• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да згоды  Алесь Змагар

    Да згоды

    Алесь Змагар

    Памер: 70с.
    Мінск, Кліўлянд 1963
    17.87 МБ
    Цяжка пераносіць зьдзекі ад чужынцаў, Слухаць бязупынны ад кайданаў звон.
    Вёскі саламяны, местаў камяніцы — Ўся краса Краіны трапіла ў палон.
    Пушча Белавежа злосьціцца ад болю;
    Помстаю крывавай вышчарыўся гай1; Грознаю лавінай рвецйа із няволі
    Ў вогнішчы змагарным Беларускі Край.
    Cleveland — З.Ш.А. Лістапад 1958 г.
    ГУДЗЕ НАД СЛУЧЧУ
    Гудзе над Случчу навальніца, Дрыжыць, калышацца зямля, ў вагні пажараў Край дыміцца, Край мірнай працы, Край сялян.
    Ўгары крумкач драпежыць чорны, Цікуе штось скрозь едкі дым, Але на варце непакорны Стаў бацька з сынам маладым.
    Насупілася пушча строга, Шапочацца гальлё галін, Шуміць узрушанай трывогай, Заве паўстаць на збройны чын.
    I паўстаюць з сутоняў цьмяных Сыны лясоў, багны, балот;
    За Край свой родны, патаптаны, Няма нідзе ім перашкод.
    Ды барацьба была няроўна. Загінуў дзед, і бацька, й сын.
    Зноў Край у цемрадзі астрожнай... Ды зорыць Слуцкі слаўны чын.
    Міналі дні. Краіна ў ранах, Народ урынуты ў спалох, Але чын Случчыны ахвярнай Праменіць шлях да перамог.
    Cleveland — З.Ш.А.
    1958
    — 52 —
    — 53 —
    TO БЫЎ ДВАЦЦАТЫ
    Нахмурыў бровы сіні ранак, Туманіў дымам далягляд.
    Дрыжэў, крывавіўся у ранах Ад выбухаў цяжкіх гармат Ў дваццатым годзе лістапад.
    I ўзьвіўся Бел-Чырвона-Белы, Палошча ў сіню далячынь, Заве на бой адважных, сьмелых. Супроць варожае начы Заве на слаўны, горды чын.
    I йшлі сыны палёў жытнёвых, Кашуляў зрэбных і былін, Бадзёра, поступам суровым Ішлі із пушчаў, із нізін — За Край паўсталі, як адзін.
    За Край зрабованы паўсталі, Адважна рушылі ў паход, Крывёй загоны палівалі, Каб Край ня ўмёр, каб жыў народ. To быў Дваццаты слаўны год.
    Cleveland — З.Ш.А. 15 лістападу 1961 г.
    * * * * *
    *
    *
    МЕСЯЦ ЛІСТАПАД
    Ходзіць шляхам зорным, Ходзіць ля прысад Даўні, непакорны Месяц Лістапад.
    Штось шапоча ў вецьці I ляціць. ляціць, Залатым амецьцем Сыпле^ шалясьціць.
    Смуткам плешчуць хвалі Ў Лані берагі, Дзе калісь луналі Слуцкія сьйягі.
    Кожную палянку, Кожны куст, ручай Трапнай адразанкай Бараніў Случчак.
    Ў барацьбе заўзятай Ён ня чуў пакут, Бараніў зацята Свой сялянскі кут.
    I плюскочуць хвалі, Шамаціць трысьцё: Там ахвяравалі Случчакі жыцьцё.
    Гаманілі й ветры 3 гольлем верхалін, Зазіралі ў нетры, На мурог - кілім.
    Ды не падлічылі Тых палян лясных, Што крывёй скрапілі Случчыны сыны.
    Cleveland — З.Ш.А. Лістапад 1962 г.
    — 55 —
    — 54 —
    Б Ы Л I Г Э Р О I
    — Скажы мне, тата, ці то праўда, Што наш народ калісь з пагардай Адкінуў рускае ярмо?
