• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дарога  Зянон Пазьняк

    Дарога

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 432с.
    Варшава, Вільня 2007
    209.02 МБ
    Усё трэба будзе пачынаць спачатку ў нашай дарагой Бацькаўшчыне. Толькі жыць не пач-неш спачатку...
    * * *
    Ёзэф Судэк і Ян Булгак мне найбольш да душы. Хаця ў сьвеце часьцей узносяць і шануюць шмат якіх іншых фатографаў, якія здолелі творча выказацца рэальнымі сродкамі фатаграфіі. I гэта праўда (ня буду пералічваць прозьвішчы). I вялікі чэх, і вялікі беларус - прадстаўнікі клясыч-най фатаграфіі, глядзяць на сьвет яшчэ ў значнай ступені вачыма мастака-жывапісца (сьвятлапіс-ца). і здаюцца занадта традыцыйнымі. Але дух таленту і высокай культуры ўздымае іх над усім.
    166
    Разьвіцьцё фатаграфічнай тэхнікі і наватарскіх эстэтычных ідэй моцна паўплывала на выяўленчую вобразнасьць і эстэтыку фатаграфіі. Пазыцыя дамінуючага фатаграфічнага аван-гарду ў гэты час - далей ад Булгака, далей ад клясыкі. Некаторыя адышлі так далёка, што за-блудзіліся, адарваліся ад зямлі, павісьлі ў паветры ў рацыянальных схемах.
    Але да савецкай Беларусі гэта ня мела дачыненьня. У фотамастацтве стаяла тут ціхая Варфаламееўская ноч...
    * * *
    „Што было, што будзе, чым сэрца супакоіш...” — пагадай, цыганка, мне. Але лепш ты памаўчы. Сэрца спакоіцца Беларусяй. I ўсё, што нагадвае яе, - шчыміць. Часам бачу яе ў вар-шаўскіх вішнях, у ружовым квеце яблынь, у скручаным чырвоным зьмерзлым лісьці... I ліс-тоўніца тут чужая шуміць, як там, далёка, пад маім вакном. I бруклінскія вераб’і, нібы ў юнац-тве, пад дзедаўскай страхой.
    Можна і не выходзіць з двара. Але ж трэба мне езьдзіць па сьвеце. Неяк само сабой з году ў год па адной і той жа сьцежцы, не аддаляючыся і на сто мэтраў ад часовага дому, пачаў я пакрысе па дарозе, па ходу з выходу фатаграфаваць то апалы ліпы цьвет, то на парозе ліст кдяновы, то летні дождж у шыбах за чужым вакном, як быццам ён на Беларусі... Але гэта не Беларусь.
    2004 г.
    167
    75. Манхэттан. На дне вуліцы. 1999 г.
    168
    76. Манхэттан. ..Парк-Эвэню". 1999г.
    169
    78. „Брадвэй”. Дажджлівы дзень. 2004 г.
    170
    79. Туманны дзень на „Парк-Эвэню". 2000 г.
    171
    80. Манхэттан. „Шостая эвэню”. 2000 г.
    
    172
    173
    82. „Брадвэй ” у суботні дзень. 2004 г.
    83. Манхэттан. Раён „Сохо”. 2000 г.
    84. У галерэі на „ Сохо ”,
    176
    85. Аблічча кітайкі. 2000 г.
    (3 цыклу „Тыпы на вуліцах”).
    86. Кітайцы на вуліцы 2000 г.
    87. Кітайскаяработніца. 1997 г.
    88. Жанчына выпускае зроту дым. 1998 г. (3 цыклу „Тыпы на вуліцах”).
    89. Місьсісу чорным капелюшы. 1998 г.
    90. „Крэйзі ’’ з суседняй вуліцы. 1998 г.
    94. ..Пільгрым” (3 цыклу „Тыпы на вуліцах’). 1999 г.
    95. Нью-Ёркская прыгажуня (3 цыклу „Тыпы на вуліцах"). 1996 г.
    96. „Арыгінал ”. (3 цыклу „Тыпы на вуліцах"). 1997г.
