Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 277с.
Мінск 2006
дзеці яшчэ малыя і не могуць працаваць у полі ці дзенебудзь яшчэ, то яны няньчаць зусім маленькіх брацікаў і сястрычак, а таксама выконваюць пэўную працу ў доме.
Пашавая жывёлагадоўля таксама патрабуе значных затрат працы. Для адносна паспяховага ўладальніка жывёлы, статак якога складаецца, напрыклад, са 100—150 галоў буйной рагатай жывёлы, 100 авечак і коз і некалькіх аслоў, неабходна мець не менш чым шэсць памочнікаў — пастухоў ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў. Эканамічна выгадна, калі гэта ўласныя дзеці.
У некаторых краінах Афрыкі, напрыклад у БуркінаФасо і Судане, прыватная ўласнасць на зямлю адсутнічае. Чалавек можа валодаць ураджаем, які вырашчаны на ўчастку зямлі, але самім участкам ён не валодае. Размеркаванне ж зямлі часта ажыццяўляецца па колькасці членаў сям’і, здольных яе апрацоўваць. У сельскіх раёнах Афрыкі рабочыя рукі заўсёды ўдэфіцыце. Таму больш шматлікая сям’я, здольная апрацаваць болей зямлі, можа стаць багацейшай.
Акрамя таго, наяўнасць вялікай колькасці дзяцей дае бацькам упэўненасць у больш ці менш забяспечанай старасці, асабліва ў тых выпадках, калі дзяржава не бярэ на сябе гэты абавязак.
У бедных краінах бацькі звычайна не маюць магчымасці выбару адука
ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
цыі для сваіх дзяцей. Сродкі сям’і часта бываюць настолькі абмежаванымі, што іх не хапае на адукацыю нават аднаго дзіцяці. Часам у мясцовасці, дзе жыве сям’я, няма нават школы. Пры такім становішчы адзіным багаццем, даступным сям’і, становяцца самі дзеці.
На колькасць дзяцей у сям’і, акрамя ўсяго гэтага, аказваюць уплыў векавыя традыцыі, рэлігійныя перакананні і ўзровень адукаванасці.
Хуткі рост насельніцтва Зямлі за апошнія 100 гадоў у цэлым абумоўлены зніжэннем агульнага каэфіцыента
смяротнасці (адносін колькасці памерлых за год да агульнай колькасці насельніцтва), асабліва ў краінах, якія развіваюцца. Галоўнымі прычынамі гэтага з’яўляюцца:
1)паляпшэнне харчавання ў выніку ўзрослага ўзроўню вытворчасці харчу і больш рацыянальнага яго размеркавання;
2)зніжэнне колькасці эпідэмій і інфекцыйных захворванняў у сувязі з паляпшэннем санітарнагігіенічнай абстаноўкі;
3)удасканаленне медыцынскага абслугоўвання.
01. Якія асноўныя прычыны імклівага росту насельніцтва Зямлі? 2. Чаму самыя высокія тэмпы росту насельніцтва адзначаюцца ў краінах, якія развіваюцца? 3. Існуе меркаванне, што рост колькасці насельніцтва ў краінах, якія развіваюцца, тармозіць прагрэс цывілізацыі, паколькі гэтыя краіны не могуць забяспечыць развіццё здольнасцей свайго падрастаючага пакалення. Як вы лічыце, ці правамоцны такі пункт гледжання? 4*. Прапануйце меры па абмежаванні тэмпаў росту насельніцтва.*
52. Вычэрпванне прыродных рэсурсаў
Што такое «прыродныя рэсурсы». Для задавальнення сваіх пастаянна растучых патрэбнасцей і павышэння камфортнасці існавання чалавек развіў да надзвычай высокага ўзроўню энергетыку, хімічную, нафтаперапрацоўчую, горную, металургічную і лёгкую прамысловасць, машынабудаванне, транспарт, спосабы сувязі і іншыя галіны.
Для забеспячэння высокага ўзроўню вытворчай дзейнасці і быту
чалавеку неабходны рознага роду рэсурсы.
Што ўяўляюць сабой «рэсурсы»? Усе аб’екты і з’явы прыроды, якія выкарыстоўвае чалавек для прамога і непрамога спажывання, называюцца прыроднымі рэсурсамі. Прыродныя рэсурсы выкарыстоўваюцца ў якасці:
1)крыніц энергіі (сонечная і водная энергія, гаручыя выкапні, атамнае паліва);
Вычэрпванне прыродных рэсурсаў
221
2) сродкаў працы, з дапамогай якіх ажыццяўляецца вытворчасць (зямля, водныя шляхі, вада для арашэння);
3) прадметаў працы (драўніна, мінералы);
4) непасрэдных прадметаў спажывання (жывыя арганізмы, кісларод паветра, пітная вада).
