• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дарога  Зянон Пазьняк

    Дарога

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 432с.
    Варшава, Вільня 2007
    209.02 МБ
    Пацерпіць кожны, хто лепшы, Калі ня прыйдзе ў сіле.
    Натоўп ня любіць непадобных.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „Бо ведаю, што не жывеўвамне (гэта значыцьуцелемаім). добрае; бо жаданьне ёсьцьувамне, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу”. (Пасл. Паўлы да Рым., 7; 18). Тады я сабе напісаў:
    Стварэньне культуры - гэта ёсьць
    Разьвіцьцё і ўмацаваньне чалавечага духа.
    Пачатак яго - таямніца.
    Цела стала рэлігіяй бязбожнікаў.
    2004 г.
    * * *
    У палітыцы вэрхал вялікі. Стварылі Эўразьвяз. Адчыняю Эвангельле наў-гад, дзе напісана. „ІДавід кажа: Хай будзе ім стол іх сеткаю і цянётамі, і спакусай, і адплатаю; ” Няхай зацьмяцца вочы іх, каб ня бачыць, і хры-бет іх няхай будзе сагнуты назаўсёды ”. (Пасл., 68; 23-24). (Пасл. Паўлы даРым. 11; 9, 10). Тады я падумаў:
    У тых, што адмовіліся ад Бога, Вакол чаго закруціцца іх жыцьцё?” 2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Але яны зь вялікім крыкам дама-галіся, каб Яго ўкрыжавалі. Іперамог крык іхны і архірэяў". (Лук., 23; 23). Тады я сабе напісаў:
    Калі ўсе пачынаюць крычаць, Зацямняецца ісьціна.
    Праўда патрабуе развагі.
    2004 г.
    23П
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Хто робіць грэх, той ад д ’ябла, бо ад пачатку д ’ябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьніч-тожыць дзела д’яблавае". (Перш. пасл. Яна, 3; 8). Тадыясабе напісаў:
    Шлях да Хрыста адчынены.
    Толькі йдзі.
    Але вось жа не сьпяшаемся.
    I жыцьцё йдзе бяз нас.
    2004 г.
    238
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Алеяны крычалі: ўкрыжуй, укры-жуй Яго!" (Лук., 23; 21). Тады я падумаў:
    Нянавісьць шэрых - вялікае зло.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Бо калі хоча воля Божая, лепеіі пацярпець за добрыя ўчынкі, чымся за благія ”. (Перш. пасл. Пётры, 3; 17). Тады я сабе напісаў:
    Калі рабіць дабро і з цёмным злом змагацца,
    To можна й бітым быць,
    I моцна пацярпець.
    Таму шмат хто стараецца быць добрым, Ня церпячы.
    У выніку - зло забірае сьвет.
    2004 г.
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: ,,Бо даволі ўжо, што вы ў мінулы час жыцьця паступалі паводле волі паганцаў ходзячы ў нячыстасьці, пажаданьнях, п ’янстве, банкетаваньні, піцьці і лёгкамысным служэньні ідалам”. (Перш. пасл. Пётры, 4; 3). Тады я сабе напісаў:
    Духоўнае жыцьцё чалавека
    Мусіць быць у суладдзі з прыродай.
    Але не павінна прырода Кіраваць вечным духам. Бо гэта - сьмерць.
    2004 г.
    239
    Панадворак перад храмам
    Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „ а панадворак, што перад храмам, ня ўлічвай, ды ня мерай яго, бо ён дадзены паганам: і месца сьвятое тапта-цімуць сорак два месяцы ”. (Адкр. Яна Багасл., 11; 2). Тады я сабе напісаў:
    Можна зьберагаць храм, Жывучы на падворку.
    Але лепш, калі ў храме быць. 2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „Яны маюць уладу замкнуці неба, каб ня падаў дожджу дні прарочаньня іхняга; і маюцьуладу над водамі - ператвараць іху кроў і біці зямлю ўсялякімі плягамі, колькі б хацелі ”.
    (Адкр. Яна Багасл., 11; 6). Тады я падумаў:
    Колькі каму дадзена, столькі й панесьці можна.
    Але ёсьць людзі, што топчуць дар Божы.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „Ён жа сказаў: сьцеражыцеся, каб вас не збаламуцілі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізка. He хадзеце сьледам іх ”. (Лук., 21; 8). Тады я падумаў:
    Ня блудзіць той,
    Хто йдзе сьледам праўды, Хоць праўда і даверлівая.
    2004 г.
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Але кажу: ці ж Ізраіль ня ведаў? Першы Майсей кажа: Язбуджуў вас рупнасьць не праз народ, -узлую вас праз народ бязглузды". (Другазак., 32; 21), Пасл. Паўлы даРым., 10; 19). Тады я падумаў:
    Калі бязглуздасьць вакол, To лепей рупіцца аб разуменьні, Чым на дурных злавацца.
