• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    БІЯСФЕРА  ЖЫВАЯ АБАЛОНКА ПЛАНЕТЫ
    36
    Мал. 14. Грыбы — сапратрофныя арганізмы
    Прадстаўнікі надцарства Эўкарыёты таксама адыгрываюць пэўную ролю ў біясферы. Так, арганізмы царства Грыбы паводле здольнасці выжываць у экстрэмальных умовах набліжаюцца да прыкарыётаў. Іх асноўная біясферная роля заключаецца ў раскладанні адмерлай арганічнай масы
    да простых мінеральных злучэнняў (мал. 14), прыдатныхдля выкарыстання расліннымі арганізмамі.
    Расліны, аўтатрофныя пратысты і цыянабактэрыі ў працэсе фотасінтэзу ўтвараюць першаснае арганічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў якасці ежы рознымі гетэратрофнымі арганізмамі.
    Самае шматлікае ў біясферы — царства Жывёлы. Біясферная функцыя жывёл звязана з іх гетэратрофным тыпам харчавання і здольнасцю да актыўнага перамяшчэння ў прасторы. Дзякуючы гэтым асаблівасцям яны спажываюць і трансфармуюць першаснае арганічнае рэчыва, створанае аўтатрофнымі арганізмамі, а таксама разносяць яго далёка ад месцаў спажывання, адначасова распаўсюджваючы насенне, плады, пылок, споры.
    Такім чынам, дзейнічаючы сумесна і ўзаемазалежна, арганізмы розных царстваў забяспечваюць кругаварот рэчываў і стабільнасць біясферы.
    ВІ.Дзякуючы якім працэсам падтрымліваецца стабільнасць біясферы?
    2.	Якое біясфернае значэнне бактэрый? 3. Якую ролю выконваюць цыянабактэрыі ў вадаёмах? 4. Якая роля грыбоў у біясферы? 5. 3 якімі ўласцівасцямі жывёл звязана іх біясферная роля?*
    ЭКАСІСТЭМА  АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    У прыродзе не існуе карысных і шкодных птушак, насякомых, раслін, грыбоў і бактэрый. Усе там патрэбны і прыстасаваны адзін да аднаго.
    М.Ф. Рэймерс
    •	Што прымушае жывыя арганізмы розных відаў жыць сумесна ў экасістэме?
    •	Чаму ў экасістэме жывуць арганізмы трох розных «спецыяльнасцей»?
    Якія тыпы ўзаемадзеянняў існуюць паміж арганізмамі? Як яны адбіваюцца на жыцці ўсёй экасістэмы?
    ЭКАСІСТЭМА  АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    9.	Біяцэноз і біятоп — узаемазвязаныя элементы экасістэмы
    Біяцэноз. Біясфера як глабальная сістэма планеты складаецца з больш простых прыродных комплексаў. Гэта моры, азёры, рэкі, балоты, стэпы, пустыні, сасновыя і яловыя лясы і многія іншыя. Гэтыя прыродныя комплексы адрозніваюцца адзін ад аднаго характэрным наборам жывых арганізмаў, якія жывуць сумесна. Упершыню на гэту асаблівасць сумеснага пражывання розных відаў жывых арганізмаў звярнуў увагу нямецкі біёлаг Карл Аўгуст Мёбіус. Вывучаючы жыццё вустрычных пасяленняў на мелкаводдзях Паўночнага мора, ён у 1877 г. даў ім назву біяцэноз (грэч. bios — жыццё, koinos — агульны). Біяцэноз — гэта гістарычна скла
    Мал. 15. Біяцэноз у экасістэме
    дзеная групоўка раслін, жывёл, грыбоў і мікраарганізмаў, якія ўзаемадзейнічаюць між сабой і прыстасаваліся да сумеснага пражывання на адносна аднароднай жыццёвай прасторы (участку сушы ці вадаёма).
    Складанымі часткамі біяцэнозу з’яўляюцца сукупнасць раслін — фітацэноз (грэч. phyton — расліна, koinos), жывёл — зоацэноз (грэч. zbon — жывёла, koinos), грыбоў — мікацэноз (грэч. mykes — грыб, koinos) і мікраарганізмаў — мікробацэноз (мал. 15).
    Сувязь і ўзаемазалежнасць паміж арганізмамі розных відаў неабходна для ажыццяўлення важнейшых працэсаў жыццядзейнасці — харчавання, размнажэння, захавання патомства, рассялення і інш. Так, напрыклад, зялёнымі раслінамі харчуюцца многія жывёлы; адсутнасць раслінаедных жывёл робіць немагчымым існаванне драпежнікаў. Без арганізмаўразбуральнікаў запасы мінеральных рэчываў хутка б зніклі і расліны не маглі б існаваць.
