• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дарога  Зянон Пазьняк

    Дарога

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 432с.
    Варшава, Вільня 2007
    209.02 МБ
    379
    380
    219. Беласточчына. 2000 г.
    382
    220. Зімовае поле па дарозе ў Вільню. 2001 г.
    * * *
    Жоўтая бяроза Ў белым туманё, Як відма, растала.
    2003 г.
    384
    Цьвітуць дрэвы
    Вішня - як цёплы вецер, Як дождж веснавы.
    Яблыня - Боскі касьцёл Прамянее сьвятлом.
    2000 г.
    Раньняя ціш
    Мятліца схілілася Пад цяжарам расы.
    Ружовая вішня
    Дзесяць дзён на чужыне Цьвіла японская сакура.
    I вось апаў
    яе прыгожы пустацьвет. Дыван пялёсткаў,
    як ружовы сьнег,
    2002 г.
    Вяргіня
    Жоўтую вяргіню град так змалаціў, Што ці падымецца йшчэ?
    Паламаны куст.
    2002 г.
    Думаю аб прыўкрасным
    Найцяжэй у колеры фатаграфаваць кветкі.
    Хоць, здавалася б, — проста.
    I як мне душу тваю зразумець, ружа!
    385
    Цьвіценьне
    Спачатку цьвіцее лаза і падбел, Сон-трава і белыя мірабэлькі, Жаўцяцца латаці ля самай вады.
    I сінія пралескі.
    I тады расьцьвітаецца белая вішня. Пырскае ўсьцяж, нібы град, За адну толькі цёплую ноч.
    А ў мокрых лясах апусьціліся вішні на дол: Курасьлепак зграй -
    Пад дубамі і вольхамі Цьвеціцца белы шум.
    На палях і на межах старых, наўзбоч Адзінокія грушы цьвітуць.
    Ападаюць пялёсткі на крушні, У каменьне, у ральлю I на леташні ліст.
    А затым распускаецца яблыні бель.
    О, квітней, каралева садоў, Ружовая і прыўкрасная!
    3 чым параўнаць цябе, Вечнае хараство?
    Хіба з Раем?
    Хіба зь Беларусяй... А ля ног тваіх, Нібы сонцаў мільён, Адуванчыкаў жоўты дыван. О, сонечны луг!
    Па золаце йду,
    Дзе над рэчкай чаромха шуміць,
    I квеціцца шыпшына,
    I курганы маўчаць...
    I зацьвітае бэз.
    I напаўняе Боскі водар сьвет, Як звон касьцельны.
    Гэтак пахне вясновае неба ў траўні I з маёвай хмары пералётны дождж.
    Глядзіш - і бяліцца палатном, Нібы кужаль, нібы лён, Арабіны цьвет між лісьця.
    Палымнее дзікаружа, распускаецца язьмін -Увабралася лета ў сілу.
    Цьвітуць лугі і травы. Белы цьвет-фіялет I блакітная плынь, I лілея плыве.
    Ужо лета буяе, Ужо лета ідзе.
    Зацьвітае пышна ліпа. Гуд пчаліны, мёд ліпнёвы, Пух таполі, водар поля, Ветру пах з далёкіх лукаў I бульбяны небакрай.
    Толькі лета - а ўжо жнівень. Зацьвітаюць сухавейкі Й піжма жоўціцца здалёк, Ля дарог і ля чыгункі, Дзе па рэйках колаў стук.
    Ужо жоўтая юргіня Адцьвітае пад вакном I астры белыя дрыжаць, Як першы сьнег у чыстым полі, Як першы сьнег у полі...
    2002 г.
    Цьвітучая ноч
    Старая груша ў начы, як воблака, цьвіце.
    Ваконца адчыніў -Плыве вясновы пах.
    1995 г„ Менск
    Клён
    Убачыў,
    Як плаўна спадае з клёну Апошні ліст, Шапочучы па суках.
    1995 г.