    97. Адчыненыя дзьверы рэстарана. 1998 г.
    98. „Дартаньян ”. (3 цыклу „Тыпы на вуліцах ”). 1999 г.
    99. „Міс Кантры ” (3 цыклу „Тыпы на вуліцах”). 2004 г.
    102. Бяздомны якому холадна.
    (3 цыклу „Тыпы на вуліцах”). 1998 г.
    101. Апушчаная кабета з кока-колай. (3 цыклу „Тыпы на вуліцах"). 1999 г.
    182
    103. Паліцэйскі (3 цыклу „Тыпы на вуліцах"). 2004 г.
    104. Нью-Ёркская парачка. (3 цыклу „Тыпы на вуліцах”). 1996 г.
    183
    184
    105.	Рэкляма - аблічча хворай цывілізацыі. Брадвэй. 2004 г.
    106.	„Ахвяра свабоды ”. (3 серыі „Нага”). 2000 г.
    107.	„ Салён хараства ”. Bid праз вакно. 2000 г.
    185
    108. Напалову апранутая кабета ідзе па вуліцы. (3 цыклу „Тыпы на вуліцах”). 1996 г.
    109.	Жанчына вышла на вуліцуў трусах імужчын-скай кашулі і дрыжыць ад холаду
    (3 цыклу „Тыпы на вуліцах”). 1996 г.
    186
    110. Жанчына без спадніцы чытае тэлефонную кнігу. (3 цыклу „Тыпы на вуліцах”). 1996 г.
    111. Вечар. Бабулька вышла пагуляць. (3 цыклу „Тыпы на вуліцах”). 1996г.
    187
    112. Жанчынаў вагонемэтро закідвае нагу на сядзеньне. (3 серыі „Нага”). 1997г.
    113.	Чорная кабетаў вагоне мэтро. (3 серыі „Нага ”). 1997 г.
    114.	Мужчына з газэтай у вагоне мэтро. (3 серыі „Нага ”). 1998 г.
    188
    115. Мужчына ў акулярах у вагоне мэтро. (3серыі „Нага”). 2000 г.
    116. Жанчына з торбай чытае ў вагоне мэтро.
    (3 серыі „Нага ”). 2000 г.
    189
    117. Віртуоз нагі. (3 серыі „Нага”). 2003 г.
    118. У вагоне. (3 серыі „Нага"). 2000г.
    Іду па Брукліне
    Вецер сьмецьце ганяе
    па нейкай стрыт. Качае бляшанку,
    Бразгоча па стыках бэтонных пліт.
    2002 г.
    119. „Кінгс-хайвэй”. 2004 г.
    191
    120. „Брайтан-біч эвэню ” (1).
    „Брайтан”*
    Быццам труна чыгунная, Вісьне сабвэй**
    над галовамі. Праз грукотную эстакаду Сыпецца дождж,
    нібы соль.
    * Брайтан-біч, праспэкт у Брукліне, дзе жывуць габрэі (жыхары Адэсы), выхадцы з СССР
    ** Мэтро ў Нью-Ёрку
    192
    121. „Брайтан-біч эвэню ’’ (2). Фота 1996 г.
    193
    122. „Кніжнік”. (3 сэрыі „Тыпы Брукліна”). 2006 г.
    194
    123. Лацінскі квартал. Жаніх пасьля ўзяцьця шлюбуў касьцёле садзіць маладую ў машыну. 1997 г.
    195
    * * *
    Задрыжэла сьвітаньне -Дажджлівыя хмары.
    Над горадам шэрым
    чайкі лятуць.
    Бедны квартал
    Магнолія цьвіце. Закопчаныя сьцены.
    Гарэлы пах
    з кухоннага вакна.
    2002 г.
    Гляджу зьверху
    на лісьце Дрэў
    За ружовым вакном між дамоў
    Платаны шумяць.
    Ветрык з акіяна.
    2002 г.
    На беразе Манхэттан-Біч
    Як ім хочацца жыць, Гэтым старцам на пляжы. Колькі яны ядуць.
