Дарога
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 432с.
Варшава, Вільня 2007
2006 г.
Абавязак і воля
Есьць дачыненьні асабістыя, за якія сам адказнасьць нясеш і волю гар-туеш. Але ёсьць - грамадзкія, дзе абставіны вышэйшыя за волю тваю і адказнасьць твая застаецца. Гэтак думаючы, я напісаў:
Ці можаш падставіць шчаку левую, Калі ў правую б’юць?
Дзеля Бога - магу, Каб учынкам сябе не панізіць.
Але калі забіваюць народ -Без ваганьня страляцьму.
2003 г.
Парада
Калі хочаш даведацца Пра культуру чалавека, Дай яму ў рукі добрую кнігу I паназірай, як ён стане яе гартаць.
Але зважай:
Для кнігі гэта можа быць небясьпечна.
* * *
Калі людзі пачынаюць дыскутаваць пра недыскусійныя рэчы - гэта азначае, што нехта зь іх хоча разбурыць прадмет дыскусіі.
2004 г.
401
* * *
Беларуская нацыя трымаецца цяпер на беларускіх жанчынах, якіх даў нам Бог. Гэта ві-давочны вывад, да якога прыходзіш нават без аналізу, а проста, назіраючы наша жыцьцё. Агрэсія скалечаных, перакуленых паняцьцяў лібэральнага Захаду, накіраваных на разбэш-чаньне жанчыны, можа зьнішчыць беларускі народ. Беларуская жанчына - гэта апошні фарпост Беларускай нацыі.
2004 г.
Думаю пра Рыгора
Як адышоў без пары на той сьвет Караткевіч, Рыгор Барадулін (неразлуч-ны сябра Караткевіча) крочыў побач з Быкавым. Гэтак удвох яны й прышлі ў Народны Фронт і ахвяраваліся беларускаму нашаму Адраджэньню. Памятаю іх побач заўсёды ў першым радзе на соймах БНФ, маўклівых, засяроджаных і ўзьнёслых. I часта, калі ўзьнікалі вострыя мамэнты, ці запануе канфузьлівая маўчанка, Рыгор устаўляў вершыкам імгненны экспромт, ці бо паддакваўу рыф-му сур ’ёзнаму дакладчыку, выклікаючы выбух сьмеху і здаровы настрой.
Шчымліва ўяўляецца мне ўсё гэта тут, далёка, быццам магло б яно йшчэ вярнуцца... Гэтак думаючы, я напісаў:
Паэт народнай весялосьці,
Рыгорка, браце наш адзіны, Як слоўца скажа - усе рагочуць, А сэрца плача па Радзіме.
19.10.2004 г„ Нью-Ёрк
Акупацыя
- Вы хто? — спытаў ахоўнік.
- Ісус Хрыстос.
- А пачэму разгаварываеце па-беларускі?
2002 г.
Антыверш
Вечная здрада эліты і пасіўнасьць нізоў - гэта, магчыма, псіхалягічны вынік асіміляцыі балтаў. Дамінацыя слабой асновы. Гэтак думаючы, я напісаў антыверш:
Мадзее млявы дух дулебаў.
Наеўся гразі беларус.
Абы было, абы ўсё ціха.
У лес, у багну, у азярод
I галаву ў куст уперці...
- Там мой народ, там мой народ, -
Сьпяваў апошні бард паганскі, Пакуль прышоў яго чарод.
Душой адпомсьціўся нашчадкам: „Да ўсіх праблем мне дзела нет”.
I абсыпаецца лістота,
1 нішчаць край,
I гіне сьвет.
Галота духа, пустацьвет:
„ Мне дзела нет,
мне дзела нет...”
(3 цыклу „Антывершы ’’) 2002 г.
403
229. Тэхнагенны крвявід перад Нью-Ёркам. 1996 г.
Пішу па-руску
Охо-хо, прачытаўя пераклад верша Рыльке на расейскую мову („Царь Вечер ”). Чытаў-чытаў, аж заблытаўся. Век не чытаў такога перакладу. Пераймаючы стыль і лексіку, пераказаўя сабе гэты тэкст на паперы:
Егда отдремлет дрёму,
Подьяв потнр, йздревле пьян протонерей, Смнренно очн потупя, Блеснёт красавнца Аврора, йз рук младенца Смнрну сся.
Горнт лампада возлелея, Как над елеем нскупленья. Гнезднтся выпь
уж на сносях й вдаль звезда её уводнт. Побольше б нам мнротворенья й мнраноснцев також.
Свалйлся с ног Бадья Дубнна Велнка была кутерьма.
Грядёт, как нынче, в багряннце, С утра мудрёно прнсмнрев, Как сон, в об'ьятнях Пснхен, На холмах негу сохраня, Проснёшся, блнн..., одна непрнятность.
(3 цыклу „Антывершы ’’) 2002 г.
Дні страт
(са слоў савецкага чыноўніка)
Ішла вайна. Жнівеньскім днём 1941 года ў эвакуаванае Міністэрства культуры БССР у Маскве прышоў стомлены чалавек з трагічным абліччам. Ён павітаўся з усімі ціха і папрасіў дапамогі, якая належыла ўцекачам зь Беларусі. - Фамнлйя? - спытала начальніца за сталом.