    У канкрэтны біяцэноз уключаюцца арганізмы, якія не толькі пастаянна жывуць у ім, але і тыя, якія жывуць там
    IIMI1
    часова і сваёй прысутнасцю аказваюць пэўнае ўздзеянне на жыццё біяцэнозу. Гэта перш за ўсё характэрна для рухомых жывёл. Так, напрыклад, зайцы могуць харчавацца на лузе, а большую частку часу жывуць у лесе. Тое ж датычыцца і многіх лясных птушак, якія шукаюць корм не
    Біяцэноз і біятоп — узаемазвязаныя элементы экасістэмы
    толькі ў лесе, але і на бліжэйшых лугах ці балотах. Існуюць таксама арганізмы, якія на розных стадыях развіцця жывуць у розных біяцэнозах. Напрыклад, дарослыя асобіны стракоз, камароў уваходзяць у склад наземных біяцэнозаў, у той час як іх лічынкі — прадстаўнікі водных.
    Біятоп. Кожны біяцэноз развіваецца ў межах аднароднай прасторы, якая характарызуецца пэўным спалучэннем умоў асяроддзя пражывання: асветленасці, тэмпературы, вільготнасці, саставу глебы, яе кіслотнасці, рэльефу мясцовасці і інш. Участак прасторы (сушы ці вадаёма) з аднароднымі ўмовамі пражывання, які займае той ці іншы біяцэноз, называецца біятопам (грэч. bios — жыццё, topos — месца). Біятоп — гэта неарганічнае асяроддзе, якое з’яўляецца неабходнай умовай існавання біяцэнозу. Таму між біяцэнозам і біятопам існуе цеснае ўзаемадзеянне (гл. мал. 15).
    Асаблівасці ўмоў у біятопе вызначаюць магчымасці яго засялення пэўнай групоўкай жывых арганізмаў, г. зн. біяцэнозам. Напрыклад, розныя зоны вадаёма — адкрытыя глеістыя ці пясчаныя грунты, прыліўнаадліўныя ўчасткі прыбярэжжа, глыбінныя зоны дна ці тоўшчы вады будуць населены ўласцівымі толькі ім комплексамі жывых арганізмаў. Так, у прыбярэжнай зоне возера растуць буйныя напаўапушчаныя расліны — чарот, трыснёг, а таксама апушчаныя расліны — урэчнік., харавыя водарасці. На вялікіх глыбінях яны адсутнічаюць
    зза недахопу святла. Комплекс жывёл, якія жывуць у розных зонах возера, — зоацэноз — таксама будзе адрознівацца. Дно прыбярэжных зон будзе заселена бяззубкамі, перлаўкамі, лічынкамі стракоз, аўсянікаў, ручайнікаў, а на дне глыбінных біятопаў, дзе колькасць кіслароду невялікая, будуць пераважаць малашчацінкавыя чэрві трубачнікі, лічынкі камароў — матылі.
    Маштабы біяцэнозаў могуць быць рознымі — ад дробных згуртаванняў, напрыклад імховых купін на балоце, пня, які гніе, да буйных — кавыльнага стэпу, сасновага лесу, верхавога ці нізіннага балота, ракі, возера, мора.
    Сувязі арганізмаў у біяцэнозах. Фарміраванне біяцэнозаў адбываецца за кошт утварэння складаных сувязей паміж арганізмамі розных відаў. Гэтыя сувязі вызначаюць адметныя асаблівасці біяцэнозу: відавы склад і суадносіны паміж відамі, размеркаванне асобін у прасторы, спецыфіку харчавання арганізмаў і іх удзел у біялагічным кругавароце рэчываў. Узаемасувязі паміж арганізмамі ў біяцэнозе могуць быць прамымі і ўскоснымі.
    Вылучаюць чатыры тыпы прамых сувязей (адносін): трафічныя, тапічныя, фарычныя і фабрычныя.
    Трафічныя (грэч. trophe — харчаванне) адносіны ўзнікаюць, калі адны арганізмы харчуюцца іншымі альбо адмерлымі рэшткамі асобін альбо пра
    ЭКАСІСТЭМА  АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    Мал. 16. Прыклад трафічнай сувязі — змеяед з вужом у дзюбе
    Мал. 17. Гняздо шчыгла
    дуктамі іх жыццядзейнасці (мал. 16). Напрыклад, божыя кароўкі, якія харчуюцца тлёй; сумчаты мядзведзь каала, што есць лісце эўкаліптаў; леў, які забівае і з’ядае антылопу; жук гнаявік, які спажывае гной капытных жывёл; клешч пухаед, што харчуецца пер’ем птушак.
