Дарога
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 432с.
Варшава, Вільня 2007
2004г., Нью-Ёрк - Варшава
274
* * *
Сціраюцца словы і даты
I толькі карціны Айчыны У памяці маёй
жывуць.
2007 г.
151. Цьвітуць мірабэлькі. 1997 г.
Красавік у Варшаве
Кволы цьвет мірабэлькі Спадае на дол
Пры сьвятле ліхтароў.
2001 г.
Ветрык
Пялёсткі пад ветрам -Ляцяць матылькі.
Павей, павей, вішнёвы зграй!
2001 г.
276
Фотаапарат
I ты па сьвеце блукаеш, Нязьменны сябра, У кішэні маёй.
2002 г.
* * *
Белая вішня! О, вішня цьвітучая! Пад белаю вішняй Спынімся ў чысьціні.
Вогнішча
Як павольна згасае полымя, I шэрым попелам Пакрываецца пражыты дзень.
277
* * *
Лісьце чаромхі
мокрае пад дажджом.
Узьляцеў верабей -
I стрэсьліся кроплі ў траву.
Летняя плынь
Выскачыў ліпёнь -
I схапіў матылька.
Пляск над вячэрняй Гаўёй.
Цёплай восеньню цьвіце рабіна
I што ты зацьвіла?
На якую яшчэ бяду?
А мо’ гэта сьнег?
2002 г.
* * *
Плывуць, плывуць аблокі. Ніяк ня выскачыць 3-за хмараў Месяц.
2002 г.
* * *
Ноччу, калі адчыніў балкон, Месячнае сьвятло Дарожкай убегла ў пакой.
Канец лета
Жоўтая вяргіня Нікне пад дажджом. Жнівень -
шчымлівы месяц.
2001 г., Вільня
* * *
Якое кароткае лета: Бацян малады Прабуе крыло.
2001 г.
* * *
Пасьля халоднага туману Абвялы бульбоўнік зрудзеў. Вась і лету канец.
2001 г.
279
* * *
Пусты агарод і капусныя пні.
Восень.
2001 г.
Каня
Над лугам дажджыстым
Голас кані вецер адносіць.
3 чым параўнаць
тваю песьню?
2001 г.
* * *
Старая яблыня ськідае лісьце
На чорную ральлю, Нібы асеньні цьвет.
Асеньні віхор
Ляціць гэты вецер, Як цемра варон, -разарваныя хмары.
Ужо ведаю я: ноччу сьнег ападзе.
2002 г.
Бачу самотнага чалавека
з катом
Усё, што ў яго ёсьць, — Гэты ласкавы кот, Якому нічога ня значыць беднасьць людзкая.
2002 г., Вільня
280
154. Чалавек з катом. Вільня 2000 г.
Праполка
Абполеш расток -
I зь нябыту выходзяць мае буракі.
Як нялёгка даецца культура.
* * *
I ўсё ж такі бяз думкі Карціна не жыве, Таксама, як і верш маленькі.
2004 г.
* * *
3 паўзмроку набягае хваля I сьціхае ля ног, нібы сон.
Зорка над акіянам.
2002 г.
* * *
О, як дрэвы шкамутае вецер!
I здаецца здалёк,
Што імкнуцца яны
ўвасобіцца ў хвалі.
* * *
Вясновы цьвет Пад белым сьнегам. О, маладосьць!
282
* * *
Вецер падзьме,
I зь вяршыні сасны
Ападае на дол
пералётны дождж.
* * *
Бліснула маланка.
На імгненьне пасьвятлела неба.
Грымотная ноч.
Едзем праз ноч
Цемра за шклом.
Здалося - бяскрайнія воды.
Аж не - толькі мокры асфальт.
283
Ліпнёвы вечар
Зялёная крапіва Перад захадам сонца Сьцішылася пад сьцяной.
* * *
* * *
Што мне нагадвае
Гэты апалы сакуры цьвет?
Ах, так! Грачыха цьвіце.
2002 г.
Хутка сьвітаньне. Над пустой дарогай Вісіць адзінокі месяц.
157. Апалы цьвет. 2004 г.
284
Дарога праз ручаёк
Прайшла чарада -
I зноўку крыштальна Бруіцца крынічны струмень.
Адцьвітае магнолія
Вецер вятрыць.
I зьлятаюць на дол, нібы лодкі, Магнолій цяжкія пялёсткі.
* * *
Памятаю час,
Калі ўсюды былі чыстыя воды.
О, які гэта быў час!
2003 г.
* * *
О, месяц прыўкрасны! Немагчыма пагляд адарваць.
Узыходзіць над жытнім полем.
2003 г.
* * *
За полем, дзе бульба цьвіце, Пад асінавай дранкай мой дом. Ветрык паўдзённы.
2004 г.
285
Музыка Стомы
Слухаючы музыку Мікалая Стомы, уяўляецца мне Беларусь - першародныя згукі, якімі гучыць наша зямля і якія чуеш наітерш, як прыходзіш у гэты сьвет. Дзівосная музыка любай зямлі, як перадаць цябе ў словах! Іўспомніў я далёкія карціны:
А ў Беларусі сінія асмужаныя далі.
