• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дабранач Казкі, калыханкі, вершы, простагаворкі, перакруткі Уладзімір Мацвеенка

    Дабранач

    Казкі, калыханкі, вершы, простагаворкі, перакруткі
    Уладзімір Мацвеенка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 83с.
    Мінск 2003
    41.94 МБ
    Яе Зайка шкадаваў, Ўсё ад ветру прыкрываў.
    Ёй не раз прыносіў Вожык, Сыраежак поўны кошык.
    I вадзіў начамі Крот Па трускалкі ў агарод. Ён вучыў там Чарапаху Спелыя шукаць па паху.
    Хочаш вер, хочаш не вер, Пасля дожджыку ў чацвер, К вечару, гадзін у пяць, Яна выйшла пагуляць.
    Раптам крыкнула Сарока: — Шэры Воўк тут недалёка, Ён ужо бяжыць сюды, Уцякайце хтокуды!..
    Затрымцела Чарапашка: Бегаць ёй даволі цяжка. Тудысюды вокам кіне, Бачыць, што яна ўся ў гліне.
    25
    Надалося здагадацца, Можа, можна тут схавацца? Абляпілася сяктак
    I ляжыць, нібы камяк.
    Выскачыў зза куста Воўк, Сківіцамі шчоўк ды шчоўк Чарапашы пах навокал, Ды не бачыць яе вока.
    Ён з хвіліну патаптаўся
    I далей у лес падаўся.
    Чарапашка пачакала, Потым выбірацца стала.. Але гліна не пускае Ды і сілы не хапае. Пачала яна крычаць I на дапамогу зваць.
    Першым адгукнуўся Зай: — Чарапашка, пачакай! Хутка прыйдзе Вожыкзух, Вызвалім цябе мы ўдвух.
    Памагчы сябры ёй рады, Ды не могуць даць тут рады. Гліна ўсё зацвердзявае, I ў іх сілы не хапае.
    26
    Тут раптоўна вылез Крот:
    — Што за шум, лясны народ?
    Зай ад радасці смяяўся: — Гэта Божа злітаваўся, Змог цябе сюды паслаць — Чарапашку ратаваць.
    Крот з паўслова зразумеў, Дзіркі свідраваць умеў.
    I пачаў іх свідраваць:
    Раз, два, тры, чатыры, пяць. Чарапашка — лапкі ў дзіркі I паспрабавала ўстаць.
    Ёй сябры дапамаглі I да лесу давялі.
    — Часу ў нас, на жаль, няма Да ракі ідзі сама.
    Пасядзі ў ёй цэлы дзень, Змые гліну ўсю струмень.
    Ды не блізка была рэчка, Поле, лес, а потым грэчка... Колькі «бегла» Чарапашка, Нават здагадацца цяжка.
    Мо й сама забыла гэта Тыдзень, месяц ці ўсё лета...
    27
    Грэла сонца. Ў хуткім часе Высах дом на Чарапасе.
    Пачаў важыць меней важка Ды й прывыкла Чарапашка.
    А яшчэ адбыўся цуд — Раптам Ліска тут як тут. Чарапашка не драмала, Лапкі й галаву схавала. Ліска дом кранула лапай I пайшла з адкрытай ляпай.
    Потым новая бяда — Дождж лінуў, нібы з вядра. Чарапашцы не бяды, Ў доміку няма вады.
    Тут утульна, цёпла, суха, He кранае яе скруха.
    Вось яна прыйшла да рэчкі, Стала ля куста парэчкі, За і супраць падлічыла I сама сабе рашыла: He, не стану дом змываць, Буду ў ім і зімаваць.
    Пасля гэтага здарэння Звяры кажуць і не лгуць: Чарапашкі з нараджэння Усе ў доміках жывуць.
    28
    Чаму Мухаморы маюць яркія ўборы
    Гэта было так нібы, Былі белымі грыбы. Лес быў белы, Рэчка, Поле, Было белым наваколле.
