Дарога
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 432с.
Варшава, Вільня 2007
„ Магія часу” адбіваецца ў фатаграфіі наймацней і зьвязана з суб’ектыўным успрыняць-цем, асэнсаваньнем і перажываньнямі. Яна выяўляецца ў кантэксьце самаіснага існаваньня асобы, у плыні ейнага лёсу. Але час - катэгорыя аб’ектыўная. Таму ўспрыняцьце магічнай эстэтыкі фатаграфіі ёсьць агульным для ўсіх і грунтуецца ня толькі на суб’ектыўных дачы-неньнях. Тым больш, што няма рэзкай мяжы паміж вечным існаваньнем, вечным парадкам і ўнутраным сьветам асобнага чалавечага духа, які ёсьць таксама часьцінкай агульнага. I ме-навіта таму самыя неверагодныя фантазіі і перажываньні аднаго могуць стаць зразумелымі і дарагімі для іншых.
Вось мост праз Вяльлю і муры касьцёла, асьветленыя заходнім сонцам на фатаграфіі Вільні канца ХІХ-га стагоддзя. Цяпер, гледзячы на адбітак рэчаіснасьці стогадовай даўніны, пазнаеш яе і з хваляваньнем усьведамляеш, што мінула сто гадоў і што як гэта мала, усяго толькі ўчора.
Містыка мінулага часу і спыненае імгненьне - гэта тое, чым палоніць і трымае душу фа-таграфія, калі аддаляецца ад пачатку. Яе вобразна-псіхадягічная сістэма пагрунтаваная якраз на гэтай якасьці і, практьгчна, незалежная ад фатографа, які, аднак, прыўносіць у фатагра-фію (калі ён мастак). вобразна-эстэтычны кшталт. I тады адна фота-карціна можа сказаць
270
больш, чым сотні мэтраў рухомай кінастужкі зафіксаваных мінулых падзей. Бо каб адчуць і зразумець мінулы час, зусім ня трэба ўзнаўляць ягоную люстраную плынь рэчаіснась-ці. Дастаткова стварыць яе вобраз, карціну. Спыненае імгненьне ў форме эстэтыкі скажа больш, чым сузіраньне ўзноўленага і рухомага працэсу не існуючага ўжо быцьця.
Кіно ня ёсьць спыненым часам, а толькі адлюстраваньнем ягонай плыні. Таму яно ня мае іманэнтнай сьпірытуальнай працягласьці ў часе. Кіно валодае іншай сістэмай каарды-натаў, чым фатаграфія.
Каб выклікаць медыятацыю і ўражаньне, раўназначнае фатаграфіі, кіно мусіць сягаць па сродкі эстэтычнай вобразнасьці. Па-за эстэтыкай само па сабе тут (у кіно). не выяўляец-ца гэтак моцна, як у фатаграфіі, і не маніфэстуецца фэномен прысутнасьці мінулага часу. Праўда, эстэтычнымі сродкамі ў прынцыпе любое мастацтва можа яго выявіць (асабліва музыка і паэзія). Але гэта ўжо асаблівасьць эстэтыкі, а не выказьнік вобразнай зьявы ці нават, можна сказаць, роду дзейнасьці.
Роды дзейнасьці (нават калі гэта не мастацтва), зьвязаныя з прадметнымі рэальнась-цямі мінулага часу, выклікаюць аднолькавыя альбо блізкія (збліжаныя). псіхалягічныя пе-ражываньні. (Тут зазначу, што мастацкае ўражаньне грунтуецца на паяднаньні эстэтыкі і псіхалёгіі.)
Самым яркім прыкладам такога збліжанага перажываньня зьяўляецца археалёгія. Мой калега-археоляг пастаянна паўтарае: „Адкрыцьці робяцца ў цішыні”. Гэта значыць, веча-рам, пасьля тлумнага працоўнага дня ён застаецца адзін у раскопе сам-на-сам з расчыне-ным часам, з рэчамі і прадметамі, што ўзьніклі зь небыцьця праз Друз і пясок. Пачынаецца медыятацыя, асэнсаваньне, узьнікаюць гіпотэзы, робяцца адкрыцьці і высновы па правілах клясычнай навукі, але магія даўніх прадметаў, зачараваньне містыкай гісторыі, відочнай у раскрытай зямлі, такое моцнае, што пачынаецца трымценьне душы.
Вось гэтае „трымценьне душы” цягне, як магніт, штурхае ў раскоп, каб дакрануцца рукой да таямніцы часу. Там (у раскопе). зусім ня так, як на паверхні. Там, стоячы на драўля-ным васьмісотгадовым насьціле вуліцы старажытнага Менска, можна, як ва ўяўнай машыне часу, адчуць сумяшчэньне эпох, на імгненьне быць нібы ў двух вымярэньнях. Капнеш рыд-лёўкай чорную зямлю, і запахне хлявом. Гной, жоўты, як тытунь, нібы цяперашні, імгненна чарнее — дзьве секунды - як фатаграфія ў цёплым праяўніку.