    Разводзяць рукамі
    I робяць глыбокі ўдых.
    Толькі нейкі індус у цюрбане Нерухома глядзіць ў акіян За блакітны прастор вады.
    2002 г.
    * * *
    Зімовая вішня
    Ростам ня вышла.
    Эх, скора як пышна яна зацьвіце!
    Гандляр за прылаўкам
    3 году ў год
    адно і тое ж:
    Грошы - тавар, Тавар — грошы.
    2002 г.
    * * *
    Пайшоў бы хоць у акіян, памыўся. Гэй, ты, замшэлы бадзяга!
    2002 г.
    Пяшчаны бераг акіяна
    Вецер марозны гуляе пяском.
    Шэрыя альбатросы
    нерухома глядзяць
    На зімовага сонца заход.
    2002 г.
    У Брукліне на Новы год
    А шпакі дык і не адляталі. Сьпяваюць, нібы вясной. Быццам далёка-далёка, Удалечыні, За сьцюдзёным морам.
    2002 г.
    197
    * * *
    Суквецьце сакуры насякла дажджом, Як водарасьць пад вадой.
    Аж згінаецца гольле на дол.
    2002 г.
    На беразе акіяна
    Цэлы дзень сядзіць на палі I глядзіць у далячынь Пегі-шэры, нерухомы Адзінокі альбатрос.
    Дзе радзіма твая, птушка?
    2002 г., Нью-Ёрк
    198
    Галактыка
    Птушыны Шлях
    Зімой над Беларусьсю Птушыны Шлях мігціцца.
    Гэй вы, зоры, птушкі-херувімы, А ці доўга нам яшчэ?
    Ці доўга нам ляцець?
    2002 г.
    Вясновае неба-2
    Месячка рог,
    Мілавіцы серп Спаткаліся ў небе начным. Вось і вясна.
    2001 г.	.
    Лета
    Якая годнасьць! Ліпа зацьвіла.
    I пах мядовы ў вакне.
    2001 г.
    Зорнае неба
    Па небе разьлёгся
    Птушыны Шлях.
    Колькі разоў трэба вярнуцца птушкам, Каб зьмяніліся зоры?
    2002 г.
    Капаю Курапацкі дол
    Праз бярозавы шум
    У магіле расстрэльнай Пачуў я, як птушкі пяюць.
    Зірнуў у гару: Як добра жывым.
    2002 г.
    Усьмешка Джаконды
    Людзі, што пакланяліся зорам, Былі бязьлітаснымі.
    Зьледзянела ўсьміхаецца
    Сфінкс.
    2002 г.
    200
    126. Помніку Саут-Рывэры. 2004 г.
    * * *
    Памёр сябра.
    I ўсё мінулае адышло разам зь ім.
    Але Месяц той самы сьвеціць.
    2002 г.
    Думаючы пра сяброў, што ўжо не жывуць, напісаў
    Паступова сьвет Насяляецца новымі людзьмі, I МЫ ЗЫХОД31М.
    2004 г.
    201
    * * *
    Бабуля пайшла назаўсёды.
    Засталася яе качарэжка
    Адна ў куточку.
    * * *
    Вакол жахлівы чорны Космас, А на Зямлі - такое хараство.
    * * *
    Вестка прышла:
    Мой сябра ўжо не жыве.
    Як я сьпяшаю.
    Творцы	2002 г-
    Нават малы творца
    Можа стаць геніям для сьвету
    У вялікага народа.
    I нават геній сьвету
    Будзе нікім
    у народа слабога.
    Бо вялікімі не нараджаюцца.
    Вялікімі робяцца,
    Калі народ хоча вялікіх.
    * * *
    Для адных творчасьць - трыюмф.
    Для іншых - місія,
    Пакуты і забыцьцё,
    Калі акіян робіцца кропляй.
    Бо ня можа гаршчок умясьціць акіян.
    * * *
    Але творцы робяць народ несьмяротным.
    Так замыкаецца вечнае кола часу
    I разрываецца кола пакут.
