Біялогія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 277с.
Мінск 2006
Узаемадзеянне драпежнік — ахвяра
скарачэння колькасці зайцоў. Ахвяры да апошняй асобіны не знішчаюцца, паколькі гэта энергетычна нявыгадна драпежніку. Акрамя таго, узровень зніжэння колькасці ахвяр непасрэдна залежыць ад наяўнасці сховішчаў. Колькасць драпежнікаў зніжаецца з некаторым спазненнем пасля змяншэння колькасці ахвяр.
Больш кароткія, 3—4гадовыя цыклы характэрны для лемінгаў, мышэй і палёвак, якія жывуць у паўночных шыротах. Адпаведна мяняецца і колькасць пясцоў, ліс і палярных соў, што харчуюцца імі.
Так усталёўваецца дынамічная раўнавага паміж колькасцю драпежніка і ахвяры, што садзейнічае падтрыманню стабільнасці ў экасістэме.
Узаемныя прыстасаванні драпежніка і ахвяры. Стратэгіі драпежніка і ахвяры процілеглыя: першы імкнецца знайсці і злавіць, другі — пазбегнуць гэтага. Таму паралельна ў ходзе доўгай сумеснай эвалюцыі адбываецца ўдасканальванне ўзаемных прыстасаванняў як у драпежніка, так і ў ахвяры, дзякуючы чаму паміж імі складваецца некаторая раўнавага.
Абарона ахвяр ад паядання драпежнікамі разнастайная. Гэта ахоўная афарбоўка і форма цела, што робіць ахвяру непрыметнай у асяроддзі пражывання (мал. 37). Вялікая хуткасць перамяшчэння і наяўнасць сховішчаў таксама дапамагаюць ахвяры ўцячы ад праследавання драпежніка.
Мал. 37. Ахоўная афарбоўка: a — у траве добра маскіруюцца: 1 — звычайны багамол, 2 — зялёны конік, 3 — вусень пядзеніка, 4 — зялёны шчытнік, 5 — палачнік; б — бугай сярод лісця рагозу
У многіх жывёл, якія не маюць сховішчаў, своеасаблівым спосабам кампенсацыі страт ад знішчэння драпежнікамі з’яўляецца ўзмацненне размнажэння. Гэты спосаб характэрны, напрыклад, для тлі, многіх планктонных ракападобных (дафні.й), калаўротак, якія набылі партэнагенетычны спосаб размнажэння. Высокая пладавітасць, хуткае палавое выспяванне, з’яўленне ў патомстве толькі партэнагенетычных самак даюць магчымасць за кароткі праме
Man. 38. Перасцерагальная афарбоўка: 1 — ядавіты жук шпанка', 2 — скунс, 3 — дрэвалаз
жак часу значна павялічваць колькасць асобін. Гэтыя прыстасаванні дазваляюць ахвяры процістаяць драпежнікам.
*Як сродак абароны ад паядання многія жывёлы выпрацоўваюць яды і таксіны. У гэтым выпадку яны маюць яркую перасцерагальную афарбоўку (мал. 38 ). Механізм дзеяння ядаў розны. Так, некаторыя віды мнаганожак (трахейнадыхаючых членістаногіх) у якасці абарончага сродку сакратуюць сінільную кіслату, якая выклікае ў нападаючых на іх жывёл сутаргі, параліч, удушша. Жукі шпанкі і шпанскія мушкі сінтэзуюць кан
тарыдзін — рэчыва скурнанарыўнога дзеяння. Батрахатаксін ядавітых жаб з Калумбіі парушае работу нервовых і мышачных тканак. Буфаталін — таксін еўрапейскіх відаў рапух — спыняе ў драпежнікаў скарачэнне сэрца.
Кантрастная афарбоўка скунса папярэджвае, што ён валодае страшнай «зброяй» — сакрэтам анальных залоз, якія вельмі моцна смярдзяць.*
Такім чынам, у выніку сумеснай эвалюцыі драпежнікі і ахвяры выпрацавалі складаныя механізмы ўзаемных прыстасаванняў, якія садзейнічаюць захаванню балансу паміж імі.
01. Чаму драпежніцтва разглядаецца ў якасці галоўнага спосабу перамяшчэння рэчыва і энергіі ў экасістэмах? 2. Што такое выбіральнасць харчавання драпежніка? 3. Якая роля неспецыялізаваных драпежнікаў у экасістэмах? 4. Як спецыялізаваныя драпежнікі выконваюць санітарную функцыю ў біяцэнозах? Прывядзіце прыклады. 5. Якія наступствы дынамікі колькасці спецыялізаваных драпежнікаў і іх ахвяр? Прывядзіце прыклады. 6. Якія спосабы абароны ахвяр ад знішчэння драпежнікамі?