    387
    (3 ЦЫКЛУ „БЯРОЗА”)
    * * *
    Бярэзьнік пад Суботнікамі.
    Ці расьце там яшчэ хоць дрэўца?
    2003 г.
    * * *
    Паслухайце, як гучыць: Бяро-о-о-за.
    Век бы глядзеў, каб вярнуцца Туды,
    дзе бярозавы гай.
    2003 г.
    Еду аўтобусам
    Праплыла бяроза ў вакне. Гольле ніцае, Вецер калыша.
    2003 г.
    * * *
    Прасыпаўся сьнег на бярозу.
    Імгненьне — растаў.
    Кроплі блішчаць.
    2003 г.
    У лістападзе выйшаў на двор
    Сёньня бежавы небаспад.
    Трапеча бярозы ліст.
    Гольле, як пасмы дажджу.
    2003 г.
    388
    Вясновы прастор
    Жаўранак засьпяваў.
    Зьвініць паветра,
    рунь бяз краю,
    I ў полі - бярозавы гай.
    2004 г.
    (3 ЦЫКЛУ „ЖОЎТЫЯ НАРЦЫСЫ”)
    * * *
    Гнецца, гнецца кволы нарцыс
    Пад ветрам,
    што дзьме з акіяну.
    2002 г.
    (3 ЦЫКЛУ „МАГНОЛІІ”)
    * * *
    Вечар маёвы спадае, як цьвет на траву. Ружавее магноліяў рай, I сьціраюцца фарбы ў цішы.
    2003 г.
    Ападае магнолія
    Вечарэе ў траўні. Прыляцелі гусі, Пёркі паскідалі.
    2003 г.
    Іду па задворках
    Абсыпала магнолія пялёсткамі пустэчу. I занядбаны дом, I беднае жыцьцё
    Чужое, як рыдван.
    Мне штосьці дрэннавата: Тут вось бяда людзкая, А я перад красой спыніўся.
    2003 г., Бруклін
    390
    Мастацтва
    У мастацтве не павінна быць Нечыстаты.
    Вобразы, што засяроджаныя на нізкім, Паніжаюць.
    Бо хараство - гэта шлях Ісьціны, Што вымагае ўзвышэньня.
    I толькі зло
    Шукае красу ў паскудстве.
    2002 г.
    * * *
    Самае дзівоснае мастацтва, Самы дасканалы вобраз, Самае высокае хараство -Прырода.
    Тут Боскае стварэньне.
    Мы ў ёй, як частка Духу.
    Будзьма ўзвышаныя
    ў доме сьвятым.
    2002 г.
    * * *
    Паэт, пішучы,
    Павінен адчыніць душу.
    3 зачыненай душой
    Ня трэба ў словах мудрагеліць.
    Аддаў - маўчы,
    Пакуль не напоўніцца духам істота.
    2003 г.
    Мастак
    На тым, хто творыць, мастацтва вобразы стварае, на тым, хто піша (нават вершы), на тым, як на настаўніку, ляжыць адказ-насьць перад іншым. Думаючы гэтак, я напісаў:
    Ня трэба брацца за пяро, Каб векавечыць
    Дрэнны стан малога духа I множыць там памылак рой, Свае сумненьні ў вечнай праўдзе, Расчараваньні ў харастве.
    Мастацтва ў тым, каб праз красу Вялікі Боскі Дух убачыць, Пазнаць праз вобраз рукатворны.
    2003 г.
    392
    Падмена
    Катэгорыя агіднага ня ёсьць сфэрай мастаіітва. Але форму літаратуры і мастацтва крадуць людзі з папсаванай душой і скрыўленым розумам дзеля самасцьвярджэньня. „Творчасьць ” такіх - гэта вершаваньне гразі, цынічнае выяўленьне распусты і заганаў душы. Адсутнасьць цэнзуры і свабода друку абяззбройвае грамадзтва перад агрэсіяй нізкіх людзей, празь якіх і адбываецца распаўсюджваньне і ўсталяваньне зла.
