• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Арэал называецца суцэльным, калі асобіны віду сустракаюцца ва ўсіх прыдатныхдля іх жыцця месцапражываннях у межах арэала (напрыклад, елка сібірская ў тайзе еўрапейскай часткі Расіі ці журавіны балотныя на тарфяных балотах). Калі ж арэал распадаецца на некалькі раз’яднаных і аддаленых адна ад адной тэрыторый, паміж якімі немагчымы міграцыі, абмен спорамі і насеннем, то ён называецца перарывістым.
    Некаторыя віды пералётных птушак маюць перарывісты арэал зза выкарыстання розных яго частак для размнажэння і зімоўкі. Такі арэал у
    W1 97
    Папуляцыя — адзінка віду бусла белага, які размнажаецца ў Еўропе, а зімуе ў Афрыцы і на поўдні Азіі (мал. 56).
    Папуляцыя — структурная адзінка віду. У межах арэала асобіны таго ці іншага віду звычайна размяркоўваюцца групамі рознай велічыні і займаюць тыя яго часткі, дзе ўмовы ў найбольшай ступені адпавядаюць патрабаванням дадзенага віду. Напрыклад, крапіва двухдомная ў межах свайго арэала расце толькі ў вільготных цяністых мясцінах з урадлівай глебай, часта ўтвараючы зараснікі ў поймах рэк, змешаных лясах і кустоўях. Калоніі крата еўрапейскага сустракаюцца пераважна на лясных узлесках.
    Невялікія паводле колькасці групы асобін аднаго віду, як правіла, існуюць непрацяглы час, пасля чаго яны звычайна гінуць ад любых выпадковасцей, напрыклад ад рэзкага пагаршэння ўмоў надвор’я, шкоднікаў ці хвароб. Для лёсу віду больш важную ролю адыгрываюць тыя групы асобін, якія ўстойлівыя на працягу жыцця многіх пакаленняў. Калі колькасць асобін у такіх групах значна павялічваецца пры спрыяльных умовах, то яны могуць доўга існаваць на дадзенай тэрыторыі. Групоўкі асобін аднаго віду, якія на працягу доўгага часу насяляюць пэўную частку арэала, свабодна скрыжоўваюцца і адносна адасоблены ад іншых груповак таго ж віду, называюцца па
    V 4. Зак. 345.
    Мал. 56. Арэал бусла белага
    пуляцыяй (лац. populus — народ, насельніцтва).
    Уласцівасці папуляцый. Папуляцыя мае пэўныя структуру і ўласцівасці.
    Біялагічнымі ўласцівасцямі валодаюць як папуляцыя цалкам, так і асобіны, якія яе складаюць. Яны характарызуюць жыццёвы цыкл папуляцыі, якая, як і асобна ўзятая асобіна, расце, развіваецца і самаўзнаўляецца.
    Групавыя ўласцівасці — колькасць, шчыльнасць, нараджальнасць, смяротнасць, прырост, тэмп росту — уласцівы папуляцыі як групе асобін цалкам. Яны характарызуюць яе як сістэму, а ў выпадку асобна ўзятых асобін не маюць сэнсу.
    ВІД I ПАПУЛЯЦЫЯ
    Галоўнымі з групавых уласцівасцей папуляцыі з’яўляюцца колькасць і шчыльнасць.
    Колькасць — агульная колькасць асобін у папуляцыі. Гэта велічыня характарызуецца шырокім дыяпазонам зменлівасці. Так, у дробных насякомых максімальныя ўзроўні колькасці папуляцыі могуць адрознівацца ў 107 разоў, у селядцоў і буйных матылёў — У ЮОО разоў, мышападобных грызуноў — у 500 разоў, трусоў — у 100 разоў, антылоп і дробных драпежных млекакормячых — у 10 разоў. Дднак колькасць не можа быць ніжэйшай за пэўныя межы. Наступнае яе скарачэнне прыводзіць да вымірання папуляцыі. Лічыцца, што калі колькасць папуляцыі меншая за некалькі сотняў асобін, то любыя выпадковыя прычыны (пажар, затапленне, засуха, вялікія снегапады, моцныя маразы і да т. п.) могуць скараціць яе настолькі, што асобіны, якія засталіся, не змогуць сустрэцца і пакінуць патомства. Нараджальнасць перастае пакрываць натуральныя страты, і асобіны, якія засталіся, на працягу параўнальна кароткага часу вымруць.
