• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    У 1992 г. прадстаўнікі 91 краіны сабраліся ў Капенгагене на чарговую канферэнцыю па азонавым слоі з мэтай узаконіць спыненне вы
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    1
    Мал. 118. Разбурэнне азону ў атмасферы (1 — схема; 2 — малекулярны механізм): ата марным хлорам (А), аксідам (Б) і дыаксідам (В) азоту
    творчасці фрэонаў. Былі прыняты рашэнні ўжо да 1996 г. цалкам спыніць вытворчасць найбольш небяспечных фрэонаў, а да 2030 г. — усіх астатніх.
    Было таксама выдзелена 240 млн долараў для дапамогі краінам, якія развіваюцца, з тым, каб яны спынілі вытворчасць фрэонаў да 2010 г.
    01. Якую ролю іграе азонавы слой у жыцці жывых арганізмаў Зямлі? 2. Чаму адбываецца ўтварэнне «азонавых дзірак»? Як гэта ўплывае на жывыя арганізмы? 3. Назавіце крыніцы паступлення ў атмасферу рэчываў, якія разбураюць азонавы слой. 4*. Як вы лічыце, якія змяненні адбыліся б у біясферы пры поўным знікненні азонавага экрана? 5*. Як асабіста вас і членаў вашай сям’і закранае праблема разбурэння азонавага слоя? 6*. Які ўдзел у рашэнні гэтай праблемы вы можаце прыняць?
    Глабальнае пацяпленне і парніковы эфект
    57.	Глабальнае пацяпленне і парніковы эфект
    Глабальнае пацяпленне і яго прычыны. Клімат Зямлі, які залежыць пераважна ад стану атмасферы, на працягу геалагічнай гісторыі перыядычна мяняўся. Эпохі пахаладання, калі значная частка сушы (у прыватнасці, поўнач Еўразіі і Паўночнай Амерыкі) пакрывалася ледавікамі, чаргаваліся з эпохамі пацяплення, якія выклікалі раставанне льдоў. Мы жывём у чарговую эпоху пацяплення.
    Тэмпературныя змяненні, што адбываюцца на паверхні Зямлі і ў яе атмасферы, звязаны з наяўнасцю ў
    прыродзе газаў, якія з лёгкай рукі вучоных былі названы парніковымі. Гэта вуглякіслы газ, метан, аксіды азоту і вадзяная пара. Выявілася, што парніковыя газы дзейнічаюць таксама, як шкло ці плёнка ў цяпліцы або парніку
    Гэтаксама, як у парніку, шкляныя дах і сцены прапускаюць сонечную радыяцыю, але не даюць знікнуць цяплу, так і парніковыя газы практычна празрыстыя для сонечных прамянёў, але затрымліваюць доўгахвалевае цеплавое выпраменьванне Зямлі, не да
    Мал. 119. Механізм парніковага эфекту
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    242
    ючы яму знікаць у космасе (мал. 119). Пры гэтым частка цяпла вяртаецца назад на паверхню Зямлі і адтуль зноў паступае ў атмасферу. Гэта выклікае разаграванне атмасферы, вядомае як парніковы (аранжарэйны, цяплічны) эфект. Без газавай «коўдры», што ахутвае Зямлю, тэмпература на яе паверхні была б на 30—40 °C ніжэй. Існаванне жывых арганізмаў у такім выпадку было б даволі праблематычным.
    Дднак у апошні час вучоныя б’юць трывогу. Сёння атмасфера Зямлі разаграваецца значна мацней, чым калінебудзь у мінулым. Гэта ў многім абумоўлена дзейнасцю чалавека. П a першае, чалавек падагравае атмасферу, спальваючы велізарную колькасць вугалю, нафты, газу і іншых гаручых матэрыялаў. Падругое, і гэта галоўнае, у выніку спальвання арганічнага паліва, а таксама па прычыне знішчэння лясоў у атмасферы назапашваецца вуглякіслы газ. За апошнія 200 гадоў колькасць вуглякіслага газу ў атмасферы павялічылася амаль на 25 %.
    Вадзяная пара і вуглякіслы газ з’яўляюцца галоўнымі віноўнікамі парніковага эфекту. Значна ўзмацняюць гэтую праблему і некаторыя іншыя газы, якія чалавек выкідвае ў атмасферу, асабліва метан, поліфторвуглевадароды (фрэоны) і аксіды азоту. Яны прыкладна напалову вызначаюць сённяшняе глабальнае пацяпленне.
    null
    За апошнія 200 гадоў тэмпература на Зямлі павялічылася прыкладна на 0,5 °C. Паволле падпікаў вучоных, у бліжэйшыя дзесяцігоддзі па прычыне парніковага эфекту сярэднегадавая тэмпература можа павялічыцца яшчэ на 1,5—2 °C, а да 2030—2040 гг. (пры падваенні колькасці СО2 у атмасферы) — на 3—4 °C (прыкладна на 0,2—0,5 °C за дзесяцігоддзе).
