• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цацачная крама  Леанід Дранько-Майсюк

    Цацачная крама

    Леанід Дранько-Майсюк

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 128с.
    Мінск 2008
    26.85 МБ
    Леанід ДранькоМайсюк
    Найачная kpama
    Кніжка
    для вялікіх і малых
    Мінск «Медмсонт» 2008
    УДК 821.161.31
    ББК 84(4Бен)5
    Д72
    Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў». Выпуск 6.
    Серыя заснаваная ў 2006 годзе.
    ДранькоМайсюк, Л.
    Д72 Цацачная крама : кніжка для вялікіх і малых / Леанід ДранькоМайсюк.  Мінск : Меднсонт, 2008.  128 с.  (Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў» ; вып. 6).
    ISBN 9789856530848.
    У гэтай кніжцы не высокая, а шырокая паэзія; шырокая значыць, усім зразумелая...
    Аўтар упэўнены: весялосць  нацыянальнае багацце беларусаў, таму ў «Цацачнай краме» шмат смеху, жартаў, дасціпнасці, радаснага настрою, салёных слоўцаў, народных выразаў, часам  горкай іроніі.
    УДК 821.161.31
    ББК 84(4Бен)5
    ISBN 9789856530848
    © «Дзеяслоў», 2008
    © ДранькоМайсюк Л., 2008
    © Афармленне.
    СТАА «Меднсонт», 2008
    Ад аўгара
    Аднойчы ў дзяцінстве, калі ў маім ДавыдГарадку шалела бурлівае веснавое разводдзе, увечары я стаяў на Царкоўнай гары і глядзеў, як паволі разбураецца драўляны гарынскі мост.
    Па ім яшчэ паспела праехаць калгасная машына, з кузава якой раптам выляцеў белы певень і сеў на маставую ферму.
    I ў гэту ж хвіліну палі не вытрымалі, і мост абрынуўся ў чорную ваду...
    Усе тады падумалі, што певень загіне.
    Аднак жа здараюцца дзівосы.
    На другі дзень з іншымі дзецьмі я прыбег на Шкодзіну кручу, на якую занесла абломкі маставой фермы, і ўбачыў на іх белага пеўня.
    Жывога!
    Мой успамін невыпадковы.
    Певень, як вядома, вельмі змястоўны сімвал — спевам ён упрыгожыў Евангелле і кожнае раніцы нястомна аддзяляе таямніцу ночы ад таямніцы дня.
    Для мяне ж асабіста на ўсё жыццё стаўся талісманам...
    Жыхар казак і загадак, варажбы і ўсялякіх уяўленняў; гаспадар вясковых і местачковых куратнікаў; урэшце, сонцавы харашун — певень усеабдымны вобраз майго дзяцінства!
    Леанід Дранько  Майсюк
    Мусіць жа, не вельмі перабольшваю, кажучы: усеабдьімны...
    Зрэшты, мяркуйце самі.
    Паводле ўсходняга календара, я нарадзіўся ў год Пеўня, як, дарэчы, і мой сын Васіль.
    Калі мне сніліся пеўні, то ў сне (казала мне маці) я шчасліва ўсміхаўся.
    Памятаю, салодкая лагода апанавала мяне, калі прачытаў, як герой Кузьмы Чорнага Пархвен Катлубовгч пабіўся з п’яньш пеўнем.
    Калі ж я браўся за малёўку, то часта вымалёўваў таго белага певуна на маставой ферме...
    Мусіць, гэтак міжвольна выяўлялася ў маёй душы тэма ўласнага ратунку.
    Mae бацькі, Васіль і Люба, мяне частавалі цукеркамі і пернікамі, якія мелі форму тіеўневай галавы...
    Аднойчы ж падаравалі фарфоравага пеўніка і сказалі, што купілі яго ў цацачнай краме...
    Цацачная крама — гэтыя словы замілавалі!..
    Цацачная крама — вось тое сэнсавае сугучча, з якога й нарадзілася кніжка, у якой майму задаволенаму Пеўню не сумна сярод іншых лялечных птушак, звяроў і жывёлак.
    Я пачаў гэту кніжку ў БССР, а завяршыў у Рэспубліцы Беларусь — пад бой курантаў на адноўленай менскай ратушы.
    I апошняе.
    На гэтай кніжцы ляжыць святло казачнай прозы Уладзіміра Ягоўдзіка і казачнай музыкі Зміцера Вайцюшкевіча.
    6
    цацач ная крама
    Асобы
    Галодны Воўк
    Разумная Варона
    Злы Сабака
    Няшчасны Казёл Q
    Задаволены Певень
    Незалежны Зубр
    Рахманы Конь
    Памяркоўны Мядзведзь
    Леанід ДранькоМайсюк
    Два Мядзведзікі
    Дурны Баран
    @ Жыццярадасны Асёл
    Палахлівы Заяц
    Заклапочаны Кот
    Гуляшчая Кошка
    Добрая Мышка
    Мудрая Кошка
    Зладзеяваты Ліс
    Шчаслівы Бабёр
    «Абычная» Свіння
    Хітрая Сава
    цацачная к р а м a
    Свойская Качка
    Дзікая Качка
    J Крыўдлівы Вожык
    Прыязная Вавёрка
    Спраўная Сарока
    Стары Алень
    Угаворлівая Жаба
    , 4 'й' .
