• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дабранач Казкі, калыханкі, вершы, простагаворкі, перакруткі Уладзімір Мацвеенка

    Дабранач

    Казкі, калыханкі, вершы, простагаворкі, перакруткі
    Уладзімір Мацвеенка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 83с.
    Мінск 2003
    41.94 МБ
    — Дзе ты, сон?
    Карагод
    У бары
    Пад Новы год
    — Цссс,—
    — Тут, тут, тут.
    Заснуў Сымон.
    Касавокі
    Зай з Ваўком,
    Звяры
    Ладзяць карагод.
    Глянь,
    Рудабокі
    Ліс з Катом.
    Ім
    Пасталі цесна ў круг
    Сягоння Дзед Мароз
    Лань,
    Падарункі ўсім
    Вавёрка і Вяпрук,
    Прынёс.
    64
    Толькі
    Пагулялі ледзь, Нехта ўспомніў: — Дзе ж Мядзведзь?
    У бярлозе, Ля сасны, Сніць
    Аб Новым годзе Сны.
    65
    Лось
    Збіраю ў лесе я лісты, Раптоўна трэснулі кусты. Я напалохаўся, гляджу... 3за елкі выбег прыгажун. Бяжыць падняўшы галаву, Ледзь прымінаючы траву. У капыты абуты ногі, На галаве як дрэўцы рогі. Я добра ведаю цяпер, Які прыгожы гэты звер. Яшчэ даведаўся, прызнацца, Што небяспечна з ім страчацца.
    Блакітны тралейбус
    Ён вялікі і прыгожы, Шмат людзей павезці можа. Як па вуліцы ідзе, Дык напружана гудзе: — Маю вочы, Маю рогі, Маю гумавыя ногі.
    Я па вуліцы Імчу, Ўсе сядайце — Пракачу!
    66
    Мы заходзім па чарзе, I тралейбус нас вязе.
    Людзі выйшлі каля крамы, Я уселася ля мамы.
    Добра мне наўкол відно Праз вялікае акно.
    Абганяюць нас машыны, Шапацяцьшаргочуць шыны: Вось магутны бензавоз, Вось пузачмалакавоз... Мама кажа:
    — МАЗы, ЛАЗы, Глянь, дачушка, колькі іх! Я прызнаюся: ні разу I не бачыла такіх.
    Раптам бачу — магазіны, Там прыгожыя вітрыны. Вунь кіно, вакзал, музей, I паўсюдна шмат людзей... Вось тралейбус бег спыніў, Дзверы ўшыркі расчыніў. — Дзякуй,—
    Я яму сказала
    I рукою памахала.
    Ён прагуў: — У добры час, Я заўжды чакаю вас.
    68
    «Родны край»
    Атрымаў я ўчора ў дар Беларускі каляндар. Маці кажа: «Вось чытай, Яго назва «Родны край». Я пачаў яго гартаць, Ўсё цікавае чытаць I падумаў: будзе шкода Мне лісточкі з яго рваць. Маці трошкі пачытала, Ў сшытак штось занатавала. Глянуў бацька й кажа: «Цуд! Шмат карыснага ёсць тут». А бабуля без аптэкі Адшукала сабе лекі. 3 гумару не толькі я, Рагатала ўся сям’я.
    Хоць не цацка, не ласунак, Ён прыстойны падарунак.
    Коцік і Мышка
    Коцік
    Сеў на дах Пад сонца. Раптам Мышка — Юрк з ваконца. Коцік — скок I аж заенчыў
    Ледзьве лапкі He скалечыў. Норку зараз Ён пільнуе. Можа, Мышку I ўпалюе?
    5. Зак. 122.
    69
    Храбрая мама
    Ранкам
    Курка куранят Праз гарод Вяла
    У сад. Раптам Коцік Скок з гароху — Куранятак Напалохаў. Курка ўраз Засакатала, Куранят Усіх сабрала, Грозна Распасцерла Крылы
    I да коціка Ступіла.
    Мурзік He на жарт
    Спужаўся I хутчэй За плот Схаваўся. Куранятка Кураняці Ціха кажа: — Глянь На маці, Можа I з катом Пабіцца, Бо нннікога He баіцца.
    «Спартсмен»
    Каля грэблі, па вадзе, Плылі гусі ў чарадзе. Выйшаў з сажалкі гусак, Падсілкоўваецца ўсмак.
    Раптам ён убачыў Дзёму,
    Хлопчык нёс грыбы дадому.
    Зашыпеў гусак, надзьмуўся
    I да хлопчыка рвануўся. Дзёма кінуўся дахаты, Аж замільгацелі пяты. А тут дзеці, як на грэх, Выбухнуў вясёлы смех. Адгаворвацца стаў Дзёма: — He спужаўся я, вядома, Вы ўзнялі дарэмна смех, Я... навыперадкі бег.
