• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да згоды  Алесь Змагар

    Да згоды

    Алесь Змагар

    Памер: 70с.
    Мінск, Кліўлянд 1963
    17.87 МБ
    і далёку Айчыну: чырвоны груган.
    X»
    што мы тут на чужыне? што ў Краіне тыран?
    27 студзеня 1947
    ВАСІЛЬЛЕВУ ГРЫЦЬКУ
    Братоў - украінцаў у знак Дачка Беларусі вітае.
    Дружбы народаў
    Хай воля Краін, незалежнасьць і сэРцах гараць> расьцьвітаюцьГ
    згода
    16 чэрвеня 1946 г.
    АЛЕСЮ САЛАЎЮ
    Калі Пярун грымеў і ляскаў, Калі круціў буран ліхі,— Рукзак, сухар ды скарб каляска Замацавалі нам шляхі.
    I мы пакрочылі па горах
    Праз Бадэн, Пёльтэн, Вэльс на Рыд
    I эўрапейскія прасторы Нагамі ўтоптвалі ў нябыт.
    Kirchheim — Аўстрыя. 7 траўня 1945 г.
    — 36 —
    — 37 —
    ДАРАГАЯ НЯ ПЛАЧ
    (Прысьвячаю Ані-сяброўцы С. Б. М.)
    Чырванеўся усход,
    Край гарэў ў барацьбе, Люд няшчасны крывавіўся, гінуў.
    Ледзь шаснаццаты год
    Прамінуў у Цябе, Пакідала Ты родну Айчыну.
    Навакола кусты,
    Луг, загоны і сад, Дарагія ўспаміны аб клёнах...
    I заплакала Ты
    Ды пайшла ля прысад
    3 болем сэрца ад крыўды праклёнаў.
    Заімшэлася золь.
    Сумна ўдалеч глядзіш:
    Як сустрэнуць чужацкія людзі?
    Але ў думках скрозь боль
    Эс-Бэ-Эмаўскі крыж
    Упрыгожваў дзявочыя грудзі.
    I ўсьміхнулася Ты,
    Прашаптала ’’бывай”
    Ды махнула рукою скрозь сьлёзы
    На бор цёмны, густы,
    На палеткі, ручай, На садок, на таполі, бярозы.
    Дарагая, ня плач!
    На лёс не наракай!
    Прыйдзе час і скрыжуе дарогі.
    3 дымам зьнікне палач, I мы вернемся ў Край На змагарным шляху перамогі.
    Cleveland — З.Ш.А.
    27 верасьня 1959 г.
    СЛУЦКІХ
    — 38 —
    СЛУЦКІЯ ПАЛКІ
    Ндд зямлёю Слуцкай стараны каханай Уздымаўся ўгюру жўдасны віхор; Налецела хмарай, здрадна захаванай, Азіятаў войска на наш шыр-прастор.
    Але ўжо ня згодны беларус гнуць сьпіну; Досыць працярпеў ён шмат гадоў палон; Паўстае ён сьмела за сваю Краіну, За абліты потам дарагі загон.
    У вачох бліскучых вызваленьня смага; Хай грымяць гарматы! Надыйшлі вякі, Калі за свабоду з агнявой адвагай ў бітву рвуцца сьмела Слуцкія палкі.
    Слуцак.
    Лістапад 1920 г.
    
    С Ы H K I MAE
    — Сынкі мае! — Гукнуў Бацька Булак - Балаховіч, — Адцуралася нас доля, Шчасьце нам ня зорыць.
    Чужынцы ў Краю пануюць, Цэрквы зачыняюдь, Камісары на руінах Баль - тэрор спраўляюць.
    r*^ , Huz £*4 £кч
    A*. W«,K
    £ ім
    Ня мінуць нам зноў кайданаў, Ланцугоў няволі.
    Край наш родны! Зрабаваны!
    Край бяды! Нядолі!
    Над Табою навальніца Згушчаецца злосна, Над Табою Ленін з Троцкім Снуюць свае кросны.
    Паняволяць, закабаляць, Закуюць навекі,
    Адарвуць сыноў ад маткі, Аддадуць на зьдзекі.