    2004 г.
    Пісаньне сьвятлом
    О, вялікая фатаграфія, - адзіная і непараўнальная, якая адбівае сьвет, як створаны ён Богам, дазваляе зазірнуць у сутнасьць рэчаў і (о, дзіва!) - спыніць імгненьне часу!
    О, незвычайная, вялікая справа, найвялікшая з усіх мастацтваў!
    1996г.
    s-1955 г. Дзяўчаты зь еескі
    ^^. „, ^^^Г"1
    (Арх. 3^етЫ'
    393
    Колерная фатаграфія
    He захапляцца стракатасьцю. He захапляцца батанікай. He рэпрадукаваць прыроду. Мусіць быць балянс, дапасаваньне колераў адлюстраваны стан прыроды. Бо ў гэтым адбіваецца ў прыродзе Боскі Дух.
    2002 г.
    Каляндар
    Мне любая зіма - сьнегапад; лятуць, гайдаюцца сьняжынкі.
    Жаданае лета - шапаценьне дажджу і белыя воблакі над вадой.
    Сьветлая Вясна - цьвіценьне вішняў і адуванчыкі пад платамі.
    Восень... ~ найчасьцей мне душа шчыміць, бо час навявае маркоту, трыеогу і жаль.
    1995 г.
    * * *
    I так заўсёды:
    Як лета хіліцца ў дол -Маркоціцца душа, I зноў вясны чакаю.
    Дрэнныя перамены
    Раней дзявочы ідэал -Дабро і ласка, позірк мілы I цнота ў постаці, душа. Цяпер - нахабная распуста 3 стракатых вокладак глядзіць. I нешта страшнае, як цемра, Паўсюдна вылезла з нары.
    2003 г.
    394
    Рэгрэс
    Лібэральныя ідэі Так разбэсьцілі людзей, Што яны ня здольныя Hi на што ідэальнае, Hi на якія маральныя абавязкі, Hi на якія ахвяры.
    Навошта, калі ўсё дазволена, Нават грэх.
    2002 г.
    * * *
    Стаўка распусных зроблена на свабоду.
    Распусным чалавекам хочуць перакуліць сьвет.
    * * *
    Лібэралізм - гэта новае паганства.
    2004 г.
    Дараваньне
    Дараваць можна дрэнныя ўчынкі.
    Але не даруюцца дрэнныя зьявы.
    Па дарозе чую
    -	Глядзі, во, ведзьма на плякаце.
    I ўсьмех злавесны.
    -	Н сапраўды.
    А гэта ж Монна Ліза
    3	цяпершчаны прышла.
    2004 г., Нью-Ёрк
    395
    Запісаў наўзбоч
    Калісьці, гадоў 25 таму, напісаў працу (якая, вядома ж, загіне, як шмат што) пра мастацка-вобразнае выяўленьне і ўспрыняцьце. Тут зазначу, што мастацкае ўражаньне грунтуецца на паяднаньні эстэтыкі і псіхалёгіі. Псіхалягічныя перажываньні могуць вы-клікаць розныя роды дзейнасьці, сітуацыі, прадметы. Гэтую асаблівасьць якраз выкарыс-тоўваюць усялякія антымастацкія накірункі (маскультура, кіч, дэтэктывізм і г. д.), якія ў сваім рамястве эксплуатуюць псіхалягічны аспэкт уражаньня, імітуючы эстэтыку альбо цалкам адмаўляючыся ад яе. Заканамерная канцэнтрацыя ў гэтай „ спэцтворчасьці ” (ці агулам - бізнес-творчасьці) крыміналу, жорсткасьці, крыві, забойства, гразі, паскудства іўсялякай дрэні, якая па сваёй сутнасьці (гэта катэгорыя агіднага) неўтрымлівае нічога эстэтычнага, алеробіць вострае (шакуючае) псіхалягічнае ўражаньне. Шкода ад такой антыэстэтычнай дзейнасьці і „рынкавай творчасьці ” для духоўнай культуры і прыгожага разьвіцьця чалавека велізарная.