Сімбіёз як форма біятычных узаемаадносін
17. Сімбіёз як форма біятычных узаемаадносін
Сімбіёз — гэта форма цесных узаемаадносін паміж арганізмамі розных відаў, выгадная хаця б для аднаго з іх (каменсалізм, сінайкія, паразітызм) ці для абодвух (мутуалізм). Сімбіятычныя адносіны шырока распаўсюджаны ў прыродзе.
Каменсалізм (нахлебніцтва, сатрапезніцтва) (лац. com — сумесна, разам, mensa — трапеза, стол) ■— форма адносін паміж арганізмамі розных відаў, пры якой адзін з іх (каменсал) харчуецца рэшткамі ці лішкам ежы другога, не робячы яму шкоды. Выгаду ад сумеснага існавання атрымлівае толькі каменсал, прысутнасць якога ддя партнёра з’яўляецца фактычна абыякавай.
Такія ўзаемаадносіны белых мядзведзяў і пясцоў, якія паядаюць рэшткі ежы, здабытай і недаедзенай мядзведзем. Каменсаламі буйных рыб, напрыклад акул, з’яўляюцца рыбы прыліпалы. 3 дапамогай прысосак на галаве яны прымацоўваюцца да бруха акулы, перамяшчаючыся разам з ёй і пры выпадку дзелячы з ёй здабычу. Акуле яны не прыносяць ні шкоды, ні карысці. Некаторыя віды марскіх кольчатых чарвей роду нерэіс пасяляюцца на ракавіне, якую займае ракпустэльнік, і харчуюцца рэшткамі яго ежы.
Сінайкія (сумеснае жыццё) (грэч. syn — разам і oikos — дом, жыллё) ■—■ найменш цеснае сумеснае жыццё арганізмаў розных відаў, якое абмяжоў
ваецца сумесным месцапражываннем, абыякавым дая аднаго, але карысным для другога. Так, у гнёздах птушак, норах грызуноў, расколінах кары дрэў пасяляюцца разнастайныя віды членістаногіх, якія знаходзяць там падыходзячы для іх жыцця мікраклімат. Некаторыя віды рыб на каралавых рыфах жывуць сярод шчупальцаў актыній і медуз.
Да сінайкіі адносяць таксама пасяленні ліян (мал. 39), плюшчоў, лішайнікаў, імхоў на ствалах дрэў.
Мал. 39. Ліяны
ЭКАСІСТЭМА АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
Паразітызм — форма міжвідавых узаемаадносін, якая мае антаганістычны характар, калі адзін з відаў (паразіт) выкарыстоўвае другога (гаспадара) у якасці асяродазя пражывання і крыніцы ежы.
Сярод паразітаў адрозніваюць эндаі эктапаразітаў.
Эндапаразіты жывуць у целе гаспадара і харчуюцца яго тканкамі ці змесцівам кішэчніка. Да іх належаць плоскія чэрві (пячоначны смактун, бычыны і свіны цэпні, эхінакок), круглыя чэрві (аскарыда, трыхіна, воласагалоў, вастрыца дзіцячая), пратысты (малярыйны паразіт, лямблія, трыхамонас), бактэрыі (туберкулёзная, дыфтэрыйная і слупняковая палачкі, халерны віб
Мал. 40. Клубеньчыкавыя азотфіксуючыя бактэрыі на каранях лубіну жоўтага
рыён і інш.), вірусы, якія выклікаюць небяспечныя захворванні чалавека: грып, адзёр, СНІД, поліяміэліт, свінку, шаленства і інш.
Эктапаразіты жывуць пераважна на кожным покрыве гаспадара. Яны смокчуць яго кроў, паядаюць шэрсць млекакормячых, пер’е птушак. Маючы пэўную рухомасць, яны могуць пераходзіць ад аднаго гаспадара да другога. Эктапаразітамі з’яўляюцца вошы, блохі, кляшчы і інш.
Паразіты маюць спецыялізаванае покрыва, якое абараняе іх адуздзеяння стрававальных сокаў гаспадара, органы прымацавання (прысоскі, кручкі). Многім эндапаразітам уласцівы складаныя цыклы развіцця са зменай гаспадароў, вялікая пладавітасць.
Мутуалізм (лац. mutuus — узаемны) — форма абавязковага сумеснага жыцця арганізмаў двух ці больш відаў, пры якой кожны мае карысць адзін ад аднаго і ніводзін з іх не можа існаваць самастойна.