Прыродныя рэсурсы дзеляцца на невычарпальныя (сонечная энергія, вецер, марскія прылівы, энергія цякучай вады) і вычарпальныя (мал. 110).
Вычарпальныя прыродныя рэсурсы дзеляцца на вычарпальныя аднаўляемыя (якія могуць аднавіцца), вычарпальныя неаднаўляемыя (якія не могуць аднавіцца) і адносна аднаўляемыя.
Да першай групы перш за ўсё належаць біялагічныя рэсурсы — раслінны і жывёльны свет, а таксама паветра і прэсная вада. Да другой групы належаць большасць карысных выкапняў — нафта, вугаль, газ, руды і г. д. Да трэцяй — глеба.
Вычэрпванне прыродных рэсурсаў. Дваццатае стагоддзе адрознівалася высокімі тэмпамі спажывання прыродных рэсурсаў. За гады, якія прайшлі пасля другой сусветнай вайны, было выкарыстана столькі ж мінеральнай сыравіны, колькі за ўсю папярэднюю гісторыю чалавецтва.
На працягу ўсяго перыяду сярэдніх вякоў і новага часу аж да прамысловай рэвалюцыі мінеральнасыравінную da
11#
ay чалавецтва складалі пераважна медзь, жа
Мал. 110. Прыродныя рэсурсы
ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
222
леза, серабро, золата, волава, свінец, ртуць, a таксама вырабныя і каштоўныя камяні.
У канцы XIX — першай палове XX ст. мінеральнасыравінная база істотна змянілася. Гэта выявілася ў павелічэнні аб’ёму і відаў мінеральных рэсурсаў, якія выкарыстоўваліся. У другой палове XX ст. шырокае распаўсюджанне атрымалі многія новыя рудныя (алюміній, нікель, хром, марганец, ванадый, вальфрам і г. д.) і нярудныя (фасфатыды, калійныя солі, алмазы і інш.) карысныя выкапні.
Спажыванне мінеральнай сыравіны на Зямлі ўзрастае ў сярэднім на 5 % у год, што азначае яго падваенне праз кожныя 15 гадоў. Такія тэмпы спажывання мінеральных рэсурсаў прыводзяць да іх вычэрпвання: скарачэння запасаў і пагаршэння якасці.
*Вывучэнне дынамікі спажывання мінеральных рэсурсаў паказала, што прыкладна праз 200—250 гадоў на Зямлі закончацца запасы нафты, вугалю, гаручых сланцаў і торфу.
Нават калі рэсурсы належаць да катэгорыі аднаўляемых, гэта зусім не азначае, што з імі ўсё добра. Большасць гэтых рэсурсаў на самой справе хутка вычэрпваецца. Напрыклад, высечка лясоў у сусветным маштабе значна перавышае прырост драўніны. Галоўны фундамент жыцця — глеба — паўсюдна дэградуе.
Сучасныя энергетычныя аб’екты, прамысловасць і транспарт спажываюць столькі кіслароду, што яго хапіла б для дыхання 43 млрд чалавек. У выпадку захавання тэмпаў сучасных
прамысловых і энергетычных тэхналогій прыблізна за тыя ж 200 гадоў будзе зрасходавана 2/3 запасаў кіслароду ў атмасферы планеты. А працэсы ж яго вырабу зялёнымі раслінамі па прычыне дэградацыі біясферы, змяншэння плошчы лясоў, зніжэння біяразнастайнасці, біямасы і біяпрадукцыйнасці ў цэлым няўхільна замаруджваюцца.*
Мільярд найбольш бедных людзей планеты маюць найбольшую колькасць дзяцей і папаўняюць легіёны беднякоў і хворых. У барацьбе за выжыванне яны вымушаны высякаць лясы, знішчаць дзікіх звяроў, рыбу, птушак, выбіраць да астатку каштоўныя прыродныя рэсурсы, не турбуючыся пра іх захаванне ці аднаўленне. У той жа час мільярд найбольш багатых людзей свету спажываюць большую частку прыродных рэсурсаў і вырабляюць львіную долю адходаў. Еўрапейскія эколагі падлічылі, што ЗША, напрыклад, пры 5 % сусветнага насельніцтва спажываюць каля 40 % прыродных рэсурсаў Зямлі і даюць прыблізна 60 % усіх забруджвальнікаў на планеце.
