• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    10.	Відавая структура біяцэнозу
    Відавая структура біяцэнозу — гэта разнастайнасць відаў, якія яго складаюць, і суадносіны паміж імі па колькасці асобін ці біямасе.
    Арганізмы розных відаў маюць неаднолькавыя патрабаванні да асяроддзя, таму фарміраванне відавога складу і яго структуры ў біяцэнозах адбываецца за кошт найбольш прыстасаваных відаў. Па гэтай прычыне розныя біяцэнозы насычаны жыццём у рознай ступені.
    *Для аб’ектыўнай ацэнкі відавой структуры біяцэнозу выкарыстоўваюць такія паказчыкі, як відавое багацце (агульная колькасць відаў у біяцэнозе), мноства (колькасць асобін кожнага віду на адзінку плошчы ці аб’ёму займаемай прасторы), біямаса (сухая маса арганізмаў віду ў разліку на адзінку плошчы ці аб’ёму), частата сустракаемасці (працэнтныя адносіны колькасці проб ці ўліковых пляцовак, дзе сустракаецца від, да агульнай колькасці адабраных проб ці ўліковых пляцовак) і шэраг іншых паказчыкаў*
    Характэрны набор відаў з’яўляецца паказальнай прыкметай біяцэнозу. У яго склад уваходзяць як высокаспецыялізаваныя віды, здольныя існаваць толькі ва ўмовах дадзенага біяцэнозу, так і віды з больш шырокім спектрам патрэбнасцей, якія могуць быць членамі і іншых біяцэнозаў. Наяўнасць агульных відаў у розных біяцэнозах стварае пэўнае падабенства між імі. Большая ці меншая ступень відавога падабенства розных біяцэнозаў заснавана на падабенстве ўмоў у біятопах, дзе пражываюць біяцэнозы. Большае падабенства назіраецца паміж біяцэнозамі, размешчанымі ў падобных шыротах планеты.
    Аналіз відавой структуры біяцэнозаў розных геаграфічных зон планеты паказаў, што яны ўтвораны рознай колькасцю відаў. Так, відавы склад біяцэнозаў прыпалярных рэгіёнаў бедны зза значнага недахопу цяпла і кароткага вегетацыйнага сезона. Бедныя на віды таксама біяцэнозы гарачых пустынь зза дэфіцыту вільгаці. Невялікі
    Відавая структура біяцэнозу
    43
    відавы склад і ў тых біяцэнозах, якія часта знаходзяцца пад уздзеяннем штогадовага затаплення пры разліве рэк, пры асушэнні балот альбо рэгулярным прымяненні хімічных сродкаў аховы раслін і т. п. Вельмі абмежаваны па колькасці відаў штучныя біяцэнозы — фруктовыя сады, палі (мал. 20), засеяныя культурнымі раслінамі, паркі.
    Наадварот, біяцэнозы, дзе ўмовы абіятычнага асяроддзя блізкія да аптымальных для жыцця, маюць у сваім складзе вялікую колькасць відаў. Прыкладамі іх могуць служыць біяцэнозы вільготных трапічных лясоў, у якіх на 1 га можна налічыць да 200 відаў толькі дрэвавых парод. Для параўнання: біяцэноз сасновага лесу ва ўмовах Беларусі можа ўключаць максімум 10 відаў дрэў на 1 га. Велізарнай відавой разнастайнасцю валодаюць біяцэнозы каралавых рыфаў (мал. 21).
    Мал. 20. Штучны біяцэноз — поле
    Багацце відавога складу залежыць таксама і ад узросту біяцэнозу. Так, маладыя біяцэнозы, якія фарміруюцца, значна бяднейшыя па колькасці відаў, чым ужо складзеныя, спелыя.
    Мал. 21. Каралавы рыф
    ЭКАСІСТЭМА  АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    Напрыклад, у маладых пасадках сасны, у адрозненне ад сасновага лесу, які склаўся, сустракаюцца літаральна адзінкавыя экземпляры іншых відаў раслін, грыбоў, жывёл.
    Вывучэнне частаты сустракаемасці арганізмаў розных відаў у біяцэнозах выявіла важную заканамернасць: найбольшай частатой сустракаемасці валодае невялікая колькасць відаў. Віды, якія пераважаюць па колькасці асобін ці біямасе, называюцца дамінантнымі (лац. dominantis — які пануе) ці дамінуючымі.
