Чарадзейныя казкі  Шарль Пэро

Чарадзейныя казкі

Шарль Пэро
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 108с.
Мінск 1993
31.81 МБ
Зачараваны гэтымі словамі, а яшчэ больш — тым
голасам, якім яны былі вымаўленыя, прынц не ведаў нават, як выказаць сваю ўдзячнасць і радасць. Ён пачаў тлумачыць, што кахае прынцэсу больш за сябе самога, словы блыталіся ў яго, але праз гэта толькі яшчэ больш падабаліся дзяўчыне — бо чым менш красамоўства, тым болей кахання.
Прынц быў разгублены мацней за прынцэсу, і яно зразумела, бо ў прынцэсы было ўволю часу абдумаць усё, што яна скажа, калі прачнецца. Можна не сумнявацца (хоць гісторыя пра гэта маўчыць), што за такі доўгі сон добрая чараўніца навеяла ёй нямала прыемных мрояў.
Так ці іначай, але яны прагаманілі ўжо чатыры гадзіны, а не выказалі і паловы таго, што было ў іх на сэрцы.
А тым часам усё ў палацы прачнулася разам з прынцэсай. Кожны ўжо займаўся сваёю справай. Але таму, што закаханыя былі не ўсе, многім дужа хацелася есці. I адна фрэйліна ажно так згаладалася, што не вытрывала і ўголас абвясціла, што абед даўно на стале. Прынц адразу дапамог прынцэсе падняцца, бо ляжала яна апранутая, і ў вельмі прыгожай сукенцы. Прынц, праўда, змоўчаў, што сукенка гэтая нагадвае вопратку ягонай бабулі і што каўнер у яе стаяком: прынцэса і ў гэтых строях была не меней прыгожая.
Яны прайшлі ў люстраную залу, дзе іх чакаў абед. Прынцэсіны лёкаі падносілі ім стравы, а скрып-
кі і дуды гралі старую, але чароўную музыку, якую сто гадоў нідзе ўжо не чулі. Пасля абеду, каб не марнаваць часу, святар павянчаў іх у замкавай бажніцы, а фрэйліна паклала іх спаць і захінула на шлюбным ложку фіранкі. Спалі яны мала, бо ў прынцэсы вялікай патрэбы ў сне не было. А раніцай прынц развітаўся з ёю і вярнуўся ў горад, дзе бацька-кароль ужо, напэўна, пачаў за яго хвалявацца.
Прынц сказаў бацьку, што, палюючы, заблудзіў у лесе і правёў ноч у хатцы ў аднаго вугальшчыка, які накарміў яго чорным хлебам і сырам. Кароль быў чалавек добры і прастадушны і паверыў сыну, але каралеву ягоныя словы зусім не пераканалі. Калі ж яна заўважыла, што сын амаль кожны дзень пачаў ездзіць на паляванне і кожны раз, па дзве-тры ночы праводзячы не дома, прыдумляе гэтаму нейкае апраўданне, яна наогул упэўнілася, што недзе ў яго завялася каханка. На той час прынц жыў з прынцэсаю ўжо цэлыя два гады, і ў іх ужо нарадзілася двое дзетак. Першую, дачку, назвалі Заранкаю, а другому, сыну, далі імя Дзень, бо ён быў яшчэ прыгажэйшы за сястру.
Часта, каб выцягнуць у сына прызнанне, каралева казала яму, што юнаку, маўляў, дазваляецца часам пашукаць у жыцці ўцех. Але прынц ніяк не адважваўся раскрыць ёй свайго сакрэту. Ён любіў сваю маці, але яшчэ болей — баяўся яе, бо яна паходзіла з людаедскага роду. I кароль, калі і ажаніўся з ёю,
дык толькі дзеля яе незлічонага багацця. Сярод дворні нават хадзілі чуткі, што ў яе і цяпер засталіся людаедскія звычкі і, калі яна бачыць маленькіх дзяцей, дык ледзь стрымліваецца, каб на іх не накінуцца. Таму прынц і не хацеў ёй нічога расказваць.
Але калі кароль памёр, а гэта здарылася праз два гады, і прынц заняў яго месца на троне, ён абвясціў усім пра свой шлюб і ўрачыста выправіўся ў лясны замак па сваю жонку. У сталіцы маладой каралеве наладзілі вельмі пышную сустрэчу. А прыехала яна адразу з дзецьмі.
Колькі часу пазней паехаў малады кароль на вайну са сваім суседам, царом Канталабутам. Каралеўства ён даручыў старой каралеве і вельмі яе прасіў даглядаць яго жонку і дзетак, бо на вайне меўся прабыць усё лета.