I зноўку ты - ў першым вымярэньні. Зьвініць піла. Васьмістагодні зруб. Пілуем кругля-кі. I пахне смолкаю сасновы водар хвоі. Гэта той пах — схаваны вецер. Вызваліўся з-пад пілы і прыляцеў з лясістых над Нямігай гор, пад перазвон мячовы, зьмяшаўся з горкім дымам Менска спапялелых сьцен...
Гэта ж не фантазія — рэальнасьць. Гэта ж тут, цяпер пахне далёкая Бацькаўшчына, вечная і несьмяротная.
He замінайце ветру. Ня рушце магіл. Ня йдзіце ў Нямігу. He зжынайце залом Усяслава. Нават ворагі, спыненыя, павярнулі тады. He рабеце ахвяр.
Ня слухаюць, ня чуюць, не разумеюць. Ня любяць духу, што пахне смалой і хлявом...
271
* * *
Самае вострае і надрэальнае ўражаньне, якое выклікае археалёгія (працэс, прадметы), — гэта адчуваньне спрэсаванага часу. Рацыянальна думаючы, чалавек успрымае даўніну, як вель-мі далёкую і безадносную мінуласьць. Але сузіраючы археалягічныя прадметы (і асабліва прадметы-творы вобразнага мастацтва). і знаходзячы там зразумелае падабенства свайму часу і свайму вопыту, гэтым самым чалавек нібы сьцірае адлегласьці. Мінулае ўсггрымаецца, як нядаўняя сучаснасьць, і толькі розум, рацыё, рэгулюе дыстанцыю.
3 уласнага вопыту магу засьведчыць надзвычайнае ўзьдзеяньне, якое зрабілі на мяне так званыя „ фаюмскія партрэты”. (Мне надарылася глядзець унікальную выставу гэтых парт-рэтаў у нью-ёркскім музэі). Уражвае ўсё: рэалістычная вобразнасьць (надзвычай блізкая да сучаснай), фарбы, манера напісаньня (таксама „сучаснага” кшталту), прадметнасьць. Па-кажы гэтыя партрэты чалавеку менш дасьведчанаму — ніколі ня скажа, што тут старажытны Егіпет. Скажа: „ Эўропа, ХХ-е стагоддзе”. У лепшым выпадку — некаторыя эўрапейскія мар-гінальныя накірункі ХІХ-га стагоддзя.
Гэта ашаламляе якраз мастацтвазнаўцаў. Мяне зьдзівіла яшчэ тое, што ў шмат якіх фа-юмскіх партрэтах адчуваецца (і маецца). мастацкая вобразнасьць пазьнейшага візантыйска-га хрысьціянскага жывапісу.
Але ня гэта галоўнае, што да тэмы маіх разваг. Найбольш пранікае ў душу тое, што па-чынаеш адчуваць і разумець чалавечую сутнасьць тых людзей, чые вобразы адлюстраваныя на пасьмяротных партрэтах, дзе мастак ставіў задачу адбіць падабенства і рэаліі муміфікава-най асобы. Часам здаецца, што чуеш іхныя галасы.
* * *
„Адкрыцьці робяцца ў цішыні.” У цішыні прыходзіць Бог, і сьветлы Анёл, і добрае натхненьне. О, жывая, Боская цішыня! Дзесьці побач, дзесьці тут існуе вечнае жыцьцё, што вагаецца на стыку сьветаў, ці на стыку сьвятла і несьвятла, ці на стыку эпох, пакуль з жоўтага ў чорны ператворыцца земскі прах...
Толькі раз я застаўся ў курапацкім раскопе, адзін, сам на сам з шкілетамі, вечарам пап-рацаваць у цішыні. Інфармацыя, ці назавём гэта агульным словам „ нешта”, было настолькі моцным, што назаўтра (і потым на доўгі час). узьнікла штосьці накшталт разблакіроўкі ўс-прыняцьця.
Сонечнай летняй раніцай, едучы на працу ў Курапаты, у напоўненым аўтобусе я гляд-зеў на доўгія сьветлыя і шаўкавістыя валасы дзяўчыны, што была перада мной. Я ня мог адарваць погляду ад гэтых валасоў, аж пакуль да мяне не дайшло, што дакладна такія доўгія і сьветлыя валасы былі на прастрэленым жаночым чэрапе, які я выцягнуў з-пад пяску і завалу касьцей у раскопе. Я паглядзеў на дзяўчыну цалкам, на яе твар і фігуру, і ўбачыў яе шкілет. Побач стаяў другі шкілет, які прыціскаўся да яе. Гэта быў, відаць, „ сэрцовы” хлапец дзяўчы-ны — ранішнія закаханцы. Яны замілавана паглядвалі адно на другога.
