• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    У 1970 г. на XVI сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА была прынята міжнародная праграма «Чалавек і біясфера» («Man and Biosphere»). Праграма была зацверджана ў сувязі з тым, што ўздзеянне чалавека на навакольнае прыроднае асяроддзе ўсё больш і
    Мал. 127. Зоны біясфернага запаведніка (схема): / — ядро (ахова прыроды і маніторынг); 2 — буферная зона (навуковыя даследаванні, адукацыя, турызм); 3 — пераходная зона (супрацоўніцтва з мясцовым насельніцтвам, традыцыйнае землекарыстанне)
    больш узрастае. Яна была прызвана забяспечыць на аснове комплексу фундаментальных даследаванняў атрыманне даных, неабходных ддя рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і кіравання працэсамі, якія адбываюцца ў біясферы. У межах гэтай праграмы і была створана сетка ахоўных прыродных тэрыторый, названых біясфернымі запаведнікамі.
    *Біясферныя запаведнікі — гэта ахоўныя, найбольш характэрныя, эталонныя ўчасткі біясферы, створаныя ў розных геаграфічных зонах Зямлі. Лічыцца, што тэрыторыя біясфернага запаведніка практычна не зазнае ўздзеяння навакольных ландшафтаў, пераўтвораных чалавекам. Галоўная мэта стварэння біясферных запаведнікаў — захаванне ў натуральным выглядзе прыродных экасістэм, а таксама пастаянны і ўсебаковы кантроль за рознымі змяненнямі, якія адбываюцца ў біясферы (экалагічны маніторынг).
    Асноўныя задачы біясферных запаведнікаў заключаюцца ў захаванні разнастайнасці і цэласнасці згуртаванняў раслін і жывёл у межах прыродных экасістэм, у правядзенні доўгатэрміновых навуковых даследаванняў у змененых і набліжаных да натуральных умоў экасістэмах.
    Усе біясферныя запаведнікі свету праектуюцца па адзінай прынцыповай схеме. Яна звычайна ўключае тры зоны (мал. 127).
    Ахоўныя прыродныя тэрыторыі
    265
    У цэнтры знаходзіцца ядро запаведніка, у якім ахоўваецца біялагічная разнастайнасць жывёл і раслін. Гэта абсалютна запаведная тэрыторыя, дзе забаронены ўсе віды гаспадарчай дзейнасці. Любое ўмяшанне чалавека, акрамя правядзення навуковых даследаванняў, недапушчальнае.
    Вакол ядра фарміруецца больш шырокая буферная, ці навукова кіруемая, зона. Тут часткова дазволены тыя віды дзейнасці, якія сумяшчальныя з падтрымкай устойлівасці прыродных экасістэм. Вядзецца назіранне за структурай і функцыянаваннем экасістэмы, калі яна зазнае розныя віды антрапагеннага ўздзеяння і выкарыстання. Часцей за ўсё зона супадае з межамі запаведніка.
    За буфернай ідзе ахоўная, ці пераходная, зона, прызначаная дая зніжэння негатыўнага ўплыву прылеглых гаспадарчых тэрыторый на прыродныя комплексы запаведніка. Рэжым вядзення гаспадаркі ў буфернай зоне ўзгадняецца з адміністрацыяй запаведніка.
    Першыя біясферныя запаведнікі былі арганізаваны ў другой палове 70х гг. мінулага стагоддзя. Да 1984 г. іх колькасць у 58 краінах свету складала 226, да 1985 г. — 243 (60 краін), а да 1995 г. — 325 (82 краіны).*
    ПБярэзінскі біясферны запаведнік (мал. 128) — гэта комплекс хвойных лясоў, якія чаргуюцца з верхавымі і нізіннымі балотамі і поймамі рэк (іх у запаведніку 69). Плошча запаведніка 82 тыс. га км2. Ён
    Мал. 128. Бярэзінскі біясферны запаведнік
    быў створаны ў 1925 г. у мэтах аховы і размнажэння баброў. На тэрыторыі запаведніка вылучана 6 зон: абсалютна запаведная (42,7 % тэрыторыі), буферная, эксперыментальнагаспадарчая, экскурсійная, ахоўная (шырынёй 2 км) і гідралагічная (шырынёй 5 км). У Бярэзінскім біясферным запаведніку, які мае сусветнае значэнне, жывуць 56 відаў птушак і 37 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сёння агульная колькасць біялагічных відаў у Бярэзінскім запаведніку перавышае больш чым 6 тыс.
