• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дабранач Казкі, калыханкі, вершы, простагаворкі, перакруткі Уладзімір Мацвеенка

    Дабранач

    Казкі, калыханкі, вершы, простагаворкі, перакруткі
    Уладзімір Мацвеенка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 83с.
    Мінск 2003
    41.94 МБ
    Вось зусім Прачнуўся Боця, Чуе фарбы смак У роце,
    Глянуў — Нешта не таго: Ногі быццам He яго. Ды што Імі любавацца? Трэба зноў Падсілкавацца. Але колькі Hi хадзіў — Аніводнай, Як наўздзіў. Жабкі бачаць Іх лаўца I глыбей Даюць нырца.	Бедны Боця Аж схуднеў, Колькі дзён Зусім не еў. Ды і потым Дзенідзе, Штосьці ў дзюбу Пападзе. Напаследак Колькі слоў: 3 той пары Ва ўсіх буслоў Чырванеюць Ногі й дзюба — Жабак ратаваць Ад згубы.
    КАЛЫХАНКІ
    * л *
    Перад тым Як засынаць, Пойдзем мы Сяброў шукаць.
    Пашукалі Каля хат — He знайшлі там Кацянят.
    Люлі, люлі, Люлі, люлі, Кацяняты Ўжо заснулі. Баюбай, Баюбай, Ты таксама Засынай.
    Пашукалі На вадзе — Качанят Няма нідзе. Люлі, люлі, Люлі, люлі, Качаняты Ўжо заснулі.
    45
    Баюбай, Баюбай, Ты таксама Засынай.
    Пашукалі Мы і ў ціне — Жабянят Няма ў паміне. Люлі, люлі, Люлі, люлі, Жабяняты Ўжо заснулі. Баюбай, Баюбай, Ты таксама Засынай. А калі He хочаш спаць, Зноў пайшлі Сяброў шукаць.
    * * *
    У зімовым лесе Юркнула лісіца, Збегаўся па пушчы I прыстаў алень. Спі, маё дзіцятка, Мо табе прысніцца
    Сонечны вясновы Альбо летні дзень. Хай прыскача ў госці Зайкадаўгавушка, Ў падарунак штосьці 3 лесу прынясе.
    Цёпленькая коўдра, Мяккая падушка, Іх з табой абдыме Сон твой пакрысе... Закрывай, дзіцятка, Вочківасілёчкі, Хай і забаўлянкі Трошкі адпачнуць. Сонечныя промні, Божыя званочкі, Зноўку закалыхваць I люляць пачнуць.
    ☆ ☆ ☆
    Дрэмле ноч на панадворку, Месячык гушкае зорку. Баюбаю, баюбай... Вачаняткі закрывай!
    Цацкі, лялькі ўжо паснулі, Ноччу не патрэбны гулі. Баюбаю, баюбай... Вачаняткі закрывай!
    46
    Спіць вавёрка на бярозе I Таптыгін у бярлозе. Баюбаю, баюбай...
    Вачаняткі закрывай!
    На балконе голуб спіць, Кот муркоча, мышку сніць. Баюбаю, баюбай...
    Вачаняткі закрывай!
    Каруселі спяць даўно
    I музеі, і кіно.
    Баюбаю, баюбай... Вачаняткі закрывай!
    Толькі ты не хочаш спаць, Я працягваю спяваць.
    Баюбаю, баюбай... Вачаняткі закрывай!
    Знайшла козачка кусток
    Знайшла козачка кусток, З’ела козачка лісток.
    Ай, люлюшанькілюлі, З’ела козачка лісток.
    Ідзе козачка дадому, Малачко нясе малому. Ай, люлюшанькілюлі, Малачко нясе малому.
    Сталі козачку даіць, Потым малачко цадзіць. Ай, люлюшанькілюлі, Потым малачко цадзіць.
    Малачко пракіпяцілі
    I сыночка накармілі. Ай, люлюшанькілюлі, I сыночка накармілі.
    Малачка сынок пад’еў, Спаць маленькі захацеў. Ай, люлюшанькілюлі, Спаць маленькі захацеў.
    Вось прыйшоў у госці сон — Закрывае вочкі ён.
