Дабранач
Казкі, калыханкі, вершы, простагаворкі, перакруткі
Уладзімір Мацвеенка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 83с.
Мінск 2003
Уладзімір МАЦВЕЕНКА
Уладзімір МАЦВЕЕНКА
'О^ШІ
Казкі, калыханкі, вершы, простагаворкі і перакруткі
Мінск «Мастацкая літаратура» 2003
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бен)5
М36
Мастак Уладзімір ПАШЧАСЦЕЎ
Для малодшага школьнага ўзросту
ISBN 9850206454
© Мацвеенка У. I., 2003
© Афармленне. ВРУП «Мастацкая
літаратура», 2003
Дарагія сябры!
Гэта кніжка адрасавана як маленькім дзеткам, так і іх бацькам, бабулям і дзядулям. Бо калі дзеткі вельмі любяць слухаць перад сном калыханкі і казкі, то бацькі з задавальненнем спяваюць альбо чытаюць іх сваім маленькім любімцам. Запрашаю ў чароўны свет калыханак і казак малечу і іх бацькоў.
У кніжку ўвайшлі казкі, калыханкі, вершы, простагаворкі і перакруткі. Спадзяюся, што кніжка атрымалася цікавай, займальнай і арыгінальнай. Дарэчы, кніг такога жанру я не сустракаў у кнігарнях.
Адным словам, з Богам!
Аўтар
\': у': ‘3
Нарадзіўся ў лесе Зайка, На ім шэранькая майка. Шэры хвосцік, лапы, пятпы, Як у маці альбо таты.
Рос той Зайка незвычайным I цікаўным, і адчайнььм...
Гэта ён, на смех і грэх, Ля кустоў знайшоў арэх, Гэта ён тандэм набыў I ледзь Мішку не забіў. Ён жа зведаў «асалоду», Калі з’еў уволю мёду...
Хто жадае знаць пра Зайку, Непаседузагадайку,
Кніжку ўбок не адкладайце —
КАЗКІ
Чаму Авадзень плача
Вось ужо каторы дзень Горка плача Авадзень.
Сіла ў Авадня і спрыт, На рацэ майструе плыт. Прыляцела з вёскі Муха, Трапятухацакатуха: — Прывітанне, Авадзень! Чым заняты увесь дзень? — He звіні над самым вухам! Бачыш, плыт майструю, Муха. Плаваць па рацэ хачу, Калі хочаш — Пракачу.
— Дзякуй, Авадзеньчыкдружа, Я паплаваць рада дужа.
Будзеш з бухты адплываць, Калі ласка, Дай мне знаць.
А пакуль я адлучуся, Каля люстра пакручуся: He пайду я ў экіпаж, He зрабіўшы макіяж... Муха крыльцамі махнула I дахаты сіганула.
Тут на плыт прывабны лоўка Села Божая Кароўка:
— Добры дзень, Авадзень! Што стаіш нібыта пень?
Ты свой плыт пакажы, Як зрабіў — Раскажы.
— На таполі пух сабраў I сюды яго прыгнаў. Бачыш, плыт мой Лёгкі, гожы, Быццам дзьмухавец, прыгожы. Плаваць па рацэ хачу, Калі хочаш — Пракачу.
— Дзякуй, Авадзеньчыкдружа, Я паплаваць рада дужа.
Будзеш з бухты адплываць, Калі ласка, Дай мне знаць.
— Добра, ты не сумнявайся, Хуценька ляці, збірайся.
Нечакана аж зпад хмар Прыляцеў трубач Камар — I пачаў кругі рабіць Ды на ўсю раку трубіць: — Авадзень, маладзец, Што зрабіў дзьмухавец!
6
Паглядзі, што зараз будзе... Ён набраў паветра ў грудзі, Як дзьмухне раз і другі — Затрымцелі берагі, Плыт пуховы разляцеўся, Невядома, дзе й падзеўся, Бо падняўся моцны вецер I разнёс яго па свеце.
Вось чаму каторы дзень Горка плача Авадзень.
Тандэм
Раз, два, тры, чатыры, пяць... Выйшаў Зайка пагуляць.
Ён сягоння рады быў: Напракат тандэм набыў. Сяктак сеў і едзе На веласіпедзе.
Сам кіруе і рулюе, Сам дарогу кантралюе.
Ды не весела яму На тандэме аднаму.
Зай успомніў: за пяньком Быццам Чарапашчын дом.
7
Ставіць велік пад дубок
I шыбуе ў гэты бок.
Вось балотца, пень і плаха, Вось і пані Чарапаха.
— Чарапашка, хадзем Пакажу табе тандэм.
Можа нават стацца — Запрашу катацца.
Тая кажа: — Дзякуй, Зай, Толькі крышку пачакай, Збегаю я ў краму
I куплю панаму. Кажуць, мне яна да твару, Аб такой даўно я мару.
Можна будзе і катацца, I ў панаме красавацца. Я на некалькі хвілін.
He сумуй — пабудзь адзін.