Усё больш вострай становіцца праблема прэснай вады, 70 % якой ідзе на арашэнне. Прычым прыкладна палова яе расходуецца ўпустую, не дасягаючы каранёвай сістэмы раслін.
Праблема ўзмацняецца тым, што якасць прэснай вады пастаянна пагар
Вычэрпванне прыродных рэсурсаў
шаецца. Паводле даных ААН, больш за 250 млн чалавек спажываюць пітную ваду нізкай якасці.
Калі ў пачатку XX ст. прамысловасць расходавала ўсяго 30 км3 вады ў год, то да 1975 г. яе расход узрос да 630 км3, a
*
да 2015 г. ён дасягне прыкладна 2750 км3.
Падлічана, што, калі прамысловасць будзе выкарыстоўваць ваду такімі ж тэмпамі, як да цяперашняга часу, то да 2100 г. запасы прэснай вады канчаткова вычарпаюцца.
Сярэднестатыстычны жыхар Паўночнай Амерыкі спажывае ў 70—75 разоў вады болей, чым жыхар Цэнтральнай Амерыкі ці Аравійскага паўвострава.
Дэградацыя глебавага покрыва і апустыньванне. Пад дэградацыяй глебавага покрыва разумеюць высільванне ўрадлівасці, эрозію і забруджванне глеб, зніжэнне біялагічнай прадукцыйнасці натуральных пашавых угоддзяў, засаленне і забалочванне, адчужэнне зямель для патрэб жыллёвага, прамысловага і дарожнага будаўніцтва.
На малюнку 111 паказана ступень дэградацыі глеб свету. Прааналізуйце даныя малюнка. Якія вывады можна зрабіць?
На сённяшні дзень існуюць некалькі прычын дэградацыі глебавага покрыва (мал. 112).
У цяперашні час штогод у свеце незваротна губляецца ў выніку розных працэсаў дэградацыі каля 7 млн ворных зямель — база жыцця для 21 млн чалавек.
Мал. 111. Ступень дэградацыі глеб
II
Толькі 1/10 частка ўсіх зямель планеты прыдатная для сельскай гаспадаркі. Так, у Еўропе на іх долю прыпадае
36 %, у Цэнтральнай Амерыцы — 25 %, у Паўночнай Амерыцы — 22 %. Менш за ўсё ўрад
лівых зямель у Паўночнай і Цэнтральнай Азіі (10 %), ПаўднёваУсходняй Азіі (14 %), Паўднёвай Амерыцы і Аўстраліі (па 15 %). Значная
частка гэтых зямель, нягледзячы на тое, што іх і
так мала, штогод выключаецца з сельскагаспадарчага абароту на патрэбы будаўніцтва.
Адной з галоўных прычын разбурэння ўрадлівага слоя з’яўляецца глебавая эрозія. Пад эрозіяй глебы разумеюць працэсы разбурэння і зносу глебавага покрыва патокамі вады ці ветру. Яна адбываецца галоўным чынам зза так званага «аграпрамысловага» земляробства. Глебы разворваюцца на вялікіх плошчах, а затым урадлівы слой выдзімаецца ветрам ці змываецца вадой.
ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
Эрозія, выкліканая вадой
Ветравая эрозія
Хімічная дэградацыя
Фізічная дэградацыя Празмерны выпас ската
Збядненне лясоў
Сельская гаспадарка
Празмерная эксплуатацыя
Іншыя
Мал. 112. Прычыны дэградацыі глеб
II
ці на
Да цяперашняга часу на Зямлі адбылася страта ўрадлівай глебы на плошчы прыблізна роўнай 152 млн га, 2/3 агульнай плошчы ворнай зямлі
(15 % усёй плошчы сусветнай сушы). 3 іх каля 6 % знішчана воднай эрозіяй, 28 % — ветравой, 12 % засолена пры няправільным арашэнні, каля 5 % — выведзена з абароту ў
выніку перахімізацыі і фізічнай дэструкцыі (вытоптвання жывёламі, распрацоўкі кар’е
раў і інш.).
Эрозія зносіць самы ўрадлівы слой глебы. У той час як Зямля назапашвае 1 см урадлівай глебы ў сярэднім за 300 гадоў, сёння 1 см глебы гіне за 3 гады. За апошнія дзесяцігоддзі колькасць гумусу ў глебе знізілася на 20 %.