Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 277с.
Мінск 2006
Забруджванне асяроддзя ў сваю чаргу прыводзіць да іншых глабальных экалагічных наступстваў, у прыватнасці да змянення клімату на Зямлі, з’яўлення «азонавых дзірак», кіслотных дажджоў.
У выніку дзейнасці чалавека стаў іншым і кругаварот вады. У экасістэмах сушы вільгацезварот на 70 % кантралюецца жывымі арганізмамі.
Звядзенне лясной расліннасці прыводзіць да парушэння натуральнага кругавароту вады, у выніку чаго набірае абароты апустыньванне. Плошчы пустынь павялічваюцца, паколькі вільгацезварот ужо не забяспечвае таго ўзроўню вільготнасці паветра на іх перыферыі, які дае магчымасць існаваць травяністай ці лясной расліннасці.
Вырашэнне праблемы заключаецца ў эканомным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, шырокім ужыванні другаснай сыравіны, укараненні малаадходных тэхналогій і замкнутых цыклаў вытворчасці.
Кожная з названых праблем не існуе сама па сабе, усе яны цесна пераплятаюцца і складаюць адзіную глабальную экалагічную праблему ўзаемаадносін чалавечага грамадства і прыроднага асяроддзя.
1. Якія асаблівасці ўзаемадзеяння чалавека з навакольным асяроддзем? 2. Якія асноўныя групы праблем узнікаюць у выніку ўздзеяння чалавека на навакольнае асяроддзе? 3. Якія асноўныя крыніцы забруджвання навакольнага асяроддзя? 4. Якое існуе вырашэнне праблемы парушэння энергетычнага балансу экасістэм? 5. Як звязаны харчовая і дэмаграфічная праблемы з парушэннем энергетычнага балансу экасістэм? 6. Як звязана забруджванне асяроддзя з кліматам Зямлі?*
60. Пошукі альтэрнатыўных шляхоў развіцця чалавецтва
Да сярэдзіны XX ст. чалавечае грамадства нарэшце ўсвядоміла, што яго незалежнасць ад прыроды — ілюзія. Законы прыроды аднолькавыя для ўсіх жывых арганізмаў, уключаючы
чалавека. Разбурэнне прыродных сістэм, абязводжванне і апустыньванне велізарных тэрыторый, масавы перапромысел жывёл і звядзенне лясоў, уцягванне сыравіны і энерганосьбітаў,
ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
252
якое ўсё больш узрастае, у вытворчую сферу і такое ж аб’ёмнае іх вяртанне ў прыродныя сістэмы ў выглядзе адходаў прывялі да пагаршэння якасці прыроднага асяроддзя. Гэта пацягнула за сабой неадпаведнасць параметраў асяроддзя экалагічным патрабаванням чалавечага арганізма.
Ва ўмовах вялікіх гарадоў ці прамысловых прадпрыемстваў многія фактары (шум, вібрацыя, тэмпература, электрамагнітныя палі, дамешкі шэрага рэчываў у паветры і вадзе і інш.) перыядычна ці пастаянна знаходзяцца за межамі талерантнасці (устойлівасці) чалавечага арганізма. Акрамя таго, хімічныя злучэнні, якія паступаюць у ваду, глебу, атмасферу, a таксама трапляюць у ежу (рассеяныя «адходы» вытворчасці), таксама з’яўляюцца экалагічнымі фактарамі. У дачыненні да іх устойлівасць чалавечага арганізма малая, і такія рэчывы аказваюцца лімітуючымі фактарамі.
Зямля адна, а свет разнастайны. Мы ўсе залежым ад біясферы, без якой не можа захавацца жыццё. Тым не менш кожнае згуртаванне, кожная краіна змагаюцца за выжыванне і росквіт, вельмі рэдка турбуючыся пра наступствы гэтай барацьбы. Некаторыя расходуюць рэсурсы Зямлі такімі тэмпамі, што будучым пакаленням наўрад ці штосьці застанецца. Іншыя, якіх значна болей, спажываюць вельмі мала і гібеюць у пастаянным недаяданні і хваробах, асуджаны на раннюю смерць.