    Дамінантныя віды ёсць практычна ў любым біяцэнозе, акрамя вільготных трапічных лясоў. Так, у лясах сярэдняй паласы Еўропы па колькасці сярод парод дрэў пераважае елка, у травяным покрыве — кісліца, зялёны мох, сярод мышападобных грызуноў — палёўкі. Гэтыя віды займаюць большую частку прасторы, пакідаючы менш Meena для іншых відаў.
    Аднак не ўсе дамінантныя віды аднолькава ўплываюць на біяцэноз. Сярод іх вылучаюцца тыя, якія сваёй жыццядзейнасцю ў найбольшай ступені ствараюць асяроддзе для іншых арганізмаў згуртавання. Такія віды называюцца эдыфікатарамі, г. зн. стваральнікамі, будаўнікамі згуртавання. Прыкладамі раслінэдыфікатараў у біяцэнозах з’яўляюцца: у лясах — елка, дуб; у стэпах — кавыль', на нізінных балотах — асака, на верхавых — тарфяны мох.
    Разгледзім на прыкладзе яловага лесу ўздзеянне эдыфікатара (елкі) на змену ўмоў асяроддзя ў біяцэнозе. У ясныя летнія дні пад полагам яловага лесу асветленасць у 1,5—2 разы, а тэмпература паветра на 0,2—0,6 °C ніжэйшая, чым у шыракалістым лесе. Пад густыя кроны елкі трапляе ў 2,0—2,5 раза менш атмасферных ападкаў, чым пад кроны дуба, асіны, бярозы. Пры гэтым дажджавыя воды, якія сцякаюць з елкі, маюць кіслую рэакцыю (pH 3,5—4,0). Апад пад елкай складаецца з ігліцы, якая вельмі марудна раскладаецца, у выніку чаго пад елкай фарміруецца магутны подсціл з нізкім утрыманнем неабходнага для раслін гумусу.
    Такім чынам, у працэсе сваёй жыццядзейнасці елка настолькі змяняе ўмовы асяроддзя, што дадзены біятоп становіцца непрыдатным для існавання многіх відаў жывых арганізмаў. Тут пасяляюцца толькі тыя віды (напрыклад, кісліца звычайная, майнік двухлісты, зялёны мох), якія прыстасаваны да жыцця ў такіх умовах.
    Эдыфікатарамі могуць быць і жывёлы. Напрыклад, у стэпах на тэрыторыях, занятых калоніямі суркоў, менавіта іх дзейнасць вызначае характар ландшафту, мікраклімат глебы і ўмовы вырастання травяністых раслін.
    Акрамя адносна невялікай колькасці відаўдамінантаў, у склад біяцэнозу ўваходзіць звычайна мноства нешматлікіх і рэдкіх форм. Яны ства
    Прасторавая структура біяцэнозу
    45
    
    раюць відавое багацце біяцэнозу, павялічваючы разнастайнасць сувязей паміж арганізмамі і з’яўляюцца рэзервам для папаўнення і замяшчэння дамінантных відаў. Гэтыя віды надаюць біяцэнозу ўстойлівасць і забяспечваюць яго функцыянаванне ў розных умовах. Такім чынам, чым большая відавая разнастайнасць, тым паўней выкарыстоўваюцца рэсурсы асяроддзя пражывання і тым стабільнейшы біяцэноз.
    Багаты відамі, складана арганізаваны біяцэноз паспяхова супрацьстаіць усяленню ў яго чужых відаў, паколькі для іх няма вольных «вакансій». Насычаныя жыццём біяцэнозы больш па
    спяхова спраўляюцца і з рознымі таксічнымі ўздзеяннямі, таму што адчувальнасць арганізмаў розных відаў да таксікантаў розная. За кошт павелічэння долі відаў, менш адчувальных да таксічных уздзеянняў, у біяцэнозе перабудоўваюцца відавая і колькасная структуры, што павышае магчымасць да выжывання. Аналагічная перабудова адбываецца і ў выпадку засухі, якую біяцэноз пераносіць з дапамогай узрастання долі засухаўстойлівых відаў.
    Такім чынам, прасочваецца прамая залежнасць паміж відавой насычанасцю біяцэнозу і яго здольнасцю супрацьстаяць розным знешнім уплывам.
    01. Што такое відавая структура біяцэнозу? 2. Якімі паказчыкамі характарызуецца відавая структура біяцэнозу? 3. Якія арганізмы біяцэнозу называюцца дамінанРамі? эдыфікатарамі? У чым заключаецца іх падабенства і адрозненне? 4. Як звязана дамінаванне з шыротным размяшчэннем біяцэнозаў? 5. Прывядзіце прыклады бедных і багатых відамі біяцэнозаў. 6. Як звязаны відавая разнастайнасць і здольнасць біяцэнозаў супрацьстаяць знешняму ўздзеянню? Адказ абгрунтуйце.
