• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цацачная крама  Леанід Дранько-Майсюк

    Цацачная крама

    Леанід Дранько-Майсюк

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 128с.
    Мінск 2008
    26.85 МБ
    Купіце маю дзікую Качку.
    Яна вам у родным балоце самую глухую схованку пакажа!
    А калі трэба, то пакажа нават і дарогу на Егіпет.
    Яна не крыўдлівая, а вось Вожык мой крыўдлівы.
    Бачыце, яму людзі не ўнаравілі...
    88
    ц а ц а ч н а я к р а м a
    Л е а н і д ДранькоМайсюк
    89
    Песенька крыўдлівага Вожыка
    Я прашу вас людзі: годзе! He зважайце, вас малю, Што ці ў садзе, ці ў гародзе Жаб і яшчарак лаўлю;
    Што, пад стрэшкаю калючак Маючы надзейны схоў, Я палюю на гадзючак I на розных там вужоў;
    Што яшчэ я добра ўмею Лісце на сабе цягаць...
    Годзе несці ахінею!
    До ўжо, людзі, вам брахаць!
    У душы нашу гаркоту, Сэрца — як у палыне: За ніжэйшую істоту Вы прымаеце мяне!
    Я ж, — калі казаць па праўдзе, — Сілу маю за сабой: Засядаць магу ў палаце!
    Радай кіраваць любой!
    He ўважайце гэта дзівам Ці праявай смехаўя: Як ушыюся ў штаны вам, Дык адчуеце — хто я!
    Л е а н і д ДранькоМайсюк
    /
    91
    Вожык усё можа!
    Таму заклік мой такі: людзі, шануйце вожыкаў!
    А майго, крыўдлівага, доўга не думаючы, купляйце!
    Шкоды ад яго ніякай — наадварот, выгода будзе, бо даляраў дваццаць, а то й больш, на сваіх калючках прынясе вам, як піць даць.
    He верыце?!
    А вы яго пусціце папоўзаць ля казіно ці якойнебудзь дарагой рэстараннай веранды і хутка ўцяміце, што не ўсё яму адно лісце ў нару цягаць!
    Дарэчы кажучы, мой Вожык сябруе з прыязнай Вавёркай, якая таксама здатная падмацаваць і ваш настрой, і вашу гаспадарку.
    Песенька прыязнай Вавёркі і Вожыка
    —	Добра мне, Вавёрцы, У дупле сядзець!
    —	Лепей жыць у норцы I калючкі мець!
    —	Я люблю арэшкі
    Лускаць на зямлю!
    — Без ніякай спешкі Я гадзюк лаўлю!
    —	Я скачу высока...
    —	Я хаджу далёка...
    —	Мы з табой сябры...
    —	... з даўняе пары!
    Л е а н і д ДранькоМайсюк
    93
    Цудоўны двуспеў!
    Ці не так?!
    Вядома ж, так...
    Заслухацца можна!
    I Сарока мая спраўная заслухалася, кінула нават стракатаць.
    Спытаеце: чаму яна снраўная?
    Адкажу: бо ўмее жыць і пачалавечы, і павоўчы, і пасарочы...
    94
    ц а ц а ч н а я к р а м a
    Леанід ДранькоМайсюк
    95
    Песенька спраўнай Сарокі
    «Пры дарозе, пры сяле, Пры цыганскай будзе, Труся пры любым жытле — Абы толькі людзі!
    Там, дзе людзі — там яда; Дзе яда — там шчасце!
    Без яды ж — адна бяда, Можна й лапкі скласці!..
    I пры воўку, што хлусіць, Труся я тым часам.
    Воўк ад мяса адбяжыць, Ну, а я — да мяса!
    96
    ц а ц а ч н а я к р а м a
    А калі ні грам яды, Дык у хвілі тыя Краду лыжкі я тады, Чарачкі пустыя...
    Красці можна тут і там I хвастом, і бокам...» — Гэта я сказала вам, Спраўная Сарока.
    Леанід ДранькоМайсюк
    /
    97
    Так, сарока можа ўкрасці, але ж мала — столькі, што сама хвастом замяце...
    Каб умеў красці мой Алень, той ого колькі папёр бы!
    Але мой Алень не краў і не крадзе.
    Ён стары ўжо...
    Ён з радасцю сумуе па маладосці, бо ў маладосці засталося шчасце...
    98
    ц а ц а ч н а я к р а м a
    Л е а н і д ДранькоМайсюк
    /
    99
    Песенька старога Аленя
    Шчасце я сваё спазнаў, Грыз кару і венікі, Ад аленіхі ўцякаў Да другой аленіхі.
    Рогі меў і капыты
    (Дзе маланка — там і я!) — Ажно гнуліся кусты, Калі бег кустамі я!
    Мог ляцець ва ўсе бакі Цёплыя і сцюжныя.
    Гналіся за мной ваўкі, А дагнаць не здужвалі.
    /................ ц	а ц а чн ая к р амa
    Біўся пад алешынай, Біўся пад сасною я, Каб толькі мне належала Аляніца новая!