Спачатку ўзнікненне экалагічных праблем звязвалася з растучым попытам на абмежаваныя рэсурсы і забруджваннем навакольнага асяроддзя зза росту ўзроўню жыцця параўнальна багатых краін і народаў. Аднак сама беднасць забруджвае навакольнае асяроддзе, ствараючы экалагічныя праблемы іншага парадку. Людзі, пазбаўленыя сродкаў да існавання, часта непасрэдна разбураюць навакольнае асяроддзе, каб выжыць. Яны высякаюць лясы, апустыньваюць пашы, абясплоджваюць звышэксплуатацыяй і без таго неўраддівую зямлю і садзейнічаюць усё большаму перапаўненню перанаселеных гарадоў. Сукупны эфект гэтых змяненняў тоіць у сабе такія сур’ёзныя наступствы, што беднасць як з’ява становіцца асноўным глабальным бедствам.
3 другога боку, там, дзе рост эканомікі прывёў да паляпшэння ўзроўню жыцця, у некаторых выпадках гэта было зроблена ва ўмовах, якія прынясуць глабальную шкоду ў доўгатэрміновым плане. Значная частка гэтага поспеху грунтавалася на ўсё большай колькасці спажываемай сыравіны, энергіі, хімічных рэчываў і сінтэтычных матэрыялаў, а таксама на забруджванні навакольнага асяроддзя. Гэтыя тэндэнцыі маюць непрадказальныя наступствы для навакольнага асяроддзя.
Такім чынам, цяперашнія экалагічныя праблемы з’яўляюцца, з аднаго
Пошукі альтэрнатыўных шляхоў развіцця чалавецтва
253
боку, рэзультатам недастатковага развіцця эканомікі, а з другога, —• вынікам неспрыяльных ддя навакольнага асяроддзя наступстваў высокіх тэмпаў эканамічнага развіцця, якое адбывалася без уліку экалагічных фактараў.
У 1968 г. па ініцыятыве італьянскага эканаміста, аднаго з садырэктараў фірмы «Фіят» А. Печэі, быў створаны так званы Рымскі клуб, куды ўвайшлі людзі, занепакоеныя тэндэнцыямі развіцця сусветнай супольнасці. Члены клуба перасцерагалі аб небяспецы нястрымнага эканамічнага развіцця і заклікалі эканамістаў і бізнесменаў неадкладна прыняць адпаведныя меры. Рымскім клубам было заяўлена, што ў пачатку XXI ст. чалавецтва чакае глабальная экалагічная катастрофакалапс зза неабмежаванага эканамічнага і дэмаграфічнага росту. У якасці мер, якія маглі б прадухіліць такі канец, прапаноўваліся глабальная раўнавага, стабілізацыя вытворчасці і «нулявы рост насельніцтва».
Пагаршэнне экалагічнага становішча ў многіх рэгіёнах зямнога шара і на планеце ў цэлым патрабавалі ўсё больш энергічных міжнародных намаганняў, аб’яднання ўсяго чалавецтва для аховы жыцця на планеце.
У 1972 г. у Стакгольме адбылася першая Сусветная канферэнцыя ААН па пытаннях навакольнага асяроддзя, якая прыняла Дэкларацыю аб ахове навакольнага асяроддзя і аб’явіла
5 чэрвеня Міжнародным днём аховы навакольнага асяроддзя.
3 1973 г. пачала дзейнічаць спецыялізаваная Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП). ЮНЕП прадугледжвала арганізацыю і каардынацыю шэрага даследаванняў па ахове навакольнага асяроддзя, у тым ліку стварэнне сістэмы станцый назірання (маніторынгу) за станам навакольнага асяроддзя.
У канцы 70х гг. актывізаваў сваю працу Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП), заснаваны па ініцыятыве ЮНЕСКА ў 1948 г. У задачы МСАП уваходзіла навуковае кансультаванне па ахове жывой прыроды і прававых пытаннях, прапаганда і распаўсюджванне сучасных прыродаахоўных ідэй.
У 1977 г. прэзідэнт Рымскага клуба А. Печэі надрукаваў кнігу «Чалавечыя якасці», у якой выклаў свае разважанні пра будучае чалавецтва. Ен сцвярджаў, што навуковатэхнічная рэвалюцыя з’яўляецца прычынай таго цяжкага стану, у якім апынуліся сучаснае чалавецтва і навакольнае асяроддзе. Ён адзначыў, што для чалавецтва «не можа быць выратавання да той пары, пакуль народ сам не зменіць да лепшага свае якасці, норавы і паводзіны».