Доўга Зайка там сядзеў, На пянёк усё глядзеў, Напачатку ён маўчаў, Потым лаяцца пачаў: — Эх, здаецца, даў я маху, Што наведаў Чарапаху! Вось і падвяла, маруда, Дзе там поўзае няўклюда?
8
Раптам зза сасновай плахі Чуе голас Чарапахі:
— Сорам, Шэры, лаяцца, Будзеш хутка каяцца.
Грошай штосьці не знайду! Я наогул не пайду!
Бедны Зайка так здзівіўся, Што на траўку паваліўся, Потым — лахі ён пад пахі, Скок — далей ад Чарапахі. Але зноў паездзіў крышку I прыкмеціў сябра Мішку.
— Гэй, Патапавіч, хадзем, Пакажу табе тандэм!
— Ну, Вушасцік, азадачыў, Я такога і не бачыў.
Два сядлы і адзін руль, Прыцягнуў яго адкуль?
— Толькі ўчора акурат Браў тандэм я напракат.
Ты пра гэта не пытай, Лепш хутчэй за руль сядай!
Едуць Зай з Мядзведзем На веласіпедзе...
9
# J
Руль крутнууся управа, улева, Бац — урэзаліся ў дрэва!
Крэкча Мішка, шкода згубы, Выбіў аж чатыры зубы: — Зай, табе пашанцавала: Выбіў два, чаму так мала? Той заплакаў у адказ: — He фывае фольш у нас.
— 3 той пары,— казала Ліска,— Да тандэма Зай ні блізка. Я ж дадаць магу адно, Што было гэта даўно.
Як Заяц мёду пакаштаваў
1
Весела смяецца сонца, Лес хвалюецца бясконца.
А ў тым лесе, пад кустом,— Невялічкі Зайцаў дом.
Як на дачы, на траве Ўся яго сям’я жыве.
Я ў гасцях у Зайца быў, Моркву еў, вадзіцу піў.
Нас Зайчыха частавала, Потым вось што расказала.
2
Параход плыве ў вадзе, Ў небе самалёт гудзе. На Сатурн ляціць ракета, Ёй міргае ўслед камета. Касманаўты ў той ракеце Памятаюць пра вас, дзеці, Вам і вечарам і ўранні Пасылаюць прывітанні. Выбачайце, калі ласка, Гэта прыказка — не казка. Прыказка — канчаецца, Казка — пачынаецца.
3
Заяц жыў на белым свеце, Меў Зайчыху, былі дзеці. Мяняў футра двойчы ў год, Жыў спакойна, без прыгод. Раз наведаў ён Вавёрку, Завялі пра мёд гаворку.
Зай прызнаўся, што ад роду Ён не ведаў смаку мёду.
I ўвесь час распытваў, як Будзе гэты мёд на смак. Тая ў рогат: — Лепей, Зай Сам якнебудзь паспытай.
I праз дні чатыры, пяць Давялося паспытаць.
4
Любіў Зайка яркі колер, Сеў на жоўты матаролер I паехаў на паляну.
Толькі ён направа глянуў, Бачыць, збан на пні забыты, Мёдам да краёў наліты.
Вось шанцуе, што й казаць, Зручна мёду паспытаць.
Заяц над збанком прысеў, Мёд салодкі прагна еў...
12
5
Прыкладна праз паўгадзіны Паказаўся нос Лісіны.
А за носам і сама
(А збанок той быў чароўны: Еш хоць год, ён зноўку поўны.) Заяц наш усмак пад’еў, Крок ступіў і... моўчкі сеў. Пачало на сон хіліць, Пацягнуўся, лёг і спіць.
Даўгахвостая кума.
Бачыць, збан на пні забыты, Заяц спіць, нібы забіты.
Ад паляны да шашы — Hi адной жывой душы.
13
Ліска вусны аблізала:
— Ах, як мне пашанцавала. Мёду збан на пні стаіць, Побач з мёдам — Заяц спіць. Ліска лапкі пацірала Ды ад радасці спявала:
— Я адведаю Мядку, Паляжу
У халадку, Hoc
Свой чуйны
Абліжу,
Потым Зайцам Закушу...
Ліска ля збаночка села, Мёд салодкі доўга ела. Колькі з’ела, не злічыць.
14
— Трэба трошкі адпачыць.— Ліска музыку любіла, Свой транзістар уключыла. Пачало на сон хіліць, Побач з Зайцам брык — і спіць.
6
Раптам — сківіцамі шчоўк — На паляну выйшаў Воўк. Ён прыехаў на машыне I схаваў яе ў маліне.
Бачыць, збан на пні стаіць
I Ліса ля Зайца спіць.
Заяц з Ліскай Моцна спяць, Іх не стану Турбаваць.
Вось адведаю Мядку, Адпачну У халадку. Чуйны нос свой Абліжу I Лісой Перакушу.
А ў дадатак Да Лісы Пойдзе на дэсерт Касы...
Воўк каля збаночка сеў, Мёд цягучы прагна еў. А пад’еўшы, нахіліўся
I ў знямозе паваліўся. Расцягнуўся, нібы пан, А жывот, як барабан.
