• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цацачная крама  Леанід Дранько-Майсюк

    Цацачная крама

    Леанід Дранько-Майсюк

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 128с.
    Мінск 2008
    26.85 МБ
    I на лаўцы, і пад лаўкай, 3 будкі, а ці будкі ўзбоч — Дзень і ноч люблю я гаўкаць, Горла дзерці — дзень і ноч!
    У сабак жыццё — турма, Самае цяжкое.
    Кожны знае: горш няма За жыццё такое.
    Каб не адурнець зусім, Дадзена мне баўка
    I на сметніку пустым He маўчаць, а гаўкаць.
    I на лаўцы, і пад лаўкай, 3 будкі, а ці будкі ўзбоч — Дзень і ноч люблю я гаўкаць, Горла дзерці — дзень і ноч!
    Леанід ДранькоМайсюк
    /
    29
    Чыстая праўда: дурны сабака і на гаспадара брэша!
    Мой на гаспадара не брэша, бо ён, як вы самі чулі, не дурны, а проста злы.
    Як той казаў, любіш мяне, любі і майго сабаку, таму доўга вас упрошваць не буду.
    Майго вы і без упрошванняў набудзеце, бо ён усё ж Сабака.
    Сабаку рэклама не патрэбна!
    Рэклама патрэбна Казлу, асабліва, калі ён няшчасны.
    Скажу для яснасці: ёсць гіроста казлы, а ёсць казлы няшчасныя!
    Проста казлы — агідныя істоты, а казлы няшчасныя — амаль як людзі.
    Іх трэба шкадаваць.
    30
    цацачная крама
    
    
    I мой Казёл няшчасны, i яго трэба шкадаваць — тобок, яго трэба купіць!
    Купіць майго Казла — клопат прыемны, гэта ж не казлы, выбачайце, драць...
    Леанід ДранькоМайсюк
    /
    31
    Песенька няшчаснага Казла
    Я не быў Казлом адвеку, Быў я светлы, як анёл, А сустрэўся чалавеку I пачуў, што я — Казёл!
    Што Казёл я і не болей, Што такі цярплю я здзек, Што ў мяне такая доля — Вінаваты чалавек!
    Каб з дабром — яно б нічога, Але ўсё часцей са злом Ад малога да старога Усе завуць мяне Казлом.
    Што Казёл я і не болей, Што такі цярплю я здзек,
    32
    /
    цацачная крама
    Што ў мяне такая доля — Вінаваты чалавек!
    3 агарода выганяюць
    I навязваюць на кол;
    Да стала не дапускаюць, I таму скачу на стол!
    Што Казёл я і не болей, Што такі цярплю я здзек, Што ў мяне такая доля — Вінаваты чалавек!
    J^ J J
    Леанід ДранькоМайсюк
    /
    33
    Майго Казла трэба супакоіць...
    О, супакаенне — самая першая лекарская справа!
    Супакойваючы, можна й самому супакоіцца.
    Часам так здараецца, што спакой больш патрэбен не таму, каго супакойваюць, а таму, хто супакойвае.
    Тактак, вельмі часта так бывае, што спакой больш патрэбен не хвораму, а лекару.
    Дык вось, хочаце супакоіцца — купіце Казла!
    Я вельмі ўсцешуся, калі разам з няшчасным Казлом вы возьмеце ў мяне і задаволенага Пеўня.
    Певень мой сапраўды задаволены.
    Задаволены ўсім, бо мае багата курэй і мала мазгоў...
    34
    цацачная крама
    Леанід ДранькоМайсюк
    /
    35
    Песенька задаволенага Пеўня
    Я без клопату жыву
    I грызні сабачай;
    Нагінаю галаву, Як зярнятка ўбачу.
    Грэбень мой, як спелы мак;
    На хвасце — узоры...
    Я тапчу курэй усмак
    I не знаю зморы.
    Мудрасць простая мая: Будуць куры — буду й я!
    Я — гулякахарашун, Ці з бядой мне знацца?! А як з’явіцца каршун, Можна і схавацца.
    У куратніку я — цар, Чорта не баюся, А як зойдзе гаспадар — Да курэй тулюся.
    Мудрасць простая мая: Будуць куры — буду й я!
    Курак маладых стае, I валлё найсыта...
    Толькі той, хто лынды б’е, Першы ля карыта.
    I хоць, ведама, мазгоў Вельмі мала маю,
    А жывецца — будзь здароў! — Словам, ані дбаю...
    Мудрасць простая мая: Будуць куры — буду й я!
    Леанід ДранькоМайсюк	/	37
    Гэта добра, вельмі добра, калі ў сваім куратніку ты — цар!
    Некаму ж і ў куратніку трэба.
    На ўсіх жа Белавежскае пушчы не хопіць.
    Пра Белавежжу згадаў я невыпадкова.
    Ёсць у мяне Зубр, а зубр (кожнае дзіця ведае!) — гаспадар Белавежжы, a то і ўсёй Беларусі!
