Чарадзейныя казкі  Шарль Пэро

Чарадзейныя казкі

Шарль Пэро
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 108с.
Мінск 1993
31.81 МБ
Мараль
Якія б ні былі выгоды У тым, што ў спадчыну заўсёды Сынам ад бацькі застаецца ўвесь пажытак, Хай помняць маладыя людзі, Што кемлівасць заўсёды будзе Каштоўнейшая за любы прыбытак.
Другая мараль
3 таго, што малады млынар Ад мілае прынцэсы ў дар Змог атрымаць і сэрца, і руку, Зрабіць выснову досыць проста: Пытанні вопраткі і ўзросту Ў каханні маюць не маленькую вагу.
4.	Шарль Пэро.
ЛШ/ыла сабе раз удава. і былі ў яе дзве дачкі. Старэйшая і з характару, і з твару была вельмі падобная да маці,— такая падобная, што людзі, убачыўшы іх разам, не маглі адрозніць, дзе адна, а дзе другая. Абедзве яны былі такія агідныя і такія фанабэрыстыя, што жыць з імі было немагчыма. A вось меншая дачка сваёй дабрынёй і сумленнасцю была чысты бацька. I апроч таго яна была такая прыгожая, што другой такой не было нідзе ў свеце. Ды ўсё ж, вядома, падобнага да сябе любяць болей, і таму ўдава вельмі любіла старэйшую дачку і тры-
ваць не магла малодшай. Яна прымушала яе есці толькі на кухні і ўвесь час давала ёй якую-небудзь цяжкую працу.
Абавязкам беднай дзяўчыны было двойчы на дзень хадзіць па ваду аж за дзве вярсты ад дома, і кожны раз яна павінна была прынесці вялізны збан, поўны да берагоў. I вось аднаго разу, калі яна была ля крыніцы, да яе падышла бедная кабета і папрасіла Ha­ni цца.
— Зараз, зараз, цётачка,— сказала прыгожая дзяўчына. Яна хуценька спаласнула збан, наліла ў яго вады з найчысцейшага месца ў крыніцы і падала яго кабеце. Каб той зручней было піць, дзяўчына ўвесь час яго падтрымлівала. Напіўшыся, кабета сказала:
— Ты такая прыгожая, такая добрая і такая ветлівая, што я хачу зрабіць табе падарунак (а гэта была чараўніца, якая наўмысна абярнулася беднай сялянкай, каб пабачыць, якое сумленне ў гэтай дзяўчыны).
— Я вырашыла надзяліць цябе дарам,— сказала чараўніца.— Дзякуючы яму пры кожным слове, якое ты вымавіш, з рота ў цябе будзе выпадаць кветка або каштоўны камень.
Неўзабаве дзяўчына вярнулася дадому. Маці адразу накінулася на яе сварыцца, што яна так доўга хадзіла па ваду.
— Калі ласка, мама, даруйце, што я так спазнілася,— сказала бедная дзяўчына.
I дзве
пры гэтых словах з рота ў яе ўпалі дзве ружы, перліны і два вялікія дыяменты.
— Што такое? — крыкнула маці, вельмі здзівіўшыся.— Па-мойму, у яе з рота выпалі дзве перліны і два дыяменты?! Адкуль гэта ў цябе, дачушка мая? (Гэта быў першы раз, калі яна назвала яе дачушкай.)
Бедная дзяўчына шчыра распавяла ёй пра ўсё, што з ёй здарылася, і насыпала пры гэтым безліч дыяментаў.
— Вось табе маеш! — сказала маці.— Трэба будзе паслаць туды і маю старэйшую. Чуеш, Фаншона? Пабач, што падае ў тваёй сястры з рота, калі яна гаворыць! Хочаш мець такі дар? Тады бяры збанок, ды схадзі па ваду да крыніцы, a калі якая-небудзь бедная кабета папросіць у цябе напіцца, налі ёй у збанок вады ды напаі.
— Яшчэ чаго! — груба адказала Фаншона.— Ніколі такога не будзе, каб я пайшла на крыніцу!
— А я кажу, што пойдзеш,— паўтарыла маці,— і зараз жа.
Давялося такі старэйшай дачцэ ісці, хоць яна ўвесь час незадаволена бурчала. А з сабой яна ўзяла найлепшы срэбраны збанок, які быў у хаце. I вось, ледзь яна паспела падысці да крыніцы, як убачыла, што з лесу выйшла раскошна апранутая пані. Гэта была тая самая чараўніца, якая раней гутарыла з яе сястрой, а цяпер абярнулася прынцэсай, каб пабачыць, наколькі гэтая дзяўчына можа быць несумленная. Яна падышла да старэйшай сястры і папрасіла ў яе напіцца.
