Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 277с.
Мінск 2006
Колькасць насельніцтва Зямлі цяпер такая, што калі людзей раўнамерна размеркаваць на паверхні планеты, то адлегласць паміж кожным чалавекам складзе ўсяго 300 м.
Рост насельніцтва Зямлі ў сярэдзіне XX ст. набыў імклівыя тэмпы і атрымаў назву дэмаграфічнага выбуху. Рэзкае павелічэнне хуткасці росту народанасельніцтва ў першую чаргу звязана са змяненнем сацыяльнаэканамічных умоў жыцця.
Мал. 107. Дынаміка колькасці народанасельніцтва свету
Дэмаграфічны выбух і праблемы харчовага забеспячэння
н
У цяперашні час на планеце кожную хвіліну нараджаецца прыкладна 260 чалавек, кожныя 10 с нараджаецца ў сярэднім 44 і памірае 18 чалавек. Такім чынам, прырост насельніцтва складае каля 225 тыс. чалавек штодзень. Штогадовы прырост роўны прыблізна 80—90 млн чалавек. Пры гэтым прырост насельніцтва на 88 % ажыццяўляецца за кошт краін, якія развіваюцца (мал. 108). Паводле прагнозаў чакаецца, што да 2050 г. зямлян будзе каля 9 млрд, а да 2100 г. — 13 млрд.
Спецыяльныя даследаванні паказваюць, што для падтрымання нармальнага існавання такой колькасці людзей прыродных рэсурсаў Зямлі і магчымасцей біясферы будзе недастаткова. Нават калі колькасць насельніцтва складзе 8 млрд чалавек, магчыма значнае павялічванне смерці людзей ад голаду, недахопу прэснай вады, хвароб.
Нераўнамернасць рассялення. Жыхары Зямлі расселены на планеце нераўнамерна. У пачатку 1990х гг.
амаль палова з 5,4 млрд жыхароў планеты займала толькі 5 % плошчы яе паверхні. I наадварот, на палове плошчы Зямлі пражывала толькі 5 % насельніцтва. На сённяшні дзень каля 30 % насельніцтва свету сканцэнтравана ў краінах Паўднёвай і ПаўднёваУсходняй Азіі, уключаючы Індыю, Інданезію і Пакістан, 25 % — ва Усходняй Азіі, уключаючы Кітай і Японію. Шмат людзей пражывае таксама на ўсходзе Паўночнай Амерыкі і ў Еўропе. Максімальны прырост насельніцтва назіраецца ў краінах, якія развіваюцца (найбольш бедных), і мінімальны — у развітых краінах (гл. мал. 108). Найбольш высокі сярэдні гадавы прырост насельніцтва ў Афрыцы (2,9 %), у Лацінскай Амерыцы і ПаўднёваУсходняй Азіі — 1,8 %. Сярэдні сусветны прырост насельніцтва ў 2005 г. склаў 1,14 %.
Гады
Мал. 108. Сярэдні гадавы прырост насельніцтва Зямлі па дзесяцігоддзям
ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
216
Ill
Паводле даных ААН, пяцёрку самых шматнаселеных краін свету складаюць Кітай (1,3 млрд), Індыя (1,1 млрд), ЗША (297 млн), Інданезія (223 млн) і Бразілія (181 млн). За імі ідуць Пакістан (146 млн), Бангладэш (144 млн), Расія (142 млн) і Нігерыя (138 млн).
Харчовая праблема. Нераўнамернае рассяленне людзей на Зямлі спалучаецца з нераўнамерным размеркаваннем прыродных багаццяў, у першую чаргу прадуктаў харчавання. Патрэбнасць у ежы чалавек задавальняе галоўным чынам за кошт вырошчвання розных культурных раслін і развядзення свойскіх жывёл. Колькасць чалавецтва расце, а колькасць ворнай зямлі, на якой вырошчваецца неабходная сельскагаспадарчая прадукцыя, у разліку на душу насельніцтва змяншаецца. Сёння на кожнага жыхара планеты прыходзіцца ў сярэднім па 0,28 га ворнай зямлі. Да 2030 г. у сувязі з ростам насельніцтва гэта лічба знізіцца да 0,19 га. Зменшыцца, адпаведна, і колькасць прадуктаў харчавання, якая вырабляецца на душу насельніцтва.
Трэба мець на ўвазе, што праблема забеспячэння насельніцтва харчаваннем звязана не толькі з колькасцю жыхароў на планеце. Зямля, верагодна, можа пракарміць і большую колькасць людзей. У наш час падваенне колькасці насельніцтва адбываецца за 35 гадоў, а вытворчасць ежы падвойваецца за 30 гадоў. Праблема заключаецца ў тым, што павелічэнне коль
касці насельніцтва суправаджаецца яго анамальным тэрытарыяльным размеркаваннем.
