Дарога
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 432с.
Варшава, Вільня 2007
За акіянам
Чайкі белыя крычаць, Нібы плачуць хвалі, Адлятаюць ветры ў далі. Толькі ветры ў чужынё Зусім ня радуюць мяне. Як белая чайка, Ня буду я плакаць. Зброю сваю - нарыхтую. Над салёнымі водамі памалюся. Веру, Божа, у нябёсах анёлы Твае Над змагарнай маёй Беларусяй.
2003 г.
110
Мроіцца дарога
Бяжыць цягнік праз родныя мясьціны, I пералескі, й балаты, і сіні мох, I горкі дым зьляжалае лістоты, I колаў рытм:
„О ты, мая, о ты, мая...”
Аж гэта толькі сэрца
стукае ў грудзях...
О, любая мая, Айчына.
2003 г.
Прадвызначэньне
Пра што б ні падумаў -Усё пачынаецца з Бога I ў Богу зачыняецца.
Калі б прышоў Бог
I паклікаў Цябе: Ндзі за мной! Ты б пайшоў?..
Толькі той, хто паверыў -Пойдзе.
I таму
He пакліча Гасподзь наўпрост. Калі дадзена ўсім Дарога.
2003 г.
111
Дарога ў далячынь
Калі пайсьці Зялёнаю Дарогай*
I ўгару падняцца,
I праз жыта залатое азірнуцца ў далячынь,
Вось тады і ўбачыш, Як далёка-далёка
Хвалістыя сінія горы хваёвых лясоў
I ледзь бачныя хвалі блакітных пагоркаў Таемна ў Вільню плывуць.
I над усім адна сінюткая, зіхоткая гара, Што недзе там,
За Клявой ды Трабамі,
Паміж воблакамі і ўлоньнем
Узвышаецца над асмужанай мройвай зямлі. Колькі разоў я быў там,
Колькі разоў імкнуўся
Да тых сініх сасновых гораў, Ідучы цэлы дзень.
Як я хацеў бы зноў і зноў
Усё гэта бачыць,
Адмераць, як вечны
бясконцы шлях.
2002 г.
Назіраю аблокі
Мне часам здаецца, Што ляжу ў Курапатах I сосны шумяць вечна.
Мне часам здаецца, Што ляжу ў Беларусі I вецер шуміць несьціхана.
Мне часам здаецца,
Што пранеслася чарада, I чвяканьне капытоў Заціхае
ў шуме травы.
Назва дарогі ў Суботніках у канцы Віленскай вуліцы.
2002 г.
Вечны вобраз
За жыцьцё я шмат паезьдзіў
па Беларусі.
I цяпер яна ўся ў маім сэрцы.
Стаіць у вачах і ў душы са мной.
Плыву і плыву да яе
па бясконцым моры.
Але калі падумаю
пра шчасьце Тваё,
О, Бацькаўшчына,
To лепш бы я тут загінуў,
Чым убачыў Тваю няволю.
2002 г., Варшава ДйрОГЯ СЬМСрЦІ
Праз Курапаты, дзе ляжыць расстраляны народ, нашчадкі адных праклалі шырокую дарогу нашчадкам другіх. Тады я напісаў:
He забывайцеся, Вы едзеце па магілах, Дарогай, якую зрабіў забойца.
2002 г.
Нарбут
Калісьці Нарбут, лекар браслаўскі, стоячы на гары Замковай і пазіраючы ў далячынь, гэтак мовіў: „А прыгажэйшага месца ў Эўропе ня ба-чыў”. Праяго ведаючы, я напісаў:
Усё, што зрабіў,
Стварыў, захаваў, аднавіў -Затопчуць, зьнявечаць, забудуць.
Спаганяць імя.
I толькі Бог адзін будзе ведаць пра ўсё.
2002 г.
113
Начны шлях
Калі мы ноччу вярталіся, Узышоў вялікі Месяц.
I толькі матор гудзіць.
2002 г.
Вечар у дарозе
Цямнее ў аўтобусе змрок. Прыдарожныя дрэвы, як дождж, Расьцякаюцца з шумам матора
па шкле.
2001 г.
* * *
Як гэта зразумець?
Успомніў дзень юнацкі —
I ўжо я той.
I ў сэрцы мне шчыміць Далёкая дарога.
2002 г.
Падарожны прыстанак
Праз дзьверы відаць, як аўтобус стаіць.
Смажыцца рыба.
Толькі й думаю, каб не адстаць.
2000 г. Польшча
У археалягічнай разьведцы трапляю пад дождж
О, вялікі агонь!
To гэтак, то так, то тылам, то бокам.
Сушуся, як неандэрталец.
2002 г.
114
Шлях - 1
Між вышыняў, нізінаў, палёў, Як страла, Рассьцілаецца шлях.
Воблакі над дарогай. Што яшчэ
можа быць лепей, Калі за мройву смугі Удалячынь
Вырываецца зь цела душа.
2002 г.