    Тапічныя (лац. topos — месца) адносіны фарміруюцца, калі арганізмы ствараюць месцазнаходжанне для жыцця іншых відаў ці мяняюць умовы іх пражывання. Напрыклад, дрэвы ў лесе служаць месцам кармлення і гнездавання многіх птушак (мал. 17); на лісці жывуць тлі і вусені, пад карой — лічынкі жукоў караедаў; ліяны абвіваюць ствалы дрэў, выносячы сваё лісце да святла. Затрымліваючы частку сонечных прамянёў, уплываючы на тэмпературу і вільготнасць,
    дрэвы мяняюць умовы пражывання травяністых раслін, якія жывуць пад іх полагам.
    Фабрычныя (.nan.fabrikatio — выраб) адносіны ўтвараюцца, калі арганізмы аднаго віду выкарыстоўваюць для пабудовы сваіх збудаванняў (фабрыкацый) прадукты выдзялення ці мёртвыя рэшткі арганізмаў іншых відаў. Так, птушкі скарыстоўваюць для пабудовы гнёзд сухія галінкі, траву і лісце раслін, шэрсць млекакормячых, пух і пер’е свайго і іншых відаў птушак. Лічынкі ручайнікаў будуюць свае домікі з кавалачкаў кары, лісця, сцяблін трыснягу, пустых ракавін дробных малюскаў (мал. 18).
    Фарычныя (грэч. phora — нашэнне) адносіны выяўляюцца ва ўдзеле арганізмаў аднаго віду ў распаўсюджванні другога віду ці асобных стадый
    Біяцэноз і біятоп — узаемазвязаныя элементы экасістэмы
    яго развіцця (спор, насення, пладоў). Калі ў ролі транспарціроўшчыкаў выступаюць розныя жывёлы, то такі від фарычных адносін называецца зоахарыяй (грэч. zdon — жывёла, choreo — перамяшчэнне). Насенне і плады могуць пераносіцца жывёламі актыўна пры іх з’яданні з наступным выдзяленнем у неперавараным выглядзе з памётам. Пасіўна жывёламі пераносяцца плады ці насенне з дапамогай разнастайных зачэпак, кручкоў, нарасцяў ці з камячкамі глебы, глею, якія прыліплі да жывёлы. Плады і насенне распаўсюджваюцца таксама жывёламі, што робяць запасы корму (мал. 19).
    Перанос аднымі жывёламі іншых, больш дробных, называецца фарэзіяй. Гэты від рассялення распаўсюджаны пераважна сярод членістаногіх, для якіх уласныя рассяляльныя магчымасці абмежаваны і пераадоленне
    значных адлегласцей немагчыма (перанос жукамігнаявікамі кляшчоў, мухамі — круглых чарвей і да т. п.). Рыбы прыліпалы перамяшчаюцца, прымацаваўшыся да больш буйных водных жывёл.
    Прыкладамі ўскосных міжвідавых адносін могуць служыць наступныя. Насякомаедныя птушкі не харчуюцца раслінамі, але паядаюць многіх дробных насякомых, якія кормяцца лісцем ці апыляюць кветкі. З’ядаючы насякомыхапыляльнікаў, птушкі ўскосным чынам уздзейнічаюць на колькасць нараджаемых раслінамі пладоў. Гэтым яны аказваюць уплыў на колькасць ежы, даступнай жывёлам, якія харчуюцца пладамі і праросткамі, а таксама на драпежнікаў і паразітаў гэтых жывёл і г. д.
    Усе пералічаныя тыпы ўзаемаадносін паміж арганізмамі розных відаў важныя для біяцэнозу, аднак трафічныя і тапічныя сувязі маюць найбольшае значэнне
    Мал. 18. Лічынка ручайніка
    Мал. 19. Сойка спрыяе рассяленню дуба
    ЭКАСІСТЭМА  АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    42
    і складаюць аснову існавання канкрэтнага біяцэнозу. Менавіта гэтыя адносіны ўтрымліваюць адзін каля аднаго ар
    ганізмы розных відаў, аб’ядноўваючы іх у згуртаванні, здольныя супрацьстаяць розным знешнім уздзеянням.
    В1. Што такое біяцэноз? Прывядзіце прыклады біяцэнозаў. 2. Што ляжыць у аснове прыстасаванасці членаў біяцэнозу да сумеснага жыцця? 3. Што такое біятоп? 4. У чым сутнасць тапічных, фарычных і фабрычных сувязей у біяцэнозе? 5. Якое значэнне розных відаў сувязей паміж арганізмамі ў біяцэнозе?