Дарога
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 432с.
Варшава, Вільня 2007
Пранізьлівы вецер.
Усплывае ў цемры Чырвоная палавінка.
1996 г.
* * *
Іскрыцца сьнег пад Месяцам. Марозная ноч.
1995 г.
* * *
Ужо сьвітае майскі ранак
I бляднее Месяц,
А салавей пяе.
2004 г.
* * *
Млын стаіць. Вада шуміць.
I Месяц над вадой.
I галасы ў памяці маёй.
I летня ноч над галавой -Айчына.
2004 г.
Фатаграфія
Мінае час -
і фатаграфія шчыміць.
2000 г.
255
Летнім днём
Поўдзень.
Праз сосны на гары Блішчаць Дрывяты.
1995 г.
Душа рэчаў
Часам можна адлюстраваць
душу рэчы,
Калі ня бачыш рэч, але сузіраеш яе абрысы.
Гэта можа толькі фатаграфія.
* * *
Ты хочаш глядзець на дрэва,
А разглядаеш сукі.
I толькі фатаграфія
можа бачыць усё.
* * *
Калі хочаш убачыць рэч, He прыглядайся на часткі.
Але праз часткі
можна зьведаць агул.
2002 г.
* * *
На фоне муроў
Акацыі белай каравы камель.
Манастыр.
2002 г.
256
Дзень у лістападзе
Ветрык праз плот даляцеў 3-за голых ствалоў на заходзе, Нізкага сонца бляск
асьляпляе зрок.
Пакінутая сядзіба
I над запусьценьнем яблыня цьвіце.
Сіні лішайнік на ссохлых суках.
2003 г.
257
Карціны перамен
Жоўты клён прамільгнуў
за вакном цягніка,
Як страла.
I сухая трава,
I вада
Сіняя, нібы ўльтрамарын.
1(Ю1, 3 году ў год фатаграфую вакол дому
Кожны дзень цераз брамку іду
I здымаю цьвіценьне, кустоўе, вярбу, Сьнегавы лістапад.
Назіраю: зьмяняецца сьвет.
Хоць зьмяняюся толькі я.
2000 г.
258
145. Асеньнія промні. 1997 г.
259
Раніцай іду ўздоўж Клявы
Ледзь залоціцца сонца ўсход.
Узьдзірванелы адкос ракі.
Як салдаты, ядлоўцы стаяць.
* * *
Набрыняла сьвятлом Магнолія пад сонцам.
Пялёсткі на сіняй траве.
2003 г. (3 цыклу „ Магноліі")
Зьняўся на пашпарт
Вось мая фатаграфія, Зь якой нечакана
Глядзіць на мяне Пажылы чалавек.
А калісь і па ёй успомню былое.
2001 г.
Малы верш
Траціна ёсьць фатаграфія,
напісаная словам.
I найвялікшым фатографам
быў Басё.
2002 г.
Драбінкі
Скручанае лісьце драбінак Чырванее марозным днём. He пасьпела апасьці.
2002 г.
260
146. Ападае магнолія. 2003 г.
261
147. Летні вечар на возеры Балдук. 1995 г.
262
Люблю чорна-белую фатаграфію
У каляровым фільме, Як зьвязаны ў руках, Нібы ў нагах закуты.
Няма прастору, вышыні
I для пачуцьцяў
шлях замкнуты.
Прывык пісаць сьвятлом я
творчы знак, Паразрываўшы ітуты.
2001 г.
Засьнежанае возера
Угінаецца пышна чарот. Нібы заяц пушысты зімой Па полі бяжыць.
2002 г.
Фатограф паэту
Ты хочаш прыгожа пісаць аб харастве.
I расквечваеш слоўны запас.
Я ж хачу выявіць сутнасьць красы, Што існуе бяз нас.
1984 г.
Разьзявякі
Спыняцца і глядзяць:
Маўляў, навошта я гэта здымаю, I, не зразумеўшы, ідуць далей.
263
148. Родная карціна. 2000 г.
* * *
Г. Ліхтаровічу
О, вялікая фатаграфія, Найвялікшая!
Ты ўзвышаеш паэзіі дух, Прыглядаешся да Сусьвету. Але вершам кранаеш душу, Калі будзяцца думкі Пра вечнасьць.
2002 г.
Фатаграфія - 2
Паэтам мусіць быць
Ня толькі той, хто вершы піша,
Але і той,
хто чытае.
Фатограф
„Усьміхніся”, - сказаў фатограф таму, Хто ў жыцьці не сьмяяўся
(Які вясёлы чалавек!).
Але больш пасьлядоўны той,
Любімыя краявіды
Хутар у жыце. Сасоньнік.
Аблокі, як караблі.
Віленшчына, мілая і харошая.
1995 г.
Хто застаўся сабой.
* * *
Ля Саколкі пад Беластокам на рэчцы Саколка асушаны стаў. Павуціньне ў шыбах разьбітых былога млына. I выплыў мне ў памяці з-пад Ліпнішак вобраз далёкі.
