Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 277с.
Мінск 2006
з’яўляюцца натуральнымі канкурэнтамі радыенуклідаў у працэсах метабалізму. Напрыклад, зменшыць небяспеку пераапраменьвання шчытападобнай залозы можна, прымаючы ёдныя прэпараты (таблеткі ёдзістага калію і інш.).
Асаблівая сітуацыя складваецца пры выпадзенні радыеактыўных асадкаў, што ўтварыліся ў выніку ядзернага выбуху ці аварыі на ядзерным устройстве. У гэтым выпадку арганізм зведвае адначасова магутнае ўздзеянне знешняга і ўнутранага апраменьвання. Тады ўступаюць у дзеянне комплексныя мерапрыемствы па радыяцыйнай абароне насельніцтва: аператыўнае інфармаванне, эвакуацыя і адсяленне, меры супраць распаўсюджвання забруджаных прадуктаў праз гандлёвую сетку, лакалізацыя радыеактыўнасці, лячэбныя, ахоўныя і аздараўленчыя мерапрыемствы, дэзактывацыя мясцовасці, сацыяльная абарона і інш.*
Шляхі вывядзення радыенуклідаў з арганізма чалавека. Мы ўжо адзначалі, што пры ўнутраным апраменьванні ступень уздзеяння радыенуклідаў на органы і тканкі чалавека залежыць ад часу іх знаходжання ў арганізме.
Час, за які актыўнасць радыенукліда, назапашанага ў арганізме, змяншаецца ў два разы (без уліку распаду самога радыенукліда), называецца
ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
Табліца 8. Перыяд паўраспаду і паўвывядзення некаторых радыенуклідаў з арганізма чалавека
Радыенуклід Месца назапашвання Перыяд паўраспаду Перыяд паўвывядзення
3Н Усё цела 12,3 г. 12 сут
,4с Усё цела 5730 г. 10 сут
Косці 40 сут
24Na Усё цела 15 гадз. 11 сут
32р Усё цела 14,3 сут 257 сут
Косці 1155 сут
40К Усё цела 11,4 гадз. 58 сут
“Sr Косці 28,5 г. 49,3 г.
l31J Усё цела 8,08 сут 138 сут
Шчытападобная залоза 138 сут
137Cs Усё цела 30 г. 70 сут
2І0Ро Усё цела 138,4 сут 30 сут
226Ra Косці 1602 г. 44,9 г.
239Pu Косці 2,4 104г. 200 г.
перыядам біялагічнага паўвывядзення радыеактыўнага элемента з арганізма (табл. 8).
*Працягласць перыяду біялагічнага паўвывядзення залежыць ад метабалічнай актыўнасці тканкі і ўласцівасцей саміх радыенуклідаў. Некаторыя з іх, уключаючыся ў абменныя працэсы, могуць на працягу кароткага прамежку часу разам з прадуктамі метабалізму выводзіцца з арганізма. Ізатоп вадароду трытый, уключаючыся ў водны абмен, цалкам выводзіцца за некалькі тыдняў.
За крыху меншы час з мяккіх тканак арганізма выводзіцца радыеактыўны вуглярод. Радыенукліды, якія назапашваюцца ў касцявой тканцы, выводзяцца вельмі марудна. Пагэтаму яны ўяўляюць значную небяспеку, бо іх колькасць можа павялічвацца за кошт паступлення з прадуктамі харчавання. Перыяд біялагічнага паўвывядзення ў значнай ступені залежыць і ад інтэнсіўнасці абмену рэчываў. Так, для чалавека перыяд паўвывядзення 137Cs у залежнасці ад узросту складае ад 30 сутак у дзяцей да 90 — у пажылых людзей.
Зніжэнне дзеяння знешняга апраменьвання
У адрозненне ад гэтага паказчыка велічыня перыяду паўраспаду, якая вызначаецца сярэднім часам жыцця ядраў радыеактыўных элементаў, з’яўляецца дакладна пастаяннай, не залежыць ад якіхнебудзь фактараў.