    2004 г.
    240
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „ Дзеля гэтага кажу вам: усялякі грэх і ганьбаваньне даруюцца чалавекам, а ганьбаваньне Духа не даруецца чалавекам ". (Мац., 12; 31). Тады я сабе напісаў:
    Прапаганда бязбожжа Ёсьць ганьбаваньне Духа.
    I дзіўна назіраць, Як хрысьціянскі сьвет Становіцца бязбожным.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „ Калі падваліны будуць раскіданы, што рабіць пабожнаму? ” (Пс., 11; 3). Тады я напісаў:
    Дзяржава і мова,
    Што стаяць на гісторыі, -
    Вось падмурак наш.
    Беражэм Беларусь, калі хочам быць!
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад, дзе напісана: „ Госпад ведае разважаньні муд-рых, што яны марныя ”. (Пс., 93; 11). Тады я падумаў:
    Няма горай - займацца ня тым,
    I ў канцы - зразумець, Калі час мінуў.
    2004 г.
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „Дзеці Божыя і дзеці д ’яблавы пазна-юцца гэтак: кожын, хто ня робіць праўды, ня ёсьць ад Бога, таксама як і той, хто ня любіць брата свайго ”. (Перш. пасл. Яна, 3; 10). Тады я напісаў:
    Ёсьць краіна,
    Дзе, думаюць, што свабода
    Вышэй за праўду.
    Але калі вышэй за ўсё свабода,
    To на справе
    Найвышэйшым становяцца грошы.
    2004 г.
    241
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „ I вось тое абвяшчэньне, якое мы чулі ад Яго, і абвяшчаем вам: Бог ёсьць сьвятло, і нямаў 1м аніякае це-мры ". (Перш. пасл. Яна, 1; 5). Тады я падумаў:
    Трэба любіць хараство, чысьціню і праўду.
    Гэта брама ў сьветлы шлях.
    2004 г.
    Паўла
    Адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „ Аляксандра, меднік, шмат зрабіў мне благога.Няхай дасьць яму Госпад паводле ўчынкаў яго! ” (Друг. Пасл. Паўлы да Цім., 4; 14). Ітады я падумаў:
    Перш, чым дасьць Бог Аляксандру, Ен Паўлу Аляксандра ўжо даў.
    Тут сэнс Гасподні.
    2004 г.
    Пасланец
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „ Яго Бог правіцай сваёіі узвысіў на Правадыра і Спаса, каб даць Ізраілю пакаяньне і адпушчэньне грахоў”. (Дз. An., 5; 31). I тады я сабе напісаў:
    Калі нам у бядзе
    Хтось працягне руку,
    Кажуць: добры вось чалавек, He разумеючы, што паслаў яго Бог. Гэтак і мы:
    Праз Пасланца можам аддзячыць Богу.
    2004 г.
    * * *
    Думаючы пра Айчыну, адчыняю Эвангельле наўгад і чытаю: „ Тады ўзьняў-ся вялікі плачусіх, і, кідаючыся на шыюяму цалаваліяго”. (Дз. An., 20, 37). Тады я сабе напісаў:
    Лепш быць апошнім, бяз рацыі, Але каб жыла
    Бацькаўшчына, Чым першым і мудрым, А Беларусі - няма.
    2006 г.
    242
    * * *
    Адчыняю Эвангельле наўгад, дзе напісана: „ I супачываўшыя разам зь Ім, пачалі гаварыць сабе: „Хто Ён такі, што і грахі адпускае?" (Лук. 7; 49). Тады я падумаў:
    Зайздрасьць і здрада - гэта тое, ТТТто ўсьцяж перасьледуе лепшых.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і чытаю: „ Хто мае Сына, мае жыцьцё; Хто Сына Божага ня мае, ня мае жыцьця. ” (Перш. Пасл. Яна, 5; 12). I тады напісалася мне:
    Цёплы дожджык на сьвітаньні Мокрым лісьцем шапаціць. Нядзеля.
    2004 г.
    * * *
    Адчыніў Эвангельле наўгад і думкам сваім у адказ прачытаў: „ Трапіўшы ж на касу, пасадзілі карабель на мялізну: і нос, завязшы, аставаўся неру-хомы, а карно разьбівалася сілаю хваляў ”. (Дз. An; 27:14). I тады я сабе напісаў:
    Там, за хвалямі, Бераг Радзімы Мне відаць у дажджлівай імгле. Там, за хвалямі, пахне мне дым. Там, за морам,
    Мне чуецца голас: „ Рубон!”
    I сьцелецца вецер у полі...
    2004 г.
    243
    * * *
    Ноч. Месяц над туманамі. За Гаўёю пад лесам Іржэ жарабец.
    2004 г.
    245
    Адцьвітаюць сады
    Пад Месяцам
    у ценю дрэў
    Усьцілаюць пялёсткі траву.