    Ўхапіўся ён за зброю дружна, I залунаў кліч сьмелых, мужных: ’’Лепш сьмерць, чым Волю аддамо.”
    — Было, сынок.., Было ў нас золка, Ды раптам загуляў вясёлкай Наш Дваццаць Пяты Сакавік.
    I радасьць раісплылася ў хатах: Вяселяцца хлапцы, дзяўчаты, А за стырно стаў наш мужык.
    Але чырвонай бліскавіцай 3 Масквы ўзьнялася навальніца I засланіла небасхіл.
    Забіў народ наш на трывогу
    I засланіў грудзьмі дарогу;
    На сонцы бліснулі штыхі,
    Гулі гарматы, кулі пелі, Ад дыму людзі пашарэлі, Страчыў няўтомны кулямёт;
    Крывёю кожкы крок быў зьліты, Чарнела поле ад забітых — Так бараніўся наш народ.
    Але ня нам спрыяла доля, He дзеля нас бліснула Воля. Ахвярныя ў зямлю ляглі...
    Дык вось, сынок... Былі гэроі, Стаялі да канца са зброяй...
    Спачылі у сырой зямлі...
    Cleveland — З.Ш.А.
    Лістапад 1962 г.
    ПАСЛУХАЙ, ШТО КАЖА КУРГАН
    Аднойчы улетку па Слуцкай зямлі Ледзь бачнаю сьцежкай паволі мы йшлі; Вакол нас сінеўся лес цёмны густы, Аб нечым таемна шапталі кусты, Курган уздымаўся, як сьведка забавы, Як сьведка былой Беларускае славы.
    На ім дуб-асілак ўвесь мохам парос;
    Ён шмат наглядзеўся на мора ад сьлёз; Зялёны мох вылез з глыбокіх маршчын, Шырокі цень кідалі шапкі галін, Дуб нас заклікаў, даючы адпачынак, Пад свой густалісты зялёны абдымак.
    Бадзёра падходзім пад цень, нібы ў дом; Шапочуць аб нечым лісточкі кругом; Мы селі (Нас хутка агортвае сон) I чуем, — здалёк набліжаецца звон. Курган застагнаў, дуб над ім нахіліўся, А зь лісыіяў зялёных сьпеў дзіўны паліўся.
    Сьпеў дзіўны аісілкаў Славян-Крывічоў, Зь ім раптам злучыўся напеў дрыгвічоў, Азваўся ён рэхам сярод Севяран, Радзімічаў, Вяцічаў, сьмелых Драўлян, Высока ў блакітную далеч узьвіўся, Магутнаю славай над Краем расплыўся.
    Сьпявалі, як князь Рагвалод ваяваў, 3 чужацкай апекі народ вызваляў, Як княжна Рагнеда любіла народ, Як князь Чарадзей сабіраўся ў паход, Як воўкам вяртаўся сярод цёмнаў ночы — Гарэлі агністыя князевы вочы.
    — 56 —
    — 57 —
    Як княжна Прадслава на перапіс кніг Найлепшых гадоў не шкадуе сваіх, Як Клімант Смаляціч, Смаленскі Аўрам, Кірыла із Турава роднага нам, Інкогніта ’’Слова аб Полку Ігора” Культуру народу ўздымалі угору.
    Сядзім, не варушымся; як скрозь туман, Шмат войска выходзіць зь лясістых палян; Вакол вецер стогне, галосіць, сквіліць — To Міндаўг выходзіць свой Край бараніць, (Адзін із славутых князёў Наваградку Ўстаўляў Беларускага Права парадкі).
    Мы слых навастрылі; звон гучна званіў;
    I чуем: Вялікім палітыкам быў
    Князь дзейны й разумны ваяк Гедымін; Пасьля Гэдыміна Альгэрд, яго сын, Краіну сваю бараніўшы з Усходу, Вялікую славу здабыў для народу.