    Шчыльнасць — лік асобін ці іх біямаса на адзінку плошчы ці аб’ёму (напрыклад, 15 раслін чарніц на 1 м2; 175 клетак хларэлы ў 1 мм3 вады). Шчыльнасць папуляцыі таксама зменлівая і залежыць ад колькасці. Пры ўзрастанні колькасці шчыльнасць папуляцыі, як правіла, павялічваецца.
    Яна застаецца ранейшай толькі ў выпадку рассялення і пашырэння арэала.
    Перавышэнне аптымальнай шчыльнасці неспрыяльна ўздзейнічае на стан папуляцыі. Пры гэтым скарачаецца жыццёвая прастора для кожнай асобіны, вычэрпваюцца кармавыя рэсурсы, рэзка ўзрастае канкурэнцыя між асобінамі.
    Зніжэнне шчыльнасці ніжэй за аптымальную прыводзіць да аслаблення абаронных уласцівасцей папуляцыі, зніжае яе пладавітасць, што ўрэшце можа прывесці да вымірання папуляцыі.
    Нараджальнасць характарызуе частату з’яўлення новых асобін у папуляцыі за кошт размнажэння. Сярэдняя велічыня нараджальнасці кожнага віду вызначылася гістарычна як прыстасаванне для папаўнення страт папуляцыі. Адрозніваюць абсалютную і ўдзельную нараджальнасць.
    Абсалютная нараджальнасць — колькасць асобін, якія нарадзіліся (вылупіліся, адпачкаваліся і да т. п.) у папуляцыі за адзінку часу, напрыклад за суткі, месяц, год. Аднак велічыня абсалютнай нараджальнасці знаходзіцца ў прамой залежнасці ад колькасці папуляцыі. Таму больш аб’ектыўным паказчыкам з’яўляецца ўдзельная нараджальнасць — колькасць асобін, якія нарадзіліся ў папуляцыі за адзінку часу ў разліку на адну асобіну (ці на тысячу асобін). Паказчык удзельнай нараджальнасці
    Папуляцыя — адзінка віду
    99
    дае магчымасць параўноўваць хуткасць нараджальнасці ў папуляцыях з рознай колькасцю. Звычайна нараджальнасць у кожнай папуляцыі ўраўнаважана смяротнасцю.
    Смяротнасць (абсалютная і ўдзельная) характарызуе хуткасць змяншэння колькасці папуляцыі па прычыне гібелі асобін ад драпежнікаў, паразітаў, хвароб, фізіялагічнай непаўнавартасці, старасці і да т. п.
    Велічыні нараджальнасці і смяротнасці зменлівыя ў часе і залежаць ад узроставай і палавой структуры папуляцыі, забяспечанасці ежай і шэрага іншых фактараў.
    На колькасць папуляцый істотны ўплыў аказваюць таксама міграцыі асобін.
    Міграцыі — заканамерныя перамяшчэнні жывёл паміж істотна рознымі, прасторава раз’яднанымі асяроддзямі пражывання. Такія перасяленні выкліканы зменай патрабаванняў жывёлы да ўмоў пражывання на розных стадыях развіцця. Масавае перамяшчэнне асобін паміж папуляцыямі можа змяніць іх структуру і асноўныя ўласцівасці (прадухіліць гібель папуляцыі, якая знаходзіцца на мяжы вымірання, ці, наадварот, прывесці да яе
    рэзкага скарачэння). Напрыклад, перанасяленне ці масавае высяленне аселых жывёл (вавёрак, кедравак, лемінгаў і інш.) пры раптоўным пагаршэнні ўмоў (засуха, пажары, затапленні) часта заканчваецца масавай гібеллю.
    Міграцыі (сутачныя, сезонныя) даюць магчымасць арганізмам выкарыстоўваць аптымальныя ўмовы асяроддзя ў такіх мясцінах, дзе іх пастаяннае пражыванне немагчыма. Яны прыводзяць да асваення новых біятопаў, пашырэння агульнага арэала віду, да абмену асобінамі між папуляцыямі, павялічваюць агульную ўстойлівасць віду.
    Пры адсутнасці міграцыі дынаміка колькасці папуляцыі залежыць ад суадносіны нараджальнасці і смяротнасці. Калі велічыня нараджальнасці вышэйшая за велічыню смяротнасці, то колькасць будзе ўзрастаць. Наадварот, калі смяротнасць перавышае нараджальнасць, колькасць папуляцыі зніжаецца.
    Такім чынам, амплітуда і перыяд ваганняў колькасці папуляцый залежаць ад ступені зменлівасці навакольнага асяроддзя, а таксама ад біялагічных асаблівасцей канкрэтнага віду.