    Папаўзла па лесе чутка, Што вясна наступіць хутка. Размалюе лес, і поле, I грыбы. У розны колер. Толькі трэба не праспаць, Пэўны колер заказаць.
    Пачала Вясна з шашы, Фарбаў — поўныя кашы. Дарма часу не марнуе, Розным колерам малюе. Тут і сіні і зялёны, Тут і жоўты і чырвоны.
    Закрычалі ўраз Грыбы:
    — Цётачка, хутчэй сюды!
    — Нас ў жоўты — мы сястрычкі,— Просяць сціплыя Лісічкі.
    — У зялёны,— просяць звонка Яшчэ белыя Зялёнкі.
    29
    — Нас у розны: у зялёны, Жоўты, белы і чырвоны, Вось мы, каля сцежкі,— Просяць Сыраежкі.
    — Вылучацца я прывык,— Важна кажа Баравік.— Трэба,—
    Шэпча ён Вясне,—
    Цёмны капялюшык мне!
    Чуе гэта Мухамор.
    Ён ад зайздрасці абмёр. Потым лаяцца пачаў I штосілы зарычаў:
    — Я за Баравік вышэйшы
    I хачу быць прыгажэйшым!
    Дай,
    Лапоча ён Вясне,— Капялюш чырвоны мне! Тая кажа: — Добра, чую, Хто як просіць — размалюю.
    Толькі крышку адпачну I наступны рад пачну.
    Ля пянька Вясна сядзіць Ды на сонейка глядзіць. Трэба добра пастарацца, Каб да ночы скончыць працу.
    зо
    Тут імгненна Мухамор Сквапна галаву пацёр: — Мне здаецца, самы раз Фарбы хапнуць у запас. Лезе ў кошык галавой, А там фарбы: ойёйёй!
    Ды Вясна не прамаргала,
    Мухамора адагнала.
    — А за ўчынак,— кажа,— гэты
    Я зраблю цябе адметным...
    Потым ціхенька прапела:
    — Зноў ты станеш белымбелым.— Цяжка нечага ўздыхнула, Белым пэндзалем махнула...
    Але фарбы было мала, Быццам і не фарбавала. Толькі кроплі паляцелі I яму на шапку селі.
    Зноў Вясна пайшла па шатах Размалёўваць у бары.
    А ўсе скнарыМухаморы Маюць гэтакія ўборы 3 той вясенняе пары.
    Як рыбкі рыбачка абхітрылі
    Слухайце, Зрабіце ласку, Раскажу вам, Дзеткі, казку, Што казаў Мядзведзь лянівы, Покуль не заснуў Ля нівы.
    Налавіў
    Унучак Карпаў Акунёў, Язёў і Карпаў... Колькі?
    Ўдакладняць не буду. Толькі зноў Закінуў вуду — Просяць дужа Акуні:
    — Ты нас, дружа, Акуні,
    Бо не выжыць нам Пры ветры, У такім сухім Паветры.
    — Лепей,— Хмыкаюць Язі,—
    Жывых Дзеду прывязі. Затрымцелі Ў хлопца рукі. Ён устаў I без прынукі Ды без нейкіх Лішніх слоў Акунуў Увесь улоў! Рыбкі, Што былі ў бядзе, Як расталі У вадзе.
    Эх, Ніхто з нас He пабачыў, Як унучак Парыбачыў. Там, казалі, Нават хвалі Свайго смеху He хавалі.
    32
    Цудоўная вясёлка
    У бабулі Сонейка Было сем унукаў, Ім было Спакойненька Без турботпрынукаў. I кожны
    Бегаў дзе хацеў, I розным
    Колерам зіхцеў — Вось якая штука.
    Першы
    Быў чырвоны, Як ягады Парэчкі.
    А другі — Аранжавы, Нібы апельсіны.
    Трэці — Жоўтыжоўты, Як летам Сланечнік.
    Чацвёрты — Зялёны, Бы лісток Каліны.
    А пяты быў Блакітны. Ён, Як вочкі Віялетавы.
    А шосты — Сіні, Быццам лён. Быў сёмы Фіялетавы.
    А вецер бегаў Без дарог.