Ды толькі ён ад’ехаў, як старая каралева выслала нявестку з дзецьмі ў далёкі маёнтак, што стаяў сярод дрымучага лесу. Яна разлічвала, што там ёй будзе лягчэй здзейсніць свой пачварны намер. Праз некалькі дзён яна і сама прыехала ў той маёнтак і аднойчы ўвечары загадала кухару:
— Заўтра на абед прыгатуеш мне малую Заранку!
— О, пані...— сумеўся кухар.
— Я так хачу,— сказала каралева тонам людаедкі, якой карціць паесці свежае чалавечыны.— I загадваю, каб ты падаў мне яе з добраю поліўкай!
Небарака-кухар адразу ўцяміў, што жартаваць з
2.	Шарль Пэро-
17
людаедкай не варта. Ён узяў вялікі кухонны нож і пайшоў у пакой, дзе жыла Заранка.
Дзяўчынцы тады ўжо споўнілася чатыры гады. Калі яна ўбачыла кухара, яна подскакам кінулася яму насустрач, весела абняла за шыю і папрасіла цукерку. Кухар заплакаў, і нож сам выпаў у яго з рук. Тады ён пайшоў у загарадзь, зарэзаў маленькае ягня і прыгатаваў яго з такой выдатнаю поліўкай, што старая каралева потым бажылася, што нічога смачнейшага ў сваім жыцці не ела. А Заранку тым часам кухар завёў да сваёй жонкі і сказаў, каб яна схавала дзяўчынку ў самай дальняй каморцы.
Праз тыдзень злая каралева зноў паклікала кухара і загадала яму:
— Хачу, каб на вячэру мне быў прыгатаваны малы Дзень!
Кухар не стаў ёй пярэчыць, а вырашыў ашукаць, як і першы раз. Пайшоў ён да маленькага Дня і бачыць: той са сваёй дзіцячаю шабелькай ваюе вялізную малпу, а было ж яму тады ўсяго тры гады! Кухар занёс хлопчыка да сваёй жонкі і схаваў разам з Заранкаю. А сам замест Дня прыгатаваў на вячэру старой каралеве казляня, якое людаедцы вельмі ўсмакавала.
Дагэтуль усё ішло добра, але аднаго вечара злая каралева раптам сказала кухару:
— А цяпер прыгатуй мне саму маладую нявестку, ды з такой самай поліўкай, што і ейных дзяцей!
Тут ужо кухар страціў усякую надзею, што яму зноў удасца ашукаць людаедку. Маладой каралеве было ўжо тады за дваццаць, калі не лічыць тых ста гадоў, што яна праспала. Цела ў яе было яшчэ прыгожае і белае, але ўжо не такое мякенькае: дзе ж знойдзеш у гаспадарцы жывёлу з такім грубым мясам? Рабіць нічога не заставалася, і каб уратаваць сваю шыю, кухар вырашыў каралеву такі зарэзаць і пайшоў да яе ў пакой, каб адным махам з усім пакончыць. Па дарозе ён знарок распаляў у сабе злосць і ў такім настроі, з нажом у руцэ адчыніў дзверы ў спальню да маладой дзяўчыны. I ўсё ж кухару не хацелася забіваць каралеву знянацку, і спачатку ён сумленна ёй расказаў, які загад дала яму старая людаедка.
— Дык рабіце ж свой абавязак,— адказала маладая каралева і падставіла шыю,— выконвайце дадзены вам загад. Цяпер я ўжо хутка ўбачу маіх бедных дзетак, якіх я так любіла!
А пасля таго, як яе дзеткі нечакана зніклі, каралева лічыла, што яны ўжо нежывыя.
— Не-не, Васпані,— адказаў зусім расчулены небарака-кухар,— вы не памраце! I дзетак сваіх вы ўбачыце! Хадземце да мяне, я іх схаваў у сваёй каморцы. А старую каралеву я яшчэ раз ашукаю і замест вас дам ёй на вячэру маладзенькую касулю.
Ён зараз завёў каралеву ў сваю каморку і пакінуў там мілавацца ды плакаць з дзеткамі, а сам пайшоў
гатаваць касулю. Людаедка з’ела яе з такім смакам, быццам гэта была сапраўды маладая каралева. Яна вельмі радавалася свайму лютаму ўчынку, а каралю, калі ён прыйдзе з вайны, збіралася сказаць, што ягоную жонку з дзецьмі з’елі шалёныя ваўкі.