    2002 г.
    Эцюд прасторы
    Белы сьвет без краёў -
    Завіруха ў полі незнаёмым.
    He спыняйся! Трэба толькі ісьці.
    2002 г.
    Красавік на Падляшшы
    Колькі год я ня бачыў латацяў. Ля спалай вады Вярнулася мне Айчына.
    2001 г„ Беласток
    203
    128. Краявід пад Ракавам. 1994 г.
    204
    Бог
    Як добра, што ёсьць Бог.
    I ў найсамотнейшай трывозе ты не адзін -
    Жыве Надзея.
    * * *
    Як добра ў Бога верыць.
    Тады і здрада не заб’е, I найагіднейшы паклёп душы ня зломіць, Бо справядлівасьць ёсьць.
    * * *
    Як добра, што ёсьць Бог, Бо вечнасьць.
    2003 г. (3 цыклу „Бог”).
    205
    Любоў
    У чым сіла любові, Калі нянавісьць нішчыць?
    Любоў - ня мае страху.
    I таму найвышэйшая любоў — да Бога, Бо жыве ў вечнасьці.
    2004 г.
    Простыя разважаньні
    Адукацыя яшчэ не дае розуму.
    Як вучонасьць - мудрасьці.
    Аднак дабрыня вышэй за мудрасьць, Бо дадзена Богам.
    Але нават гэта
    Як жа цяжка зразумець мудрэйшым.
    * * *
    Гэта страчаныя людзі.
    He імкнуцца да праўды.
    Ня хочуць красы.
    2002 г.
    Сэнс
    Жыцьцё набывае зьмест, Калі нехта цябе палюбіць. Яно напаўняецца сэнсам, Калі палюбіш ты.
    2001 г.
    206
    * * *
    Калі цёмна ў душы, To ці трэба пра гэта пісаць, Каб і ўсім было цёмна.
    2002 г.
    Ліст сябру
    Калі пішу пра сябе -Ня думай, што мне He хапае ўвагі.
    Проста я адчуваю, Што мае перажываньні Могуць спатрэбіцца іншым. Бо ёсьць сэрцы падобныя I ўсё, што маё, са мной.
    2001 г.
    * * *
    Проста жыць, калі ўсё, што тваё, з табой. Але калі поўна вакол не твайго, To жыць ня проста.
    2002 г.
    * * *
    Калі пераваліць за палову, To разумееш, чаго не пасьпеў. Вось і хочацца - рэшту пасьпець.
    2002 г.
    207
    Дачцы
    У Дзень Хрыстовы
    Верабейка
    Хай табе ў ваконца гляне, Хай салоўка прасьпявае У сьвяточным добрым сьне.
    Сьнег пушысты атуляе
    Сьвет калядны, дом часовы Гольле, клёны за вакном.
    Потым, некалі, далёка
    У краіне нашай сьветлай
    Мы ўспомнім усё, што лепей: Сьнег Калядны, Дзень Хрыстовы (Пан Жураўскі, мёд Букальскі) Клёны, вокны, наш балькон.
    Уся наперадзе дарога.
    Хто сумуе, а мы — не.
    Зорка ясна Бэтлеемска
    Хай нам сьвеціць у вакне.
    2001 г.
    Нараджэньне Хрыстова.
    Сёньня Раство.
    Цішыня.
    I адзінокі сьнег.
    2001 г.
    208
    129. Зімовае вакно ў Менску. 1995 г.
    209
    Прыкмета
    Наперадзе - мала харошага: Зьявілася шмат людзей, Што жывуць нянавісьцю.
    2001 г.
    Тэлевізар
    Іх часта паказваюць.
    Але гэта вельмі дрэнныя людзі. Бо ў паскудстве
    шукаюць красу.
    2001 г.
    Выхадцы
    He абзывайце народ -
    Ен лепшы за вас.
    О, вы, такія разумныя.
    Марнае поле
    Пустэча.
    Хоць пакаці шаром.
    Дзе нашыя адраджэнцы?
    Гэты? Ці, можа, той?