• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Чырвоныя кнігі. Для таго каб арганізаваць ахову флоры і фауны, выяўляюць аб’екты аховы і ствараюць Чырвоныя кнігі. Чырвоная кніга — гэта афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра рэдкія і што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды грыбоў, раслін і жывёл. У кнізе змяшчаюцца кароткія
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    260
    даныя аб біялогіі гэтых відаў, іх распаўсюджанні і інш. У Чырвоных кнігах выяўлены таксама прычыны, што прывялі да рэзкага скарачэння колькасці ці нават знікнення відаў.
    Першая міжнародная «Чырвоная кніга» («Red data book») была выдадзена ў 1966 г. Ініцыятарам выдання быў МСАП. Кніга ўключала 5 тамоў з пералікам відаў, якім пагражае знікненне. Кожнаму віду быў адведзены асобны ліст, а кніга была
    надрукавана на паперы чырвонага колеру — колеру трывогі, небяспекі, перасцярогі. 3 гэтага моманту ў шмат якіх краінах свету сталі выдаваць Чырвоныя кнігі.
    nun
    Першая нацыянальная Чырвоная кніга Беларускай ССР была выдадзена ў 1981 г. У яе ўвайшлі 85 відаў раслін і
    80 відаў жывёл. У 2е выданне (1993 г.) былі ўключаны 182 віды жывёл, 180 відаў раслін і
    па 17 відаў грыбоў і лішайнікаў.
    У 3е выданне Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (2004 г.) увайшлі 189 ві
    Мал. 125. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
    даў жывёл, 173 віды сасудзістых раслін, 27 відаў мохападобных, 21 від водарасцей, 24 віды лішайнікаў і 29 відаў грыбоў (мал. 125).
    Дзякуючы прынятым мерам па ахове жывёл у цяперашні час у Беларусі не выклікае асцярогі стан папуляцый такіх відаў, як чорны бусел, еўрапейская рысь, зубр.
    Многія віды раслін і жывёл былі выключаны з 3га выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, паколькі яны па сучасных уяўленнях і крытэрыях не з’яўляюцца відамі, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, ці рэдкімі. Сярод раслін гэта: купальнік горны, пазнацвет асенні, гусіная цыбуля лугавая, цюльпан лясны, торбачнік. алыгійскі. Сярод жывёл: малая і чырванашыяя паганкі, чырвонаваллёвая казарка, лебедзь шыпун, свіязь, стэпавы мышалоў, юрок, прасянка і інш.
    Ахова біялагічнай разнастайнасці на папуляцыйнавідавым узроўні. У экалогіі адрозніваюць два ўзроўні аховы жывой прыроды: папуляцыйнавідавы і экасістэмны. На папуляцыйнавідавым узроўні аб’ектамі аховы з’яўляюцца канкрэтныя віды жывёл ці раслін. Ахову ў такім выпадку ажыццяўляюць, напрыклад, забараняючы збор асобных прыгожа квітнеючых прадстаўнікоў сямействаў архідных (венерын чаравічак, чараўнік двухлісты) ці лілейных (лілеі кучаравая і тыгравая, рабчык і інш.). Забараняецца нарыхтоўка тых відаў лекавых траў, папуляцыі якіх ужо аслаблены інтэнсіўнай эксплуатацыяй. Забараняецца паляванне на рэдкія віды птушак (жураўлёў, лебедзяў, чапляў і інш.) і млекакормячых (казуль).
    Рацыянальнае прыродакарыстанне і ахова прыроды
    w 261
    Абмежаваны ці забаронены адлоў пэўных відаў рыб (сцерлядзі, асятра, стронгі і інш.) і рэдкіх відаў матылёў і жукоў.
    Поспехі аховы флоры і фауны на папуляцыйнавідавым узроўні залежаць ад многіх фактараў. Вы ўжо ведаеце, што прычынай аслаблення і нават знішчэння папуляцый могуць быць празмерная здабыча, разбурэнне месцажыхарстваў, усяленне новых відаўканкурэнтаў, якія выцясняюць ахоўныя віды, забруджванне і г. д.
    Па гэтай прычыне ахова папуляцый асобных відаў у экасістэмах, якія эксплуатуюцца чалавекам, часта бывае малаэфектыўнай. У такіх выпадках выкарыстоўваюцца некаторыя спецыяльныя формы захавання відаў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, напрыклад, іх развядзенне пад кантролем чалавека.