    Ай, люлюшанькілюлі, Закрывае вочкі ён.
    48
    Коцікмуркоцік
    Коцік бегае ў зацішку, Можа, і ўпалюе мышку... Баюбай, баюбай, Можа, і ўпалюе мышку...
    Коцік на рабінку лезе, Мо ўпалюе птушку недзе... Баюбай, баюбай,
    Мо ўпалюе птушку недзе...
    Коцік ля каморы спіць, Масла і смятанку сніць...
    Баюбай, баюбай, Масла і смятанку сніць...
    Ноч прыйшла, пара ўставаць, Пойдзе коцік паляваць.
    Баюбай, баюбай, Пойдзе коцік паляваць.
    Ён лянуецца, муркоча, Паляваць ісці не хоча. Баюбай, баюбай, Паляваць ісці не хоча.
    49
    Бусел Бай
    Калыханка на літару «Б»
    Бусел Бай Блізу буслянкі Буслянятам Баіў байкі... Быццам Бык біў Бегемота, Бо баксёрам Быў бычок.
    Барс Баранаваў балота, Брудзіў Багнаю бачок.
    Будзе
    Байкі баіць Бай,
    Будуць
    Буслікі байбай!
    Бурундук Бурыў бугор, Бегаў Берагам бабёр. Барабаніў Барабан, Булдавешкай Біў баран. Будзе Байкі баіць Бай, Будуць
    Буслікі байбай!..
    ☆ ☆ ☆
    Паза хмаркі, праз туманы Месяц у акенца глянуў. Светлы месяц хоча знаць: Дзеткі спяць альбо не спяць? Баюбаю, баюбаю, Я пра месячык спяваю...
    Чорны кот яшчэ палюе, Чуе — мышка дзесь шчыруе. Чорны коцік хоча знаць: Дзеткі спяць альбо не спяць? Баюбаю, баюбаю, Я пра коціка спяваю...
    Сонны певень скок аднекуль I я крыкне: «Кукарэку!..» Ён таксама хоча знаць: Дзеткі спяць альбо не спяць? Баюбаю, баюбаю, Я пра пеўніка спяваю...
    Апусціўся ціха сон, Вочкі ўсім закрые ён.
    I яму не трэба знаць, Дзеткі спяць альбо не спяць? Баюбаю, баюбаю, Ты ўжо спіш, а я спяваю.
    51
    Верабейкаверабей
    Пад страхою Ён гняздзіцца, Пешаходаў He баіцца: — Чыкчырык, Чыкчырык, Я да горада Прывык...
    Круглым вокам Пільна гляне, Час дарма Губляць не стане. Вам Пад ногі Можа сесці, Каб які Драбочак з’есці: — Чыкчырык, Чыкчырык, Я да голаду Прывык...
    Жвавы, Шэранькі камок, Пад дажджом Халодным змок,
    Вось абсох
    I сеў
    На дровы, Жыццярадасны, Здаровы:
    — Чыкчырык, Чыкчырык, Я да холаду Прывык...
    Ён
    I ў вырай He ляціць, Тут жыве I будзе жыць.
    — Дык чырыкай Весялей, Верабейкаверабей! — Чыкчырык!!
    52
    ☆ * *
    Люлі, люлі, люлі, люлі, Ў лапці коціка абулі. Ходзіць коцік па гасцях У бяроставых лапцях.
    Люлі, люлі, люлі, люлі, Расказалі мы бабулі: Чулі вы альбо не чулі? Ў лапці коціка абулі. Ходзіць коцік па гасцях, У бяроставых лапцях.
    Люлі, люлі, люлі, люлі, Днём хадзілі мы на гулі. Расказалі там бабулі: Чулі вы альбо не чулі? Ў лапці коціка абулі.
    Ходзіць коцік па гасцях, У бяроставых лапцях.
    Люлі, люлі, люлі, люлі, Ўсе даўно ужо паснулі, Толькі коцік у лапцях Недзе бавіцца ў гасцях.
    4. Зак. 122.
    53
    * ☆ *
    — Бачыш Над пагоркам Зорку?
