Чарадзейныя казкі  Шарль Пэро

Чарадзейныя казкі

Шарль Пэро
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 108с.
Мінск 1993
31.81 МБ
— Мусіць, гэта цялё, якое я толькі што разабрала,— адказала яму жонка.
— Ды якос цялё! Я кажу табе: пахнс чалавечынай! — паўтарыў людаед і падазрона зірнуў на жонку.— Нешта тут не так...
3 гэтымі словамі ён устаў з-за стала і пашыбаваў да ложка.
— Ага! — крыкнуў ён.— Дык вось як ты, шэльма, хацела мяне ашукаць! He ведаю, чаму я цябе саму дагэтуль не з’еў! Тваё шчасце, што ты такая кашчавая ды старая. Але я рады, што тут такая добрая
здабыча: будзе чым пачаставаць маіх прыяцеляў-людаедаў. Яны якраз павінны завітаць да мяне гэтымі днямі.
I ён аднаго за адным павыцягваў хлопцаў з-пад
ложка. Напалоханыя дзеці ўкленчылі перад людаедам і пачалі прасіць у яго прабачэння, але гэта быў самы люты людаед на свеце. Ён нават не думаў літавацца і ўжо глытаў хлопчыкаў вачыма, вясёла кажучы жонцы, што з іх выйдзе смачнае рагу, калі яна прыгатуе добрую поліўку. Ён прынёс доўгі нож і пачаў яго вастрыць на вялізным брусе на вачах у бедных дзяцей. Потым, схапіўшы аднаго хлопца, ён ужо сабраўся яго зарэзаць, і тут жонка сказала яму:
— Што гэта вы надумаліся на ноч гледзячы? Ці ж заўтра часу не будзе?
— Сціхні! — адказаў людаед.— Калі я іх сёння запраўлю, дык заўтра яны будуць толькі смачней-
шыя.
— Але ж у вас яшчэ столькі мяса,— сказала
жонка,— і цяля, і два бараны, і палавіна парсючка!
— Ну, добра,— пагадзіўся людаед,— дай ім уволю паесці, каб не схуднелі, ды вядзі хутчэй спаць.
Добрая жанчына вельмі ўзрадавалася. Яна падала хлопчыкам смачную вячэру, але яны былі такія напалоханыя, што $усім не маглі есці. А людгед пачаў піць віно ды ўсё цешыўся, што яму цяпер ёсць чым пачаставаць сваіх сяброў.
Было ў людаеда сем ма-
лснькіх дачок. Усе яны былі таўсмаценькія ды чырванашчокія, бо, як і бацька, заўсёды елі свежас мяса. Але вочкі ў іх былі шэрыя, круглыя, насы кручкаватыя, а раты вялікія, з доўгімі, рэдкімі і вельмі вос трымі зубамі. Нораў яны мелі яшчэ не надта злы, але часам ужо, здаралася, кусалі дзяцей, каб пасмак таць з іх кроў.
Дачок рана паклалі спаць, і ўсе яны ляжалі ў адным вялікім ложку, а на галаве ў кожнай была за латая карона. У пакоі быў яшчэ адзін такі самы ло жак, і на ім людасдава жонка паклала спаць ссмярых хлопчыкаў, а сама пайшла ў спальню да мужа.
Малое Пальчанё ўбачыў, што на людаедавых доч ках залатыя кароны, і, баючыся, каб людаед не іісрадумаў ды не прыйшоў зарэзаць яго з братамі пасярод ночы, ціхенька ўстаў, зняў з братоў начныя чапцы і надзеў іх на галовы людаедавым дочкам. А залатыя кароны надзеў на сябе і братоў, каб людаед у цсмры ўсё пераблытаў і палічыў іх за сваіх дачок, а сваіх дачок — за хлопцаў, якіх збіраўся зарэзаць.
Усё ўрэшце так і выйшла: апоўначы людасд прачнуўся і пашкадаваў, што адклаў на заўтра тос, што мог бы зрабіць адэазу. Ён жвава саскочыў з ложка і, схапіўшы вялізьы нож, сказаў:
— Ану, паглядзім, што там робяць нашыя галубочкі. I не будзсм болей адцягваць справы.
Навобмацак ён падняўся ў пакой да сваіх дачок і падышоў да ложка, на якім ляжалі хлопчыкі. 3 усіх
братоў не спаў толькі Малос Пальчанё. Ён вельмі спалохаўся, калі людаед пачаў абмацваць яго галаву рукой. Але намацаўшы на хлопцах залатыя кароны, людаед падумаў, што гэта ягоныя дочкі, і сказаў:
— Ну і ну! Вось дык штуку я ледзь не ўпароў! Відаць, сапраўды я выпіў учора лішку.