Маленькая Апіта*,
а які разьліў.
I канца не відаць.
Млын дзераўляны.
Сярэдні фармат
Нішто так ня люба рабіць, Як здымаць 6x9.
Адчыняецца новы сьвет.
1996 г.
Перабіраю фатаграфіі
Калісь у кавярні сядзеў
I проста так
Узяў і сфатаграфаваў суседні столік, А цяпер разглядаю -
Аблічча часу.
Назва рэчкі
1995 г.
265
Палесьсе
На тарфяных палях Вясеньні разьліў. Шэрыя гусі сядзяць.
1995 г.
Краявід Бацькаўшчыны
Бывае краявід шчыміць Боскай маркотай. Прыўкраснае замілаваньне. I далёка-схавана трымціць касьмічны халадок, быццам нейкі іншы сьвет адчыніўся ў прыродзе. Гэта дыха-ньне нашай сярэдняй поўначы, подых восені. Вялікія мастакі ўмелі яго адлюстраваць.
Бывае прырода напоўнена Боскаіі урачыстасьцю і здаецца, што пад воблакамі сьвя-точны дзень, гучыць узьнёслая музыка, а за плячыма крылы. Цеплыня. Гэта павеў вясны, вяртаньне сонца, трыюмф лета. Лета сцьвярджае вечнасьць.
Але найчасьцей бывае, што краявід кліча, цягнеў патаемную далячынь, якмагніт, за зялёнае жыта, за сіні лес і хвалістыя горы, за далёкія дрэвы на небаспадзе, напаўняе душу імкненьнем. Краявід - дзе лятае душа.
Толькі няпроста выявіць гэтаў фатаграфіі. Алеможна, калі ня быць скутым іўмець уплываць на тэхніку. Гэтак думаючы, я напісаў:
Усё звычайна тут і проста.
Вось наш узгорак, што за лесам. Люблю адсюль глядзець у далячынь. Сярод палёў, жытоў і пералескаў, На самай кромцы небаспаду, У мгле блакітнай і смузе Таемны, мройны і далёкі Хвойны лес сінее.
Гара ўзвышаецца над ім.
Што за гара? -
Так прыцягальныя яе абрысы, Так вабяць да сябе.
Пайду ў шлях, спазнаю
I на вяршыню ўзыйду.
Наперад гляну
I азірнуся ўсьлед сваёй дарозе, Каб ацаніць набытак для душы.
I вось прыйшоў і азірнуўся. Сярод палёў, жытоў і пералескаў, На самай кромцы небаспаду, У мгле блакітнай і смузе Далёкі, мройны і знаёмы Таемна хвойны лес сінее, Гара ўзвышаецца над ім.
I прыцягальныя яе абрысы Так вабяць да сябе...
1983 г., Суботнікі
266
Тонкія колеры-1
Тонкія колеры, нібы ружы цьвет -
Вобраз мары пра рай.
* * *
Тонкі колер - гэта яго пачатак.
* * *
Колер памірае ў цемру
I нараджаецца з сьвятла.
* * *
Тонкія колеры - гэта сфэра нябачнага.
Іх выяўляе фатаграфія
I бачыць - відушчы.
* * *
Тонкія колеры, як каханьне юнацкае -
Хараство ў чысьціні.
* * *
Тонкія колеры - гэта дзяцінства, Што жыве вечна.
2003 г.
Тонкія колеры-2
Каб зразумець колерную фатаграфію, мала толькі ведаў і мастацкай адукацыі, трэба пачаць здымаць на колерную эмульсію. (Туг я не кажу пра электронную (лічбавую). аснову. Але сутнасьць тая ж — гэта колерная субстанцыя). Фатографа, выхаванага ў клясычнай фа-таграфіі (гэта значыць у чорна-белай), тут адразу падсьцерагаюць няўдачы.
268
Фундамэнтальны прынцып палягае на тым, што комрная фатаграфія пішацца колерам, a чорна-белая (клясычная). пішацца сьвятмм.
Практычна, нельга напісаць чорна-белую фатаграфію колерам. Нічога добрага ня выйдзе. Гэтак жа нельга (як правіла). добра напісаць колерную фатаграфію толькі сьвятлом. У неразуменьні гэтай фундамэнтальнай асаблівасьці прычына бальшыні няўдач.
Праўда, у рэдкіх выпадках удаецца сумясьціць цьветапіс са сьветапісам. Але дасягнень-няў тут ня шмат. Звычайна атрымліваем пры сумяшчэньні гэтакую клясычную фатаграфію, але ў колеры. Толькі тады з фотакарціны часта зьнікае абагульненьне вобразу і таямніца выявы (падвойны плян альбо падтэкст).