Аднойчы ўвечары, як звычайна, пайшла старая людаедка пагуляць. I пачала бадзяцца сюды-туды па маёнтку
ды вынюхваць, ці не пахне дзе чалавечынаю. I раптам з нейкай каморкі пачуўся голас маленькага Дня — той плакаў, бо маці хацела яго адлупцаваць за свавольства. А потым пачуўся і голас Заранкі, якая прасіла прабачэння за свайго браціка. Пазнала людаедка галасы каралевы і яе дзетак і вельмі раззлава-
лася, што яе ашукалі. Страшным голасам, ад якога ўсе ажно здрыгануліся, яна загадала, каб заўтра ж раніцай на сярэдзіну двара вынеслі вялізную кадушку, напоўнілі яе рапухамі, гадзюкамі, вужакамі і іншымі змеямі, а потым укінулі туды каралеву з дзецьмі і кухара з яго жонкай і служкаю, звязаўшы ім
за спінаю рукі.
I вось падвялі іх ужо да кадушкі, і каты збіраліся ўжо іх кінуць да змеяў, калі раптам на двор конна
ўехаў кароль. Так рана яго зусім не чакалі. Кароль быў вельмі здзіўлены, калі ўсё ўбачыў, і спытаўся, што азначае ўвесь гэты жах? Але ні/ хто не адважыўся	Г
сказаць яму праў-	5-
ду. I тут людаедка, ашалеўшы ад такой £ сваёй няўдачы, узяла раптам дый кі. ’іЯ

нулася сама потырч галавой у кадушку, дзе яе адразу закусалі брыдкія гадзюкі, якіх яна загадала туды панакідаць. Караля вельмі засмуціла гэтае здарэнне, бо ўсё-такі яна была яго маці. Але жонка і дзеці хутка яго супакоілі.
Мараль
Перад вяселлем трошкі пачакаць, Каб мужа добрага, прыгожага спаткаць,— У тым няма ніякае навіны.
Але чакаць сто год і спаць спакойным сном?!
Цяпер такой санлівае дзяўчыны He знойдзем мы нідзе і днём з агнём. Яшчэ, здаецца, казка нам даводзіць, Нібыта повязі, што вяжа Гіменей, Калі на час разлучаны, не робяцца слабей I што чаканне тут нікому не зашкодзіць. Але прыгожы пол з такім імпэтам Хутчэй імкнецца свой вясельны справіць баль, Што духу не стае аб гэтым Такую вывесці мараль.
/^ШгСУыла сабе ў адной вёсцы дзяўчынка, і была яна такая прыгожая, што ва ўсім свеце другой такой не знайсці. Маці яе страх як любіла, а бабуля — дык наогул ледзь розум ад яе не траціла. I купіла добрая бабуля сваёй унучцы чырвоны каптурок, які так упасаваў дзяўчынцы, што пачалі яе з таго часу зваць паўсюль Чырвоным Каптурком.
Неяк раз спякла маці праснакі дый кажа дачушцы:
— Схадзі мо да бабулі, даведайся, як яна сябе пачувае. Бо нешта казалі мне, што яна хворая. Занясі ёй праснакоў ды гэты гарнушак масла.
Устала Чырвоны Каптурок і пайшла да бабулі, што жыла ў суседняе вёсцы. Ідзе яна лесам, так ідзе, аж раптам выходзіць насустрач ёй Воўк. Дужа захацелася Ваўку яе з’есці, ды ён пабаяўся, бо недзе паблізу працавалі дрывасекі. Тады ён і пытаецца:
— Куды гэта ты ідзеш?
А маленькая дзяўчынка не ведала, што спыняцца ў лесе ды гаварыць з ваўкамі небяспечна, і адказвае яму:
— Я іду да бабулі і нясу ёй праснакі ды гарнушак масла, што паслала ёй мая мама.
— А ці далёка жыве твая бабуля? — пытаецца Воўк.
— О, далёка,— адказвае Чырвоны Каптурок.— Вунь аж па-за тым млынам, што ўдалечыні. Там ёсць вёска, а ў крайняй хатцы ў той вёсцы мая бабуля і жыве.
— Ну што ж,— кажа Воўк,— пайду і я да тваёй бабулі. Толькі давай я пайду гэтай вось сцежкай, a ты ідзі вунь тою: паглядзім, хто з нас паспее першы.
I Воўк з усяго духу кінуўся па самай кароткай сцежцы ў лесе, а дзяўчынка няспешна пайшла па самае доўгай. Па дарозе яна збірала арэхі, ганялася за матылькамі, складала букеты з кветак.
А Воўк тым часам хутка прыбег да бабулінай хаткі і пастукаўся ў дзверы: стук-стук!