    11.	Прасторавая структура біяцэнозу
    Размеркаванне арганізмаў розных відаў у біяцэнозе не выпадковае. Яны размяшчаюцца там, дзе знаходзяць найлепшае спалучэнне неабходных для жыцця ўмоў.
    У біятопе, на якім жывуць арганізмы біяцэнозу, умовы не могуць быць абсалютна аднолькавымі. Розныя яго ўчасткі адрозніваюцца
    паводле элементаў мінеральнага жыўлення і іх даступнасці, рэжыму вільготнасці і асветленасці, сілы ветру і інш. Дзякуючы сумеснаму ўздзеянню гэтых фактараў фарміруецца заканамернае размеркаванне арганізмаў розных відаў у прасторы, якое называецца прасторавай структурай.
    ЭКАСІСТЭМА  АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
    У біяцэнозе выдзяляюць вертыкальную і гарызантальную структуры размеркавання арганізмаў.
    Вертыкальная структура біяцэнозу ўтворана ярусамі. Галоўную ролю ў фарміраванні яруснасці адыгрываюць расліны.
    Ярусы — гэта асобныя слаі расліннага згуртавання, вылучаныя паводле вышыні раслін, якія ў іх уваходзяць (ці паводле глыбіні пранікальнасці іх каранёў у глебу), становішча асімілюючых (лісты, сцёблы) і запасаючых падземных органаў (клубні, карэнішчы, цыбуліны і да т. п.). Як правіла, роз'ныя ярусы ўтвораны рознымі жыццёвымі формамі раслін — дрэвамі, кустоўем, кусцікамі, травамі, імхамі. Найбольш выразна яруснасць выяўлена ў лясных біяцэнозах, у склад якіх уваходзяць расліны ўсіх жыццёвых форм.
    Асноўны фактар, які вызначае вертыкальнае размеркаванне раслін у біяцэнозе, — колькасць паступаючага святла. Асветленасць абумоўлівае адрозненні ў светлавым і тэмпературным рэжымах, а таксама ў забяспечанасці вільгаццю арганізмаў, якія жывуць на розных узроўнях ад паверхні глебы.
    Расліны верхніх ярусаў больш святлолюбівыя і лепей прыстасаваны да значных ваганняў тэмпературы і вільготнасці паветра. Ніжнія ярусы ўтвараюць менш патрабавальныя да святла расліны.
    Ярусы асабліва добра выяўлены ў лісцевых лясах умеранага пояса (мал. 22). Там можна вылучыць 5—6 ярусаў: першы (верхні) ярус утвараюць дрэвы першай велічыні (дуб чарэшчаты, ліпа сэрцападобная, вяз гладкі і інш.); другі — дрэвы другой велічыні (рабіна звычайная, яблы
    Мал. 22. Схема яруснасці ў біяцэнозе лісцевага лесу
    Прасторавая структура біяцэнозу
    47
    ня лясная, ігруша, чаромха і інш.); трэці ярус складае падлесак, утвораны кустоўем (ляійчына звычайная, крушына ломкая, брызгліна еўрапейская і інш.); чацвёрты ярус утвораны высокімі травамі (чысцік лясны, к.рапіва і інш.), папарацямі (арляк) і кусцікамі (чарніцы), пяты ярус складзены з нізкіх траў (асака валасістая, падалешнік еўрапейскі, суніцы); у шостым ярусе пануюць імхі і лішайнікі.
    *У ніжнім ярусе, куды трапляе ўсяго 7—10 % сонечнага святла, могуць расці толькі ценевынослівыя кусцікі і травы. Для многіх з іх характэрны шырокія і тонкія ліставыя пласцінкі (марфалагічная асаблівасць ценявых раслін), якія даюць магчымасць павялічыць асвятляльную паверхню і тым самым хоць неяк кампенсаваць недахоп святла. Дапамагае праходжанню святла ўсярэдзіну ліста і такая асаблівасць анатамічнай будовы ценявых раслін, як адсутнасць слупкаватай парэнхімы і рыхлае размяшчэнне клетак губчатай парэнхімы з буйнымі міжклетнікамі. Павялічыць паглынанне святла раслінам ніжніх ярусаў дапамагае таксама цёмная афарбоўка іх лісця, абумоўленая большым змяшчэннем хларафілу. Так, у хларапластах падалешніка, сыці, медуніцы яго ў 5—10 разоў больш, чым у травяністых раслін адкрытых біятопаў (лугоў і палёў).*