Час, на працягу якога колькасць радыенукліда ў арганізме змяншаецца ў 2 разы за кошт біялагічнага вывядзення і распаду, называецца эфектыўным перыядам паўвывядзення. Для кароткажывучых радыенуклідаў ён вызначаецца галоўным чынам часам паўраспаду радыенукліда. Працягласць эфектыўнага перыяду паўвывядзення радыенуклідаў з вялікім перыядам паўраспаду практычна супадае з біялагічным перыядам паўвывядзення.*
Пры выпадковым пападанні ў арганізм вялікіх колькасцей радыеактыўных рэчываў прымяняюць ахоўныя меры, што не дапускаюць іх адкладання і паскараюць вывядзенне. Ддной з такіх мер з’яўляецца механічнае выдаленне: прамыванне страўніка і кішэчніка, увядзенне адсарбентаў радыенуклідаў. Затым прымяняецца метад замяшчэння ці комплексаўтварэння. Так, пры пападанні ў арганізм стронцыю для яго замяшчэння выкарыстоўваюцца прэпараты, якія ўтрымліваюць кальцый: глюканат кальцыю, хлорысты кальцый і да т. п.
Існуюць важкія доказы таго, што правільна арганізаванае харчаванне
садзейнічае зніжэнню пашкоджвальнага эфекту іанізавальных выпраменьванняў і вывядзенню радыенуклідаў з арганізма.
Для ўзмацнення вывядзення радыеактыўных рэчываў з арганізма рэкамендуецца:
1) павялічыць прыём вадкасцей, у тым ліку зялёнага чаю, настояў і адвараў траў, якія валодаюць лёгкім мачагонным дзеяннем (рамонку, святаянніку, цмену, крываўніку, мяты, шыпшыны, кропу, кмену і інш.);
2)рэгулярна спаражняць кішэчнік, для чаго ў дастатковай колькасці ўжываць прадукты, якія змяшчаюць клятчатку (хлеб з мукі грубага памолу, проса, грэцкую, ячную і аўсяную кашы, капусту, буракі, моркву, чарнасліў), піць адвары лёну, крапівы, рэвеню\
3)звязваць радыенукліды пектынамі (піць сокі з мякаццю, морсы, кампоты, есці яблыкі, агрэст, журавіны, слівы, абрыкосы, персікі, чорныя парэчкі, вішню, чарэшню, клубніцы, дыню, цытрусавыя, зефір, джэмы, мармелад).
Аднак неабходна ўлічваць, што пры павелічэнні прыёму вадкасці значна павялічваецца нагрузка на ныркі. А працяглае спажыванне прадуктаў, якія змяшчаюць вялікую колькасць пектынавых рэчываў, можа прывесці да істотнай страты арганізмам кальцыю, калію, магнію, кобальту і г. д.
ЧАЛАВЕК У НАВАКОЛЬНЫМ АСЯРОДДЗІ
206
Для зніжэння пажкоджвальнага эфекту радыяцыі рэкамендуецца забяспечыць арганізм неабходнай колькасцю бялка, мікраэлементамі, мінеральнымі солямі, а таксама вітамінамі (асабліва A, С, Е). Эфектыўныя пры прамянёвых пашкоджаннях некаторыя флаваноіды (прыродныя піг
менты, што вызначаюць афарбоўку раслін), на якія багаты чай, плады чарніц, вішні, чарнаплоднай рабіны, глогу.
Павышаюць устойлівасць да ўздзеяння радыяцыі раслінныя маслы, рыба, арэхі (асабліва грэцкія), насенне гарбуза, сланечніку.
01. Чаму роўная гранічна дапушчальная доза апраменьвання для людзей у населеным пункце? 2. Якія шляхі зніжэння дзеяння знешняга апраменьвання на арганізм чалавека? 3. Што такое радыепратэктары? У якіх выпадках іх прымяняюць? 4.* Што называецца эфектыўным перыядам паўвывядзення? 5. Як зменшыць дзеянне радыяцыі пры ўнутраным апраменьванні? 6. Як правільна арганізаваць харчаванне для зніжэння пашкоджвальнага эфекту іанізавальных выпраменьванняў і вывядзенню радыенуклідаў з арганізма?
ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
Глабальная экасістэма ўяўляе сабой адзінае цэлае, у межах якоаа нічоаа не можа быць выйарана ці страчана і якое не можа з'яўляцца аб'ектам усеааульнааа паляпшэння: усё, што было здабыта з яе чалавечай працай, павінна быць аддадзена. Плацяжу па гэтым вэксалі нельга пазбегнуць; ён можа быць толькі адтэрмінаваны.
Б. Каманер
Што такое экалагічны крызіс? Якія яго прычыны?
Якія вынікі імклівага росту насельніцтва для прыроды нашай планеты?
Якія існуюць шляхі прымірэння чалавека і прыроды?
ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
208
48. Сучасны экалагічны крызіс, яго прычыны і тэндэнцыі
Паняцце экалагічнага крызісу. Канец XX — пачатак XXI ст. надзвычай складаны, вырашальны перыяд у гісторыі чалавецтва. Цэлы шэраг негатыўных фактараў пагражае існаванню чалавека. Гэта, найперш, абвастрэнне да крытычнага ўзроўню ўзаемаадносін грамадства і біясферы, якое прывяло да пагаршэння стану прыродных экасістэм, з’яўлення новых для чалавецтва захворванняў (СНІДу, птушынага грыпу), дэфіцыту чыстай вады і прадуктаў харчавання. Усе гэтыя і іншыя праблемы — вынік дзейнасці чалавека.
Дзякуючы тэхнічным дасягненням сённяшні чалавек стаў надзвычайна магутным. Больш за 6 млрд нашых сучаснікаў аказваюць на прыроду такое ж (паводле маштабаў) уздзеянне, якое маглі аказаць людзі каменнага веку, калі б іх колькасць складала 50 млрд чалавек. Колькасць энергіі, што вызваляецца чалавекам, хутка можна будзе параўнаць з энергіяй, якую атрымлівае Зямля ад Сонца.
Сёння ў паўсядзённым жыцці для характарыстыкі становішча, якое склалася, часта выкарыстоўваюцца тэрміны «экалагічныя праблемы» і «экалагічны крызіс». Што ж яны абазначаюць?
Праблема — складанае тэарэтычнае ці практычнае пытанне, якое
патрабуе вывучэння і вырашэння. Праблема ўзнікае з супярэчнасці. Экалагічная праблема — гэта супярэчнасць паміж дзейнасцю чалавека, накіраванай на задавальненне сваіх патрэбнасцей, і звязаным з яго дзейнасцю разбурэннем прыроднага асяроддзя. Іншымі словамі, экалагічная праблема — гэта супярэчнасць, якая ўзнікае пры парушэнні раўнавагі ў сістэме «жывы арганізм ^ навакольнае асяроддзе».
Экалагічныя праблемы могуць быць глабальнымі (уздзеянне аказваецца на ўсю біясферу планеты), рэгіянальнымі (на канкрэтны рэгіён) і лакальнымі (на пэўную тэрыторыю, мясцовасць).
Вядома, што колькасць рэчываў, якія ўтвараюцца ў выніку біялагічнага сінтэзу і раскладаюцца ў біясферы, супадае, утвараючы складаную сістэму замкнутых біягеахімічных цыклаў (кругаваротаў). Парушэнне гэтай цыклічнасці і праяўляецца ў біясферы ў выглядзе экалагічных крызісаў.
Экалагічны крызіс (грэч. krisis — рашэнне, паваротны пункт, зыход) — гэта сітуацыя, якая ўзнікае ў экасістэмах у выніку парушэння экалагічнай раўнавагі пад уздзеяннем стыхійных прыродных з’яў ці ў выніку ўздзеяння антрапагенных фактараў. Калі віноўнікам экалагічнага крызісу
Сучасны экалагічны крызіс, яго прычыны і тэндэнцыі
209
з’яўляецца гаспадарчая дзейнасць чалавека, і гавораць пра антрапагенны экалагічны крызіс.
Экалагічны крызіс характарызуецца наступнымі негатыўнымі з’явамі:
1) глабальным забруджваннем навакольнага асяроддзя;
2)глабальным пацяпленнем, парніковым эфектам;
3)разбурэннем азонавага экрана, узнікненнем «азонавых дзірак»;
4) вычэрпваннем рэсурсаў і забруджваннем вод Сусветнага акіяна;
5)рэзкім ростам колькасці раней невядомых і часта невылечных хвароб;
6) недахопам прадуктаў харчавання, ачагамі голаду на планеце;
7) энергетычным крызісам;
8) вычэрпваннем неаднаўляемых мінеральных рэсурсаў;
9)дэградацыяй глебавага покрыва і апустыньваннем;
10) знішчэннем ляснога покрыва;
11) скарачэннем біялагічнай разнастайнасці відаў на Зямлі.
Прычыны і тэндэнцыі экалагічнага крызісу. Да развіцця глабальнага экалагічнага крызісу прывялі два «выбухі» — дэмаграфічны
і прамысловаэнергетычны. Бурны рост колькасці насельніцтва Зямлі і інтэнсіўнае развіццё прамысловасці выклікалі ў XX ст. катастрафічны рост спажывання прыродных рэсурсаў і ўтварэння адходаў. 3 экалагічным крызісам цесна звязаны сацыяльнаэканамічны крызіс.