• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цацачная крама  Леанід Дранько-Майсюк

    Цацачная крама

    Леанід Дранько-Майсюк

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 128с.
    Мінск 2008
    26.85 МБ
    58
    цацачная к р а м a
    Песенька палахлівага Зайца
    Я прызнаюся, скажу (Слухаць будзеце калі вы!) — Перад кожным я дрыжу, Бо я Заяц палахлівы.
    Я дрыжу перад ваўком, Перад лісам і сабакам, Паляўнічым, лесніком; Перад кожным гукам, гакам...
    Страх спакою не дае
    I ў крыві маёй не тоне;
    Вочы бедныя мае, Лапы бедныя мае, Вушы бедныя мае Дзень і ноч напагатове!
    60
    цацачная к р а м a
    Ад раптоўнае бяды, Што раптоўная заўсёды, Я скачу абыкуды Праз кусты ці агароды...
    Так, глытаючы слязу, I скачу па Беларусі, — Дзе капусткі пагрызу, Дзе травою пераб’юся.
    I на долю — не ды не — Я пажалюся такую... Вы паслухалі мяне?!
    Ну, то дзякуй, — вам скажу я.
    Леанід ДранькоМайсюк	/	61
    Якое жыццё, такая й песня!
    Калі нас прыпрэ, To мы не тое, скавычучы, выводзім, так што асабліва не будзем з гэтага Зайца кепікі строіць.
    3 Ката ж таксама.
    Яго не ў мяшку прадаю, таму самі добра бачыце які ён.
    Харашун!
    Праўда, заклапочаны.
    Заклапочанасць ягоная вельмі даўняя, крыўдлівая, зразумелая і з’едлівая.
    Вось паслухайце...
    62
    ц a ц а ч н а я к р а м a
    Леанід ДранькоМайсюк
    /63
    Песенька заклапочанага Kara
    Чалавекам быць — не штука... Трэсці порткі жыватом Невялікая навука, А вялікая навука, Я скажу вам, быць катом!
    Бо не проста голым задам Бліскаць долу зноў і зноў, Пад дажджом ці снегападам Вымарцоўваць без штаноў!
    Чалавеку (кожны знае!) Спаць мякчэй і жыць лягчэй, 3 харчам клопату не мае... Маю я — лаўлю мышэй!
    64
    ц а ц а ч н а я к р а м a
    I даводзіцца даволі, Каб узбіцца на абед, Мне дубець у завуголлі, Драпаць кіпцямі загнет;
    Спіну выгінаць і муркаць, Сліну лішнюю каўтаць I ў адпетага прыдурка Ведаць: што яму лізаць!
    Да яды (усё праз голад!) Пруся з яўканнем наўпрост...
    3 печы скокну, хоць праз голаў, I не паламаю хвост.
    Хоць такую маю радасць, Заклапочанахуды, Што магу скакаць і падаць, I ніякае бяды!
    Чалавек, скажу дарэчы, Ці ён п’е, а ці не п’е, Калі грымнецца ўжо з печы — Ср...ку так і разаб’е!
    Леанід Дранько  Майсюк
    65
    Кот мой хоць і заклапочаны, але на язык спрытны.
    I Кошка мая на язык спрытная, а клопату ў яе — дык аніякага!
    Раскошніца!
    Як і любая іншая кошка, яна таксама вочкі жмурыць, а кіпцюры вострыць.
    Аднак жа толькі яна ведае, што трэба рабіць, каб адначасова было і ўлежна, і ўежна, і пацешна!
    He Кошка, а праўдзівая Наста Пабягунская!
    66/
    ц а ц а ч н а я к р а м a
    Леанід ДранькоМайсюк/67
    Песенька гуляшчай Кошкі
    Усё ў маім жыцці ажур,
    Усё ў маім жыцці, як трэба, Усё ў маім жыцці — мур, мур — Смятанкаю плыве да неба.
    Я лішне не кручу хвастом I ані дбаю аніколькі, Бо ведаю: з якім катом, Калі і як, і дзе, і колькі!
    Мой гаспадар жыве, як цар, А гаспадыня, як царыца, Яму ліжу заўсёды твар, А ёй дык т о е, ч ы м садзіцца.
    68
    цацачная к р а м a
    Я лішне не кручу хвастом I ані дбаю аніколькі, Бо ведаю: з якім катом, Калі і як, і дзе, і колькі!
    I вочы бліскаюць, і поўсць...
    I скрозь я чуюся, як дома!
    I ўсё як ёсць, усё як ёсць Мне падабаецца, вядома.
    Я лішне не кручу хвастом I ані дбаю аніколькі, Бо ведаю: з якім катом, Калі і як, і дзе, і колькі!
    Леанід ДранькоМайсюк	/	69
    Ну, як такую не купіць?!
    Усе грошыкі можна аддаць за адзін толькі яе прыпеўчык:
    Я лішне не кручу хвастом I ані дбаю аніколькі, Бо ведаю: з якім катом...