    Для Беларусі зубр, піто для Афрыкі леў...
    Песенька незалежнага Зубра
    Дзе іду,— там і дарога... У забранай старане He чапаю я нікога, He чапайце й вы мяне.
    He падлазьце мне пад рогі I не сноўдайце наўкол,— Я ж вам не баран убогі! Я ж вам не рахманы вол!
    Як лячу,— гудзе прастора; Стану,— водгулле пяе...
    3 капытоў не валіць змора, Я адужваю яе.
    He цвяліце, не завіце
    На духмяны свой папас; Без мяне жылі... й жывіце, Пражыву і я без вас.
    Леанід Д ран ькоМайсю к
    /
    39
    Можна доўга зайздросціць зубрынай моцы і свабодзе: зубра ў аглоблі не запражэш!
    А вось каня можна.
    На тое ён і конь — як заўсёды, рахманы і цярплівы; як заўсёды, пакорлівы і цягавіты.
    Праўда, маюцца коні і натурыстыя, якія ў хамут б’юць.
    Аднак жа хвацкая пуга і натурыстага хутка супакойвае, становіць у аглоблі.
    Зрэшты, гэта не ганьба — быць у аглоблях.
    Ганьба, калі цябе ставіць у аглоблі не гаспадар, а злодзей...
    40
    цацачная к р а м a
    Песенька рахманага Каня
    Я — рахманы і цярплівы, Бо жыву на Беларусі;
    Я аднолькава шчаслівы
    I на ворыве, і ў лузе.
    I вязу я, і ару я,
    I цягну, і валаку;
    Нібы чорны вол, працую, Капытамі пыл таўку.
    У санях, вазках, калёсах
    Я пад пугаю заўжды;
    У аглоблях і атосах
    He спыняю век хады!
    Так у хамуце і мыле Прамінецца жытка ўся... Даць бы сена не забылі; He забылі б даць аўса.
    Л е а н і д ДранькоМайсюк	/	41
    Памятаеце прымаўку: быў конь, ды з’ездзіўся?!
    Гэта не пра майго Каня.
    Мой ніколі не з’ездіцца, бо нікуды не рвецца.
    Калі ж і вы хочаце не з’ездіцца, дык таксама ж нікуды не рвіцеся.
    Тупайце сабе паціху, памалу варушыце пятамі, і за гэта будзе вам і сена, будзе і авёс...
    Тупаць паціху — тобок, не вылазіць са скуры, не выстаўляцца, не выхваляцца, не дамагацца, не патрабаваць і заўсёды трымацца сярэдзіны; быць добранькім, згаворлівым, падатлівым, лагодным, патульным, прыемным, добразычлівым, паблажлівым, спагадлівым і хутка прыстасоўвацца да іншых.
    42
    цацачная крама
    Памалу варушыць пятамі — гэта значыць, быць памяркоўным...
    Падыму гаворку вышэй: Беларусь абавязкова ўваскрэсне (застанецца Беларуссю!), дзякуючы менавіта сваёй памяркоўнасці.
    Памяркоўнасць — гэта беларуская форма хрысціянства!
    Гэта нацыянальнавыратоўны стыль паводзін, згодна якога ў ДавыдГарадку пяюць:
    I папа люблю,
    I ксяндза люблю,
    I рабіну, як папросіць, Рыбкі налаўлю.
    О, памяркоўнасць — наш ратунак і, магчыма, не дай Божа, тіаша...
    Што?!.
    Пра гэта найлепш ведае мой Мядзведзь...
    Леанід ДранькоМайсюк	/	43
    Песенька памяркоўнага Мядзведзя
    Памяркоўны я Мядзведзь, Разам з Беларуссю Лапу (каб не спруцянець!) Я смакчу зіму ўсю. А як Бог дае вясну, Гэтаксама ж разам Прачынаюся ад сну Я з усім Калгасам.
    Я люблю сваю выгоду — Елкі, хвоі і дубы, Але ўсё ж за лыжку мёду Я прадамся ў цырк любы.
    Што тут надта выдурняцца, Як у лапы запячэ, Гэткім зоймешся цыркацтвам, Аб якім не сніў яшчэ!
    44
    цацачная крама
    Выкінеш такія штукі,
    Танец вычаўпеш такі, — Ажно здзівяцца I разумныя дзядзькі.
    Я люблю сваю выгоду — Елкі, хвоі і дубы, Але ўсё ж за лыжку мёду
    Я прадамся ў цырк любы.
    Цяжка мне з жыццём такім Тут, на Беларусі, Але розумам сваім Жыць я не бяруся.
    Хто мне вушка пашкрабе (Чэсны ці нячэсны!) — Я й аддам яму... сябе I бярлог свой цесны.
    Я люблю сваю выгоду — Елкі, хвоі і дубы, Але ўсё ж за лыжку мёду Я прадамся ў цырк любы
    Леанід ДранькоМайсюк	/	45
    У бочцы мёду можна ўтапіцца, а за лыжку мёду — прадацца.