— Яшчэ чаго! — груба крыкнула чараўніцы фанабэрыстая дзяўчына.— Што я сюды прыйшла вам ваду
падаваць?! Ці вы думаеце, я прынесла гэты срэбраны збанок, каб вы з яго тут пілі! Вось што я вам скажу: піце проста з крыніцы, калі вам так хочацца.
— Вы вельмі няветлівая,— адказала чараўніца, але на твары ў яе не выявілася ніякага гневу.— Ну што ж, калі вы такая грубая, я надзялю вас дарам: пры кожным слове, якое вы скажаце, з рота ў вас будзе выскокваць гадзіна ці рапуха.
Яшчэ здалёк заўважыўшы сваю любую дачушку, маці закрычала:
— Ну што, дачушка мая?
— А нічога, мая матухна...— адказала грубіянка, і з рота ў яе выскачылі дзве рапухі і дзвс гадзіны.
— О неба! — крыкнула маці.— Што я бачу? Усё гэта з-за тваёй сястрыцы! Ну, яна ўжо мне заплаціць!
I яна пабсгла па малодшую дачку, каб яс набіць.
Але бедная дзяўчына ўцякла і схавалася ў лесе. Там яе і спаткаў сын караля, які вяртаўся з палявання. Ён заўважыў, якая яна прыгожая, і спытаўся, чаму яна тут адна і чаго плача.
— О, пане! — адказала дзяўчына.— Маці выгнала мяне з хаты.
Убачыўшы, што з рота ў яе выпалі шэсць перлаў і столькі ж дыяментаў, сын караля всльмі здзівіўся і спытаў, як у яе гэта выходзіць. I дзяўчына расказала гісторыю, якая з ёй здарылася. Пачуўшы гэта, сын караля вельмі ў яе закахаўся і падумаў, што такі
дар варты ўсяго, што могуць даць у пасаг за любой прынцэсай. Ён прывёз дзяўчыну ў палац да свайго бацькі-караля, і там яны пажаніліся.
Што ж да яе сястры, дык тая хутка ўжо так усім абрыдла, што родная маці не вытрывала ды выгнала яе з хаты. Нябога доўга тулялася сям і там, але так і не знайшла нікога, хто б яе прытуліў. Так яна і памерла адна ў нейкім глухім лясным закутку.
Мараль
Дыяменты і аздобы Вабяць моцна ўсіх людзей, Але ветлівыя словы Больш маюць сілы і каштуюць даражэй.
Другая мараль
Няпроста дагаджаць усім I далікатным быць заўсёды, Ды ўрэшце ўсё вянчае ўзнагарода — Якраз тады, як пра яе нс думаеш зусім.
ыў сабе адзін удавец, і вырашыў ён ажаніцца другі раз. Ды ўзяў сабе ў жонкі самую ганарыстую і самую фанабэрыстую кабету ў свеце. Ад першага мужа былі ў той кабеты дзве дачкі, і мелі яны такі самы дрэнны характар, як і іхняя маці. А ў чалавека таксама была дачка, але характару добрага, ласкавага — такога, што і параўнаць няма з чым. Яна пераняла яго ад маці-нябожчыцы, найдабрэйшай жанчыны, якую толькі можна сабе ўявіць.
I вось, не паспелі яшчэ згуляць вяселле, як ма-
чаха пачала аказваць свой злы нораў: яна трываць не магла сваёй добрай падчаркі, побач з якой яе дочкі здаваліся яшчэ болей агіднымі. Яна прымусіла бедную дзяўчыну рабіць самую чорную работу ў хаце. Падчарка павінна была мыць падлогу і посуд, прыбіраць у спальнях у мачахі і ў яе дачок, а сама спала ў маленькім пакойчыку на гарышчы, дзе ложкам ёй быў мулкі сяннік. У сёстрыных пакоях падлога была тафлёваная, стаялі модныя ложкі і віселі вялікія люстры, у якіх можна было агледзець сябе з галавы да ног. Але бедная дзяўчына моўчкі цярпела такую несправядлівасць і не адважвалася паскардзіцца бацьку, які за гэта толькі насварыўся б на яе, бо ва ўсім патрафляў новай жонцы.
