• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дарога  Зянон Пазьняк

    Дарога

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 432с.
    Варшава, Вільня 2007
    209.02 МБ
    2001 г.
    Міжнародны аэрапорт на чужыне
    Тут гэтак шмат людзей.
    У іх гэткія твары.
    Калі б хтосьці памёр,
    Аніхто б не заўважыў.
    Бо ў кожнага свой клопат.
    2001 г., Нью-Ёрк
    Хварэю на чужыне
    Пакуль гатуюць лякарства, Складаю верш, Як калісьці сьпявалі Мы песьні свае.
    Толькі штось не пяецца мне ўжо
    Без Беларусі.
    Кашляю, як сухотнік.
    2001 г., Варшава
    На чужыне чакаю вясну
    Ну вось і Новы год мінуў. Ізноў мяцеліца Мне белым цьветам Глядзіцца ў вакно.
    Далёкія вішні.
    2002 г.
    90
    Дажджлівы дзень на Шыпсхэтбэй
    Аж гольле зьвісла
    ад дажджу-
    Плакучая бяроза.
    Так можна плакаць
    хіба па Радзіме.
    2002 г., Нью-Ёрк
    * * *
    Назіраю за вераб’ямі ў Манхэтане.
    I Ірывітаньне, браточкі.
    Але яны тут нейкія, глуханямыя, ці што.
    2002 г.
    Мінаю дрэвы
    Якая ласкавая трава пад ліпай,
    Прылегчы б, заснуць,
    Як на Радзіме.
    2002 г.
    91
    Вашынгтон у ружовым цьвіценьні
    I навошта яны расцвілі магноліі, вішні?
    Тут даўно не жывуць паэты.
    Ды й вершы ніхто не чытае.
    2002 г.
    Халодная ноч
    На небе месяц, Таемны і прыўкрасны. Якая моц - твая краса! Вось і сёньня на чужыне Ты мне сьвеціш, як некалі, Праз марозныя шыбы У не маім вакне.
    2002 г.
    На чужыне думаю пра лес
    Сьветлая паляна, суніцы, хвоя, балаты.
    Некалі - звьгчайнасьць.
    Цяпер - далёкі рай.
    2002 г.
    * * *
    Дзіўна, - падумаў я ўраз:
    Маючы дом, паўжыцьця перажыў,
    як на вакзале.
    А тут яшчэ й чужына.
    2002 г.
    Летняя ноч на чужьше
    Нават ноччу стракоча сарока Пры сьвятле ліхтароў.
    А ёй то што - пераблытала дзень?
    2002 г.
    Сьвітаньне ў далечыні
    Непрыкметна сьвятлее паўзмрок. Назіраю з чужога вакна, Як сьпяць галубы на дамах.
    2002 г.
    На зыходзе зімы
    Молімся пра лепшы дзень,
    пра лепшы час.
    Зноў запахла ў паветры
    талай вадой
    1 сьнегам вясновым
    марозная ноч.
    2002 г.
    У сакавіку ля чужога возера
    Лёд растае, вадою набрак.
    У жоўтых праменьнях зьвісае вярба,
    Як некалі над Гаўёй.
    2002 г. (3 цыклу „Як некалі”)
    Белая раніца
    Ноччу выпаў сьнег.
    Прыўбралася бяроза -
    на вясельле маладая.
    Толькі якое вясельле
    ў чужынё?!
    93
    Дажджлівы красавік
    Гляну ў вакно -
    I на падваконьніку ў рамачцы твой партрэт.
    Але цяпер я ня маю нават свайго вакна.
    Дождж красавіцкі сьцякае Па запацелым шкле.
    2002 г„ Нью-Ёрк
    На сьвітаньні прачнуўся
    Жонка атрымала кепскую вестку з Радзімы
    і плакала цэлы вечар. Потым я напісаў:
    А вось і раніца
    на чужынё.
    Ты яшчэ пасьпі, мая любімая.
    Ня бойся - Беларусь жыве.
    2002 г.
    * * *
    Калі Беларусь за акіянам, Трывожуся я, Бо далёка.
    Калі праз мяжу -To лепей, Бо побач
    я чую яе быцьцё.
    Няма нічага лепш, Як прыедуць сябры I на мове сваёй
    пра ўсё гаварыць.
    2001 г., Варшава
    На чужой зямлі
    Касы сьнег на вятрыску.
    У душы ажывае забыты верш.
    Толькі й гаворым, што пра Радзіму.
    2001 г.
    * * *
    Ідуць гады
    I паступова
    сьвет робіцца чужым.
    Ці на чужыне
    мне так здаецца?
    2001 г.
    100 км на гадзіну
    Чужая дарога. Як сон, Мільгаецца мне Беларусь.
    2003 г., Кліўленд
    У сьне асеньняй ноччу наведаў родны дом
    А пад вокнамі ад флёксаў Рудыя сьцімбуры...
    I пачынаецца вецер.
    Грушка
    О, не забыць мне (Можа, я захварэў?), Як грушка цьвіла Перад домам маім.
    Кожны дзень не магу забыць.
    2003 г.
    95
    * * *
    Вясна, кажаце?
    Шпакі, буслы, Айчына.
    О, сэрца, не замры!
    Паверыў бы я,
    Калі б жаўранка сьпеў зазьвінеў.
    2003 г.
    * * *
    Белы сьнег за вакном
    У чужой краіне Сыпецца, як мука.
    Колькі разоў я бачыў яго На Радзіме.
    Думкі на чужыне
    Найвялікшае шчасьце было б
    На імгненьне
    У далёкія дні вярнуцца.
