Дарога
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 432с.
Варшава, Вільня 2007
Ня ведаюць ні дрэў,
Hi птушак,
Hi рыб назоваў,
Hi зорак на бяздонным небе, I размаўляюць
пра культуру.
2002 г. (3 цыклу „Антывершы ”)
Крот
Як паказаць табе хараство, Калі ты ня бачыш, I не разумееш, Навошта яно патрэбнае?
2001 г.
Эцюд пра залежнасьць
Калі я запальваю сьвечку,
To здабываю сьвятло і агонь, Залежныя ад мяне.
Калі ты запальваеш
Электрьгчную лямпачку, Ты сам ад яе залежыш.
2002 г.
149
Пакінуты храм
На даху, з пазоў між цаглін, Бярозка ўзрасла.
Ну, а далей - якое жыцьцё?
Ахвяры
Заганная рэлігія Майя (Ахвяры на сьмерць) Самазьнішчыла іх як народ. Іншых - зьнішчылі іншыя.
Але перш чым забіць, Узгадвалі ў душах людзей Адчуваньне ахвяры.
2002 г.
Мода
I Вулька надзела штаны.
Йдзе сабе - жорны меле.
Парсюк
Віцька з Вулькай Парсючка шаравалі (Чысьценькі—беленькі). А ён на вуліцу выскачыў Дьі ў гразь - хрась.
I рохкае сабе, рохкае. -Ну і сьвіньня, падла, -Сказаў Віцька.
2004 г.
Касавая будка на аўтобусным прыпынку ў Ліпнішках
За касавым вакном Прыгожая Альдона Білеты прадае.
I кожны (той, хто едзе) Альдону не міне. Мільгаюць зімы, леты, Складаецца жыцьцё. I мне калісьці восень Дарогу перайдзе.
Прыгожая Альдона, Гляджу, зусім старая У касавай будзе.
1995 г.
* * *
Сьветлая Беларусь, Дзе ты, харошая?
Ці ты схавалася?
Ці гэта мы цябе страцілі?
2003 г.
151
68. Манхэттан з вакна хмарачосу. 1999 г.
152
Манхэттан з вышыні хмарачосу
Нават людзей на доле
He льга разглядзець.
Дзе ўжо там
іхныя твары.
2002 г.
Нью-Ёрк
Па вуліцах Нью-Ерку
Ішоў са сьвечкай Чалавек.
Ён заходзіў у мэтро і крамы
I моўчкі ішоў далей.
I вецер з заліву
He задзімаў агонь.
Ніхто, як прынята ў гэтым горадзе,
He глядзеў на Яго,
He зьдзіўляўся, He азіраўся ўсьлед. Ніхто не заўважаў Чалавека з агнём, I зь дзівосным сьвятлом наўкол галавы. Абышоўшы Нью-Ерк,
Ісус Хрыстос ступіў у касьцёл на Брадвэі I ціха ўвайшоў у абраз, Дзе тры крыжы, Што на гары Гальгота.
Я ўсё гэта бачыў адзін, Тут, далёка ад Беларусі.
2001 г., Нью-Ёрк
153
154
155
70. Габрэйскія могілкі на „Бэй Паркўэй ”. Бруклін. 2001 г.
Манхэттан
Чужасьць ягоная —
непераадольная.
Магільнае адчуваньне.
Вецер дзьме
між цясьніны муроў.
2001 г.
Сьпякотны дзень у Новым Ёрку
Крапае дождж на гарачы асфальт.
Выпараецца ўраз.
Адлятае ізноў у аблокі.
156
71. Манхэттан з вышыні. 1998 г.
Над камянямі
Дзівосна, як нагадвае Манхэттан з вышыні, калі страчваецца маштаб, габрэйскія могілкі. Ходзячы па плятформе ў Брукліне ў мясьціне Бэй Паркўэй і гледзячы на юдэйскі нэкропаль да гарызон-ту, дзіўлюся ад падобнасьці вобразу: вось яна, архітэктура Нью-Ёрку, - горад мёртвага духа! Тады я сабе напісаў:
У сьвеце чужым
Толькі адна апора, крыніца цяпла: Беларусы -
Дарагія мае радакі.
Беражэм Беларусь.
I яна абароніць нас. * * *
2002 г.
Маладое лісьце
і ў Нью-Ерку маладое. Клён пад разводам хмар, Як папугай, зялёны.
Толькі што мне з таго, Калі ўсьцяжна шчыміць душа.
Прыродны стан
Ледзь шарэе новы дзень.
Бязьлюдныя кварталы,
Сонны горад, дожджык цёплы, пустата. Вось тады толькі і адчуваеш свабоду У гэтай краіне:
Да першых хадакоў.
Нью-Ёрк у сьвітальнай імгле.
2002 г.