Калі дзяўчына ўпраўлялася з працай, яна ціхутка сядала каля агменя ў закутку, у які звычайна змяталі попел. I таму ў хаце яе празвалі Папялдупкай. Праўда, малодшая сястра была не такая шкодная, як старэйшая, і звала яе проста Папялушкай. Але нават у беднай вопратцы Папялушка была сто разоў прыгажэйшая за сваіх раскошна прыбраных сястранак.
Аднойчы сын тамтэйшага караля даваў баль і запрасіў на яго ўсіх знакамітых асоб. Дзвюм нашым паненкам таксама прыйшло запрашэнне, бо ў тых краях іх род належаў да высокага свету. Вось ужо яны ўзрадваліся! Кінуліся адразу выбіраць найлепшыя гарнітуры, прыдумляць прычоскі, каб выглядаць прыгажэйшымі. Але больш за ўсё клопату выпала
зноў Папялушцы: яна прасавала сёстрам бялізну, крухмаліла каўнерыкі і манжэты. А тыя толькі і гаманілі, як ды ўва што прыбяруцца.
— Я,— сказала старэйшая,— надзену чырвоную аксамітную сукенку і накідку з карункамі.
— А я,— сказала малодшая,— буду ў звычайнай сукенцы, але наверх надзену манто з залатымі кветкамі і закалю ў валасы дыяментавую шпільку.
Каб завіць паненкам дробныя кудзеркі, паслалі па найлепшую цырульніцу, у найлепшай краме купілі ім банты. Нарэшце паклікалі спытаць парады і Папялушку, бо густ у яе быў вельмі добры. Папялушка агледзела сястрыц, шчыра параіла ім, як ды што дзе паправіць лепей, і нават сама ўзялася іх прычасаць, на што сёстры адразу згадзіліся.
Пакуль Папялушка прычэсвала іх, сёстры ў яе пыталіся:
— Папялушка, скажы, а ты была б радая, каб і цябе запрасілі на баль?
— Што вы, паненкі, усё кпіце з мяне. Хіба ж мнс туды можна?
— I то праўда. Вось бы пасмяяліся ўсе, каб убачылі, як Папялдупка на баль сунецца!
За такія кпіны іншая наўмысна прычасала б іх дрэнна, але ў Папялушкі было добрае сэрца, і яна пастаралася зрабіць сёстрам самыя прыгожыя прычоскі. А сёстры так ужо радаваліся, так радаваліся, што два дні амаль нічога не елі. Ды ўсё роўна, за-
цягваючы гарсэты, парвалі цэлы тузін шнуроў, пакуль ім удалося надаць трошкі зграбнасці сваім станам. Увесь час яны толькі і круціліся перад люстрам.
Нарэшце радасны дзень настаў, і сёстры выправіліся на баль. Папялушка доўга, як магла, праводзіла іх вачыма, а калі карэта знікла за павароткай, горка заплакала. Хросная ўбачыла, што дзяўчына плача, і спыталася, што здарылася?
— Мне так хацелася б... мне так хацелася б...
Але Папялушка плакала так горка, што не здолела дагаварыць.
Тады хросная, якая была чараўніца, сказала:
— Ты, напэўна, вельмі хочаш на баль?
— Але! Вельмі хачу,— адказала Папялушка і сумна ўздыхнула.
— Ну што ж, калі ты будзеш паслухмяная дзяўчынка,— паабяцала хросная,— то я зраблю, каб ты туды трапіла.
Яна завяла яе ў свой пакой і сказала:
— Ідзі ў сад ды прынясі мне гарбуз.
Папялушка адразу пабегла ў сад, выбрала там найлепшы гарбуз і прынесла яго хроснай. Але яна ніяк не магла зразумець, як гэты гарбуз можа дапамагчы ёй трапіць на баль? Хросная тымчасам вычысціла гарбуз, пакінуўшы адну лупіну, дакранулася да яго чарадзейнаю палачкай, і гарбуз адразу ператварыўся ў чароўную залачоную карэту.
Потым хросная пайшла да мышынае пасткі, дзе
аказалася шэсць мышак. Яна загадала Папялушцы трошкі адчыніць дзверцы, і калі мышы адна за адной пачалі выскокваць, дакраналася да кожнай чарадзейнаю палачкай, і мышы адразу ператвараліся ў коней. Праз хвіліну перад імі стаяў ужо выдатны шасцярык шэрых мышастых коней.
Папялушка заўважыла, што хросная задумалася, з чаго ёй зрабіць фурмана, і сказала:
— Чакайце, пайду я гляну, можа ў вялікую пастку трапіў пацук? 3 яго і зробім фурмана.
— I то праўда,— пагадзілася хросная.— Ідзі зірні.