Потым ён падышоў да ложка, на якім ляжалі ягоныя дочкі, і, адчуўшы пад рукой начныя чапцы, крыкнуў:
— Ага! Вось вы дзе, шалапуты! Дык папрацуем жа ў ахвотку!
I з гэтымі словамі ён, не вагаючыся, парэзаў усіх дачок. Вельмі задаволены тым, што зрабіў, ён вярнуўся ў спальню і спакойна лёг спаць побач з жонкай.
Як толькі Малое Пальчанё пачуў, што людаед захроп, ён разбудзіў братоў і загадаў ім хутчэй апранацца і йсці за ім. Яны ціха спусціліся ў сад, пераскочылі цераз мураваную агароджу і кінуліся наўцёкі. Ад страху яны беглі ўсю ноч, самі не ведаючы куды.
А людаед прачнуўся раніцай і сказаў жонцы:
— Ідзі наверх ды прыбяры галубочкаў, што заляцелі да нас учора.
Людаедзіху вельмі здзівіла мужава дабрыня. Яна не здагадвалася, што ён меў на ўвазе, кажучы прыбраць гэтых хлопцаў. Яна думала, што ён загадваў добра ды чыста іх апрануць. Добрая кабета паднялася
наверх і... аслупянела ад здзіўлення, убачыўшы, што сем яе дачушак ляжаць зарэзаныя ў крыві.
Канечне, яна адразу самлела, бо гэта першае, што робяць амаль усе жанчыны ў такіх выпадках. Тым часам людаед пачаў непакоіцца, чаму жонка, якой ён даручыў справу, так доўга корпаецца. I ён сам падняўся дапамагчы. Але як жа ён быў здзіўлены, калі ўбачыў такую жахлівую карціну!
— А што ж я нарабіў! — залямантаваў ён.— A гора мне, гора! Ну, паганцы! Вы мне заплаціце за гэта!
Ён плюхнуў жонцы ў твар цэлы збан халоднай вады і, калі яна ачулася, крыкнуў:
— Ану, цягні хутчэй мае сямімільныя боты, я павінен дагнаць гэтых шалахвостаў!
Ён кінуўся ў пагоню, але яшчэ доўга папабегаў ва ўсе бакі, пакуль натрапіў на сцяжыну, па якой ішлі бедныя хлопцы. Яны былі ўсяго за сто крокаў ад сваёй хаты, калі ўбачылі, як людаед бяжыць за імі, пераскокваючы з гары на гару і пераступаючы цераз рэчкі так лёгка, быццам гэта маленькія ручаінкі. На шчасце, зусім побач Малое Пальчанё заўважыў у скале пячору і загадаў братам схавацца. Потым ён залез туды сам і пачаў цікаваць, што будзе рабіць людаед. А людаед, дужа стаміўшыся ад доўгае беганіны (бо той, хто носіць сямімільныя боты, вельмі ад іх стамляецца), захацеў адпачыць. Выпадкова ён сеў якраз на тую самую скалу, пад якой схаваліся хлопчыкі.
Людаед вельмі знямогся і, як толькі сеў, амаль адразу заснуў. Ён так страшэнна захроп, што бедныя хлопцы спалохаліся не менш чым учора, калі ён узяў нож і хацеў іх зарэзаць. Меней за ўсіх напалохаўся Малое Пальчанё. Ён сказаў братам, каб яны, пакуль людаед моцна спіць, хуценька беглі дадому, а пра яго не турбаваліся. Яны паслухаліся яго і неўзабаве былі ўжо дома.
А Малое Пальчанё падкраўся да людаеда, ціхутка сцягнуў з яго боты і хуценька іх надзеў. Боты былі вельмі вялікія, з вельмі шырокімі халявамі. Але ж яны былі чарадзейныя, і таму маглі павялічвацца ці памяншацца залежна ад таго, хто іх надзяваў. I калі Малое Пальчанё нацягнуў іх сабе на ногі, яны зрабіліся яму ў самы раз, быццам былі на яго пашытыя.
Тады ён пабег да людаедавай хаты і, убачыўшы людаедаву жонку, якая плакала над зарэзанымі дочкамі, сказаў:
— Ваш муж у страшнай небяспецы. Яго схапілі зладзеі, якія пакляліся, што заб’юць яго, калі ён не аддасць усё сваё срэбра і золата. Якраз калі яны падсунулі яму да горла нож, ён заўважыў мяне і папрасіў, каб я хутчэй бег да вас і расказаў пра ўсё, што з ім здарылася. Ён сказаў, каб вы аддалі мне ўсе каштоўнасці і каб нічога сабе не пакідалі, бо іначай яго заб’юць. Гэта трэба зрабіць як мага хутчэй. Таму ён і даў мне свае сямімільныя боты — каб я паспяшаўся і каб вы не падумалі, што я выдумляю.