    Калі чалавецтва не зменшыць маштабы забруджвання атмасферы і тэмпература будзе расці, як у апошнія 20 гадоў, то клімат Зямлі вельмі хутка стане больш цёплым, чым калінебудзь за апошнія 100 тыс. гадоў.
    Негатыўныя вынікі парніковага эфекту. У чым жа заключаецца небяспека парніковага эфекту? Разлікі паказваюць: павелічэнне сярэднегадавой тэмпературы выкліча змяненне такіх важнейшых кліматычных параметраў, як колькасць ападкаў, воблачнасць, акіянічныя плыні, памеры ледзяных палярных шапак.
    Некаторыя ўнутраныя рэгіёны кантынентаў з няўстойлівым увільгатненнем стануць больш сухімі, у выніку чаго не выключана яшчэ большая дэградацыя зямель і страты ўраджаяў. Вільготныя вобласці будуць яшчэ ў большай ступені насычаны вільгаццю, павялічыцца частата і інтэнсіўнасць трапічных ліўняў і штормаў. У высокіх шыротах зімы будуць больш кароткімі, вільготнымі і цёплымі, а лета больш даўжэйшым, гарачым і сухім. Асноўныя кліматычныя зоны Паўночнага паўшар’я змесцяцца на поўнач прыблізна на 400 км. Гэта абумовіць пацяпленне ў зоне тундры,
    Глабальнае пацяпленне і парніковы эфект
    243
    змяншэнне слоя вечнай мерзлаты і раставанне палярных ільдоў.
    У сярэдніх шыротах, у тым ліку ў галоўных хлебных раёнах планеты, клімат стане паўпустынным, ураджаі зерня будуць рэзка скарочаны. Акрамя таго, магчыма павелічэнне экстрэмальных уздзеянняў на сельскую гаспадарку — вялікіх навадненняў, устойлівых засух, лясных пажараў і масавага размнажэння шкоднікаў сельскагаспадарчых культур.
    Глабальнае пацяпленне адаб’ецца і на стане лясоў планеты. Лясная расліннасць, як вядома, можа існаваць у вельмі вузкіх межах тэмпературы і вільготнасці. Большая частка раслін можа загінуць, што пацягне за сабой разбурэнне гэтай складанай экасістэмы і гібель многіх відаў жывёл.
    Павелічэнне сярэдняй тэмпературы паветра, якое мае адбыцца, прывядзе да значнага змяншэння ледавікоў. Разлікі і вымярэнні паказалі, што за апошнія 100 гадоў аб’ём высакагорнага абледзянення скараціўся прыблізна на 2000 км3, штогадовае скарачэнне склала ў сярэднім 0,06 %.
    Пацяпленне клімату вядзе да раставання палярных ільдоў і павышэння ўзроўню Сусветнага акіяна. За апош
    нія 20 гадоў хуткасць павышэння яго ўзроўню павялічылася ў два разы і дасягнула 2,5 см у год. Паводле прагнозаў вучоных, да 2100 г. магчымае павышэнне ўзроўню акіяна складзе 0,6—1,0 м, што расцэньваецца як будучая глабальная катастрофа. У гэтым выпадку значныя вобласці акіянічных і марскіх узбярэжжаў, дзе цяпер пражывае ад 30 да 50 % насельніцтва Зямлі, апынуцца пад вадой. Будуць затоплены астравы, што прывядзе да міграцыі мільёнаў чалавек.
    Даследаванні паказваюць: каб пазбегнуць глабальнай катастрофы, неабходна зменшыць выкіды аксіду вугляроду ў атмасферу прынамсі да 2 млрд т у год (прыкладна на 2/3 ад цяперашняга аб’ёму).
    Сусветная грамадскасць занепакоена наступаючым змяненнем клімату. Робяцца захады з мэтай прадухіліць бу
    I#
    дучую катастрофу. На міжнароднай сустрэчы ў Таронта (Канада) у 1988 г. вучоныя і палітыкі прапанавалі да 2025 г. скараціць выкіды аксіду вугляроду ў атмасферу на 20 %.
    На канферэнцыі ААН па ахове навакольнага асяроддзя і развіццю ў РыодэЖанейра ў 1992 г. была падрыхтавана Рамачная канвенцыя аб змяненні клімату, асноўным палажэннем якой стала міжпародная каардынацыя і аб’яднанне намаганняў у барацьбе са змяненнем клімату і яго неспрыяльнымі вынікамі для планеты.