    Тут ясна пра якога Ката гаворка!
    Пра майго, заклапочанага, таму кожнаму раю браць адразу і Кошку, і Ката...
    А каб жа каціная тэма была і даўжэйшая, і весялейшая, то хай прагучыць яшчэ і песенька пра добрую Мышку і мудрую Кошку.
    Кошкі ж не толькі гуляшчымі бываюць — мудрымі таксама.
    70
    ц а ц а ч н а я. к р а м a
    Песенька Гаспадара пра добрую Мышку і мудрую Кошку
    Бегла Мышка па дарожцы, Падарунак несла Кошцы — He смятану, не аладкі, А пшанічныя зярняткі.
    Кошка есці іх не ўмела, Мышку з’есці захацела, А пасля паразважала — 3 Мышкай той пасябравала.
    I пра ўчынак мудрай Кошкі Хай падумаюць хоць трошкі I дарослыя, і дзеці
    Леанід Д ран ько  Май с ю к	/	71
    Клёку ў ягамосцяў, мяркую, не бракуе, каб гэта, добра падумаўшы, датумкаць, што ў мяне адразу браць, а што пасля.
    Адразу можна добрую Мышку і мудрую Кошку.
    Адразу ж можна браць і зладзеяватага Ліса!
    I напраўду ж ён — зладзеяваты!
    Любіць красці.
    Цікава, што гэты руды хітрун зараз прапяе ў сваё апраўданне...
    72
    u a ц а ч н а я к р а м a
    Песенька зладзеяватага Л іса
    «Злодзей!..» — кажуць людзі.
    Дураць галаву!
    Я не проста злодзей,— Проста т а к жыву.
    Куры ёсць і качкі...
    Валачы, цягай...
    Еш сабе да ўс...ачкі, Толькі зубы май.
    Май душу пустую I не згінеш, не...
    Гіне — хто працуе,
    Хто хрыбціну гне.
    Пры такой уладзе (Што мне тут брахаць!) — Той жыве, хто крадзе, Так што, браце, крадзь.
    Леанід ДранькоМайсюк
    73
    Во які Ліс!
    Такія ў вінаватых не ходзяць!
    Такіх ніякі суд не засудзіць!
    Вывернуўся мой Ліс, як той кажух!
    Зух, што й казаць...
    Пра Свінню так не скажаш, бо Свіння — не Ліс.
    Праўда, люблю я і Свінню сваю, асабліва яе мову...
    О, мая «абычная» Свіння «прэкрасна разгаварывает і очань чудесна паёт на абычнам языке!
    I паёт не зра!»
    74
    цацач ная крама
    Песенька «абычнай» Свінні
    Пасматрыця на міня — Я абычная Свіння; Еслі вы пачулі: плясь! Эта я упала ў гразь.
    I ляжу сібе, ляжу, Што та там сібе чашу I ня чуўствую бяды, Бо ў карыце ёсць яды.
    Кабану кажу аб тым: «Ты ня будзь кабан дурным,
    Еслі ёсць ешчо яда,
    Леанід ДранькоМайсюк
    75
    Свінні любяць лячыцца гразямі, вось таму мая Свіння й прызналася: «...еслі вы пачулі: плясь! Эта я упала ў гразь...»
    Якуб Колас аднойчы заўважыў:
    «...свіння — такая жывёла, што не можа ад
    зямлі адрывацца...»
    He ведаю, што думаў пясняр пра мову маёй Свінні, пра яе «абычны язык, на каторам ана прэкрасна разгаварывает і очань чудесна паёт, і паёт не зра...», аднак жа, не сакрэт, — такая мова пышна квітнее.
    Штодня адусюль чуецца:
    ...очань часта случаюцца недастачы з гаручым, але нічаво — начальства абяшчала памоч...
    ...у этам сложнам маменце мы дзелаем крышу без дзенех...
    ...я очань гарачая жэншчына і я нашчот чысцяшчых срадствоў, а вы, мужчына, прайдзіця на паўцела ўпярод...
    76
    ц а ц а ч н а я к р а м a
    ...саздалі валаабразуюшчыя раёны і завязлі туды дзействуюшчае вешчаство...
    ...ваабшчэ ашчуціў, но не пачуўстваваў, што прбцант ахвата часных дамоў вывазам мусара састаўляець 30 прбцантаў ат обшчага чысла чысляшчыхся чорнарабочымі...
    ...шчасліў быў упячатліцца таварышчаскім упечатленнем, што набраны намі тэмп у развіцці дарожнае сяці прадалжаяцца, а чатыры раёны работаюць у павышаным ражыме функцыяніравання...
    ...дарагія жэншчыны, праздраўляю вас з восьмым марца...
    ...дарагія мужчыны, ваша чэснасць нужна чуткім жэншчынам...
    ...гавара паацечаскі, я часта абшчался з прыродаю...
    Вось такая мова ў маёй «абычнай» Свінні.
    Калі вы купіце яе, вядома ж, я падзякую вам, і Свіння мая падзякуе вам таксама.