    2006 г.
    * * *
    Тып чалавека эпохі адбіваецца ў рэкляме.
    Там ён найлепш відаць.
    2004 г.
    * * *
    Беларус зь вёскі
    Новы Двор:
    „А што нам улада —
    Мы пры любой уладзе жывём”.
    2006 г.
    Заняпад
    Раней сьпявалі, як працу канчалі.
    Цяпер - як гарэлкі пап’юць. Якія сьпевы - такія й песьні.
    396
    226. Галоўны фасад касьцёла ў мястэчку Шумск (Віленшчына). 2006 г.
    * * *
    Моладзь - без ідэалаў.
    У народа - якая будучыня?
    * * *
    Справа відушчых He абурацца сьляпымі, А дапамагчы ім бачыць.
    * * *
    Калі хочаш адпакутаваць -Нарадзіся беларусам.
    Адпакутуеш, душа, на векі вечныя.
    2002 г.
    397
    * * *
    Дэмакратыя - сродак геапалітыкі.
    * * *
    Пахавалі Купалу, Пахавалі Быкава, Пахавалі вялікіх.
    Але Беларусь не памрэ.
    Бо яны жылі для Беларусі.
    2004 г.
    Грамадзтва земляробаў
    Людзі, што працуюць на зямлі,
    Ня могуць быць злымі, Бо йдуць дарогай Боскага стварэньня. На зямлі - канчаецца пэрыяд дзікасьці.
    2002 г.
    * * *
    Запусьценьне ёсьць вобраз пустаты.
    Адзіночная камэра - увасабленьне.
    * * *
    Над магілай напісана: „МУХА”. Усьміхнешся хіба, Бо й Муха чалавек.
    398
    * * *
    Дурань дашукваецца сэнсу Там, дзе яго няма.
    Так узьнікла псэўданавука.
    2004 г.
    Руціна
    Заўтра на прыём
    3 нагоды нараджэньня
    чыёйсьці каралевы, А чаравікі ўжо пацяклі.
    Вось табе й на!
    399
    Сустрэў Віцьку
    Віцька казаў, Што ніколі, ні пры якіх абставінах Ен бы Бацькаўшчыну не пакінуў. Але навошта Віцька такое казаў? Ен жа нікому не патрэбны, Ніколі ня жыў для Бацькаўшчыны, He стаяў за народ, He займаўся палітыкай, He ваяваў з ворагамі, He стаяў перад выбарам I ня ведае, што гэта такое.
    Толькі я гэтак падумаў, Ідучы па Брадвэі, Аж бачу, Віцька бяжыць: - „Здрастуйця”, Станіслававіч.
    Каб гэта дапамаглі мне тут неяк застацца,— Загаварыў ён з ходу. -
    Я ж во таксама ў дэмакратыі быў I ўсягды за вас галасаваў.
    - Што ты нарабіў, Віцька! — Занепакоіўся я, -Трэ’ было за Лукашэнку.
    - Дык, калі чэсна, Станіслававіч, За яго й галасаваў, гада.
    Абяцаў многа - ня даў нічога. - Дык што рабіць? - Пытаю. - Уцякаць трэба зь Беларусі. — Навошта?
    - А жыць як?
    - Ну, дык а як жыць?
    - Вось калі б вы тагды He сталі настойваць На беларускай мове Ды аб’ядналіся б з Кебічам, To сталі б прэзідэнтам.
    Тады б іншая справа, -
    400
    Зрабіў мне камплімэнт Віцька.
    -	Але тут ангельская мова, - кажу.
    -	А я на Брайтане прымясьціўся.
    Там па-руску гавораць.
    Беларус не прападзе, -
    Узбадрыўся Віцька. -Работы я не баюся, Mary хоць вуліцы падмятаць.