    Горкі лёс Ягоркі
    Маці з татам Сына любяць, Дзед з бабуляй Ўнука любяць. Сцерагуць, Берагуць, Хлопца ў крыўду He даюць.
    Дзеткі ўзімку Ездзяць з горкі, Ды гара — He для Ягоркі: Можна ўпасці I разбіцца Ці наогул Прастудзіцца. Маці кажа: — Лепш схадзі, Каля ганка Пахадзі...
    I захутаны Ягор Сумна тэпае На двор.
    Ды і ўлетку: Побач з грэчкай Пляж утульны Панад рэчкай,
    I дзяцей, Што і казаць, Ад вады He адарваць. Той — плыве, Той — даў нырца, Смех і гоман Без канца.
    Бабка — ўголас: — Прэч ад рэчкі! Пойдзем лепей Па парэчкі... Плаваць ты, Унук, не спец, Раздва Булькнеш — I канец...
    Дзед падліў У бак вады: — Эй, Ягор, Хадзі сюды! Падагрэлася Вадзіца, Самы раз Табе абліцца... Восень трубіць Дзецям збор:
    72
    — Дзеткі, хуценька У бор!
    Ягады, Грыбы, арэхі, Шмат прысмакаў
    I пацехі.
    Але ў лесе Цёмна, страх, Хтосьці Тоіцца ў кустах. Можна ад гурбы Адбіцца I ў тым лесе Заблудзіцца.
    I Ягорку 3 года ў год Зноў вядуць На агарод...
    Ніна і ангіна
    Дала Ніне Цётка Іра Пачастунак — Два пламбіры. Потым маці Ля кіно Ёй купіла Эскімо.
    I ў выніку
    Да Ніны Прычапілася Ангіна.
    Ў горле —
    Як агнём, пячэ, Ды і з носіка Цячэ.
    73
    I дзядок стары — Урач Абмакнуў У лекі квач. Мазаў горла, Клаў цяпло. I ангіны Ў нашай Ніны Праз тры дні — Як не было.
    Чуем —
    Ніна
    Ляльку вучыць,
    Але так, Каб чулі ўсе: — Хто марожанае Любіць — Хай смакуе Пакрысе.
    Дзедаў крупнік
    Дзед па хаце туп ды туп, Сыпануў з пакета круп: — Гэй, памочнік, годзе спаць, Трэба крупы перабраць!
    Крупы дзед перабірае, А Валерка — памагае. Пачак дзед назад аднёс. — Смешна,— кажа,— быў авёс, Як у пачак той залез — Дык завецца геркулес.
    Ты, унук, бяжы гуляць, Буду крупнік гатаваць.
    А праз дзве гадзіны дзесьці Кліча дзед унука есці.
    74
    Ён наліў Валерку Поўную талерку.
    Ах! — гарачы, ох! — духмяны, Смачны крупнічак аўсяны!
    Ён смятанкаю заліты — Есць Валера з апетытам.
    Дзед жартуе: — Еш да дна, Бо ёсць прымаўка адна: «Хто да дна талеркі дойдзе, Там сваё здароўе знойдзе».
    ПРОСТАГАВОРКІ
    I ПЕРАКРУТКІ
    ☆ * *
    Гуляў Стасік
    Каля горкі —
    Прыдумляў
    Простагаворкі. Потым,
    На другія суткі, Ён прыдумаў Перакруткі.
    Тут ні кропелькі Маны.
    Прачытайце, Вось яны...
    ПРОСТАГАВОРКІ
    * ☆ *
    Светлы Сон Сава
    Сасніла — Соўцы Сонца не Свяціла.
    76
    Кладзецца
    Вясёлых
    Весялушак
    На васьмёрцы —	, , .
    WWW
    Восем.
    Весялушак	Мелі
    Веславаць Вёсламі — Папросім. * * ☆ Эдзік 3 Элай Завіталі Ў мтс. Дзеткі Эме перадалі Эдэльвейс. * * * Дзень У дзень Свеціць Прамень I на пень	Каралі Каралі, Покуль Кралі He пакралі. Краляў Каралі Каралі, Каб Караляў Больш He кралі. * * * Шэпча Шаршаня: — Шушу, Швае Шорты Шам Шушу.
    77
    * * *
    * * *
    Эда грае
    На кларнеце He ў кватэры, На дварэ. Энергічна Для вас, Дзеці, Так Эфектна «Рэ» бярэ.
    Чэсю Чорнае Чарніла Часам Чуб Чамусь Чарніла.
    * * *
    * * *
    А ці трэба Штанга Для Арангутанга, Апалоніку — Ангар, А для коніка — Арган?
    Федзя Фортку Прыадкрыў, Філін — Фыр
    I як не быў.
    78
    * * *
    Хама Рагоча: — Хто Халвы Хоча? — Халвы He трэба, Я хачу Хлеба.
    ПЕРАКРУТКІ
    ☆ * ☆
    Ззяла паўночы На поўначы Паўночнае ззянне. Паўночнае ззянне На поўначы Ззяла паўночы.