Прыкладам мутуалістычных узаемаадносін з’яўляецца сумеснае жыццё клубеньчыкавых бактэрый роду рызобіум з каранямі раслін сямействаў бабовых (мал. 40), мімозавых. Укараненне бактэрый у расліну адбываецца праз каранёвыя валаскі. Тканкі кораня пад уплывам роставага рэчыва, якое выдзяляецца бактэрыямі, узмоцнена разрастаюцца і ўтвараюць клубеньчыкі. Бактэрыі ў клубеньчыках хутка размнажаюцца, запаўняючы клеткі. У выніку
Сімбіёз як форма біятычных узаемаадносін
такога цеснага сумеснага жыцця расліна забяспечвае бактэрый пажыўнымі рэчывамі (пераважна цукрамі) і стварае аптымальныя ўмовы дая іх жыцця. Бактэрыі, у сваю чаргу, звязваюць атмасферны малекулярны азот і ператвараюць яго ў злучэнні, якіх дастаткова і ддя бактэрый, і ддя раслін. Пасля адмірання каранёў глеба ўзбагачаецца злучэннямі азоту, што павышае яе ўрадаівасць.
Узаемавыгаднае сумеснае жыццё існуе таксама паміж каранямі большасці груп голанасенных і кветкавых раслін і грыбамі, якое называецца мікарызай (грыбакоранем). Пры гэтым міцэлій грыба аплятае карані раслін і пранікае пад эпідэрміс ці нават у клеткі парэнхімы кораня, дзе можа ўтвараць скопішчы ў выглядзе клубкоў. Мікарызны грыб павялічвае ўсмоктвальную паверхню кораня ў 10—14 разоў. Ён выдзяляе вітаміны, роставыя рэчывы, якія стымулююць развіццё кораня, павышае ўсмоктванне фосфару з глебы. Ад расліны грыб атрымлівае нукры і іншыя арганічныя злучэнні, каранёвыя выдзяленні, якія садзейнічаюць прарастанню яго спор.
Лішайнікі (мал. 41)таксама ўяўляюць сабой мутуалістычнае сумеснае жыццё грыба з фотааўтатрофнымі арганізмамі — цыянабактэрыямі і пратыстамі. Фотааўтатрофны кампанент дастаўляе грыбу арганічныя рэчывы. Большасць відаў цыянабактэрый, якія ўваходзяць у склад лішайнікаў, здольны фіксаваць атмасферны азот. Такія
лішайнікі могуць расці там, дзе азоту мала. У сваю чаргу грыб пастаўляе фотааўтатрофнаму арганізму ваду з растворанымі мінеральнымі солямі, абараняючы яго ад высыхання. Такая арганізацыя лішайнікаў дае магчымасць ім атрымліваць харчаванне з паветра, атмасферных ападкаў, расы і туманаў, пылу, які асядае на слаявішча. Таму лішайнікі шырока распаўсюджаны ў пры
Мал. 41. Лішайнікі: 1 — пармелія; 2 — уснея', 3 — кладонія
ЭКАСІСТЭМA АСНОЎНАЯ СТРУКТУРНАЯ АДЗІНКА БІЯСФЕРЫ
родзе. Яны жывуць па ўсім свеце — ад бязводных пустынь да Арктыкі: на голай глебе, ствалах дрэў, распаленых сонцам скалах, на дахах, агароджах і да т. п.
У стрававальным тракце жвачных парнакапытных жывёл, тэрмітаў і тараканаў жывуць сімбіёнты — бактэрыі, інфузорыі і жгуцікавыя. Яны выпрацоўваюць спецыяльныя ферменты,
якія дапамагаюць жывёлегаспадару ператраўліваць жорсткі раслінны корм. Жывёлагаспадар дае арганізмамсімбіёнтам месца для пражывання і ежу.
Такім чынам, разнастайнасць форм узаемаадносін паміж арганізмамі розных відаў стварае тое неабходнае біятычнае асяроддзе, у якім магчыма іх нармальнае існаванне.
В1. Якая форма ўзаемаадносін паміж арганізмамі называецца сімбіёзам? 2. Што такое мутуалізм? Прывядзіце прыклады. 3. Якая роля мутуалізму ў экасістэмах? 4. На якой аснове ўзнікае сінайкія? 5. Чым паразітызм адрозніваецца ад драпежніцтва? У чым іх падабенства? 6. Якая роля паразітызму ў экасістэмах? 7. Чым каменсалізм адрозніваецца ад іншых відаў сімбіёзу?
*18. Дынаміка экасістэм
Экасістэмы зменлівыя ў часе, паколькі пастаянна змяняюцца ўмовы знешняга асяроддзя. Так, напрыклад, на працягу сутак мяняюцца асветле• насць, вільготнасць, тэмпература і да т. п. У адказ на сезонныя змяненні мяняецца і жывая састаўляючая экасістэмы — біяцэноз. Дынамічнасць — адна з асноўных уласцівасцей экасістэм. Яна аддюстроўвае не толькі іх залежнасць ад комплексу фактараў навакольнага асяроддзя, але і рэакцыю экасістэм на іх уздзеянне.