    А цяперакацяпер Болей не свавольствую, Бо ўжо ніякі я не звер, А жывёла свойская.
    Але шчасце я спазнаў Мяккае, як сенейка — Ад аленіхі ўцякаў Да другой аленіхі!
    Леанід Д ран ь ко  Май с ю к	/	101
    На старасці год няблага цешыць сябе такімі ўспамінамі!
    Добра нервы супакойвае...
    А яшчэ на старасці год самы раз урэзаць песеньку маёй угаворлівай Жабы!
    Урэзаць тады, калі апануюць унукі кручаныя і сябе жабай немагушчай адчуеш...
    102
    ц а ц а ч н а я к р а м a
    Песенька ўгаворлівай Жабы
    Дзеткі, дзеткі залатыя, Каб не сталася бяды, To патрэбна, каб жывыя Жабы поўзалі заўжды.
    А як зробіце благое, Жабу кінеце пад нож,— Праз дурноцце праз такое Вогненны пальецца дождж!
    Каб дабра было даволі I з дабром дабрэлі каб, He чапайце вы ніколі, He чапайце, дзеткі, жаб!
    Бо інакш у вашым лёсе Жабін застанецца лёс, I бародаўка на носе Сядзе большая за нос!
    Леанід ДранькоМайсюк	/	103
    Такая песенька павінна імгненна ўцішыць, угаманіць, нават напалохаць раздураных дзетак; павінна ж навучыць іх, што можна рабіць, а чаго
    няможна...
    А калі не ўцішыць, не ўгамоніць, не напалохае і не навучыць, спытаеце?
    Ну, калі такое станецца, то тады параю вам да ўгаворлівай Жабы дакупіць яшчэ і смярдзючага Тхара!
    Вельмі моцная па выхаваўчым уздзеянні цацка!
    104/
    ц а u, а ч н а я к р а м a
    Л е а н і д ДранькоМайсюк
    105
    Песенька смярдзючага Тхара
    Вам няцяжка здагадацца, Дзе вышукваю нару, Дзе і як люблю хавацца, I што жэрці я жару!
    I няцяжка вам даўмецца, I дацяміць да таго: Добра ад чаго жывецца I нядобра ад чаго!
    Вам вядома ўсё, вядома, Бо вы людзі — не звяры. А найболей вам вядома, Чым адметныя тхары!..
    106
    /
    цацачная крама
    Хто ж не ведае пра гэта, Дык адразу, не здаля, He хаваючы сакрэтаў I без лішняга ляля
    Раскажу вам, як палюю: Ціха, нішкам, неўпрыцям Кучку навалю малую, А смуроду дам дык дам!
    I куратнічак атручан
    Ад сцяны і да сцяны...
    Кажуць мне, што я смярдзючы, — Гэта лепей, чым дурны!
    еанід ДранькоМайсюк
    /
    107
    Вочы вашы заблішчалі!
    Гэта добра.
    Яны заблішчаць яшчэ болей, калі прапаную вам выпешчанага мясашкуркавага Труса.
    А ведаеце чаму трус завецца трусом?
    Скажу.
    Даўно гэта было.
    Неяк раз людзі на пакошы растрасалітрусілі траву і прыгаворвалі дзеля рытмічнай забаўкі: трус, трус, трус...
    Тут нейкі звярок выбег з лесу і пачаў раструшаную траву есці.
    «Во! — усміхнуліся тады людзі. — Трус пачуў нас і прыбег!»
    108
    ц а ц а ч н а я к р а м a
    Песенька мясашкуркавага Труса
    У клетцы хоч, а ці не хоч, А ўсё адно быць давядзецца!
    У клетцы я і дзень, і ноч, I добра мне жывецца ў клетцы.
    I не баліць мне галава, Бо ў клетцы ж усяго загуста Ляжыць зялёная трава, ( Ляжыць і морква, і капуста
    Трусагадовец вам любы Пра тое скажа і заўсёды, Што не абы я там рабы, А мясашкуркавай пародь/
    Хто б ні карміў — Кастусь, Пятрусь... Як толькі кіндзюшок напоўню, Тады люблю я Беларусь
    Усёй трусінаю любоўю!
    Леанід Дранько  Майсюк	/	109
    Сапраўды, пад’еўшы, Бацькаўшчыну мы любім, але парознаму — хто трусінаю любоўю, а хто вераб’інаю; хто мясашкуркава нашу Беларусь любіць, а хто й жаласліва...
    Я маю жаласлівага Вераб’я, якому добра бывае летам і вельмі цяжка зімою.
    Пляшнік (той, хто пляшкі збірае) таксама можа пра сябе гэтак праспяваць...
    110/...... ц	а ц а ч н а я к р а м a
    Песенька жаласлівага Вераб’я
    Лета цешыць, а па леце Страх мяне ўсяго трасе. Гэта ведаюць і дзеці, I дарослыя ж усе. Я скачу і там, і тута, Толькі радасці няма — Пачынаецца пакута, Як надарыцца зіма!