    01. Што такое парніковы эфект? 2. Як узнікае парніковы эфект? 3. Назавіце асноўныя прычыны ўзнікнення парніковага эфекту. 4. Як магчыма прадухіліць змяненне клімату планеты? 5*. Міжурадавая група экспертаў па змяненні клімату лічыць, што мегаполісы (гарадскія астравы цяпла), апустыньванне, абязлесенне, разбурэнне атмасфернага азону выклікаюць глабальнае пацяпленне. Растлумачце механізмы іх дзеяння.
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    244
    58.	Праблема кіслотных дажджоў
    *Для вызначэння кіслотнасці раствораў выкарыстоўваюць шкалу pH, у аснове якой ляжыць канцэнтрацыя іонаў вадароду (мал. 120). Амплітуды шкалы pH ад 0 да 14. Воцат мае паказчык pH, роўны 2,5; pH = 7 азна
    чае, што асяроддзе нейтральнае (дыстыляваная вада), pH пітной соды некалькі большы, чым 8.*
    ПІто такое кіслотны дождж.
    Як ужо адзначалася, у выніку работы
    ШЧОЛАЧ
    13
    Нашатырны спірт
    12
    11
    NH3
    10
    9
    8
    pH
    Трытоны (асяроддзе пражывання)
    Дыстыляваная вада
    7
    6
    5
    Смаўжы
    (асяроддзе пражывання)
    Яблычны сок
    Лімоннысок
    КІСЛАТА
    4
    3
    Дождж у Шатландыі (1974)
    Рэкордна кіслы дождж ва Уілінгу (1979, ЗША, Вірджынія)
    Мал. 120. Шкала кіслотнасці
    Праблема кіслотных дажджоў
    245
    цеплавых электрастанцый, аўтамабільных рухавікоў, некаторых прадпрыемстваў металургічнай і хімічнай прамысловасці ў навакольнае асяроддзе выкідваюцца аксіды серы і азоту. Гэтыя газы злучаюцца з атмасфернай вільгаццю і ўтвараюць дробныя кропелькі сернай і азотнай кіслот, якія пераносяцца ветрам у выглядзе кіслотнага туману ці выпадаюць на зямлю кіслотнымі дажджамі. Кіслотнымі называюцца ападкі з велічынямі pH, меншымі, чым pH чыстай дажджавой вады (5,6).
    Кіслотныя ападкі выпадаюць на паверхню Зямлі не толькі ў выглядзе дажджу, але і ў выглядзе снегу і граду. Яны наносяць значную экалагічную, эканамічную і эстэтычную шкоду.
    Зімой паблізу ЦЭЦ і металургічных заводаў часам выпадае кіслотны снег, які яшчэ больш шкодны, чым кі
    слотны дождж, паколькі ў ім больш высокая колькасць кіслот. Раёны, дзе выпадае кіслотны снег, аднаразова атрымліваюць 4—5месячную дозу забруджвання. Вясной талая вада часам змяшчае ў дзесяткі разоў болей кіслот, чым у чыстых раёнах.
    Кіслотныя дажджы назіраюцца ў многіх рэгіёнах свету (мал. 121). Яны асабліва характэрны для Заходняй і Паўночнай Еўропы, прамысловых раёнаў Расіі, Украіны, ЗША і Канады.
    Напрыклад, цяпер да небяспечнага ўзроўню закіслена трэцяя частка азёраў штата Фларыда, 20 % азёраў штатаў Масачусетс, НьюГемпшыр, РодАйленд (ЗША). У такім жа стане знаходзяцца 20 тыс. азёраў поўдня Швецыі, сотні азёраў у Паўднёвай Канадзе.
    Мал. 121. Арэалы выпадзення кіслотных дажджоў
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    Мал. 122. Дрэвы, пашкоджаныя кіслотнымі дажджамі
    Дзеянне кіслотных ападкаў на навакольнае асяроддзе. У выніку выпадзення кіслотных ападкаў парушаецца раўнавага ў экасістэмах. Глеба губляе элементы мінеральнага жыўлення, што пагаршае жыццядзейнасць расліннасці і, як вынік, прыводзіць да збяднення жывёльнага свету. Па прычыне пашкоджання лісця зніжаецца прадукцыйнасць сельскагаспадарчых раслін. Гінуць лясы (мал. 122). Найбольш адчувальнымі да кіслотных дажджоў з’яўляюцца елка, лістоўніца, піхта, кедр, бук, граб. Гінуць многія лішайнікі, таму іх лічаць «індыкатарамі» чыстаты навакольнага асяроддзя.