Кабета вельмі напалохалася і адразу аддала Малому Пальчаню ўсё, што ў яе было. Яна шкадавала людаеда, бо хоць ён і еў маленькіх дзетак, але муж быў вельмі . добры. Так Малое Пальчанё завалодаў усімі людаедавымі багаццямі і вярнуўся дадому, дзс яго ўсе чакалі і сустрэлі з вялікай радасцю.
Зрэшты, шмат хто не пагаджаецца з такім канцом гэтай гісторыі. Кажуць, што Малое Пальчанё ніколі не абкрадаў людаеда і што напраўду ён толькі і зрабіў, што зняў з яго сямімільныя боты, якія абуваў потым, толькі каб паганяцца за малымі дзецьмі. Людзі запэўніваюць, што гэта вядома ім з надзейных крыніц і нават ад самога дрывасека, бо яны бывалі ў яго ў хаце, дзе іх частавалі пітвом ды рознымі стравамі. Яны пераконваюць, што, абуўшы людаедавы боты, Малое Пальчанё пайшоў да караля, бо той вельмі непакоіўся за лёс свайго войска, якое паслаў на бітву за дзвесце міль. Кажуць, нібыта ён паабяцаў каралю, што яшчэ завідна прынясе звесткі пра войска, калі на тое будзе каралеўская воля. Кароль вельмі ўзрадаваўся і сказаў, што, калі Малое Пальчанё зробіць гэта, яму заплацяць вялікія грошы. Таго ж вечара Малое Пальчанё прынёс каралю навіны з фронту, і гэты ўчынак прынёс яму такую вядомасць, што цяпер ён мог зарабляць, колькі хацеў: кароль шчодра плаціў яму за тое, што ён насіў загады ягоным войскам, а незлічоныя паненкі не скупіліся на падарункі, каб хутчэй атрымаць вестку ад сваіх ка-
ханкаў. I трэба сказаць, што ад жанчын яму даставалася асабліва багата.
Часам, бывала, і некаторыя жонкі прасілі яго занесці ліст мужу. Але плацілі яны за гэта такую дробязь, што за яе і купіць нічога людскага не купіш. I таму Малое Пальчанё ўвогуле нават не лічыў гэта за заробак.
Працуючы пасланцам, Малое Пальчанё добра разбагацеў і, калі вяртаўся ў бацькаву хату, усе яму так радаваліся, што і сказаць немагчыма. Дзякуючы меншаму сыну ў сям’і нарэшце з’явіўся дастатак. Бацьку і братам Малое Пальчанё купіў неўзабаве тытулы ды чыны і добра ўладкаваў іх у жыцці. Дый на сябе Малое Пальчанё таксама не забыўся:
ён знайшоў нявесту і, ажаніўшыся з ёю, пачаў жыць-пажываць дый гора не ведаў.
Мараль.
Бадай, няма вялікага няшчасця, Калі сыноў прыносіць жонка ў хату часта. Каб толькі кожны быў прыгожы ды руплівы.
Але бяда, калі адзін — цяльпук:
Усе ўжо кпяць ды пазіраюць крыва...
А часам гэткі вось хлапчук
I робіць ўсю сям’ю шчаслівай.
ЗМЕСТ
ПРЫГАЖУНЯ Ў СОННЫМ ЛЕСЕ 5
ЧЫРВОНЫ КАПТУРОК
23
СІНЯЯ БАРАДА 29
КОТ У БОТАХ 40
ЧАРАЎНІЦА 50
ПАПЯЛУШКА, ЦІ КРЫШТАЛЁВЫ ПАНТОФЛІК 56
ЧУБАТЫ РЫКЭ 71
МАЛОЕ ПАЛЬЧАНЁ
85
Лііпаратурна-мастацкае выданне
Шарль Пэро ЧАРАДЗЕЙНЫЯ КАЗКІ
Рэдактар В.С.Сёмуха
Тэхнічны рэдактар З.Г.Сень Арыгінал-макет А.Л.Кудраўцава Кампьютарны набор Н.В.Ваўчок
Падпісана да друку 27.01.93. Фармат 70*841/16. Папера афс. №1. Гарнітура Таймс.
Афсетны друк. Ум. друк. арк. 7,08. Тыраж 70000 экз. Заказ 3549.
Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр. 220050, Мінск, вул. Кірава, 21.
Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20.

1