    01. Што такое арэал? 2. Якія тыпы арэалаў існуюць? Чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго? 3. Якія ўласцівасці папуляцый вы ведаеце? 4. Пералічыце групавыя ўласцівасці папуляцый і дайце іх характарыстыку. 5. Змена якіх паказчыкаў папуляцыі вызначае дынаміку яе колькасці?
    ВІД I ПАПУЛЯЦЫЯ
    100
    24.	Структура папуляцый
    Кожная папуляцыя любога віду як біялагічная сістэма мае пэўную струкТУРУ — пэўныя колькасныя суадносіны асобін, якія адрозніваюцца паводле марфалагічных і фізіялагічных прыкмет, узросту, полу, характару размеркавання ў прасторы і іншых уласцівасцей.
    Прасторавая структура папуляцыі характарызуецца асаблівасцямі і характарам размяшчэння асобін папуляцыі ў прасторы. Яна вызначаецца ўласцівасцямі месцапражывання і біялагічнымі асаблівасцямі віду, паводзінамі яго асобін. Прыродным папуляцыям уласцівы тры тыпы размеркавання асобін: выпадковае, раўнамернае і групавое (мал. 57).
    Выпадковае размеркаванне сустракаецца рэдка ў аднародным асяроддзі, дзе слаба выяўлена канкурэнцыя між асобінамі і практычна
    адсутнічаюць групавыя формы паводзін. Такое выпадковае размеркаванне ўстаноўлена, напрыклад, у павукоў, якія жывуць у подсціле, некаторых тлёў на лісці бярозы, малюскаў на глеістых водмелях.
    Раўнамернае размеркаванне характэрна для відаў, якія адрозніваюцца жорсткай канкурэнцыяй між асобінамі за аднолькавыя рэсурсы асяроддзя і моцным тэрытарыяльным інстынктам (драпежныя рыбы, млекакормячыя, птуйікі, павукі). Яно адзначана таксама ў маларухомых і сядзячых форм жывёл на ўчастках з аднолькавымі ўмовамі жыцця, а таксама ў аграцэнозах — садах, агародах, парках. Так, пры пасадцы кустоў ягадных культур, шэрага агароднінных раслін з дапамогай вымяральнай стужкі (рулеткі) можна дамагчыся амаль ідэальна раўнамернага размеркавання.
    •	•		• •	•
    		•	•	•
    •	• •	•	•	•
    •	• •	• •	• • •	•
    	•			•
    •	•	•	•	•
    •	•	•	• •	•
    •	• •	•	•	•
    •	•	•	• •	•
    •	•	•	•	•
    •		• • •		
    • •	• •	•		
    		•		
    		• •		•
    		•		
    1	2	3
    Мал. 57. Тыпы прасторавага размеркавання асобін у папуляцыі: 1 — выпадковае; 2 — раўнамернае; 3 — групавое
    Структура папуляцый
    101
    Групавое размеркаванне з’яўляецца найбольш распаўсюджаным тыпам групоўкі асобін у прыродных папуляцыях. Утварэнне груп адбываецца па розных прычынах: праз розніцу ў месцапражываннях, пад уплывам сутачных і сезонных змен умоў надвор’я, асаблівасцей размнажэння, імкнення да жыцця ў групе.
    Можна прывесці шмат прыкладаў групавога размеркавання. Вялізнымі касякамі перамяшчаюцца з месца на месца многія віды рыб. У вялікія чароды збіраюцца птушкі, якія рыхтуюцца да далёкіх пералётаў. Калоніі бакланаў на астравах каля ўзбярэжжа Перу дасягаюць колькасці 10 тыс. асобін пры сярэдняй шчыльнасці тры гнязды на 1 м2. Такія ж прыклады можна прывесці і дая раслін: вялікая колькасць кусцікаў брусніц і чарніц у сасновым лесе, сунічныя паляны на лясных узлесках, вялікія плямы кісліцы ў яловым лесе і да т. п.
    *3 аднаго боку, жыццё ў групе (сям’і, статку, чарадзе, калоніі, гарэме) можа ўзмацняць канкурэнцыю між асобінамі за рэсурсы і прастору. У той жа час гэта кампенсуецца павышэннем жыццяздольнасці групы, якая мае большыя магчымасці для абароны ад драпежнікаў, пошуку і здабычы корму, пераўтварэння месцапражывання. Ваўкі, аб’яднаныя ў зграю, нападаюць на буйных жывёл, у той час як паасобку гэтага не робяць. У розных відаў жывёл у розных умовах ступень групоўкі