    ☆ * *
    Павучок Плёў Павуцінку, Празрыстую Палярынку. Павучыха Падтрымала, Павуцінку Патрымала.
    Святлафор Святлафору Светлячкамі Святлафорыў. Святлафорыў Светлячкамі Святлафору Святлафор.
    ☆ ☆ *
    ☆ * *
    Цераз дзверцы На паверцы Неслі Лерцы На талерцы Па цукерцы У паперцы.
    У паперцы Па цукерцы На талерцы Неслі Лерцы На паверцы Цераз дзверцы.
    Вартаваць Вартаўніцы На варце Вартаўніка У вартоўні Ці варта? Ці варта У вартоўні Вартаўніка На варце Вартаўніцы Вартаваць?
    * * *
    Папугай Панкратаў Панкрата Пакратаў. Пакратаў Панкрата Панкратаў Папугай.
    ☆ ☆ ☆
    Ясіка
    У яселькі Вёз На яліку Алік.
    Алік
    На яліку
    Вёз
    У яселькі Ясіка.
    80
    * * *	Елі Чарнічку
    Нам прыслала	У чацвер
    Цётка Клара	У чэрвені
    Зрэз карала	Чарнявыя
    3 Сыктыўкара.	Чараўніцы.
    3 Сыктыўкара	
    Зрэз карала	
    Цётка Клара	
    	☆ * ☆
    Нам прыслала.	
    	Сеня
    	Сена
    	Косіць,
    	Сева
    * * *	
    	Сена
    Чараўніцы	Носіць.
    Чарнявыя	Носіць
    У чэрвені	Сена
    У чацвер	Сева,
    Чарнічку	Косіць
    Елі.	Сена
    	Сеня.
    3 М Е С Т
    *** Нарадзіўся ў лесе Зайка......................... 4
    КАЗКІ
    Чаму Авадзень плача................................. 5
    Тандэм ............................................. 7
    Як Заяц мёду пакаштаваў............................ 11
    Ёлкавясёлка ...................................... 22
    Як Чарапашка домік прыдбала ....................... 24
    Чаму Мухаморы маюць яркія ўборы.................... 29
    Як рыбкі рыбачка абхітрылі......................... 32
    Цудоўная вясёлка................................... 33
    Як пашчасціла братам............................... 34
    У птушынай школе .................................. 40
    Рак і Грак......................................... 41
    Чаму ў Боці чырвоныя ногі і дзюба.................. 42
    КАЛЫХАНКІ
    *** Перад тым...................................... 45
    *** У зімовым лесе................................. 46
    *** Дрэмле ночка на панадворку..................... 46
    Знайшла козачка кусток............................. 48
    Коцікмуркоцік..................................... 49
    Бусел Бай.......................................... 50
    *** Паза хмаркі, праз туманы...................... 51
    Верабейкаверабей ................................. 52
    82
    "** Люлі, люлі, люлі, люлі.......................... 53
    *** — Бачыш......................................... 54
    *** Бегаў кот па беражку............................ 55
    *** Хмаркі праплываюць.............................. 56
    *** Спі, дзіцятка, баюбай.......................... 58
    Дзед Мароз ......................................... 59
    ВЕРШЫ
    Сон пра парасон..................................... 61
    «Дэгустатар»........................................ 61
    Дран, дан, дан...................................... 62
    «Следапыт» ......................................... 63
    Сон................................................. 64
    Карагод ............................................ 64
    Лось................................................ 66
    Блакітны тралейбус.................................. 66
    «Родны край» ....................................... 69
    Коцік і Мышка....................................... 69
    Храбрая мама........................................ 70
    «Спартсмен» ........................................ 71
    Горкі лёс Ягоркі.................................... 72
    Ніна і ангіна....................................... 73
    Дзедаў крупнік...................................... 74
    ПРОСТАГАВОРКІ I ПЕРАКРУТКІ
    Простагаворкі....................................... 76
    Перакруткі ......................................... 79
    Мацвеенка У.
    М36 Дабранач: Казкі, калыханкі, вершы, простагаворкі, перакруткі: Для малод. шк. узросту / Уладзімір Мацвеенка; Маст. У. С. Пашчасцеў.— Мн.: Маст. літ., 2003.— 83 с.: іл.
    ISBN 9850206454.
    Новая кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра паэта Уладзіміра Мацвеенкі прыйдзецца даспадобы і дзецям, і бацькам, і настаўнікам. Напісана яна ярка, цікава, захапляюча, з добрым веданнем дзіцячай псіхалогіі.
    УДК 821.161.393
    ББК 84(4Бен)5
    Літаратурнамастацкае выданне
    МАЦВЕЕНКА Уладзімір Іванавіч
    ДАБРАНАЧ
    Казкі, калыханкі, вершы, простагаворкі і перакруткі
    Рэдактар У. М. Мазго