I толькі ў Беларусі
Кліча далячынь, нібы магніт.
* * *
Верасень. Жоўтае сьвятло.
Бульбянішча пустое.
Далёка ймчыцца гнеды конь.
* * *
Дарога праз выган
спадае за небаспад.
За небаспадам сабачка брэша, Нібы зьвініць асеньні бом.
* * *
Клёп-клёп —
Пад клёнамі за Клявой Далёка касец касу клепле.
* * *
Талы сьнег і вясновае поле.
I шэрая гусь
адзінока-далёка
Крычыць на краі вады.
286
158. Мікалай Стома, 70-я гг. (Арх.)
* * *
Праімчаўся цягнік ля вакна ў начы, нібы сьмерч. Пакінуў толькі колаў стук
I горкі дым над полем.
2003 г., Варшава
287
159. На верандзе пасьля дажджу. 1999 г.
Пачаўся травень
Сеецца дождж.
На вішнях белыя пумпуці.
Чаканьнем жыву.
1996 г., Менск
Еду ў Сурвілішкі
На ровары з гары Спускаюся да Клявы. Разбураны мост, сонца заходзіць.
1996 г.
* * *
У прыўзьнятым нас гроі Дзяўчына прайшла.
Новая сукенка.
1996 г., Менск
288
* * *
Ноччу ўсхапіўся пад шум дажджу.
Мокрыя шыбы.
Ліхтар за вакном дрыжыць.
1995 г., Менск
На зыходзе лета
Вечарам бура. Цёмная ноч.
На раніцы ўстаў:
Чыстае неба. Мілавіца блішчыць.
1996 г.
Старыя дзьверы
Жалезная клямка Сьцерлася, нібы нож. Колькі ж рук за яе ўзялося?
160. „ Беларускія дзьверы ”. Сьвіран у Майшаголе. 2006 г.
1995 г.
289
* * *
Перабіраю бульбу.
Крыльляў шум у гары. Праляцела птушка.
1996 г., Менск
У грыбах
Сыраежкі абыякавыя, А баравікі выклікаюць азарт. Вось табе й грыбы!
1995 г.
Азёрная далячынь
Мне здалося:
Белыя гарлачыкі на сіняй вадзе.
А гэта - белыя чайкі.
1995 г.
Задрамаў ля вогнішча
Гарыць агонь нясьпешна ў кастрышчы, Нібы мая душа,
Горнецца да зямлі, засынае.
1995 г.
290
* * *
Хлеб з гарчыцай пажаваў -Вось і добра.
Чым не абед?
1996 г. (3 цыклу „ Студэнцкі час”)
Бульба
Пуста ў доме, як у кішэні.
Бульба варыцца -
Усё спакойна.
1996 г. (3 цыклу „ Студэнцкі час")
Разумнікі
Як добра
з разумным пагаварыць:
I час не змарнуеш,
I розуму набярэшся.
* * *
I тое праўда:
Лепш з разумным памаўчаць, Чым з дурнем нагаварыцца.
* * *
Школьнага сябра спаткаў.
Пагаварылі і разышліся.
Разумныя людзі шмат не гавораць.
1995 г.
Зазямленьне
Гледзячы пад ногі, ЦІ ведае хто
Пра неба над галавой?
291
162. Лістоўніца ў праменьнях сонца. 1998 г.
Асеньні поўдзень
Промні ў лісьцях, Як хвалі ў моры, мігцяць -
Сонца асеньняе.
2003 г.
* * *
Сто гадоў ня бачыліся.
Анітрохі не зьмяніўся сябра.
О, каб мог бы я ў ім
убачыць сябе.
292
* * *
Той лес, дзе з табою былі,
Ужо пастарэў
На дзесяць гарушчых гадоў.
* * *
Дождж прашумеў.
Уздымаецца пара.
Але ўспаміны не мінаюць так хутка.
2002 г.
Маравія
Як бясконца паўзе цягнік. Чужыя краявіды Скарачаюць шлях.
2002 г.
Чужыя краявіды
Рыжая трава да небаспада. I такое можна пабачыць, Едучы праз Маравію раньняй вясной.
* * *
У чыста-белым пышным сьнезе Гракі купаюцца, Чорныя, нібы вугаль.
2001 г.
* * *
Карлікавая бяроза і так пахілая,
А тут яшчэ й сьнег На галаву зваліўся.
2002 г.
293
Сьветлая раніца
Што гэта за сьветласьць добрая ў доме?
Аж гэта ноччу
Упаў на зямлю першы сьнег.
2004 г.
Сьнежань
Вецер дыхне -
Зялёнае лісьце плакучай вярбы Ляціць на марозны сьнег.
Падае сьнег
Разьвіднела.
Ціха кружацца сьняжынкі.
I ўспомніў я вішняў цьвіценьне.
1995 г.
* * *
Першы сьнег. Чысьціня-белізна.