    Заказнікі — гэта ўчасткі прыроднай тэрыторыі, дзе часова ці пастаянна забаронены асобныя формы гаспадарчай дзейнасці чалавека. Яны ўяўляюць цікавасць у навуковых, пазнавальнавыхаваўчых і культурных адносінах. Арганізацыя заказнікаў — гэта форма аховы прыродных комплексаў. У заказніках усталёўваецца частковы рэжым аховы і дапускаецца дзейнасць чалаве
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    ка, якая не прыносіць шкоды аб’ектам аховы. Тут ахоўваюцца асобныя кампаненты прыродных экасістэм, многія віды жывых арганізмаў, каштоўныя аб’екты прыроды ці жывапісныя тыпы ландшафтаў. Звычайна заказнікі арганізуюцца для павелічэння колькасці дзікіх жывёл у прыродных умовах і для аднаўлення рэсурсаў каштоўных раслін — лекавых, эфіраалейных, дэкаратыўных і інш. Заказнікі выконваюць чыста рэсурсныя функцыі.
    Паводле свайго прызначэння заказнікі дзеляцца на комплексныя, батанічныя, заалагічныя, гідралагічныя, геалагічныя, азёрныя, ландшафтныя, паляунічыя, мемарыяльныя і інш. У Рэспубліцы Беларусь на 1 студзеня 2006 г. было зарэгістравана 99 заказнікаў рэспубліканскага значэння і 428 — мясцовага.
    У многіх краінах свету існуюць ахоўныя тэрыторыі, якія паводле свайго прызначэння і рэжыму аховы блізкія да заказнікаў, — рэзерваты. Шмат рэзерватаў у Англіі, Германіі, ЗША, Швецыі. У рэзерватах Аўстраліі ахоўваюцца рэдкія сумчатыя млекакормячыя. Беларускі ландшафтны заказнік «Прыбугскае Палессе» ўключаны ў спіс Сусветнага аб’яднання біясферных рэзерватаў, якія знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКА.
    Нацыянальныя паркі — вялікія ўчасткі тэрыторыі, якія ўключаюць ахоўныя прыродныя ландшафты.
    Задачы нацыянальных паркаў не
    калькі адрозніваюцца ад задач запаведнікаў і заказнікаў. У запаведніках галоўнае — захаванне разнастайнасці відаў і ўсёй экасістэмы, а ў нацыянальных парках — стварэнне ўмоў для арганізаванага адпачынку людзей на ўлонні добра захаванай прыроды.
    У нацыянальных парках могуць быць зоны з поўнай ізаляцыяй ад наведванняў (яны, па сутнасці, запаведнікі) і зоны, дзе дазволены наведванні турыстаў. У частцы парку, які наведваецца, пракладваюць спецыяльныя сцежкі і дарогі для перамяшчэння турыстаў, адводзяць месцы для стаянак. Там будуюць гасцініцы, дамы для летніх начлегаў (прытулкі), ствараюць гульнявыя пляцоўкі і да т. п. Пры правільнай арганізацыі турысты, атрымліваючы карысць ад адносін з прыродай і ўмацоўваючы здароўе, не наносяць экасістэме шкоды. Хадзіць не па сцежках, тым больш раскладваць агонь у нацыянальных парках забараняецца. Аднак (у дапушчальных межах і па ліцэнзіі) можа быць дазволены збор грыбоў, ягад, лоўля рыбы, паляванне.
    У Рэспубліцы Беларусь 4 нацыянальныя паркі: Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Нарачанскі і Прыпяцкі.
    Рэжым аховы ў нацыянальных парках больш мяккі, чым у запаведніках. Уся інфраструктура нацыянальных паркаў падпарадкавана стварэнню максімальна спрыяльных умоў для адпачынку людзей. Участкі парку, пры
    Ахоўныя прыродныя тэрыторыі
    значаныя для адпачынку, размяшчаюцца на менш каштоўных і больш устойлівых да антрапагенных нагрузак землях. Запаведная ж частка парку з’яўляецца рэзерватам прыроды, доступ у яе дазваляецца толькі ў навуковых і пазнавальных мэтах.
