апраменьванні малымі дозамі. Гэта рызыка павышаецца пры любым дадатковым апраменьванні, якое прыводзіць да ўзрастання дозы, што фарміруецца натуральным радыяцыйным фонам.
    Працаўнікі атамнай прамысловасці, радыетэрапеўты, вучоныя і тэхнічны персанал ізатопных лабараторый зведваюць дадатковае апраменьванне іанізавальнай радыяцыяй. Цалкам устараніць дадатковае ўздзеянне апраменьвання на працоўных месцах немагчыма, таму для прафесіяналаў устаноўлена гранічна дапушчальная доза, роўная 5 бэр/год. Для супрацоўнікаў гэтых прадпрыемстваў, якія непасрэдна не працуюць на радыеактыўных устаноўках ці з радыеактыўнымі рэчывамі, яна роўная 0,5 бэр/год.
    У ідэале насельніцтва павінна зведваць толькі дзеянне натуральнага радыеактыўнага фону мясцовасці. Эксперты міжнародных арганізацый лі
    чаць, што дадатковае апраменьванне дозай, якая перавышае натуральны фон на 0,1 бэр/год, небяспечна для насельніцтва.
    Разліковае значэнне дозы для жыхара нашай планеты, сярэдняе паводле многіх параметраў, роўна 0,2 бэр/год. У сапраўднасці ў розных частках Зямлі людзі жывуць, зведваючы як меншыя, так і большыя ўзроўні апраменьвання. У Індыі (штат Керала), дзе пражываюць 70 тыс. жыхароў, узровень радыяцыі ў 50 разоў вышэйшы, чым у сярэднім па краіне. У Францыі, Іране і некаторых іншых краінах ёсць густанаселеныя раёны, дзе натуральны радыяцыйны фон у 30—40 і болей pasoy перавышае сярэдняе для ўсяго зямнога шара значэнне.
    Зніжэнне дзеяння знешняга апраменьвання можа дасягацца трыма шляхамі:
    1)	павелічэннем адлегласці ад крыніцы выпраменьвання (доза выпраменьвання змяншаецца адваротна прапарцыянальна квадрату аддегласці);
    2)	змяншэннем часу знаходжання каля крыніцы;
    3)	устаноўкай экрана, які паглынае выпраменьванне (бетонная сцяна,
    Зніжэнне дзеяння знешняга апраменьвання
    203
    свінцовыя экраны — пры у і рэнтгенаўскім выпраменьванні).
    Паняцце аб радыепратэктарах. Некалькі іншыя прынцыпы выкарыстоўваюцца пры зніжэнні дзеяння радыяцыі шляхам супрацьпрамянёвай біялагічнай абароны. У гэтым выпадку само выпраменьванне не змяншаецца, а павышаецца ўстойлівасць арганізма да яго дзеяння. Фактары, якія змяншаюць наступствы апраменьвання ў выніку ўздзеяння на арганізм да ці ў момант апраменьвання, называюцца радыепратэктарнымі (радыеахоўнымі), а рэчывы — радыепратэктарамі. Радыепратэктары выкарыстоўваюцца ў медыцыне пры прамянёвай тэрапіі пухлін.
    *Ахова арганізма чалавека пры знаходжанні на тэрыторыі з высокім узроўнем забруджвання радыенуклідамі. У гэтым выпадку галоўнае прыняць меры да змяншэння знешняга апраменьвання (па магчымасці скараціць час знаходжання на адкрытым паветры і выкарыстоўваць сродкі аховы ад пападання ў арганізм пылавых часцінак). Дозу ўнутранага апраменьвання можна зменшыць перш за ўсё за кошт зніжэння паступлення ў арганізм радыенуклідаў з прадуктамі харчавання і вадой. Неабходна ўзмацніць вывядзенне радыеактыўных рэчываў з арганізма, а таксама павялічыць паступленне ў арганізм нерадыеактыўных элементаў, якія