У натуральных сюжэтах натуральныя колеры дэмаскуюць усялякія недамоўленасьці, сымвалізм і падвойныя пдяны. Зьнікае клясычная ўмоўнасьць выяўленчых сродкаў, і вы-лазіць банальная „натурэль”. Збалянсаванасьць колеру са сьвятлом (калі гэта ўдаецца). звы-чайна мала што дае, хіба што прыгожы від, які неглыбока кранае душу, бо зьнікае якраз душа вобраза. Мы бачым выразную рэпрадукцыю рэчаіснасьці, ня больш. Выяўленьне эс-тэтычнай, вобразнай сутнасьці рэчаў і зьяваў у такіх умовах - няпростая задача.
Сітуацыю ратуе мікшыраваньне колераў, што часам дасягаецца, напрыклад, расфаку-соўкай аб’ектыва (здымкай у нярэзкасьці). ці іншымі мэтадамі (мяккімі насадкамі, сеткамі, здыманьне прымітыўнай оптыкай і г. д.). Такі падыход вымагае вялікага вопыту, добрай мас-тацкай інтуіцыі і пачуцьця меры.
Здымаючы такім чынам, паступова пачынаеш пераконвацца, што рэзкасьць выявы ў колернай фатаграфіі найчасьцей зьяўляецца першым яе ворагам, бо перашкаджае якраз выявіць і ўспрымаць колерную гармонію ў шмат якіх сюжэтах, асабліва зьнятых з „ чорна-белым” падыходам.
Праўда, колерны фатаграфічны натуралізм таксама можа быць выразным выяўленчым сродкам эстэтычнага вобразу. Толькі тэматычная шкала ягоная даволі вузкая. А зрэшты - як і ўсёй колернай мастацкай фатаграфіі (калі параўноўваць яе з чорна-белай).
* * *
Есьць яшчэ адзін аспэкт фатаграфіі, які мала залежны ад творчасьці фатографа - ус-прыняцьце фатаграфіі ў грамадзтве, узровень грамадзкай мастацкай культуры. Тут паўсюд-на марная справа. Мас-культура шырока акупавала фатаграфічны працэс у сваіх інтарэсах. У выніку грамадзкі ўзровень ведаў, разуменьня і запатрабаваньняў да мастацкай фатаграфіі вельмі не высокі. Дакдадней, ён стлумлены, збочаны мас-культурай, што яшчэ горай за звычайнае бескультур’е, бо ўсяляе ў сьведамасьць чалавека фальшывае перакананьне ў тым, быццам ён мае адэкватнае паняцьце аб фатаграфіі, грунтуючыся на ўзорах рынкавай фатаг-рафічнай вытворчасьці.
Тым ня менш, творчая фатаграфія заўсёды выклікала нязьменны грамадзкі інтэрас з прычыны, перш за ўсё, шырока распаўсюджанага фотааматарства. На жаль, цяпер узровень фотааматарства моцна падрэзаны аўтаматызацыяй фотакамэраў, аўтаматызацыяй фота-сэ-
269
рвісу і камэрцыялізацыяй такім чынам асноўных запатрабаваньняў аматарскай фатаграфіі. Фатограф-аматар перастаў вучыцца. Бальшыня задавальняецца ўменьнем націскаць спуска-вую кнопку. Цяпер гэтага дастаткова, каб атрымаць адбітак.
* * *
Фатаграфія ёсьць выяўленчая творчасьць, зь якой ніякая іншая творчасьць ня можа па-раўнацца, бо не валодае асаблівасьцю эстэтыкі, якую я б назваў якасьцю „трансцэдэнтнага гістарызму”.
Фатаграфія здольная адбіваць сутнасьць рэчы ў неасэнсаваным адчуваньні, акамулява-ць перанос душы ад зьявы да яе адлюстраваньня.
Нам шматкроць прыходзілася глядзець на фатаграфію сябра ці блізкага роднага нам чалавека, якога бачылі кожны дзень, і характар ягоны ня ёсьць для нас сакрэтам. Фатаграфія ягоная нам мала што кажа, пакуль ён ёсьць.
Але вось яго няма. Раптоўна памёр. Ці загінуў трагічна. Побач застаецца ягоная фатаг-рафія, шэрая і звычайная. Але як жа нечакана пачынае яна „ гаварыць”, як раптам пачынаеш бачыць тое, чаго ня бачыў раней, колькі шчымленьня і адкрыцьця, як трымае яна нашу ўвагу і наш пагляд, нібы магніт.
Гэта робіцца ня толькі з фатаграфіяй знаёмай асобы, але і з рэчамі, інтэр’ерамі і кра-явідамі, сфатаграфаванымі даўно і зьвязанымі з нашым існаваньнем. Чым далей у часе, тым мацней перажываньні і рэзананс у нашай душы. Нязначнае і звычайнае, зьнятае тады, — робіцца шматзначным і амаль сымвалічным, калі сузіраем цяпер на даўняй фатаграфіі. Тут выяўляецца таямніца, магія мінумга часу (які не спыняецца, але фатаграфія яго ўмоўна спыніла).