    Сынкі мае, сакаляты!
    Ці - ж нам трэ няволя?
    Ці - ж нам трэба паганяты
    На нашым - жа полі?
    Сынкі мае, сакаляты!
    На каня! У зброю!
    Бі наезьнікаў праклятых!
    Гэй, наўскач! За мною!
    Слуцак.
    Лістапад 1920 г.
    — 42 —
    ЗА БАЦЬКАЎШЧЫНУ
    ўжо нясуць хлапчука у зямлянку: ў грудзёх рана сьмяртэльна была; Там чакала Матуля ад ранку — Пераведаць сыночка прышла.
    Палажылі яго каля ганку. Акрываўлены ён застагнаў, Ў рукі крыжык далі й адразанку Й засьпяшаліся; — Хлопча, бывай!
    Ня стрымалася Маці; — Мой сыну!
    Дарагі мой! Радзімы ты мой! Ты радзіўся ў ліхую гадзіну. Як мне жыць будзе беднай адной?
    Пакажы, ці вялікая рана?
    Мабыць, моцна пячэ і баліць?
    — Ўжо жыцьцё маё Богам забрана, Родна Матка! Ня доўга мне жыць.
    He баліць рана гэтак, як путы, Што прынёс нам з Масквы бальшавік. Ў кайданы зноў Краіна закута, Зноў пад паншчыну трапіў мужык.
    Рана, што у грудзёх, мне салодка: Ў ёй ратунак Радзімы мае.
    Гуртам зьнішчым аковы-калодкі, Гэта рана нам волю дае.
    А цяпер... Мая родная Матка, Паміраю!.. Навекі бывай!
    Даруй, Бацькаўшчына! Родна хатка!
    Даруй, родны народ!,. Родны Край!..
    I памёр наш юнак, і ня ўбачыў, Як крывавіўся Край у асьцёх;
    3 цяжкай ранаю, але без плачу ён аддаў маладое жыцьцё.
    Слуцак
    Лістапад, 1920
    — 43 —
    У ВАСТРОЗЕ
    Загінуў Ты за Край свой родны, За волю, шчасьце, за народ.
    Цяпер ляжыш ў зямлі халоднай Сярод дажджоў, агню, грымот.
    Ня мог сьцярпець тэрор чырвоных, Глядзець на град народных сьлёз.
    На помсту зваў сыноў загонаў, Людзей гаёў, балот, бяроз.
    Вучыў іх браць вінтоўкі ў рукі, Да сьмерці свой народ кахаць
    I гэраічна ў жорсткіх муках За лёс змагацца і ўміраць.
    Цяпер ляжыш, а помста з сэрца Ўзьнялася ўгору, кліча ў бой.
    Мы прысягаем нашай сьмерцю Аслабаніць Край родны свой.
    Слуцак.
    Лістапад, 1920
    Сяджу я ў вастрозе, а думкі мае
    Імчацца да любае хаткі,
    Імчацца да мілых палеткаў, ганей, Да роднай старэнькае маткі.
    Збалелыя грудзі ірвуцца ў прастор; Гляджу ў далячынь праз ваконца, I хочацца чуць, як шуміць сіні бор, I хочацца яснага сонца.
    Журботна на сэрцы. Сумую ўвесь дзень.
    Як радасна, сьветла на волі!
    Закрочу із кута у кут, быццам цень, Пакутны самотнага болю.
    I зноў із,-за кратаў гляджу у блакіт: Праносяцца вольныя хмары, I ймчацца далёка, да мілых ракіт Маскве непакорныя мары.
    Слуцкі астрог 1921 г.
    ПЕСЬНЯ ВЯЗЬНЯ
    _ 44 _
    Ў Краіне ’’свабоднай"
    Сяджу я ў турме
    I суд ”лжэ-народны”
    Чакаю сабе;
    Смакую шчасьлівы Саўдэпіі ”рай", А ў вокны нудліва Нясецпа ”слу-шай!..”
    Але я ня першы
    Папаў ў гэты ”кут”;
    Жытнёвыя вершы
    Чакаюць прысуд;
    Наўкола ад плачу Калоціцца ”рай”, I нудна наўдачу Нясецца ”слу-шай!”