    Яна скажа: «Ісключыцельна благадару і жалаю вам... усяго такога!»
    Што гэта такое — «усё такое»? — думайце самі.
    Шмат я тут наказаў пра Свінню, таму пра шчаслівага Бабра паведамлю зусім коратка: ён — шчаслівы...
    Леанід Д ран ько  Май с ю к
    /
    77
    Песенька шчаслівага Бабра
    Я ўжо тым усцешаны, Аж пускаю сліну,— Што грызу алешыну, Што грызу асіну;
    Рэчкай, азярынаю Плёхаю, ныраю
    I не толькі сліну я —
    I струмень пускаю!
    3 берага да берага Столькі маю волі!
    I вады нямерана, I яды даволі!
    78
    ц а ц а ч н а я к р а м a
    Вось такая жытка ўся — Слаўныя парадкі!
    To ў нару зашыюся,
    To плыву да хаткі...
    Словам, добры маю хлеб
    I жыву пацарску.
    Трапіць на каўнер яшчэ б Добраму начальству!
    Леанід ДранькоМайсюк	/	79
    Трапіць на каўнер добраму начальству — неблагое жаданне!
    Яно абавязкова спраўдзіцца!
    Мой Бабёр можа сліну ці струмень пусціць сабе на пацеху.
    А слязіну?
    He, ніводную не пусціць!
    Бо ён шчаслівы...
    Шчасце ж, як вядома, у кожнага сваё — у Бабра бабрынае, а ў хітрай Савы — савінае...
    Песенька хітрай Савы
    Я — Сава, з вачыма галава, Ноч люблю, бо ноччу бачу; He люблю я дзень, бо я ж Сава! Рагачу як што, як што дык плачу...
    Ноч вяртае зрок, дае яду;
    Ноччу галаву сваю не збочу; Розную брыду і не брыду Я хапаю ноччу аж дасхочу!
    Мне ніякіх не патрэбна I другое не патрэбна чэсці, Шчасце маё простае, як хрэн,—
    Спаць удзень, а ўночы есці!
    Леанід ДранькоМайсюк
    /
    81
    Сапраўды, шчасце ў маёй хітрай Савы простае, бо для яе галоўнае, каб дзень у ноч перабег.
    Перабяжыць, перакоціцца святло ў цемру — і ўсё добра!
    Тым, хто любіць не паспаць, файна будзе з маёй Савой і пры свечцы, і пры зорцы...
    А ці шчаслівая свойская Качка, га?
    О, гэтай жывецца яшчэ лепей, чым Саве...
    Праўду кажу, і таму, калі нешта вам замінае купіць Саву, тады купляйце свойскую Качку!
    Песенька свойскай Качкі
    Я — свойская, кубло ў адрыне;
    Адрына ж у канцы двара...
    Жыву я з ласкі гаспадыні I клопату гаспадара.
    Я кожнай раніцы за Калі іду, калі бягу;
    У дзірку, шчыліну і Засунуць дзюбу я магу.
    Люблю наесціся дасыта,
    Як і наплёхацца ў гразі...
    Вярнуся ў двор, а там — карыта!
    Ну, як яшчэ тут не з’ясі!
    Мне хораша ў вадзе стаячай, Люблю й праточную ваду, А сама лепш, калі мой качар Мяне патопча на віду!
    Леанід ДранькоМайсюк	/	83
    Жыць з ласкі гаспадыні і клопату гаспадара — гэта ж ніякай бяды не ведаць!
    Мець зімою кубло ў адрыне — гэта ж не хавацца ў афрыканскім чароце!
    I зноў жа — ніхто цябе дубальтоўкай не пужае!
    Бо свойская Качка — не дзікая!
    А вось як жывецца дзікай Качцы, — зараз пачуем...
    84
    цац а ч н а я.. к р а м a
    Л е а н і д ДранькоМайсюк
    85
    Песенька дзікай Качкі
    Я — дзікая, жыву на волі
    I скрозь на волія жыву: Лячу ў гары, іду па доле Ці па вадзе сабе плыву.
    Чарвяк любы і кожны вусень, I рыбка кожная — мая!
    Я летую на Беларусі, Зімую ж у Егіпце я.
    Хапае на Дняпры і Пцічы, I на Гарыні мне ўсяго...
    Але страляе паляўнічы, Сабака гаўкае яго.
    86
    ц a ц а ч н а я к р а м a
    I пахне порахам палёным,
    I шрот ляціць ва ўсе канцы, I робіцца жыццё шалёным, Яшчэ імгненне — і капцы!
    Калі спакою ані знаку, To т а к ірвуся я ўцякаць, Што паляўнічага й сабаку Mary ад страху абас...аць!
    Леанід ДранькоМайсюк
    87
    Вось такое яно — жыццё на волі!
    Напраўду ж, хапае ўсяго.
    Усё часцей людзі са стрэльбамі ходзяць.
    I тут са страху можна і самому абрабіцца, і абрабіць каго заўгодна...