У 1980 г. МСАП пры падтрымцы ЮНЕП і садзейнічанні Сусветнага фонду аховы дзікай прыроды, Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі
ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
254
ААН (ФАО) была распрацавана і абвешчана большасцю краін свету Сусветная стратэгія аховы прыроды. Як адзначана ў адным з яе дакументаў, гэта стратэгія накіравана на кіраванне выкарыстаннем чалавецтвам біясферы, экасістэм і відаў, якія складаюць яе, такім чынам, каб яны маглі прыносіць устойлівую карысць цяперашняму пакаленню і ў той жа час захавалі свой патэнцыял, каб адпавядаць патрэбам і імкненням будучых пакаленняў.
У 1987 г. Міжнародная камісія ААН па навакольным асяроддзі і развіцці (МКНАР) у сваёй справаздачы «Наша агульная будучыня» заклікала да «новай эры эканамічнага развіцця, бяспечнага для навакольнага асяроддзя». Камісія адзначыла, што «чалавецтва здольнае зрабіць развіццё ўстойлівым — забяспечыць за
давальненне патрэб цяперашняга, не рызыкуючы здольнасцю будучых пакаленняў задавальняць свае патрэбнасці». Такім чынам, неабходны пераход да ўстойлівых форм развіцця, якія патрабуюць разумных узаемаадносін з навакольным асяроддзем.
Вы ўжо ведаеце, што чалавецтва можа існаваць на планеце толькі ў даволі вузкім інтэрвале параметраў навакольнага асяроддзя. Як і любы іншы від, чалавек мае сваю сістэму ўзаемаадносін з навакольным асяроддзем, законы развіцця якога чалавеку неабходна ўлічваць у сваёй дзейнасці. Адступленне ад гэтых законаў можа прывесці да катастрафічных наступстваў.
Такім чынам, чалавецтва стаіць сёння перад самай важнай праблемай выпрацоўкі стратэгіі свайго выжывання на планеце.
01. Пералічыце асноўныя экалагічныя праблемы глабальнага характару, якія пагражаюць існаванню чалавецтва. 2. Якія асноўныя прычыны экалагічных праблем? 3. Як вы разумееце сцвярджэнне: «Беднасць як такая становіцца асноўным глабальным бедствам»? 4. Назавіце асноўную ідэю Сусветнай стратэгіі аховы прыроды.
61. «Канцэпцыя ўстойлівага развіцця»
Задавальненне чалавечых патрэбнасцей і імкненняў з’яўляецца асноўнай задачай устойлівага развіцця. На сучасным этапе важнейшыя патрэбнасці вялікай колькасці людзей (яда, адзенне, жыллё, праца) не задавальняюцца. Акрамя асноўных патрэбнасцей,
у гэтых людзей існуе законнае імкненне да лепшай якасці жыцця ў цэлым. Свет, у якім квітнеюць беднасць і несправядлівасць, заўсёды будзе зазнаваць крызісы, у тым ліку экалагічныя.
Тэрмін «устойлівае развіццё» вызначаецца як «паляпшэнне якасці
«Канцэпцыя ўстойлівага развіцця»
жыцця людзей без перавышэння патэнцыяльных магчымасцей экасістэм».
Устойлівае развіццё — гэта спецыфічная форма сацыяльнаэканамічнага развіцця чалавечага грамадства. Яно мае на ўвазе ўзгадненне эканамічных, экалагічных і сацыяльных мэт, што дасць магчымасць задаволіць патрабаванні цяперашняга пакалення Зямлі, не ставячы пад пагрозу патрэбнасці будучых пакаленняў.
Канцэпцыя ўстойлівага развіцця была прынята ў 1992 г. на канферэнцыі ў РыодэЖанейра. Яна будуецца на наступных прынцыпах.
1. Паважаць і клапаціцца аб усім існуючым на Зямлі. Развіццё не павінна адбывацца за кошт іншых груп людзей ці будучых пакаленняў. Развіццё таксама не павінна пагражаць выжыванню жывёл і раслін.
2. Павышаць якасць жыцця чалавека. Неабходна даць магчымасць людзям рэалізоўваць свае патэнцыяльныя здольнасці, весці годнае і багатае на здзяйсненні жыццё. Эканамічны рост з’яўляецца важнай часткай развіцця, але ён не павінен быць самамэтай і не можа быць бясконцым. Шмат якія мэты развіцця ў розных народаў аднолькавыя. Гэта працяглае і здаровае жыццё; адукацыя; доступ да рэсурсаў, неабходных для годнага ўзроўню жыцця; палітычная свабода; гарантаваныя правы чалавека і абарона ад гвалту.