    Слуцкі астрог 1921 — 45 —
    К А Л 1
    Сяджу у лёхах я астрожных;
    Наўкола цемра... Цішыняя да болю... А сэрца?.. Грукае трывожна:
    Калі? Калі я прычакаю волі?
    Слуцкая вязьніца.
    1921г.
    ** * **
    *	♦
    3 ПАДВАЛУ СЫРОГА
    Збалелыя грудзі Занылі ад болю, Сьляьмі затуманіла вочы;
    Варожыя людзі, Зьнішчаючы волю, Пануюць над Краем, як хочуць.
    3 - 3 A К Р A Т
    3 турмы савецкае із карцарнай каморы Ірвуся думкамі да мілых, дарагіх;
    Ўжо колькі месяцаў крывавіць сэрца гора; Hi вестак, ні лістоў ня маю я ад іх.
    Зірну ў вакно: праз краты бачу хмары;
    Нясуцца ў вышыне няведама куды;
    I цяжар роспачы прасочваецца ў мары, Ды душу раніць горыччу жуды...
    Над ціхаю кручай Пад ліпай шырокай, Дзе з мілай сядзеў аж да раньня,
    Праз сьлёзы гаручы У болю глыбокім Угрунь адцьвітае каханьне.
    I раптам ластаўка прысела на ўскрай кратаў, Зашчабятала штось ды зьнікла, нібы сон.
    Ляці ты, ластаўка, ляці да роднай хаты, Скажы, што сын іх трапіў у палон...
    Слуцкі астрог
    1921
    Гляджу я ў вакенца
    3 падвалу сырога;
    Пяюць салаўі на прадвесьні,
    А ў душу ліецца Каханьне... трывога... Як любы вы, родныя песьні!
    I лёгкія мары
    Лунаюць да зораў Пад сіні блакіт Беларусі.
    Ніякія кары, Ніякае гора Зрачы-ся Радзімы ня змусіць.
    Слуцкі астрог
    1921
    — 46 —
    — 47 —
    ПЕСЬНЯ АРЫШТАНТА
    У падвале пад мокрым скляпеньнем Арыштант галаву ўдол схіліў;
    Па твары разьбягаліся сьцені;
    Ледзь-ледзь вуснамі ён шавяліў:
    — I за што столькі цяжкае мукі Мне ў юнацкія годы цярпець?
    Як балюча мне зносіць разлуку!
    3 дня на дзень узірацца на сьмерць!
    О, мой Божа магутнае сілы, Дай яшчэ колькі дзён мне пажыць! Перад тым,.як зыйду я ў магілу, Дай паслухаць, як пушча шуміць!
    Дай пабачыць садок каля хаткі, Пачуць голас сясьцёр і братоў, Прытуліцца да роднае маткі, Рукі сьціснуць сябровак, сяброў!..
    I узьняў галаву ў задуменьні — Неба скрылік маркоціў вакно;
    Раптам ясныя косы праменьняў Зазірнулі ў вастрог на радно.
    Любы тата! Харошы, мой мілы! Каб ты ведаў, як цяжка мне тут, Ты устаў-бы з сырое магілы, Мяне вырваў-бы з гэтых пакут.
    I няўжо ты ня чуеш, ня бачыш, Як нязломна стаю ў барацьбе;
    He пачуць ім ні енкаў, ні плачу...
    Я — твой сын... Я іду-да цябе.
    Ўсё цішэй словы з вуснаў зьляталі: — Родны тата, хадзі ка мне ў кут!
    Маё сэрца цябе прычакала...
    He баюся ніякіх пакут...
    Слуцкі астрог 1921 г.
    ЯК ПАМРУ
    Як памру, дык пахавайце
    Ў Случчыне, дзе жыў;
    Крыж і стрэльбу ў рукі дайце,
    Каб я й там служыў,
    Каб мой дух ў блакіце сьнежным
    Воляю лунаў,
    За Краіны незалежнасыіь
    Да змаганьня зваў.
    Да змаганьня за спадчыну,
    За лясы, палі,
    За сум песень тых матчыных
    Роднае зямлі.