    Цемра спіць На панадворку. Ты, дзіцятка, Засынай, Баю, баю, баю, Бай.
    Кот
    Зялёнымі вачамі Грозна Бліскае начамі. Спінку пругка Выгінае, Страх на мышак Наганяе.
    Баю, баю, Зай.
    Ты, дзіцятка, Засынай, Баю, баю, баю, Бай.
    Сон
    Бязгучна
    К нам прыходзіць, Ён
    Без рук
    Павекі зводзіць. Паглядзіш — Няма нідзе, А на ложак Пакладзе.
    Ты, дзіцятка, Засынай,
    * * *
    Бегаў кот па беражку У прыгожым кажушку. Ой, люлі, Ой, люлі,
    У прыгожым кажушку. Коцік рыбкі налавіў, Кацянятак накарміў. Ой, люлі, Ой, люлі, Кацянятак накарміў. Ледзь пад’елі кіскі рыбкі — Ўраз пабралі ў лапкі скрыпкі. Ой, люлі, Ой, люлі,
    Ўраз пабралі ў лапкі скрыпкі. Сталі весела іграць,
    Ўсіх навокал забаўляць.
    Ой, люлі, Ой, люлі, Ўсіх навокал забаўляць.
    Вось і вечар надышоў, Ў небе месяц узышоў. Ой, люлі, Ой, люлі,
    Ў небе месяц узышоў. Кінулі каткі іграць I пайшлі у сенцы спаць. Ой, люлі,
    55
    Ой, люлі,
    I пайшлі у сенцы спаць. Ноч настала, дрэмле гай, Ты, дзіцятка, засынай. Ой, люлі, Ой, люлі,
    Ты, дзіцятка, засынай.
    * * *
    Хмаркі праплываюць Над ляском часцей, Хмаркі абяцаюць Дожджыкгрыбасей.
    Хай лунаюць сны твае, Добрай табе ночкі.
    Закрывай хутчэй свае Вочківасілёчкі.
    Баюбай, закрывай Вочківасілёчкі.
    I дубы і ёлачкі Вельмі хочуць піць, Трэба ўсіх да зёлачкі Ўдосталь напаіць.
    Хай лунаюць сны твае, Добрай табе ночкі.
    56
    Закрывай хутчэй свае Вочківасілёчкі.
    Баюбай, закрывай Вочківасілёчкі.
    Сонейка ласкава Будзе саграваць, Ягадкі яскрава Стануць паспяваць.
    Хай лунаюць сны твае, Добрай табе ночкі. Закрывай хутчэй свае Вочківасілёчкі.
    Баюбай, закрывай Вочківасілёчкі.
    Да лясных крынічак Пойдзем, галубок, Набяром сунічак Поўны карабок.
    Хай лунаюць сны твае, Добрай табе ночкі.
    Закрывай хутчэй свае Вочківасілёчкі.
    Баюбай, закрывай Вочківасілёчкі.
    57
    * ☆ ☆
    Спі, дзіцятка, баюбай, Вочкі шчыльна закрывай. Я пакуль табе спяю Калыханачку сваю...
    Хай калышуць цябе сёння Аж да рання сны, Квохчуць курачкі спрасоння, Моцна спяць яны.
    Спі, дзіцятка, баюбай, Вочкі шчыльна закрывай. Я пакуль табе спяю Калыханачку сваю.
    Сонейка пайшло дахаты, Пэўна спіць яно,
    I ягняты, і цяляты Спяць даўнымдаўно.
    Спі, дзіцятка, баюбай, Вочкі шчыльна закрывай. Я пакуль табе спяю Калыханачку сваю.
    Вечар перайшоў у ночку, Нельга йсці гуляць.
    58
    Твае цацкі у садочку Ўжо таксама спяць.
    Спі, дзіцятка, баюбай, Вочкі шчыльна закрывай.
    Я пакуль табе спяю Калыханачку сваю.
    Прывыкаць патрэбна, мілы, Рана засынаць,
    Каб у сне набрацца сілы, 3 сонейкам устаць.
    Спі, дзіцятка, баюбай, Вочкі шчыльна закрывай.
    Я пакуль табе спяю Калыханачку сваю.