    Як той казаў, дзе мёд, там і мядзведзь.
    А мы скажам, дзе Мядзведзь, там і Мядзведзікі!
    Варта й Мядзведзікаў паслухаць.
    Іх у мяне два, даволі пацешныя істоты...
    Так і хочацца іх купіць!
    46
    ц а Ц а ч н а я к р а м a
    Леанід ДранькоМайсюк
    Песенька двух Мядзведзікаў
    Два Мядзведзікі спаць захацелі, Пачалі рыхтавацца да сну — Пад сасной першы выбраў пасцелю, А другі дык палез на сасну.
    Ойёйёй, пад страхою начною Першы спіць, а другі не засне!
    Айяйяй, трэба спаць пад сасною, Бо ніяк не заснеш на сасне.
    Першы сніў пад сасною маліну, Бо разумным Мядзведзікам быў, А другі, абхапіўшы галіну, Спаць не спаў і нічога не сніў.
    48
    цаца чн а я. кр а мa
    Ойёйёй, пад страхою начною Першы спіць, а другі не засне! Айяйяй, трэба спаць пад сасною, Бо ніяк не заснеш на сасне.
    I каб сон пра маліну прысніўся,
    I каб хто не спалохаў яго, Неразумны Мядзведзік спусціўся Да разумнага сябра свайго.
    Ойёйёй, пад страхою начною Першы спіць, а другі не засне!
    Айяйяй, трэба спаць пад сасною, Бо ніяк не заснеш на сасне.
    Ад маліны і ад мёду ажно соладка ў роце.
    Мядзведзікі — тыя ж дзеці! — любяць салодкае.
    А вось Барана каля мёду не ўбачыш.
    Увогуле Баран не прадае сябе — ні за бочку, ні за лыжку.
    Чаму?
    Ну, вядома, чаму — бо дурны...
    50
    ц, a u, а ч н а я к р а м a
    Леанід ДранькоМайсюк	/	51
    Песенька дурнога Барана
    Што дурныя бараны — Гэта кожны знае.
    Я ж Баран — зусім дурны, Галава пустая.
    Я дурнейшы (і нашмат!) Барана за тога, Байку напісаў Кандрат Шчыра пра якога...
    Жытка горкая мая!
    Па ўсім свеце пройдзеш, А дурнейшага, чым я, Барана не знойдзеш...
    Як пракляты, працаваў У калгасным раю Ды нічога не прыдбаў, Толькі рогі маю!
    Мне пакінуты падман, А не розум ясны, Бо не проста я Баран, А Баран — калгасны.
    Леанід ДранькоМайсюк
    /
    53
    Тактак, спадарове, гэты Баран нашмат дурнейшы за таго дыпламаванага барана, пра якога Кандрат Крапіва склаў сваю геніяльную байку.
    Аднак жа такая поўная дурасць, такая глыбокая дурнота — гэта, паверце мне, таксама розум.
    Розум наадварот!
    Здараецца такое, як і ўсё астатняе, ад жыцця...
    Таму не бойцеся!
    Купляйце майго дурнога Барана, чытайце байку пра дыпламаванага барана і гуляйцеся ў розум наадварот.
    Неблагі, скажу я вам, занятак...
    Баран мой, як вы заўважылі, даволі сумная істота, а вось Асёл — цалкам жыццярадасная жывёліна...
    54
    цацачная крама
    Леанід ДранькоМайсюк	/	55
    Песенька жыццярадаснага Асла
    Я — Асёл і жыць гатоў
    У любым саюзе;
    Я вітаю ўсіх аслоў
    Роднай Беларусі!
    I хоць розум наш малы, I дурныя самі — Заставаймася, аслы, Мы заўжды асламі!
    Бо ў аслінай чарадзе, Дзе і чорны — рыжы, Толькі ў ёй і больш нідзе Здольныя мы выжыць!
    I з братамі за мяжой, Што аслы таксама,
    56
    цацачная крама
    Будзем жыць адной душой I адной праграмай...
    Узаб’емся на пачын Якаснай будоўлі I збудуйма хлеў адзін Для сваёй гадоўлі,—
    Каб саюз наш расквітнеў Моцны і асліны...
    Як адзіны будзе хлеў, Будзе й гной адзіны!
    «Ўсё саюзы ў беларусаў...» — прароча ўздыхаў колісь Янка Купала.
    А я вам свой план выкладу: не кліч асла да стала, бо наробіць абычаго і наязыкуе таксама абычаго!
    Аднак жа майго клікаць можна, бо мой асёл далікатны.
    Ён толькі аб радасным языкуе, а радаснае простым людзям падабаецца.
    А от Заяц на радасць аніяк не ўзаб’ецца, бо вельмі ж палахлівы...
    Вядома, сёння вы набудзеце ў мяне Асла.
    Аднак жа і пра Зайца не забудзьце!
    Адшкадуйце й на яго свае зайчыкі!