    Ён чорных хмар Нагнаў здалёк. Вось гром Грыміць, Аж лес Трасецца, I хутка дождж На ўсіх пальецца. Ой, дожджык, Дожджык, Пачакай!
    Нам пад страху Схавацца дай!
    Убачыла Сонца: Спужаліся ўнукі —
    3. Зак. 122.
    33
    I цягне да іх Прамяністыя рукі. Пытае:
    — Спужаліся Моцна ці не?
    I кажа:
    — Ляціце
    Хутчэй да мяне.
    Азваліся ўнукі:
    — Даўно мы хацелі... Ускінулі рукі
    I ў неба ўзляцелі.
    А Сонейка Весела Смяялася: — Цудоўная Вясёлка Атрымалася!
    Як пашчасціла
    братам
    Дзед і баба век жылі, Шмат дабра не набылі.
    Ды затое даў ім Бог Малайцоўсыноў, аж трох.
    Тры крывінкі, тры сыны, Рознымі былі яны.
    34
    Першынец, іх сын старэйшы, За малодшых быў хітрэйшы. Сын другі слыў лайдаком, А малодшы — дзіваком.
    Раскажу я зараз вам, Як пашчасціла братам.
    Хлопцы ўпрыцемкі ўставалі I на поле статак гналі.
    А напасвіўшы кароў, Зноў вярталіся дамоў.
    У той дзень ішлі пад вечар, Раптам чуюць, голас нечы Недалёка праз дарогу Іх заве на дапамогу.
    Бачаць: студня ля ракіты, Зруб макрыцаю абвіты. Журавель з вядром панік I адтуль, нібыта крык...
    Хлопцы к студні падбягаюць I ў прадонне зазіраюць: — Хто адчайна кліча нас? — Шчасце,— чуюць у адказ. — Шчасце?.. Дык скажы тады, Як ты трапіла сюды?
    35
    — Загадаў мне чарадзей, Каб пайшло я ад людзей I належала яму, Чарадзею, аднаму.
    Калі ж я сказала — не! Ён зачараваў мяне.
    Пасадзіў у чорны мех I ўначы сюды прыбег.
    А як стала ледзь відно, Апусціў амаль на дно. — He патонеш? — запытаў, А пасля зарагатаў, Мовіў: — Вольным станеш ты, Калі прыйдуць тры браты. Пачакай іх тут пакуль Альбо дай нырца, бульбуль!
    Вельмі ўдзячнае вам сёння,— Чуецца далей з прадоння.— Вам аддзякаваць хачу I дабром вам адплачу. He адводзьце сціпла вочы, Папрасіце, хто што хоча.
    Адазваўся брат старэйшы, Што за меншых быў хітрэйшы: — Калі так, дазволь сказаць, Я хачу багатым стаць.
    36
    Шчасце кажа:
    — Як магу, я табе дапамагу. Вось трымай, хлапец харошы, Кашалёк — ляжаць там грошы.
    Ты за падарунак гэты Латарэйныя білеты Будзеш кожны раз купляць I багата выйграваць.
    Але ведай, хлопец, меру, Я як след усё праверу.
    Брат старэйшы пакланіўся I бягом дамоў пусціўся.
    Брат сярэдні стаў прасіць: — Я хачу асілкам быць. Шчасце кажа: — Як змагу, I табе дапамагу.
    Тут з’явіліся гантэлі, Нібы з неба прыляцелі. Шчасце кажа: — Кроч дадому, Слова не кажы нікому. Паглядзі за хлеў як след, Знойдзеш там веласіпед. Трэба толькі пастарацца Спортам кожны дзень
    займацца.
    За. Зак. 122.
    37
    Я тым часам памагу Моцным стаць, набраць вагу. Брат удзячна ўсміхнуўся, Ўзяў гантэлі, крутануўся I хутчэй пабег дахаты — Толькі замільгалі пяты.