Імя
Уражвае велізарнасьць хлусьні. Як сьцёк атрутны, Як мёртвая рака,
Яна падзяліла маё імя папалам: Для сьвету -
і для сяброў. Але нават калі б хлусьня Перамагла апошняга сябра, Застаецца Бог, Які непераможны.
2002 г.
115
Анёл каменны
Зімой на Росах* пуста, сьнежна. Анёл з адбітай галавой I абламанымі крыламі У марознай золкай цішыні, Калі прамень на вежы меркне, Усё мкнецца, мкнецца ўзьляцець Над сьветавідам душ памерлых.
Далёкі шлях перада мной. Распрасьціраецца дарога, I пералескі, і палі.
Мая зямля - мая трывога. I перасьледуе мяне, Як сон халодны, як сувой, Як вобраз краю зрабаваны, Анёл з адбітай галавой I абламанымі крыламі.
Ужо ападае цьвет вясеньні, Ужо жаўціцца клёна ліст. Над акіянам і зямлёй Вандроўнік я ў самалёце. Над ноччу чорнай мімалётнай, Над скамянелым кантынентам, Чужым, як месячны ландшафт, Над пустазельлем і званамі, Як сьпеў няродны прада мной. Як край забраны, пахаваны, Анёл з адбітай галавой I абламанымі крыламі Ляціць, ляціць, таварыш мой.
2002 г., Нью-Ёрк
Старажытныя каталіцкія могілкі ў Вільні
116
50. Крыльлі анёла 2003 г.
25 чэрвеня - апошняя дарога Быкава
Надзея
Быкаў добра ведаў чужы рэжым, Каб не шукаць, дзе няма.
Але была надзея, Што засталася жыць.
Сын
He хапайма зорак зь неба,
Бо часам толькі,
Каб бацькаву труну накрыць
Народным Сьцягам, Варта быць сынам Быкава.
117
Машыны
Бачыш, Васіль Уладзімеравіч, -Яны сьпяшаюць.
I ты зноў, апошні раз, Перашкодзіў ім ехаць У прывычны нябыт.
Хада
Парваліся нябачныя ніці, I адышла ягоная прысутнасьць. Як некалі, іду.
I толькі брэх усьлед па бітым шляху, I толькі брэх сабачы.
Рыгор
I Васільковы жаль
ты мераеш матуляй. Твой найвышэйшы ідэал Над Беларусяй вечна сьвеціць.
Вецер
Над жалобнаю казаньню Зашумеў у ліпах вецер. Аніхтосьці не пачуў.
Пераменіцца ўлоньне, Можа, й доля праміне, Можа, разам з землятрусам Абарвуцца згубы дні, Можа, й песьня не сьпяецца У вышынях за гарой. Зашумі, вятрыска вечны, Зашумі над галавой.
Ода
Гімн Беларускі гучыць.
Гэта мы яго сьпяваем - Фронт. Рэквіем па няволі.
Ода для прышласьці Над магілай Быкава.
7 ліпеня 2003 г., Нью-Ёрк
118
Вобразы перад вачыма Раніцай дожджык у шыбы сячэ асеньні. Толькі й думаю пра Беларусь. I трывожна дрыжыць мне душа. I, здаецца, няма ўжо дарогі... А за вокнамі Па мокрым рудым дзірване Сарокі скачуць. Узьлятаюць.
Браслаўшчына Стракочуць Пад шэрым небам.
Колькі сілы і працы, Маладых уяўленьняў, 2003 г.. Варшава
Жывучы ў забранай краіне, Уклаў я ў твор пра Браслаўе. I ўсё гэта канула ў Лету.
1995 г. Рота Увесь час, пакуль я йшоў пад гару I потым з гары, За мной, нібы цень, Шэры бег чалавек. Ен круціўся на месцы, Скакаў і тупацеў нагамі. Ен затоптваў мае сьляды. I погляд ягоны, Халодны, нібы ў зьмяі, Узіраўся ў маю патыліцу. - Ты! - крыкнуў я, - чаго пляцешся? - Я йду па тваіх сьлядах, - быў адказ, — Каб затаптаць магілу. - Навошта? - Ад радасьці, што цябе ня будзе, -Зарагатаў шэры чалавек I пачаў танцаваць. - Хто ты? - уражана спытаў я. — Твой сын, — быў адказ.
119
- У мяне няма сына.
- Я твой сын, які не нарадзіўся
I ўжо не народзіцца.
- Пакінь гэты занятак, сын.
Без цябе яго зробіць Такіх, як ты, цэлая рота.
- О, не, ні за што -
Нават рота ня вытапча ўсё, -Сказаў шэры тып
I засьпяваў Марсэльезу.
I тут я ўбачыў у яго на нагах кайданы. Валасы яго сталі — сухая трава.
Бледны твар і запалыя вочы Глядзелі ў мяне:
Гэта я, і не я.
Адыходзіла постаць мая, Абкружала здаля, Абсыпалася мне пад нагамі зямля.