Шум чужога горада
Тут нешта робіцца, Ядуць, крычаць, Распускаецца лісьце I цягнікі грукочуць. А там, далёка, За шэрым морам, Сярод сініх лясоў, За зялёным жытам Жыве мой цёплы самотны дом. I трава маладая
расьце без мяне.
Там - у цэнтры сьвету.
2002 г., Нью-Ёрк
Сходы
Калі я падымаўся па сходах, Наверсе доўга чакаў
у брудным адзеньні рабочы,
Каб мяне прапусьціць.
2001 г., Нью-Ёрк
На Лёнг-Айлендзе ў багатым раёне
Тут зелена і чыста.
Нават днём салавейка пяе.
А ў Брукліне, дык хіба што шпак.
Ды й то, які там шпак, Хутчэй верабей.
2002 г., Нью-Ёрк
158
72. Манхэттан. Вясновы эцюд. 2001 г.
Сьвітанак у Нью-Ёрку
Каменная яма - двор.
Халодны развор.
Сінічка пяе.
Весела, нібы тады, Нібы там:
далёка,
дзе сьвежы вецер.
1996 г.
Манхэттан-Біч
Зімовым вечарам
я выйшаў да акіяна.
Вецер-вецер, што спытаць
мне ў цябе Пра маю Беларусь!
2001 г., Нью-Ёрк
159
73. Манхэттан. Вясновы дзень. 2004 г.
160
* * *
Гартаючы фатаграфіі Нью-Ёрка, думаю: навошта я тут, дзе я зусім лішні. Навошта прывёў мяне сюды лёс у гэты чужы сьвет, які ніколі ня будзе маім? Навошта я гэта здымаў? Што павінен я тутака ўбачыць і што зразумець? Мяркуючы гэтак, я напісаў:
Нью-Ёрк, як плянэта Зямля. Сусьветная брама. Вакзал. Плямёны, народы...
2003 г.
161
(Уражаньні беларуса ў Амэрыцы)
Беларус едзе першы раз з аэрапорта праз Бруклін, бачыць кучы сьмецьця ля дарогі, чуе смурод, глядзіць на бясформенныя каробачкі нізкіх дамоў, залепленых антымастацкімі шыль-дамі і кажа: „ I гэта тут я мусіў бы жыць? Пасьля Менску? Ніколі!” Але шмат хто застаецца і ўцягваецца ў бруклінскі вобраз жыцьця.
Беларус заходзіць у бруклінскі прадуктовы асяродак на Брайтане кшталту т.зв. „магазін-рэстарана”. Сьмецьце, пахі, шум, на сьценах плямы, столь аблупленая, сядзяць у шапках за сталамі. Беларус кажа: „I гэта тут яны ядуць? Каб я тут еў - ніколі!” Але шмат хто з тых, што застаецца, ядуць, пакуль ня выб’юцца на лепшую долю.
Я ўжо не кажу пра бруклінскія так званыя „білдынгі” і жыльлё з запыленымі малымі вок-намі, што выходзяць ў брудны двор; жыцьцё прапахлае часнаком і старым карпетам, населенае тараканамі ды мышамі. Але шмат хто (бальшыня). жывуць. 3 надзеяй на лепшы час.
* * *
Амэрыка - гэта такая краіна, што калі хто мае здароўе, розум, маладосьць і хоча нечага дамагчыся, то даможацца. Ніхто ня будзе яму ў гэтым перашкаджаць. Наадварот, паспрыяюць, бачачы здольнасьць, сумленнасьць і працавітасьць.
Тым ня менш, гультаёў у Амэрыцы, хоць стог тахці. Першае, што заўважаеш, прыехаўшы ў Нью-Ерк, гэта вялікія неэўрапейскія маштабы ўсяго і тыя адмоўныя зьявы, што ня ўкладваюц-ца ў эўрапейскую культуру. (Бруд і сьмецьце на вуліцах, у вагонах мэтро, неахайна апранутыя людзі, што вечна нешта ядуць, мужападобныя нежаноцкія белыя жанчыны ў прымітыўным адзеньні, у кедах і з бутэлькай вады ў руцэ і г.д.).
Дарэчы, у Амэрыцы вельмі шмат незвычайна тоўстых людзей. Я мяркую, што, нягледзя-чы на недобраякасныя прадукты (генетычна мадыфікаваныя, фабрьгчна вырабленыя, хімічна апрацаваныя і г. д.). асноўная прычына якраз у гэтым вечным „жаваньні” і ў цэлым у кульце яды ў амэрыканцаў. Звьгчайная зьява: заходзяць у вагон мэтро, адчыняюць каробку з алюмі-невай фальгі з гарачай стравай і пачынаюць есьці плястыкавым відэльцам, распаўсюджваючы пахі (часам вельмі непрыемныя). Паеў-паеў, кінуў усё сьмецьце (банкі, паперу, фальгу). проста пад ногі, ці пад лаўку (калі культурнейшы). і пайшоў сабе. Ніхто нічога ня кажа.