    IW
    Першы ў свеце Йелаўстонскі нацыянальны парк быў створаны ў ЗША ў 1872 г. Ён размяшчаецца ў зоне хвойных лясоў і займае плошчу ў 898 тыс. га. На яго тэрыторыі знаходзіцца каля 3000 гейзераў і гарачых крыніц. Ідэю стварэння нацыянальных паркаў падхапілі Мексіка (нацыянальныя паркі Дзезірта дэ Лос Леонэ — 1876 г., Эль Чыка — 1898 г.) і Канада (нацыянальныя паркі Глейшэрскі — 1886 г., Банфскі — 1887 г.). У Еўропе першыя нацыянальныя паркі былі арганізаваны ў Швецыі ў 1909 г. (Сарек, Стора Сейфалет і Пелекайсе).
    Рамсарскія ўгоддзі — гэта яшчэ адзін від асабліваахоўных тэрыторый. Яны маюць міжнароднае значэнне галоўным чынам у якасці месцапражывання вадаплаўных птушак.
    Канвенцыя аб гэтых угоддзях была прынята ў 1971 г. у г. Рамсар (Іран). Цяпер да Рамсарскага пагаднення далучыліся 150 краін (Рэспубліка Беларусь — у 1999 г.). Усяго ў Беларусі статус Рамсарскага ўгоддзя пры
    своены васьмі запаведным мясцінам (заказнікі «Спораўскі», «Сярэдняя Прыпяць», «Альманскія балоты», «Ельня», «Званец», «Асвейскі», «Котра», «Прастыр»),
    Помнікі прыроды — гэта прыродныя выдатныя мясціны, якія маюць навуковае, гістарычнае ці культурнаэстэтычнае значэнне, а таксама аб’екты прыроды, звязаныя з якімінебудзь гістарычнымі падзеямі ці асобамі. Звычайна гэта ахоўныя тэрыторыі невялікага памеру. Помнікамі прыроды з’яўляюцца гістарычна каштоўныя ці векавыя дрэвы, вадаспады, пячоры, геалагічныя агаленні, ледавіковыя валуны, вадаёмы, мясціны гістарычных падзей, старадаўнія прысады, паркі і да т. п.
    Акрамя названых катэгорый ахоўных прыродных тэрыторый, вылучаюцца таксама ландшафтныя і дэндралагічныя паркі, батанічныя сады. Органы мясцовага самакіравання могуць вызначаць і іншыя катэгорыі ахоўных тэрыторый — зялёныя зоны вакол гарадоў і санітарнакурортных комплексаў, гарадскія лясы, паркі, помнікі садовапаркавага мастацтва і інш. He павінны высякацца лясныя масівы ля вытокаў і па берагах вадаёмаў, г. зн. водаахоўныя лясы.
    Н1. Якія формы асабліваахоўных тэрыторый функцыянуюць у свеце? Якія функцыі яны выконваюць? 2. Чым адрозніваецца запаведнік ад нацыянальнага парку? 3*. Што такое біясферны запаведнік? 4*. Як заніруецца тэрыторыя біясфернага запаведніка? 5*. Чаму неабходна міжнароднае супрацоўніцтва ў справе аховы прыроды? 6. Якія ахоўныя тэрыторыі знаходзяцца ў вашай мясцовасці?
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    268
    *64. Маніторынг стану навакольнага асяроддзя
    Паняцце аб маніторынгу. Пад уплывам дзейнасці чалавека ў біясферы дастаткова хутка і ў шырокіх маштабах адбываюцца рознага роду змяненні. Гэта патрабуе ўсебаковага і пастаяннага аналізу стану навакольнага асяроддзя. Для гэтага неабходны звесткі пра магчымыя адхіленні, напрыклад, у біяпрадукцыйнасці ці пра магчымыя кліматычныя змяненні. Таму і вядуцца рэгулярныя назіранні за станам біясферы і яе рэакцыямі на антрапагенныя ўздзеянні. Толькі на падставе дакладных колькасных даных можна прымаць рашэнні аб правядзенні неабходных мерапрыемстваў, якія будуць прадухіляць пагаршэнне стану навакольнага асяроддзя.
    Комплексная сістэма доўгатэрміновых назіранняў з мэтай ацэнкі і прагнозу змяненняў стану біясферы ці яе асобных кампанентаў пад уплывам антрапагенных уздзеянняў называецца маніторынгам. Тэрмін «маніторынг» (англ. Monitoring ад лац. Monitor — які назірае, назіранне) з’явіўся ў сувязі з правядзеннем Стакгольмскай канферэнцыі ААН па навакольным асяроддзі (1972 г.).