272
Памятаю, што адначаснае бачаньне шкілетаў і целаў людзей, якія прыціскаюцца і не-ўпрыкмет датыкаюцца губамі адзін да аднаго, выклікала ашаламляльнае непрыемнае ўража-ньне, нібы я ўбачыў, як цалуюцца мерцьвякі. Навокал сядзеў, стаяў натоўп - аўтобус шкіле-таў. Нібы ўвесь курапацкі раскоп паўстаў у жывых.
Я паглядзеў у вакно. Бачаньне шкілетаў то зьнікала, то зьяўлялася зноў. Памятаю, што мяне гэта не зьдзівіла і ня ўразіла. Я толькі падумаў, што трэба ўважліва жыць па Запаведзях, каб ня стаць шкілетам.
Пра бачаньне я нікому не расказваў, бо расказы пра паўмістычныя зьявы не даюць нія-кага добрага выніку, акрамя шкоды апавядальніку (яму проста ня вераць).
Калі расчышчалі першы пласт расстраляных у курапацкім раскопе і відаць была сіту-ацыя, размовы, як правіла, спыняліся. Гаварылі мала, у паўголаса. Так складвалася само са-бой.
Разам з намі, археолагамі, працавалі крыміналісты з пракуратуры, зь міліцыі, прысутні-чалі грамадзкія назіральнікі і назіральнікі ад мясцовых уладаў. Чаго толькі ні прыходзілася бачыць крыміналістам, прывыклым думаць і апэраваць сухімі катэгорыямі Карнага кодэксу.
Аднойчы на дне раскопа я замалёўваў на мілімэтроўку раскрыты пласт забітых. У гары шумеў вецер у хвоях і лісьці бяроз, бесклапотна ляталі сінічкі.
— А й тады гэтак птушкі сьпявалі, - пачуў я ўгары.
Загартаваны пракурор Язэп Бролішс стаяў над раскопам і задуменна глядзеў на вер-шаліны хвой. Гэта ён сказаў. Чалавек быў у двух вымярэньнях...
Ня дзіўна, што археалогія спарадзіла так званы „ археалягічны рамантызм”, заснаваны на містыцы, легендах і ўяўленьнях. У навуковым сэнсе гэта пустацьвет, шкоднае аматарства і дылетанцтва, награмаджэньне глупстваў (пра „ касмадромы”, пустьші Наска, напрыклад і т.п.). Але зьмест у тым, што існуе аснова (магія рэчы, расьцягнутая ў часе), якая выклікае такую калянавуковую зьяву, на мяжы фальклёру і прыгодніцтва, імкненьне містыфікаваць незразумелае і фантастычна растлумачыць непазнанае.
Вядома, на сьвеце шмат ёсьць рэчаў („дружок Гарацыё”), што ніякой вучонасьці ня сьнілася. Але не пра гэта мая гаворка. Я кажу пра тое, што відавочнае і рэальнае, даступнае кожнаму чалавеку.
* * *
Курапаты і археалёгія ў пэўным сэнсе дапамаглі мне зразумець таямніцы мастацтва фатаграфіі як найвялікшага мастацтва. Яе ўражаньне („іігчымленьне душы”). зьвязанае з катарсісам. Катарсіс жа (нагадаю). злучаны з катэгорыяй трагічнага. Фатаграфія ў сфэры рэальнага фатаграфічнага вобразу (карціны). гэтак жа, як Курапаты ў сфэры рэчаіснасьці (і ўвогуле, археалёгія, гісторыя, старына), адлюстроўвае калізію паміж сьмерцю і вечнасьцю, паміж канцовым і бясконцым. Гэтая калізія ёсьць найвялікшая таямніца, якая датычыць кож-нага канкрэтнага чалавека і зь якой вынікае зьява і паняцьце трагічнага, зьмест вышэйшасьці і разьвіцьця чалавечага духу.
273
Мінае час
і фатаграфія шчыміць.
Шчымленьне ўзьнікае ад пачуцьця адплылага часу, што захаваўся ў адбітку прадметнай рэальнасьці. Яна як бы існуе і не існуе. Пераходны мамэнт. I чалавек на мяжы цяпершчыны і мінуўшчыны, якую ня можа ўтрымаць, але ўспрымае, як будучыню, павернутую назад. Гэта ёсьць праява вечнай чалавечай душы, абцяжаранай пачаткам і канцом фізічнага існаваньня. Гэта ёсьць сьведчаньне чалавечага духу, які імкнецца да паяднаньня мінулага і будучага, да гармоніі з самым сабой.