    На Захад і Поўнач харобры Кейстут Дружыну вадзіў, бараніў родны кут. Гучней у званы б’е Сафійскі званар; Гудзе звон, як Вітаўт — Вялікі Ўладар Народ бараніў ад Усходняй пакуты Й далёка за межы быу знаны, славуты.
    А князь Жыгімонт, што ліць звон загадаў, Аб славе Радзімы званіў і сьпяваў;
    Сапега Леў — спрытны ў палітыцы сват, Ваяка ў вайне, ў мірны час — дыплямат; Набаба Антон — атаман беларусаў — Паўстаньне узьняў супроць панскіх прымусаў;
    Франціш Скарына — беларускі друкар Ён вынес наш друк на шырокі абшар; Зьвініць, што мы маем ’’Літоўскі Статут”, Ў ім ”Права”на землю, на ўласны свой кут, А Земскія Ўрады ўсе абавязкова Павінны ўжываць беларускую мову;
    Зьвініць, што Цяпінскі пісаў і жадаў, Каб родны народ сваю мову ўжываў;
    Князі Радзівілы, Сапегі й хто мог
    Спрыялі друкарству ўва ўласных дварох; Мамонічы-ж родам із-пад Магілёва Друкарствам праславілі роднае слова;
    Зізаніна ’’Лексіс” выходзіць у сьвет, Граматыку выдаў Сматрыцкі Малет, Сымона-ж Буднога сам цар запрасіў, Каб ён люд Маскоўскі культуры наўчыў, I радасным зьзяньнем ўзыходзіла сонца У наш "Залаты Век” на роднай старонцы.
    Гучней і гучней разьліваецца звон, Пяе аб жыцьці беларускіх старон;
    I пеюьня нясецца далёка ў прастор, Ў блакітнае неба, да сонца, да зор, Зьвініць пералівамі музыка жвава, Разносіцца ў сьвет Беларуская слава;
    Пяюць Ян Баршчэўскі, Рыпінскі, Чачот, Што ў Краю жыве Беларускі народ;
    Дунін-Марцынкевіч — пісьменьнік буйны У творах адбіў быт свае стараны, Франціш Багушэвіч — паэт Адраджэньня I ’’Дудкай” і ’’Смыкам” натхняў пакаленьне
    Кастусь Каліноўскі, што сьмела паўстаў, Жьшьцё за народную волю аддаў;
    Зьвініць: Няслухоўскі "Вязанку” зьвязаў, Ядвігін Ша зь Цёткай у ’’Ніве” сьпяваў, Карусь Каганец напісаў "Шляхцюк Модны” Паўловіч Альбэрт — гумарысты народны
    — Усе праслаўлялі любімы свой Край, I славай зьвінелі палеткі і гай;
    Гарун — беларускі паэта-змагар
    У скарбніцу нашу ўлажыў ’’Матчын Дар”, Канстанцыя Буйла "Курганнаю Кветкай” Праславіла гай, сенажаці, палеткі;
    — 59 —
    — 58 —
    Максім Багдановіч — мастацтва паэт — Пэнтамэтр — пяць дактыляў, стройны санэт, Тэрцыны, октавы, рондо, трыялет Каваў, гартаваў і званіў у сусьвет;
    А зь Нівы зьвініць, разьліваецца голас — Купала, Гарэцкі, Бядуля, Ўласт, Колас, Гурло, Галубок, Аляхновіч, Чарот, Зязюля й шмат іншых ідуць у паход;
    I Лёсік Язэп — Адраджэньня салдат, Сьвядомы змагар, беларус дэмакрат, Грамыка, Сваяк, Цішка Гартны ды Леўчык Народ вызвалялі ад цемры адвечнай.
    Грыміць навальніца, палае вайна, Крывавіцца восень, зіма і вясна, ў крыві захлынаецца трэйці ўжо год, Але Пярун ляснуў, і ўзьняўся народ, Ідзе закладапь свой дзяржаўны падмурак, Свой Край адраджаць скрозь завеі і буры.