    Смярдзючы Тхор
    Мясашкуркавы Трус
    Жаласлівы Верабей
    Патрыятычны Бусел
    Леанід ДранькоМайсюк	/	9
    Я гандлюю цацкамі.
    Пахвалюся: чалавек я гаспадарны, мой гандаль дае мне прыбытак, а калі зусім сказаць шчыра, то прыбытак гэты добры, таму сваё гандлярства люблю.
    Маё правіла: не маўчы — балбачы!
    Маючы краму, нельга маўчаць!
    Маючы краму, трэба ўсё зрабіць, каб зацягнуць пакупніка да свайго прылаўка і галаву пакупніку трэба разумна задурыць, каб хоць штонебудзь у цябе купіў.
    Зварот да пакупніка — вялікае мастацтва.
    Усё добра ў гэтым звароце, акрамя вады ў роце: здалёку — зазыўны крык, зблізку — далікатны голас, a то і шэпт...
    А лепей жа за ўсё і здалёку, і зблізку — прачулае спяванне...
    ю
    цацач ная крама
    Леанід ДранькоМайсюк	/	11
    Уступная песенька Гаспадара
    Я — цацачны гандляр, Уласнік гэтай крамы, I цацкі — мой тавар Найпрыгажэйшы самы! Я не служу казне!
    I што мне тут хавацца: Мы сыдземся ў цане — Давайце таргавацца!
    Цацкі ж не абыякія: He гліняныя — пустыя; He драўляныя — глухія... Цацкі ўсе як ёсць — жывыя!
    Без лішняй гаманы Забаву проста з моста Умеюць даць яны I дзецям, і дарослым.
    У цацак (знаю я!) He бзік які ці бздура, А ў кожнае свая Адметная натура.
    Цацкі ж не абыякія:
    He гліняныя — пустыя;
    He драўляныя — глухія...
    Цацкі ўсе як ёсць — жывыя!
    Хто з кім гуляе век Няведама адвеку: Ці з цацкай чалавек? Ці цацка з чалавекам? Таму звяроў маіх I птушак не мінайце, А для дзяцей сваіх I для сябе купляйце!
    ©
    Цацкі ж не абыякія:
    He гліняныя — пустыя;
    He драўляныя — глухія...
    Цацкі ўсе як ёсць — жывыя!
    Леанід ДранькоМайсюк	/	13
    Шаноўнае спадарства, цацкі мае сапраўды ўсе жывыя і сапраўды любая з іх мае свой характар, сваю адметную натуру.
    Але галоўнае тое, што кожная мая цацка ведае, што трэба рабіць, як сябе паводзіць, як трэба жыць, каго слухацца, а каго не, каму ў вочы глядзець, а каго й зусім не бачыць, на што наракаць і як наракаць, каму скардзіцца, дзе сядзець нішкам, а дзе ўздымаць гвалт, чаму і каму ў жыцці радавацца, што прасіць і ў каго прасіць...
    Вось, да слова сказаць, Воўк.
    Ваўкі, як вядома, заўсёды галодныя.
    Мой Воўк галодны таксама.
    Галодны ж заўсёды просіць...
    Што галодны просіць?
    Маеце рацыю!
    Галодны заўсёды просіць есці!
    14/.... ц	а ц а ч н ая к рам a
    Леанід ДранькоМайсюк
    /
    15
    Песенька галоднага Воўка
    Выйшлі ўсе мае запасы, I наўме адно, Што ні мяса, ні каўбасаў Я не еў даўно.
    Я — не шкодны Воўк;
    Я — галодны Воўк... Ууу!
    Пашкадуйце небараку,— Плачу, як ягня, З’еў бы я вала, сабаку, З’еў бы я каня.
    Я — не шкодны Воўк;
    Я — галодны Воўк...
    Ууу!
    16
    цацачная крама
    Гола нашая камора, Апусцеў наш хлеў... Шліце ежу мне зза мора, Каб не спруцянеў!
    Я — не шкодны Воўк; Я — галодны Воўк...
    Ууу! * ■ ft . ' Леанід Дран ько  Май сю к	/	17
    Бачыце, спадары і спадарыні, які мой Воўк самотны, пяшчотны, лагодны, няшкодны, на ўсё згодны, можна сказаць нават — родны!
    Гэта пра іншага плешчуць языкамі: казаў воўк, што мак тоўк, нікога не чапаў, — баран паверыў і прапаў...
    Пра майго ж так нельга пляскаць, бо ён на вас воўкам не глядзіць, хоць і галодны.
    Ён зараз у тым самаадчуванні, пра якое звычайна кажуць: хоць воўкам вый!