Нават шкода ступаць.
1995 г.
Адліга
Праз зімовае возера Сарока ляціць, Павольна, як страказа.
2002 г.
294
Густы сьнегапад
Угінаецца гольле, як крыльлі млына.
На лістоўніцы сьнег веснавы.
I шчыміць мне з зімой расставаньне.
* * *
Сярод зімы, як пацяплела, Канадзкі клён зацьвіў фарсіста.
Ну і дурны ж ты, браце, дурны.
2002 г.
Халодная ноч
Зсякаецца дождж з тэлефонных дратоў.
Дарожка ад ліхтароў.
I ўспомніў, як печка гудзе.
2003 г.
Пераходны стан
Неба, як малако, -
утапілася сонца.
I ветрык трывожны
На перамену вее.
2ооз г. Вечар у Нью-Джэрзі
Месяц над полем,
нібы над Гаўёй.
Толькі што там за дом непадобны Пад лесам?
2003 г.
164а. Краявід з зімоавга сну. 1997 г.
297
Травеньскі стан
Душны дзень, вясеньні гром. Над вечар град стукоча ў шыбы, I пахне сьнегам у паветры.
2002 г., Нью-Ёрк
* * *
Набракла сакура дажджом.
Бела-рўжавы цьвет
Калышыцца ветрам, як цэп.
2004 г.
Пасьля дажджу
Прашумеў па тратуары з градам дождж.
Пабітая вяргіня,
Паламаная ветрам, ляжыць.
2004 г.
Іду праз лес
Кладзецца прамень
між ствалоў
На зялёны мох.
Сонца заходзіць.
2004 г.
* * *
Бачу здалёк:
Баравік у белай сухой траве.
I ня рушуся зь месца,
зачараваны.
298
Восень залатая
Узьляцела сарока
На жоўты клён.
I пасыпаўся лістапад.
2004 г.
* * *
Круглы ліхтар
Цьмяна, як некалі ў Вільні, гарыць.
Асеньні мрок.
2003 г.
* * *
Ліхтар у цемнаце. Ты, як надзея.
I матылькі лятуць.
2003 г.
299
Увесну
Дзесьці на кудру ў палях
Заблукаў адзінокі качар
I крача цэлую ноч.
1995 г.
* * *
На фоне лесу нізка, Нібы вялікія матылі, Праляцелі белыя лебедзі.
1995 г.
* * *
3 усяго нябеснага хараства
Найпрыгажэйшы ёсьць
жнівеньскі месяц
Вечарам нізка
над зжатым полем.
2001 г.
* * *
Месячнай ноччу Пераходзіў я ў брод Гаўю I жменю вады зачарпнуў Разам з поўняй.
Люляецца срэбраны круг.
2003 г.
Начны вецер
Асеньняй ноччу
Пад ветрам
Узіраюся ў хуткія хмары.
Як імкліва ляціць месяц, Як чорна-белы сон.
2001 г.
Адзінокая гусь
Халоднай вясной На праталіны ў полі Апусьцілася шэрая гусь. Пэўна, сілы няма.
Адляцела яе чарада.
Вяртаюся з дарогі вясной
У сьветлым лесе, Дзе цьвітуць ландышы, Я прыпыніўся,
Каб чаромхі букет наламаць Для каханай.
1995, Менск
Хмарнае надвор’е
Дожджык вясеньні шуміць. Што ты робіш цяпер адна? Можа, як і я, Праз мокрыя шыбы Глядзіш у начное вакно.
1995 г.
Хлеб
Сьпякотны поўдзень
Лета. Горача і суха.
Цень пад дрэвамі.
I ад праменьняў блікі на траве.
Чмель басавіты
Гудзіць у глухой крапіве.
Чым далей жывеш, тым больш прыгадваеш дзяііінс-тва. Аднаго разу я запісаў:
Хлебчык упаў мне з рукі.
Пакаціўся пад стол.
- Падымі й пацалуй, -Сказала бабуля, -Дар Божы.
2002 г.
303
Гартаю альбом
Гледзячы на фатаграфію цьвітучай яблыні,
Успомніў я раптам юнацтва:
Усё, што на мне, куплена маці.
Ад’язджаю ў горад
I думаю пра самастойнасьць.
1995 г.
Імгненьне з жыцьця ліса
У сьвятле фар
3 цемнаты ў цемнату,
як страла,
Прамільгнуў праз дарогу ліс. Так і стаіць уваччу, Калі ўспомню далёкі час.
1995 г.
* * *
Ля касьцёла цьвінтар -Залацісты дыван.
Палы ліст і туман.
Як бы хтосьці шаптаў, Пакідаючы гэты сьвет.
Царква ў Гайленд-парку
Сьпяваем гімн наш беларускі. I бляск праменны ў вітражах, I раніца сьвятая, Й галубы,
I сьлёзы ў сябра на вачах.
2003 г.
304
Рака Дэлавэр
Па старой праіндзейскай рацэ, Між лясістых гор, На фарбованых лодках