    Прышоў Васемнаццаты радасны год, Сваю незалежнасьць сьвяткуе народ;
    Іскрыць Дваццаць Пяты ў Краю Сакавік, Стырно ухапіў наш араты мужык;
    Успомніў народ сваіх прашчураў славу, Будуе сваю Незалежну Дзяржаву.
    Ідэя яе знайшла плённы свой грунт: Варонка, Аўсянік, Крэчэўскі, Скірмунт, Карач, Аляксюк, Бадунова, Козіч, Ваяк гэнэрал Кандратовіч — крывіч, Ластоўскі, Мамонька, Душэўскі, Цьвікевіч, Уласаў, Лянкоўскі ды Смоліч, Луцкевіч, Ладноў, Серада, Іваноўскі і Грыб, Бялевіч, Захарка, Заяц, Езавіт, Макрэяў, Вяршынін ды шмат змагароў Даў Полацак, Віцебск, Смаленск, Магілёў, Менск, Горадня, Вільня, Палесься нізіны, Каб Край адрадзіць з-пад адвечных руінаў.
    I ў Случчыне створаны свой Камітэт; Сьмяецца і плача ад радасьці дзед. Ды чорнаю хмарай прышоў бальшавік I зьнішчыў нам волю, што даў Сакавік, Жаўрыд з Камітэту заарыштаваны, Ў чужую Краіну на зьдзекі сасланы.
    Але Незалежнасьць зрабіла свой крок, I ў Краю разьвеяўся жудасны змрок, Нядоля, як дым, адыйшла ў забыцьцё, Ізноў Беларусы кіруюць жыцьцём;
    Зьезд Случчыны вызначыў Слуцкую Раду, Каб Край бараніць ад чужынцаў нападу.
    Пануе у Слуцку ізноў свой Урад; Зьвіняць за ваколіцай песьні дзяўчат;
    I ў кожным сяле з-пад саломяных стрэх Званочкамі льлецца вясёлы іх сьмех; Як толькі-ж Масква небясьпекай навісла, Ўся Случчына дружна са зброяю вышла;
    Ідуць батальлёны, праходзяць палкі, Грудзьмі за Раазіму стаяць Случчакі, Адважна і сьмела імчацца у бой, За волю, за чын ахвяруюць сабой, Вішчаць, разрываюць паветра шрапнэлі, Шапочуць стрывожана сосны і елі.
    Ізноў завіруха мяцеліць, сьняжыць, Пакутнай няволяй над Краем імжыць, Ды толькі Пагоні ня зьнішчаны Сьцяг, Наш Бел-Чырвон-Белы ў надзейных руках -Крэчэўскі з Захаркаю моцна трымаюць, Ў палон не здаюцца, галоў ня схіляюць.
    Расьце наш народ, і расьце яго дар: Дубоўка, Зарэцкі, Дарожны, Дудар, Хадыка, Бандарына, Вольны, Багун, Грышкевіч, Вішнеўская, Танк, Салагуб, Язэп Падабед, Маракоў, Шашалевіч, Кляшторны, Лужанін, Бартуль, Ільляшэвіч,
    — 61 —
    — 60 —
    Мікуліч, Цьвікевій, Знаёмы, Скрыган, Калюга, Радзевіч, Грыневіч, Пфляўбаум, Арсеньнева, Геніюш, Чорны, Машара, Жылка, Салавей, Бабарэка і Хмара, Баркоўскі, Талерка, Сакол, Нікановіч, Казлоўскі, Пятрусь, Іванова, Міровіч,
    Пятро Глебка, Моркаўка, Трус, Галавач, Язэп Пушча, Івэрс, Ванаг, Крапіва, Крушына, Случчанін, Вольны, Хведаровіч, Зосім, Лебяда, Звонак, Аляксандровіч, Клішэвіч, Кавыль, Золак, Віцьбіч, Сяднёў — Сыны сенажацяў, вазёр і гаёў.