Раз, два, тры, Раз, два, тры -Крочыць рота - канвой, Плыве ціха ў цішы, Як туман над вадой.
Топчуць сьлед мой нагой: Раз-два-тры,
Раз-два-тры -Крочыць рота за мной.
Азірнуўся ў даль -
Бледны тып занямела стаіць, Быццам я, і не я, Кайданы на нагах.
I сухая трава.
Усьлед іду, ўсьлед іду, -Ужо зьвіняць ланцугі, Даганяе мяне шэры цень -
I ня можа дагнаць.
Хоча роту за мной перагнаць, Хоча роты сьляды затаптаць.
Кіданьне жалеза
Кінуў малаток у ваду. Толькі булькнуў.
Думаю - навошта? Іншым разам укіну серп.
1995 г.
2002 г.
Месяц
У ноч зацьменьня Месяца, даўно, Падумаў я:
Усё жыцьцё наперадзе.
2003 г.
Абсыпаецца вішня
Белае вецьце зьвісае праз плот.
Абрывае пялёсткі вясновы дождж.
Пад нагамі
адцьвітае мая дарога.
2002 г. Неяк дзіўна пражылося жыцьцё.
Мне як бы і месца не знайшлося
На гэтым сьвеце.
2002 г.
121
Шлях - 2
Няма нічога цяжэйшага, Як бачыць, што справа, Якой прысьвяціў жыцьцё, Падае, разбураецца на вачах. I ўсе твае вынікі Руйнуюцца ў друз, Рагочуць ворагі на папялішчах... Але не апускайма рук, He спыняймася.
Бо толькі калі выйдзем на шлях, Убачым будучыню.
2004 г.
Чаканьне сьвятла
Ужо канае,
Канае цемра спракавечна.
Узыйдзі над роспаччу, зара.
Рассыпся, чорнае вагнішча.
I над бяздоньнем рукатворным Паўстань у зьзяньні цудатворным Мая Зямля, мая Зямля...
2001 г.
За Бугам
Калі я раньняй вясной ехаў старой дарогай па былой Бе-ларусі, за вакном распрасьцерлася бяз краю зялёнае поле. Божа, няўжо гэта ўсё яшчэ ёсьць, існуе і жыве! I жава-ранак заліваўся. I тады я запісаў наўспамін для сябе:
У гарадах чужых, Як дзень за днём, За годам год: Глядзіш на сьвет Праз шум наносны, I сьвет, здаецца, ўжо Даўно перамяніўся... А вось жа рунь! Вось рунь зялёная Рунее!
2002 г.
Зямля
Усё перажытае жыцьцёў акупацыі пад саветамі мінула для мяне ваўнутранай эміграцыі. Цяжкае цярпеньне. Але тады побач была мая зямля, што давала сілу і грунт быцьця. Цяпер побач няма і зямлі. I немагчыма спаткацца. Стала зусім блага. Аднак я ведаю, што служу толькі ёй, што яна, мая зямля, існуе, ёсьць і жыве, дыхае, як і я. I гэта ўзмацняе волю. Думаючы гэтак, я напісаў:
Наперадзе — зямля.
Я ўжо яе бачу.
Толькі б даплысьці.
Толькі б хапіла сілы.
Поўна акул.
Ад доўгага плаваньня мне зводзіць ногі.
I пальцы сталі, нібы вяроўкі.
Ці думаў я калі пераплысьць акіян?
О, Зямля, цёплая і цьвярдая!
Як хораша на зямлі!
Я ніколі ня думаў пра яе цьвёрдасьць, На якой так добра стаяць.
О, Зямля, люблю цябе. Абцяжарыла цела маё I, як губка, насякла вадой. Ужо ня гнуцца рукі мае. I холад працяў.
Стукацяць мае зубы.
Я ўвесь дрыжу.
Нават дыханьне маё дрыжыць ад холаду.
I сьліна цягучая, нібы кісель.
Плыву.
О, бераг! Ці, можа, ты мроя?
Ужо бачу людзей на беразе.
Яны такія ўрачыстыя.
У капелюшах, у прыгожых касьцюмах.
Яны хораша ўсьміхаюцца.
Маладыя жанчыны ў белых сукенках
Махаюць рукамі, вітаюць мяне.
Плыву - і не даплываю.
Засталося няшмат.
Я таплюся ў іх на вачах.
Я ўжо захліснуўся салёнай вадой
123
I ўраз аслабеў.
Йду на дно.
Мелізна.
Жоўты пясочак відаць.
Я дастаўся нагамі, адбіўся ад дна
I ўсплыў.
А людзі так блізка.
Ну вось жа — рукою падаць.
Ветліва ўсьміхаюцца мне прыгажуні і хлопцы. Мне сілы няма да іх крыкнуць: ратуй!
Яны ж бачаць — я гіну.
Мо’ баяцца яны намачыць гарнітуры
Й прыгожыя сукні?