    Шчасце кажа: — Гавары,
    Хто там трэці на гары? Меншы моўчкі пастаяў I павольна адказаў:
    
    — Маю хлеб, ёсць і да хлеба, Больш, здаецца, і не трэба. Потым трошкі павагаўся I лагодна запытаўся: — Мо табе дапамагчы? To скажы мне, не маўчы.
    Адказала шчасце ціха: — Ведаеш пра маё ліха. Праклінаю ў цемры долю I адно хачу — на волю. Хлопец апусціў вядро, Цягне шчасце на святло. Выцягнуў і кажа: — Вось...
    Ты прамоклае наскрозь. Пасядзі тут, абсыхай, Мне дамоў пара — бывай! Кроплі з рук абтрос пад ногі I пайшоў у бок дарогі.
    Шчасце трошкі пасядзела I ўслед хлопцу паглядзела. Потым зрушылася раптам I пайшло за меншым братам.
    Вось і расказаў я вам, Як пашчасціла братам.
    39
    У птушынай школе
    За дубровай, каля поля, Птушкі вучацца у школе. Тры Цяцёркі на пяцёркі, Сойкі маюць нават тройкі. А маленькая Сава Атрымала два і два.
    — Дагулялася гулёна — Засмяялася Варона...
    — Глянь,—
    Уторыць ёй Цяцёрка, Двойчы два — і ўжо чацвёрка. Умяшалася Сініца:
    — Кожны можа разгубіцца... Хорам ціўкнулі Сінічкі:
    — Вам не гожа кпіць, сястрычкі — Сорам! — Кажуць Амялушкі,— Вы вялікія ўжо птушкі. Будзем Соўцы памагаць, I яна заробіць пяць.
    Рак і Грак
    Жыў ды быў У рэчцы Рак. А па грэчцы Бегаў Грак. Сто гадоў таму Мо з гакам Чорны Грак Сустрэўся 3 Ракам. Ранкам Яшчэ сонны Грак Апрануў Свой чорны фрак I... хутчэй Да рэчкі Каштаваць Парэчкі. У той час Галодны Рак, Апрануўшы Андарак, Выпаўзаў Праз беражок, На зялёны Муражок. Як убачыў Грака Рак,
    Аж затросся Небарак.
    I са страху Паўз парэчку Задам, задам — Плюх у рэчку. Як убачыў Рака Грак, Пракрактаў Са страху: — Кррак!
    I стралой Ад рэчкі У свой лес Ля грэчкі.
    Аб заклад Гатоў пабіцца: Рак Грака Дасюль баіцца. — Ты не бойся, Чорны Рак, Бо й цябе Баіцца Грак.
    Чаму ў Боці чырвоныя ногі і дзюба
    Жыў на свеце Бусел Боця, Чынна крочыў Па балоце. Жабак еў Колькі хацеў, Жыраваў тым I тлусцеў... Праз трыснёг Альбо траву Лоўка Ўсуне галаву I наловіць Неўпрыкмет Тузін жабак На абед.
    А ўсё, дзеткі, 3за таго, Што зялёныя Ў яго Былі ногі Й дзюба — Жабяняткам Згуба.
    Вось аднойчы Ён пад’еў,
    Доўга на ваду Глядзеў. Пачало
    На сон хіліць, Стаў на купіну I спіць.
    Тут на незвычайны Сход
    Выплыў разам Жабін род.
    Вырашылі: Помсціць Боце, Каб менш
    Гойсаў па балоце. I цяпер,
    Пакуль ён спіць, Яркай фарбаю Абліць, Каб
    Чырвоным быў, Адметным
    I для Жаб
    Здалёк прыкметным. Прыцягнулі ўміг 3 затона
    42
    Фарбы поўных Тры бітоны. Ды над Буслам He падняць, Трэба знізу Фарбаваць.
    Вось фарбуюць Дзюбу, ногі — Будзь чырвоным, Клышаногі! Раптам Качка Прыляцела, На ўсё гэта Паглядзела, Потым крыкнула: — Кра, кра, Бусел, Уставаць пара! Той адразу Схамянуўся I ляніва Пацягнуўся. А жабоцькі — Хто куды Паскакалі Да вады.