    Майская ноч.
    2004 г.
    * * *
    Поле ў начы.
    Над цьвітучай грачыхай Месяц вісіць.
    I мядовы пах.
    2004 г.
    * * *
    Ці бачылі вы,
    Як праз цьвет яблынёвы Прабіваецца Месячка бляск?
    2004 г.
    * * *
    Ці чулі вы,
    Як у ценю Месяца
    Пад старымі вольхамі
    Па каменьнях плюскоча Гаўя?
    2004 г.
    * * *
    Ці бачылі вы, як у жніўні
    Пад Месяц Шэрыя гусі лятуць?
    2004 г.
    246
    * * *
    Ці бачылі вы,
    Як лажыцца пад ветрам трава, Калі набягаюць на Месяц
    цёмныя хмары?
    2004 г.
    * * *
    Узышоў месяц:
    Пунька, адрына, штанкет.
    Вішні цьвітуць.
    1996 г.
    247
    * * *
    Ці бачылі вы, Як над крэйкай гумна Павісае асеньні месяц?
    2004 г.
    * * *
    Ці бачылі вы На поплаве коней, А ў небе - вясновы месяц сьвеціць?
    2004 г.
    Сьветлай ноччу
    Месяц высокі.
    Брамку ў двор адчыніў.
    Бразнула клямка.
    1996 г.
    * * *
    Месяц над могілкамі павіс, Нібы засеў у крыжах.
    I цішыня-цішыня наўкола.
    1995 г.
    * * *
    Ноччу марознай
    Ці былі вы ў засьнежаным полі, Дзе сьвеціць бліскучы месяц?
    2004 г.
    * * *
    Ці плыў з вас хто
    Па начной Гаўі
    Праз месячны шлях на вадзе?
    2004 г.
    * * *
    Ці чулі вы салаўя Над возерам ноччу, Калі ўзыходзіць месяц?
    2004 г.
    * * *
    Ці ехалі вы ноччу
    Па дарозе пустой,
    А насустрач месячка сьвеціць?
    2004 г.
    * * *
    Ці бачыў з вас хто, Як пачынаецца зацьменьне Месяца Над чорным асеньнім полем?
    2004 г.
    249
    * * *
    Ці бачылі вы,
    Як праз зьледзянелыя шыбы Сьвеціць марозны месяц?
    2004 г.
    * * *
    Ці бачылі вы:
    Між касьцельнымі вежамі
    Месячка сьветлы плыве.
    2004 г
    * * *
    Ці бачылі вы,
    Як студзеньскай ноччу Поўня над Вільняй сьвеціць?
    2004 г.
    * * *
    Ці назіралі вы ўраньні На сінім небе
    Вясновы месяц?
    2004 г.
    * * *
    Ці бачылі вы на сьвітаньні, Калі на лужах лёд,
    Высака ў небе асеньні Ветах?
    2004 г.
    * * *
    Ці былі вы ноччу ў садзе, Калі вішні зацьвілі
    I Маладзік маёвы сьвеціць?
    2004 г.
    250
    * * *
    Ці бачылі вы, як над полем бульбяным Заходзіць асеньняе сонца
    I ўздымаецца жоўты месяц?
    2004 г.
    * * *
    Жнівень. Поле.
    Над снапамі месяц сьвеціць.
    2004 г.
    * * *
    Ці былі вы ўдома адзін -
    I Месячка шлях на сьцяне?
    2004 г.
    * * *
    Ці бачылі вы
    Туманы над Гаўёй,
    Калі ўзыходзіць месяц?
    2004 г.
    * * *
    Машына гудзіць.
    Нізка месяц вісіць.
    Нібы стужка, бяжыць
    Лесу піла.
    2004 г.
    * * *
    Месяц бачыцца ў цішы,
    I невідочны ў шуме гарадзкім.
    2004 г.
    251
    * * *
    Цямнее ў змроку разгалісты дуб.
    Месяц плыве, салоўка пяе.
    О, майская ноч!
    2004 г.
    * * *
    Ці здаралася вам Выдзірацца зь вячэрняга бору, Калі месяц мігціць між ствалоў?
    2004 г.
    252
    * * *
    Ці бачылі вы
    сьнежны Месяц,
    Калі сьвеціць сонца,
    I неба, як сіняе шкло?
    2004 г.
    * * *
    Ці бачылі вы, Як з-за шэрай смугі
    Уздымаецца Месяц над морам?
    2004 г.
    * * *
    Ці мерзьлі вы
    У месячным полі зімой, Калі няма куды дзецца
    I забірае адчай, калее душа I прыгожа іскрыцца сьнег?
    2004 г.
    * * *
    Ці бачылі вы Месяц Над узараным полем, Калі ахінае зямлю
    Марозны
    асеньні змрок?
    2004 г.
    253
    Месяц у лістападзе