    Песню я адну пяю У двары халодным: Памажыце вераб’ю, Верабей — галодны! He мяшок з насеннем ці Торбу, а зімою Хоць бы зернетка знайсці Дробнае якое!
    Леанід ДранькоМайсюк
    /
    1 1 1
    Пры палацы і пры хаце, Дзе мацней, а дзе цішэй — Доўга мне так наракаці, А дубець яшчэ даўжэй!
    I прасіцца ў Зюзі злога: «Зюзя, Зюзя, не марозь!..» Саламянага ж нічога, Толькі шыфернае скрозь!
    Песню я адну пяю
    У двары халодным: Памажыце вераб’ю, Верабей — галодны!
    He мяшок з насеннем ці Торбу, а зімою
    Хоць бы зернетка знайсці Дробнае якое!
    Каб хоць як застаўся цэлы, To з дамоў для маладых I з дамоў для састарэлых, I з макдональдсаў усіх,
    я крам a
    I ядальняўрэстаранаў Дайце ж, каб і еў, і піў — To за гэта вам старанна Я падзякую: жыўжыў...
    Песню я адну пяю
    У двары халодным: Памажыце вераб’ю, Верабей — галодны!
    He мяшок з насеннем ці Торбу, а зімою
    Хоць бы зернетка знайсці Дробнае якое!
    Леанід Дран ько  Май сю к	/	113
    Зрэшты, мой Верабей выжыве, не загіне.
    Ён жвавы.
    Яго хоць у запаленую печ закідай — вылеціць!
    Прадаць Вераб’я — малы клопат.
    Бусла таксама.
    Мой Бусел — патрыятычны!
    Вы яго купіце імгненна!
    1 14/	ц а ц а ч н а я к р а м a
    Леанід ДранькоМайсюк	/	115
    Песенька патрыятычнага Бусла
    Кожны ведае, што Бусел 3 галавы да брушка Сімвал роднай Беларусі — Вось якая птушка!
    I яе шануюць людзі
    3 любасцю найсамай... Тых людзей, якія любяць, Я люблю таксама.
    У народзеагародзе Чаўпата чаўпецца, А ў прыпеўцы гарадзецкай Пра мяне пяецца:
    « Буськоклечко,
    Знясі мне яечко,
    I не белэе, ні тэ, А яечко золотэ!..»
    116	/	__________цацачная крама
    Кожны бацькаўшчыну славіць, Калі зразумее:
    На чужыне сонца паліць, На радзіме грэе!
    На Палессі ў родным полі, У балоце родным Так ці гэтак, а ніколі Я не быў галодным!
    У народзеагародзе Чаўпата чаўпецца, А ў прыпеўцы гарадзецкай Пра мяне пяецца:
    « Буськоклечко, Знясі мне яечко, I не белэе, ні тэ, А яечко золотэ!..»
    Да цяпла ляцеці мусіш, Да чужога лета.
    Добра там... На Беларусі ж Усё роўна лепей!
    Леанід Д ран ько  Майсюк	/	117
    Тут усё пяеклякоча;
    Тут на жабе жабка; Тут дзяўчыне, як захоча, Прынясу дзіцятка!
    У народзеагародзе Чаўпата чаўпецца, А ў прыпеўцы гарадзецкай Пра мяне пяецца:
    « Буськоклечко, Знясі мне яечко, I не белэе, ні тэ, А яечко золотэ!..
    Буськоклечко, Знясі мне яечко, Тобе два, а мне однэ, Коб садзеў у кубле!..»
    118/
    ц а ц а ч н а я к р а м a
    He, Бусла прадаваць не буду, пакіну сабе.
    Усё ж такі ён патрыятычны.
    Ды і ў краме павінна нешта застацца!
    Астатнія ж цацкі вашы — і галодны Воўк, і баязлівы Барсук, і разумная Варона, і злы Сабака, і няшчасны Казёл, і задаволены Певень, і незалежны Зубр, і рахманы Конь, і памяркоўны Мядзведзь, і два Мядзведзікі, і дурны Баран, і жыццярадасны Асёл, і палахлівы Заяц, і заклапочаны Кот, і гуляшчая Кошка, і добрая Мышка, і мудрая Кошка, і зладзеяваты Ліс, і «абычная» Свіння, і шчаслівы Бабёр, і хітрая Сава, і свойская Качка, і дзікая Качка, і крыўдлівы Вожык, і прыязная Вавёрка, і спраўная Сарока, і стары Алень, і ўгаворлівая Жаба, і смярдзючы Тхор, і мясашкуркавы Трус, і жаласлівы Верабей...
    Так, гэтыя цацкі вашы!
    Хапайце, набывайце — калі не сёння, то заўтра. А пакуль што зачыняюся.
    I ў цацачных крамах бывае перапынак...
    Леанід ДранькоМайсюк	/	119
    Заключная песенька Гаспадара
    Прадаў ці не прадаў, Затое даў рэкламу, Каб кожны ведаў, знаў Пра «Цацачную краму». Каб вы маглі адчуць: У цацак столькі сілы, Што ад калыскі йдуць За намі да магілы!