    Развядзенне відаў пад кантролем чалавека. Жывёл разводзяць у заапарках, расліны — у батанічных садах. У Швецыі, ФРГ, Аўстрыі, Францыі, напрыклад, пасля развядзення ў няволі ў лясы былі выпушчаны рысі. Рыб, у тым ліку рэдкіх відаў, разводзяць у спецыялізаваных гаспадарках, малькоў выпускаюць у рэкі і азёры. Захаванню відаў садзейнічае і дзейнасць садаводаў, кветкаводаў, акварыумістаў.
    У некаторых краінах створаны «цэнтры рэабілітацыі» для аказання дапамогі раненым і хворым жывёлам. Пасля вылечвання большасць з іх ад
    пускаюць у прыроду, але некаторых даводзіцца пакідаць у сувязі з іх няздольнасцю жыць на волі.
    Ахова біялагічнай разнастайнасці на экасістэмным узроўні. Поўнае захаванне біялагічнай разнастайнасці нават пры рацыянальным выкарыстанні немагчыма. На любой тэрыторыі, дзе гаспадарыць чалавек, не ўдаецца захаваць усе віды раслін, жывёл і мікраарганізмаў. Поўнае захаванне біялагічнай разнастайнасці ў экасістэме, якая выкарыстоўваецца чалавекам, таксама немагчыма, як стварэнне вечнага рухавіка.
    Механізмы падтрымання экалагічнай раўнавагі ў экасістэмах вельмі складаныя і разнастайныя. Любы від звязаны з іншымі арганізмамі. Напрыклад, насякомаапыляемыя расліны не могуць размнажацца без насякомыхапыляльнікаў. Драпежныя птушкі і буйныя млекакормячыя не могуць існаваць без больш дробных млекакормячых, якія служаць ім ежай, і г. д. Каб захаваць папуляцыю буйнога драпежніка, трэба паклапаціцца пра папуляцыю яго ахвяры і ўмовах для іх нармальнага сумеснага жыцця. Таму ахова віду, што стаіць на вяршыні харчовай піраміды, у прыродзе перарастае ў ахову ўсёй экасістэмы, у якой ён пражывае. Ахова экасістэм — гэта самы надзейны спосаб захавання біялагічнай разнастайнасці.
    Біялагічная разнастайнасць ва ўмовах узмацнення гаспадарчай і
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    тэхнагеннай дзейнасці чалавека залежыць ад ступені развіцця навукова абгрунтаванай і эфектыўнай сеткі ахоўных тэрыторый. Для захавання біяразнастайнасці відаў неабходна захаваць разнастайнасць экасістэм. I наадварот, падтрыманне экасістэм у натуральным стане немагчыма без захавання іх відавой разнастайнасці.
    Біяразнастайнасць забяспечвае нармальны кругаварот рэчываў, устойлівае функцыянаванне экасістэм. Калі чалавецтва зможа вырашыць гэтую важную экалагічную задачу, у будучым можна разлічваць на вытворчасць новых прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, сыравіны для прамысловасці і г. д.
    В1. Што называецца прыродакарыстаннем? 2. Чым рацыянальнае прыродакарыстанне адрозніваецца ад нерацыянальнага? 3. Што такое ахова прыроды? 4. На што пераважна арыентавана прыродаахоўная дзейнасць? 5. Якія шляхі захавання біяразнастайнасці? 6*. Многія дзеянні па ахове жывёл могуць ажыццяўляць толькі спецыялісты. Але некаторыя пад сілу кожнаму з нас. Распрацуйце сістэму забаронных мер на розныя віды дзейнасці, якія пагражаюць разнастайнасці жывёл у вашай мясцовасці.
    63. Ахоўныя прыродныя тэрыторыі
    Арганізацыя запаведных тэрыторый. Найбольш дасканалай формай аховы дзікай прыроды з’яўляецца запаведны рэжым. Арганізацыя запаведных тэрыторый ■—• гэта найбольш надзейны спосаб захавання тых відаў жывых арганізмаў, якім пагражае знікненне па віне чалавека. TapMin «запаведнік» паходзіць ад рускага слова «заповедь», г. зн. запавет. Запаведнікі служаць для аховы якаснай разнастайнасці жыцця на Зямлі.