Рэгіёны з праблемай хранічнага голаду існуюць там, дзе людзі штогод спажываюць менш, чым ім неабходна. Пастаяннае недаяданне прыводзіць да зніжэння разумовых здольнасцей і фізічнага знясілення.
Сёння ў свеце каля 10 млн дзяцей асуджаны на паўгалоднае існаванне, каля 200 млн — харчуюцца непаўна
м
вартасна, спажываючы недабраякасныя прадукты і ваду.
Колькасць галадаючых на Зямлі ў 1970 г. складала 460 млн, у 1990 г. — 550 млн, а ў цяперашні час дасягнула 650 млн чалавек.
Прычынай узнікнення харчовай праблемы з’яўляецца таксама дамінаванне аднагодвух відаў прадуктаў у харчаванні насельніцтва. Гэта робіць рацыён аднастайным і вядзе да скрытых форм голаду. Напрыклад, 70 % рацыёну жыхароў Паўднёвай і ПаўднёваУсходняй Азіі складае рыс, а ў некаторых раёнах в. Ява — да 90 %. Гэта выклікае розныя захворванні, у прыватнасці хваробу берыберы, звязаную з недахопам вітаміну Вр якая ўзнікае пры харчаванні толькі паліраваным рысам (вітамін Bj змяшчаецца ў рысавым шалупінні). Для насельніцтва шэрагу дзяржаў Афрыкі характэрна перавага ў харчовым рацыёне клубняплодаў (батату, маніёку, ямсу). У іх шмат вугляводаў, але мала бялку.
Дэмаграфічны выбух і праблемы харчовага забеспячэння
217
Дакладна ацаніць колькасць галадаючых ці недаядаючых даволі цяжка. Людзі ж звычайна паміраюць не ад голаду як такога. Як правіла, тыя, хто недаядае, часцей церпяць ад розных захворванняў. Хваробы ў іх праходзяць цяжэй і часта маюць лятальны канец. Вядома, што тыф, халера, воспа, чума, грып, сухоты звычайна разбіваюць аслабленых ад недаядання людзей. Гэта значыць, рэгіструюцца іншыя прычыны смерці, хаця ў сапраўднасці кожная з іх абумоўлена менавіта недаяданнем.
Урбанізацыя. Рост насельніцтва планеты суправаджаецца яго канцэнтрацыяй у гарадах (урбанізацыя) (мал. 109). Калі ў 1925 г. у гарадах пражывала 1/5 насельніцтва свету, то зараз — каля паловы. Прагназуецца, што да 2025 г. 2/3 жыхароў планеты будуць гараджанамі.
*Жыццё ў горадзе мае шэраг пераваг у параўнанні з жыццём у сельскай мясцовасці. У горадзе ёсць больш магчымасцей ддя паўнавартаснага развіцця, атрымання алукацыі, пошуку працы і г. д. Тут сканцэнтраваны тэатры, музеі, бібліятэкі. У гарадах лепш развіта сістэма медыцынскага і бытавога абслугоўвання.
Дднак гарадская цывілізацыя нясе не толькі даброты. Яна аказвае негатыўны ўплыў на здароўе чалавека. У горадзе высокая ступень забруджвання атмасферы, вады, прадуктаў харчавання, прадметаў побыту выкідамі прамы
Мал. 109. Сучасны горад
словых прадпрыемстваў і транспарту. Гарадское асяроддзе — гэта электрамагнітныя палі, вібрацыя, шум, хімізацыя побыту, патокі лішняй інфармацыі, празмерная колькасць кантактаў, эмацыянальныя перагрузкі, гіпадынамія, распаўсюджанне шкодных звычак. Забруджванне гарадскога асяроддзя праяўляецца ў росце алергічных, сардэчнасасудзістых, лёгачных, анкалагічных захворванняў у гараджан.*
Анамальнасць тэрытарыяльнага размеркавання насельніцтва на Зямлі суправаджаецца гіперурбанізацыяй і фарміраваннем мегаполісаў з 15—25 млн жыхароў.
У цяперашні час у Токіо, напрыклад, пражывае 26,4 млн чалавек, у Мехіка — 18,6 млн, у Пекіне — 15,4 млн. Па
Ml
водле прагнозаў экспертаў ААН, да сярэдзіны трэцяга тысячагоддзя з 60 сусветных гарадоўгігантаў 50 будуць размешчаны ў краінах, якія
8. Зак. 345.
ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
218
развіваюцца. Найбольш буйнымі гарадамі, верагодна, стануць Токіо (больш за 36 млн), Мумбаі (Бамбей — 22,6 млн), НыоДэлі (20,9 млн), Мехіка (20,6 млн), СанПаўлу (20 млн).
Сёння каля трэці насельніцтва Зямлі пражывае ў гарадахмільянерах (іх колькасць з 1950 г. да 1999 г. вырасла ў 4,5 раза). У краінах, якія развіваюцца, штогод у гарады перасяляецца каля 80 млн чалавек. Самі
гарадыгіганты становяцца велізарнымі і небяспечнымі забруджвальнікамі асяроддзя. 1х існаванне паскарае дэградацыю прыроды на прылеглых тэрыторыях. У гарадахгігантах ускладняецца кантроль і кіраванне сацыяльнай і эканамічнай сферамі, станам навакольнага асяроддзя, транспартам, водазабеспячэннем і бяспекай жыхароў.
01. Раскрыйце сэнс паняцця «дэмаграфічны выбух». 2. Якія прагнозы росту насельніцтва Зямлі? 3. Растлумачце прычыны дэмаграфічнага выбуху. 4. Якія вынікі дэмаграфічнага выбуху? 5. Якія асноўныя прычыны ўзнікнення голаду ў некаторых рэгіёнах Зямлі? 6. Што такое урбанізацыя? Які ўплыў гэтага працэсу на чалавека і біясферу? 7*. Чаму, нягледзячы на тое, што гарадская цывілізацыя нясе не толькі даброты, але і аказвае негатыўны ўплыў на здароўе чалавека, рост колькасці насельніцтва гарадоў павялічваецца?
*51. Прычыны імклівага росту насельніцтва
Становішча ў развітых краінах. Нараджэнне і выхаванне дзяцей у сем’ях развітых краін сёння звязана галоўным чынам з задавальненнем натуральнай псіхалагічнай патрэбнасці. Гэта патрэбнасць бацькоўства і мацярынства, а таксама ўсведамленне таго, што вы прыносіце радасць блізкім людзям — бабулям і дзядулям, дорачы ім унукаў. Прыносіць задавальненне думка, што вашы матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці не адыдуць разам з вамі, а застануцца дзецям. Усе гэтыя пачуцці, што перажываюць бацькі, ніяк не звязаны з эканамічнай выгадай. За
даволіць гэтыя патрэбнасці можна, маючы аднаго ці двух дзяцей, паколькі іх выхаванне патрабуе вялікіх затрат.
У развітых і некаторых краінах, якія развіваюцца, многія бацькі маюць магчымасць выбару, як і якую адукацыю даць сваім дзецям. Яны могуць даць адукацыю ўсім дзецям, падзяліўшы з гэтай мэтай даходы сям’і між імі. Яны могуць даць адукацыю толькі аднаму дзіцяці — больш адоранаму, рухаючы яго як мага вышэй па адукацыйнай лесвіцы. Нарэшце, яны могуць не даваць аніякай адукацыі сваім дзецям.
Прычыны імклівага росту насельніцтва
У краінах з дастаткова развітай эканомікай, дзе няма выразнага расслаення людзей на класы, бацькі часта лічаць за лепшае мець 1 —2 дзяцей. Дзеці, дасягнуўшы пэўнага становішча ў грамадстве, апраўдваюць чаканні бацькоў, павышаючы прэстыж і дабрабыт сям’і. Акрамя таго, у большасці развітых краін існуюць законы, якія забараняюць бацькам выкарыстоўваць праuy сваіх непаўналетніх дзяцей, і законы, што прадпісваюць дзецям абавязкова наведваць школу. Гэта таксама схіляе бацькоў абмяжоўваць памеры сям’і, каб мець магчымасць павялічваць свае даходы толькі за кошт уласнай працы.
Усе гэтыя і іншыя акалічнасці разам з даступнасцю разнастайных эфектыўных метадаў прадухілення цяжарнасці прывялі да таго, што большасць сем’яў у развітых краінах, як правіла, маюць аднаго ці дваіх дзяцей.
Прычыны росту насельніцтва ў краінах, якія развіваюцца. Зразумець прычыну хуткага росту насельніцтва ў краінах, якія развіваюцца, — гэта, перш за ўсё, зразумець, якое значэнне там надаецца дзецям. У гэтых краінах дзеці працуюць з маленства, павялічваючы даходы сям’і і вызваляючы такім чынам бацькоў ад некаторых абавязкаў. Гэта дае магчымасць дарослым пераключыцца на іншую працу ці проста трохі адпачыць. Малодшыя дзеці, дапамагаючы дзецям больш старэйшага ўзросту, таксама часткова разгружаюць іх. Калі