    Над гаямі хмары дымяцца, I пыліцца шлях;
    Час надыйдзе і уздымецца
    Зноў Пагоні сьцяг.
    Слуцкі астрог
    1921
    У С П A М I Н
    3-за сьцен высокіх сумна выглядае Аблуплены цаігельны шэры дом;
    Hi сьпеў, ні сьмех з-за крат ня вылятае — Усё агорнута сьмяротным сном.
    Схіліўся вечар на гаі, палеткі;
    Над домам плямы чорныя ляглі;
    Галоўкамі ківалі сонна кветкі, Й здавалася, кудысьці ўдаль паўзьлі.
    Раптоўна енк пачуўся за сьцяною; Балючы стогн залоўніў ўвесь харом.
    I сьціхла ўсё. I цяжкім сном, журбою Чарнеў з-за сьцен цагельны шэры дом.
    Ціхарэцкая — Каўказ 23 чэрвеня 1924 г.
    — 49 —
    — 48 —
    ШАПЕЛЮ ХВЕДАРУ
    Хоць каты чырвоныя ў Слуцку ізноў, Хоць мы на далёкай чужыне, Пакуль ў нашых жылах хвалюецца кроў, Датуль Беларусь не загіне.
    Kirchheim — Аўстрыя. 30 чэрвеня 1948 г.
    К Р А й
    О, Край мой прыгожы! Край мілы, каханы! Куды-б мяне лёс ні закінуў — Усюды Табе я бязьмерна адданы, 3 Табою я ў кожнай хвіліне.
    Цябе пакахаў я з дзяцінай калыскі, Калі Маці песьню сьпявала, Калі да вакна нахіліўшыся нізка Зязюля ў гальлі кукавала.
    3 тых пор я кахаю і сумныя песьні,
    I косы іскрыстых праменьняў,
    I краскі, што ўсходзяць у нас на прадвесьні I нас ажыўляюць натхненьнем,
    Кахаю Краіны крывавыя раны — Ахвяры у Слуцкім паўстаньні, I меч, што для волі з зялеза каваны, I Сьцяг, што лунае змаганьнем.
    Скрыбава
    8 студзеня 1944 г.
    TO НЕСЬМЯРОТНЫ
    Абапал ціхае ракі
    Грымелі ў Случчыне гарматы; Гайсалі ў вёсках гайдукі — Апрычнікі чырвоных катаў, Ды толькі быў то год дваццаты.
    Із-пад саломянай страхі, 3 стагоў, із ямы пад вярбою Случчак выцягваў сваю зброю; Каб бараніць свае шляхі, Адрэз гатовы быў да бою.
    Ўзьвіліся вольныя сьцягі Над кожнаю сялянскай хатай; Няволі рвуцца ланцугі, Ушчэнт пакрышаныя краты — У бой крывавы йдзе араты.
    За бацькам усхапіўся й сын; Адзеты ў зрэбную кашулю, Хлапец схіліўся да Матулі: — Даруй мне, Мама! Плакаць кінь! Багаславі! Іду пад кулі.
    — Даруй, Матуля і бывай!
    У крыж чырвоны йдуць дзяўчаты, Ідуць на сьмерць за родны Край... Ўзьнялася Случчына заўзята.... To Несьмяротны Год Двапцаты!
    Парыж — Францыя. 20 верасьня 1955 г.
    — 50 —
    — 51 —
    Л I С Т А П А Д
    Агарнуў зямельку восеньскім надвор’ем Ў золаце пажоўклы месяц лістапад.
    Горасна шапоча колішнім прывольлем Зноў асірацелы паўразьдзеты сад.
    Родная зямелька, зноў Ты закавана!
    Рэжуць Твае грудзі раўчукі ад сьлёз.
    Гоняць Тваіх дзетак ў сьвітках саматканых Ўдалеч ад радзімых імшароў і лоз.
    Зморшчылася маці, плача па сыночку, Плача жонка, дзеткі, таты шкода ім. ”Чорны Воран” цёмнай восеньскаю ночкай Роднага іх тату вырваў із сям’і.