    М
    У 1913 г. у Швейцарыі адбылася Міжнародная канферэнцыя па праблеме аховы прыроды. На ёй упершыню была абгрунтавана неабходнасць арганізацыі ў розных прыродных зонах буйных запаведнікаў, у якіх ахоўваліся б асноўныя кампаненты біяцэнозу — жывёльны і раслінны свет. Выказвалі
    ся ідэі аб міжнародным супрацоўніцтве ў прыродаахоўнай справе, бо прырода не ведае меж, яны штучна ўзведзены чалавекам.
    Напрыклад, Амазонія раскінулася на тэрыторыі некалькіх дзяржаў паўднёваамерыканскага кантынента. Разрозненыя намаганні гэтых краін па захаванні унікальнай экасістэмы трапічнага дажджавога лесу не прынеслі істотнай карысці. Велізарныя плошчы вільготных лясоў, размешчаных уздоўж ракі Амазонкі, знішчаюцца небывалымі тэмпамі. Людзі выкарыстоўваюць вызваленыя тэрыторыі пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі, будаўніцтва дарог. Праз некалькі дзесяцігоддзяў гэтыя лясы могуць знікнуць бясследна. А менавіта ж там (на 7 % сушы) сустракаюцца больш за палову ўсіх відаў раслін і жывёл планеты. Толькі сумесныя намаганні многіх краін па ахове лясоўу басейне Амазонкі могуць прынесці адчувальныя вынікі.
    Пад сістэмай асабліваахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ) ра
    Ахоўныя прыродныя тэрыторыі
    W 263
    зумеецца сукупнасць экалагічна ўзаемазвязаных прыродных аб’ектаў, якія выконваюць важнейшыя асяроддзе, рэсурса і інфармацыйнаахоўныя функцыі. ААПТ прызначаны для захавання тыповых і унікальных прыродных ландшафтаў, разнастайнасці жывёльнага і расліннага свету, аб’ектаў прыроднай і культурнай спадчыны. Такія тэрыторыі выключаюцца з традыцыйнага гаспадарчага выкарыстання (высечка лесу, разворванне, асушэнне, арашэнне і да т. п.). У «Сусветнай стратэгіі аховы прыроды» (1978 г.) гаворыцца, што ў цяперашні час амаль кожны прыродны аб’ект — большасць відаў раслін і жывёл (ці іх асобныя папуляцыі ў розных частках арэалаў), біяцэнозаў, экасістэм і ландшафтаў маюць патрэбу ў той ці іншай ступені аховы. Аднак рэальна арганізаваць дзейсную ахову прыродных аб’ектаў сёння можна толькі для іх абмежаванай колькасці.
    У свеце функцыянуюць разнастайныя віды запаведных аб’ектаў. Сярод іх найбольш вядомыя і шырока распаўсюджаныя запаведнікі (дзяржаўныя, міжнародныя, прыгранічныя, біясферныя), заказнікі, нацыянальныя і прыродныя паркі, запаведнапаляўнічыя гаспадаркі, участкі ўзнаўлення прамысловых жывёл, нераставыя вадаёмы і акваторыі, помнікі прыроды і інш. Спіс прыродных ахоўных тэрыторый пастаянна пашыраецца. У яго ўключаюцца рознага тыпу арэалы рэкрэацыйнага выкарыстання і традыцыйнага гаспадарання. Гэта, напрыклад, кіруемыя рэзерваты, рэзерваты рэсурсаў і інш. Акрамя таго, існуюць і чыста нацыянальныя формы ахоўных тэрыторый — культурныя, лесагаспадарчыя і да т. п. Кожная з ахоўных тэрыторый выконвае свае функцыі (мал. 126).
    Запаведнікі — асабліваахоўныя тэрыторыі і акваторыі, цалкам выключаныя з любой гаспадарчай дзейнасці
    Мал. 126. Віды асабліваахоўных тэрыторый свету
    ЧАЛАВЕК I БІЯСФЕРА
    264
    дзеля захавання ў некранутым выглядзе прыродных комплексаў, а таксама аховы рэдкіх і тых, што знікаюць, відаў раслін і жывёл. Запаведнікі прызначаны для захавання ў натуральным стане тыповых ландшафтаў і экасістэм. Цяпер у свеце каля 2600 запаведнікаў. Яны займаюць плошчу 4 млн км2 (каля 3 % сушы).
    У Рэспубліцы Беларусь функцыянуюць два запаведнікі: Бярэзінскі біясферны і спецыяльна створаны для вывучэння наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС Палескі радыяцыйнаэкалагічны.