- Янка Купала.
- Чем заннмаетесь?
- Пішу вершы.
- Я спрашнваю, где работаете?
- Пішу вершы.
- Я вас русскнм языком спрашнваю: «Ваша профессня»? — злосны пачуўся крык. Але чалавек з трагічным абліччам ня слухаў. Паволі пайшоў да дзьвярэй.
1981 г.
* * *
Толькі вольны чалавек
Жыць ня можа бяз Бацькаўшчыны. Нявольнік любіць месца,
Дзе задаволеныя
Яго патрэбы,
I ня любіць сваю Зямлю.
Колькі разоў я назіраў тут гэта, У краіне мігрантаў.
* * *
Пакуль йшчэ сілы ёсьць,
Пакуль жывы -
Зрабіць пабольш
Для Беларусі роднай.
405
Паэзія
Паэзія - гэта стан душы.
Высокая паэзія ёсьць выяўленьне Боскага ідэалу.
Нізкая паэзія ёсьць адлюстраваньне чалавечых страсьцяў.
Высокая паэзія ўзвышае чалавека.
Нізкая - разбэшчвае.
2000 г.
407
Пішу на раніцы
Вясной і летам доўгія дні. Устаю, як адыходзіць змрок, I пры адчыненым вакне, Пакуль у доме сьпяць, Вершы складаю Сам для сябе.
О, найлюбшая
мая Беларусь!
2003 г.
Пішу ў дарозе
Паэзія, нібы лякарства.
Як пішаш - і супакоішся, і плачаш.
I сьвет здаецца лепшым
Над безданьню трывог.
I ажываюць люстры дзён пражытых,
I летуценьні, мрояў рой, Дзе ілюзорны сьвет са мной, Як праўда, існуе, як рай.
Але хто там крычыць за вакном? Спыняецца мой трамвай.
2003 г.
2002 ГОД
Чым больш вершаў тым большуцякае палітыка. Ра-зумею, што трэба кідаць. Бо калі не змагацца, то яку няволі пісаць? Гэтак думаючы, я напісаў:
Каб прыглядзецца, трэба спыніцца.
А як спынішся - зарастае шлях.
Што рабіць?
Ужо й ландышы адцьвілі.
2002 г.
408
* * *
Цэлую ноч,
пакуль вершы пішу, Травеньскі салавей
несьціхана пяе.
409
Час
Вершы пішу.
Пройдзе вельмі шмат часу, Калі іх прачытаюць.
2006 г.
Пяро
Вершы пішу аб Радзіме.
He забыцца б аднак Абмакнуць мне пяро ў Гаўі, Што ў вечнасьць плыве -Акіян-мора.
2006 г.
410
411
412
3 Ь М Е С Т
Алесь Разанаў. Ён, Зянон................................................................... 6
Разьдзелы.................................................................................. 9
БАЦЬКАЎШЧЫНА, ДАЛЁКАЯ I ЛЮБІМАЯ ...........................................................11
Ці былі вы?................................................................................11
Вясна надзей...............................................................................12
Даўно было.................................................................................12
Сакавік....................................................................................12
Праталіны..................................................................................13
Сакавік ў ваколіцах Ончы...................................................................13
Павонька...................................................................................14
Вандроўка вясной...........................................................................14
Ціхенькі дожджык...........................................................................14
Там, дзе жыве салавей......................................................................16
На Беласточчыне дыхаю роднай зямлёй........................................................16
Ля далёкіх прысадаў........................................................................12
„Над чаромхай Месяц маёвы сьвеціць...”.....................................................17
Лагойшчына.................................................................................17
Раніцай у вясновы дзень....................................................................17
Пад вокнамі................................................................................18
Па дарозе ў Слабодку.......................................................................18
Крушына....................................................................................18
У Беластоцкім лесе.........................................................................20
Было даўно.................................................................................20
На Браслаўшчыне............................................................................21
Ноччу даўно................................................................................23
Прыпыніўся йдучы...........................................................................24
Агароды....................................................................................24
Мне паказалі фатаграфію цяперашніх Суботнікаў..............................................25
1948 год. Вяртаемся з поля.................................................................25
„Думаючы пра Бацькаўшчыну, я ўспомніў...”..................................................26
Возім снапы................................................................................26
Прутцы.....................................................................................26
У ліпені перад навальніцай.................................................................26
„Вечарам пасьля дажджу...”.................................................................26
Летні дзень над Гаўёй......................................................................27
Спакойны ..................................................................................27
Далёкая карціна............................................................................28
Цёплае ....................................................................................28
Пад вокнамі................................................................................28
Бераг......................................................................................29
Вечар у Суботніках.........................................................................29
Лука.......................................................................................30
Пах Радзімы................................................................................30
Летняя ваколіца............................................................................30
Начны сад..................................................................................30
413
Рунь........................................................................................32
Позьняя восень..............................................................................32
Халодная перамена...........................................................................32