    Дзед Мароз
    Ёлка. Ззяе хата. Падарункаў — воз Нам прывёз на свята Добры Дзед Мароз. Баюбай, баюбай, Добры Дзед Мароз.
    Шчокі падфарбуе, Ушчыкне за нос,
    Бегчы патрабуе Моцны Дзед Мароз. Баюбай, баюбай, Моцны Дзед Мароз.
    Абяліў пагоркі, Снегу шмат нанёс На каткі і горкі Дужы Дзед Мароз.
    59
    Баюбай, баюбай, Дужы Дзед Мароз. Пойдзеш, дзетка, ў школу I на лыжны крос. Будзе й там вясёлы Спрытны Дзед Мароз. Баюбай, баюбай, Спрытны Дзед Мароз. Адалее стома, Вось бы хто падвёз... / // г—'—	\ \ \	Давядзе дадому Ветлы Дзед Мароз. Баюбай, баюбай, Ветлы Дзед Мароз. — Дзеткі, засынайце, Я вам сон прынёс. Хутка падрастайце,— Кажа Дзед Мароз. Баюбай, баюбай, Кажа Дзед Мароз.
    ВЕРШЫ
    Сон пра парасон
    Ноччу мне Прысніўся Сон, Што згубіўся Парасон. Я тужу, Бо быў Як новы Прыгажун Шматкаляровы. Ён закрыты, Нібы клін, А раскрыты, Быццам блін. Дождж ліне — Ён не чакае, «Дэгустатар» Сасніў Іванка Дзіўны сон, Нібыта ў нейкай Краме ён.	А мяне Хутчэй хавае. Сонца Паяўляецца — Сам тады Хаваецца. Ранкам Сонная Пайшла, Раптам Парасон Знайшла. Вось ён У мяне Ў руках. — Добры дзень, Маленькі дах! Кругом прылаўкі I вітрыны, А там — Цукеркі, мандарыны.
    бі
    Далей — Пламбір і эскімо, Што просіцца У рот само. Іван не змог Сябе стрымаць,
    Карцела ўсё Пакаштаваць. Ледзь да цукерак Дакрануўся — I вось жа Прыкрасць дзе! — Прачнуўся.
    Дран, дан, дан...
    Певень з курачкай Ішлі
    I капеечку Знайшлі. Рада — маці, Рады — татка, Радуецца — куранятка. — Пойдзем, курка, На базар, Паглядзім там На тавар.— Паглядзелі, Пахадзілі...
    Пеўню
    Куртачку купілі.
    А курачцы — сарафан, Куранятку — барабан. Рада — маці, Рады — татка, Радуецца — куранятка.
    Певень Куртачку надзеў
    I ў люстэрка Паглядзеў.
    Курка
    Глянула на мужа: — Пеценька, Прыгожа дужа! — Апранула
    Сарафан
    I ступіла На дыван. Як крутнецца Зграбна, Лоўка — Падабаецца абноўка. Рада — маці, Рады — татка, Радуецца — куранятка.
    62
    Дран, дан, дан
    Ды дран, дан, дан... Моцна б’е У барабан.
    «Следапыт»
    Лёг у лесе Белы снег. I па снезе Нехта бег. Адмысловыя Сляды
    Прывялі мяне Сюды.
    Бачу, недалёка Гойсае Сарока.
    — Добры дзень,— Кажу куме,— Падкажы, На ласку, мне, Хто хадзіў Каля хваінаў I глыбокі след
    Пакінуў?
    I кума За разам раз Стракатала Мне ў адказ: — Я тут днюю I начую, Я ўсё бачу, Я ўсё чую.
    Дзед Мароз, Чырвоны нос, Падарункі Дзеткам нёс. Ён спяшаўся, Як штогод, Каб паспець На Новы год!
    63
    Сон
    He спіць
    Малы Сымон.
    Ён
    Шэптам
    Кліча
    Сон:
    — Сон, сон, сон!..
    — Што ты робіш, Сон?
    — Вочкі закрываю.
    — А пасля?
    — Вас, малых, Люляю, Закалыхваю...
    — Тук... тук... тук...