    Купіце яго, накарміце і займееце сабе і сваім дзеткам добрую ўцеху.
    А пакуль вы мяркуеце купляць або не купляць майго Воўка, мушу вам нагадаць, што гандаль — справа рухомая, хуткая, марудлівасці не любіць, таму не тапчу мух, а даю рэкламу на іншую цацку.
    Вось яна — баязлівы Барсук.
    Ён вельмівельмі баязлівы!
    Гэта якраз яму і свой цень страшны!
    Аднак жа са сваёй баязлівасці мой Барсук вывеў цікавую і надта ж пазнавальную філасофію.
    Песенька баязлівага Барсука
    I навошта вытыркацца?!
    I навошта гэты гам?! Лепей сціхнуць і схавацца, Калі што якое там...
    I няцяжка зразумець, I вядома ўсім даўно, Калі хочаш уцалець,— Каменем ідзі на дно!
    Як накінуцца згрызоты,— Пра сябе спачатку дбай; За дубовыя вароты Лезь і духу не ўціскай!
    I няцяжка зразумець, I вядома ўсім даўно,
    20
    ц а ц а ч н а я к р а м a
    Калі хочаш уцалець,— Каменем ідзі на дно!
    А як вылезеш ты здуру, Біцца з некім паляціш, Так і ведай — здымуць шкуру I адпусцяць, як стаіш.
    I няцяжка зразумець,
    I вядома ўсім даўно, Калі хочаш уцалець,— Каменем ідзі на дно!
    Леанід ДранькоМайсюк
    __________/__________21
    Вось такі мой Барсук.
    Абачлівы мой Барсук.
    Страшэнны баязлівец, але філосаф!
    Мушу вам сказаць, што лепей быць баязлівым філосафам, чым смелым дурнем!
    Уся бяда ў нашым жыцці ад гэтых самых смелых дурняў!
    Таму купляйце майго Барсука, ён вас багата чаму навучыць.
    Як і мая Варона...
    Падобна ж на тое, што да нас з вамі, спадары і спадарыні, так і не ўшалопалі, што варона — птушка з розумам, таму пра няцямлівага ўсё яшчэ вярзуць — дурная варона, а збянтэжанага, напрыклад, усё яшчэ раўняюць з мокрай варо
    най, а пра якоганебудзь разяву гавораць: гэта той, які варон страляе...
    Класік жа наш увогуле думаў, думаў і лупянуў: дурны мужык, як варона!
    Як на мой лад, то трэ было наадварот накрэсліць: разумны мужык, як варона!
    Далібог, гэта разумная птушка!
    Хтохто, а яна жыць умее.
    Паслухайце, калі ласка!
    Леанід ДранькоМайсюк
    23
    Песенька разумнай Вароны
    Я — разумная Варона, Лепшай птушкі не бывае;
    Я без картак і талонаў Хлеб надзённы здабываю.
    Добра ведаю я — каррр! — Дзе рубель, а дзе даляр.
    Я — разумная, а трэба, Калі страх які адчую, Дзеля выгады і хлеба Перакінуся ў дурную.
    Добра ведаю я — каррр! — Дзе гандляр, а дзе махляр.
    24
    цацачная крама
    Як не маю свежаніны, Дык мярцвячынай жыўлюся; Сто гадоў, як дзень адзіны, Пражыву і не стамлюся.
    Добра ведаю я — каррр! — Дзе таварыш, дзе спадар.
    Леанід ДранькоМайсюк
    25
    «Нашто дарма хваліцца свету!» — вучыў Янка Купала.
    I напраўду, што тут лішне казаць?!
    Але скажу: каб я быў не гандляром, а пакупніком, то адразу ж купіў бы гэту Варону.
    Бачыце, як яна сябе выхваліла:
    Я — разумная, а трэба, Калі страх які адчую, Дзеля выгады і хлеба Перакінуся ў дурную...
    Хіба ж гэта не розум?!
    Гэта палітычны розум!
    А да розуму, асабліва палітычнага, патрэбна яшчэ і злосць.
    Сабачая злосць!
    У маёй краме ёсцека Сабака.
    Ён вельмі злы.
    26
    цацачная крама
    Леанід Дран ько  Майсюк	/	27
    Песенька злога Сабакі
    He сказаць, что я — дурны, Проста злы без краю;
    Я хапаю за штаны Тых, каго не знаю. Як гаворыцца людзьмі: «Хіба кот, каб яўкаць?! Падлу хлебам не кармі, Толькі дай пагаўкаць...»
    I на лаўцы, і пад лаўкай, 3 будкі, а ці будкі ўзбоч — Дзень і ноч люблю я гаўкаць, Горла дзерці — дзень і ноч!
    Гаўкаць трэба ведаць як! Гаўканне — дар Божы... Можна гаўкаць і за так, Можна і за грошы;
    28/	ц а ц а ч н а я к р а м a
    Можна гаўкаць, вам скажу, Пры любой уладзе, Хоць і горла, і душу На ланцуг пасадзяць.