Адначасна гэтыя ж неахайна апранутыя людзі і жавальшчыкі ніколі да цябе не дакра-нуцца ў натоўпе ці ў чарзе. Калі цябе амэрыканец проста пераганяе на вуліцы, то перш, чым перагнаць, папросіць прабачэньня, а калі незнарок дзе-небудзь нехта ўсё ж хоць трошкі да-ткнуўся, то адразу усьмешка - „ соры, ам соры, сэр”. Заходзячы ў ліфт, і калі там ёсьць людзі, амэрыканец абавязкова паздароўкаецца.
Мушу сказаць, што за ўвесь час эміграцыі мне не ўдалося ўбачыць п’янога амэрыканца і ніхто ніколі за ўвесь час мяне ні разу (!). не зьняважыў тонам ці тым больш — словам і ніколі не нагрубіў. Успамінаючы кашмар рускага хамства і грубасьці, што, як эпідэмія, апанавалі нашу Беларусь, Амэрыка здаецца дзівам, хаця тут мноства людзей, якія, скончыўшы сярэднія школы, ня ўмеюць лічыць больш чым да ста, ня ўмеюць пісаць і з цяжкасьцю чытаюць.
Вячка Станкевіч расказваў мне пра першае ўражаньне ад Амэрыкі, як толькі яны (група беларусаў). у 1950 годзе прыплылі вадаплавам у ЗША і ступілі на бераг Нью-Ёрка. Бачаць, ідуць мужчыны, гаворачы. Адзін закурыў, кінуў пад ногі пусты пачак і пайшлі сабе. Беларусы аж аслупянелі, раты разьзявіўшы. У Эўропе, дзе тратуары мыюць з мылам, такое немагчыма (ва ўсякім разе — тады было немагчыма).
162
Першае маё нэгатыўнае ўражаньне ў Амэрыцы, ад якога я таксама „ аслупянеў”, была жан-чына на вуліцы ў ніжняй бялізьне. Выйшаў я ў Манхэтган аж гляджу ў натоўпе йдзе кабета ў ніжніх трусах з гумачкамі, нават пуп відаць і такая неахайная. Ну, думаю, ненармальная, зараз пад’едзе паліцыя і забярэ. Аж не, ніхто не зьвяртае увагі, нават паліцыя. I шмат такіх ходзіць, варочаюць ягадзіцамі, дрыжаць тлушчам і чым больш таўстая, тым больш трусястая. Сустрака-юцца ў натоўпе нейкія жаночыя істоты ў скамечаных камбінацыях, райтузах і іншых мадыфі-кацыях бялізны. Прытым гэта не дно, не вычварэнцы - звычайны вулічны тлум, „ дэмакратыя”. Бачыў нават бабуленцыю (ды не адну). гадкоў пад восемдзесят. Яна, відаць, як устала з ложка, так і пайшла па вуліцы, забылася апрануцца.
Цяпер мы разумеем, што страта сораму жанчынай, гэта ня толькі адлюстраваньне духоўнага рэгрэсу грамадзтва, але й цэлая стратэгая зла, якая творыцца сьведама і пасьлядоўна. Амэрыка дае магчымасьць заранёў убачыць шмат якія працэсы, якія потым становяцца сусьветнымі эпідэміямі.
Але Амэрыка ня простая краіна. Ужо агульнавядома, што трэба пражыць у ёй мінімум тры гады, каб зразумець яе сутнасьць і глыбейшыя пласты дачыненьняў. Тады бачыш шмат станоўчага, пачынаеш усьведамляць станоўчую сілу і схаваную моц Амэрыкі.
Працэсы ўпадку духоўнасьці і псаваньня амэрыканскага грамадзтва ў выніку пашырэньня ма-ральна-разбуральных паняцьцяў выклікаюнь трывогу ў мноііх амэрыканцаў. Пра гэта найлепш выказаўся адзін кангрэсмэн, які сказаў, што калі Амэрыка загіне, то толькі ад уласнай дэмакратьгі.
Тым часам амэрыканскае грамадзтва, ня гледзячы на прымітывізм сацыяльных дачынень-няў (грошы-праца-грошы), мае ў сабе вялікую салідарную і патрыятпычную моц, што гатовая аб’яднаць Амэрыку ў час небясьпекі. Тут закладзены вялікі патэнцыял для выжываньня і абнаў-леньня краіны. Амэрыканцы, якія нават нідзе не былі акрамя Амэрыкі, перакананыя, што іхняя краіна найлепшая на сьвеце.
Але галоўнае ў тым, што амэрыканская дзяржава закладвалася на пастулатах Бібліі. Рэлігія ня ёсьць у Амэрыцы „асабістай справай”, як у цяперашняй Эўропе. Гэта справа грамадзкая, патрэбная дзеля агульнага дабра. На гэтым грунтуецца і дзяржаўнае разуменьне інтарэсаў амэ-рыканскага грамадзтва (і ня толькі, скажам, Рэспубліканскай партыі).