16
Казкі слухаць ён любіў, Радыё пераключыў. Сонца з неба прыпякае, Ваўка казка забаўляе. Пачало на сон хіліць, Лапы выцягнуў і спіць. Спяць звяры каля сасны, Бачаць залатыя сны.
7
Перш за ўсіх прачнуўся Зай, Глянуў на паляну: — Ай!
Як жа гэта я зрабіў, Гэтакіх звяроў забіў? He пад сілу гэта мне, Хіба толькі што у сне?
8
Чуткі папаўзлі цішком, Растучы, як снежны ком. Нехта бачыў і бажыўся: — Пагеройску Заяц біўся. Рваў за хвост, бы за касу, Рудабокую Лісу.
Ледзьве Воўк уратаваўся, Ад машыны адцураўся.
Як дабраўся да нары, Там аж з летняе пары.
2. Зак. 122.
17
А Таптыгінтарапыгін
Бег за трактарам трушком.
Зай — герой. У той жа год Зубр звяроў збіраў на сход. Шлях Ласі знайшлі па картах, Ехалі Бабры на нартах.
А Вавёрачак Удод Пасадзіў на ўсюдыход.
Заі ехалі ў трамваі, Дзік на трактары цішком.
18
10
Вось сабраліся звяры, Лось прамову гаварыў.
Пад «ура!», авацый гром Зайца выбралі царом.
Новы цар — дык гэта свята, Стол устаўлены багата.
Пітва, ежы — цераз край, Што па густу — выбірай. А пад дрэвам у куточку Музыканты у цянёчку.
Сталі полечку іграць, Ўсе пусціліся скакаць. Ах, якія былі танцы!
Тросся Ліс бы ў ліхаманцы. Цецярук аб’еўся круп, Па пляцоўцы туп ды туп. Заяц танцаваў з Сарокай, Расказаў ён белабокай, Як зза чутак тых звяры Выбралі яго ў цары.
Тут жа Зай пра ўсё забыўся I ад сэрца весяліўся.
Білі ў бубен, гопцаца, Танцам не відаць канца. Хто ж не ведае Сарокі, Дзюбы і два хітрых вокі?
19
Заяц ёй адкрыў сакрэт, А Сарока на ўвесь свет: — Зай — ілгун, а не герой, Падмануў усіх, войвой!
11
Па загаду Чарапахі Зайца вывелі пад пахі. Пад Зязюлін крык «куку» Кінулі яго ў раку.
Ён амаль ужо тапіўся, Ды за нейкі корч схапіўся I, хоць лапы абамлелі, Дацягнуўтакі да мелі.
Аж дзве «хуткіх дапамогі» Зайца ставілі на ногі.
Выпісалі яму лекі
I павезлі да аптэкі.
А з аптэкі дзецям тату Прывялі пад лапы ў хату. Вось дзе радасці было, Ўсё навокал аж гуло.
12
Зараз — як Зайчыха кажа Зай дзесятаму закажа.
Прагнасць, зразумеў, нідзе Да дабра не давядзе.
21
А звяры yce сцвярджаюць 3 таго часу, колькі год: Hi Ліса, ні Воўк, ні Заяц He каштуюць болей мёд.
Ёлкавясёлка
Надвячоркам у бары Гуртам збегліся звяры, Каб наладзіць карагод I паклікаць Новы год.
Падказаў адразу Лось: — Побач тут палянка ёсць, На ёй ёлка гожая, Стройная, прыгожая...
Першым шэры Воўк прыбег I вакол расчысціў снег.
Тут Вавёрка з дрэва — скок, Развязала свой мяшок:
— Ёсць грыбы, арэхаў з дзесяць, Трэба будзе іх развесіць...
Прапішчала з норкі мышка:
— А ў мяне старая шышка.
Зай тры морквіны прынёс I расчуліў аж да слёз,
Як сказаў: «На жаль, сябры, Засталося толькі тры...»
— Паглядзіце,— крыкнуу хтосьці Дзед Мароз шыбуе ў госці!..
Дзед, як выйшаў на паляну, На звяроў з усмешкай глянуў: — He сумуйце! Як магу, Вам, сябры, дапамагу.
Ёлку ён паварушыў, Шэранню прыцерушыў I паклікаў: — Снегіры, He хавайцеся ў бары, На паляну прылятайце I на ёлачку сядайце!
Прыляцелі снегіры, Як чырвоныя шары, I, нібыта на арэлі, На галінкі важна селі.
Упрыгожаная ёлка
Зазіхцела, як вясёлка.
I запляскалі ўсе ў ладкі,
I наўкруг пайшлі ўпрысядкі...
Як Чарапашка домік прыдбала
Жыла колісь Чарапашка, Гаравала бедалажка.
3 нараджэння была кволай I наогул — амаль голай.
24
Ёй не даў, як кажуць, Бог Hi рагоў, ні хуткіх ног. Давялося ўсіх баяцца — He магла абараняцца. Мо памерла б без пары, Каб не добрыя сябры.