    На цёплы вячэрні млын,
    Восень на чужыне	Лзе цячэ паўнаводна Гаўя.
    Хоць бы сон мне калі прысьніўся.
    Лісьце, як сьпечанае,
    Падае на дарогу.
    Нават дрэвы тут не жаўцеюць.
    2003 г., Варшава
    Зімовая нядзеля
    Марозік на ліпах асеў.
    Белыя галіны.
    Зь вежы касьцельнай
    плыве перазвон.
    Імша.
    А Бацькаўшчына далёка.
    2003 г. (3 цыклу „Перазвон ”)
    96
    Сонца
    Узышло сонца.
    I ўздымаецца над лесам
    Там - з-за Беларусі.
    2003 г., Варшава
    Нью-Ерк-Варшава
    Паўгода там, паўгода тут.
    I стаўся мне горад Тамтут
    Па абодвух баках акіяна.
    2003г	Усьлед за думкамі пішу
    Жыцьцё на чужыне - правал, Глухая абарона.
    I жаданьня няма ўспамінаць. Але помніцца
    Нават кожны цьвічок у дзьвярах, I наш ганак, і родны мой дом. Мне вецер Айчыны чуваць.
    Толькі тут я спазнаў, Як чужы без яе гэты сьвет.
    Але веру:
    3 узьнятым кап’ём
    Я вярнуся дамоў са шчытом, Мо’ хоць дрэвы мяне спаткаюць.
    2003 г.
    Біл
    Аднойчы ля дарогі я зьбіраў грыбы. Ехаў амэрыканец Біл, заўважыў і пазваніўу паліцыю. Біл ніколі ня бачыў жывых грыбоў ня ведаў адкуль яны бяруцца, і падумаў, што напалі тэрарысты і пачалася вайна. Тады я напісаў:
    Месяц зялёны над вязам павіс. Ніяк ня ўцяміць Біл, Што гэта сьвеціць.
    2003 г.
    97
    Дрэнныя весткі
    Ты маркотна спытала мяне: - Як забяруць Бацькаўшчыну, У нас з табой
    Ці застанецца каханьне?
    - Ня плач, каханая, ня плач.
    Усё застанецца.
    Толькі ня будзе шчасьця.
    Бо няма шчасьця
    Без Беларусі.
    2003 г.
    Відзеньне ў чужынё
    У шэрым змроку, за гарызонтам і лясамі,
    У цёмных хмарах, нібы вецер, Губляецца далёкая дарога.
    Бязгучна блішчаць агні
    Нябачных ужо машын.
    Мне здаецца, што я над Раўбічамі,
    I нават над Беларусяй
    Сузіраю вячэрні край.
    I сосны на доле відаць.
    Прасьціраецца хвоі пах...
    2004 г., Нью-Ёрк
    Мароз
    Замерз бяздомны.
    (Можа ад дэмакратыі?)
    Я Богу ўдзячны
    за хісткі дах над галавой.
    2004 г.
    98
    44. Чужое неба над Пэнсыльвэніяй. 1996 г.
    Чужая вуліца
    He сьціхаецца шум. Нават ноччу. Піларама машын за чужым вакном, Заглушае паўночны вецер.
    2004 г.
    Чакаю аўтобуса
    Калі я драмаў на прыстанку, Хтось даткнуўся маёй рукі. Сабачка бяздомны
    ў вочы глядзіць.
    2000 г.
    99
    Балтымор уздоўж чыгункі
    Аблезлыя трушчобы,
    сьмецьце, гразь,
    Закопчаныя шыбы...
    Як існуе,
    Пра што тут марыць
    Вольны чалавек?
    2002 г.
    Экзатычныя дрэвы
    Бардовае лісьце, як з’іржавелыя цьвікі.
    I што мне нагадвае Гэты клён заморскі?
    2002 г.
    Далёка
    Скрозь лісьце на двары Мігціцца сонца бляск.
    I ўсё чужое.
    2003 г.
    Італьянскі раён
    Двох неграў прайшло, прывіталі мяне.
    Цікава бываць,
    дзе жывуць італьянцы,
    Хоць я й не маф’ёзі.
    2003 г., Кліўленд
    На чужыне
    Я падумаў, што скора 60.
    I ўсе - для Беларусі.
    I нічога няма ў мяне, Акрамя Беларусі, Якой таксама ў мяне няма.
    2003 г.
    Ты са мной
    Задумаўся, што цяжэй: эміграцыя ўнутры, ці эміг-рацыя на чужыне. I тады напісаў:
    Там, хоць мройна, - было ўцячэньне
    Ў лес, у пагоркі, у палі, між сяброў.
    Тут - нічога няма.
    Толькі сьветлы вобраз Твой
    Са мной.
    I толькі вобраз Твой...
    2002 г. (3 цыклу „ I толькі ’’)	Л1СТ
    Самае цяжкае, што сьвет непазнавальна зьмяніўся да горшага. Гэта не кругаварот, не перамены, а разбурэньне. Той краявід Айчыны, будучыні, вада і поле - у запасьці.
    Ужо мінулі, ня ёсьць, не існуюць. Іуспаміны даўніх дзён ужо толькі ў памяці маёй. Гэтак думаючы, я напісаў да маці ліст.
    Цяжар гадоў цябе згінае.
    I край наш апусьцеў. Праклятая марнота.
    * * *	I толькі нязьменнае неба
    Нам кажа пра вечнасьць.
    Уляцеў матылёк у вакно.
    J	J	2002 г.
    Усе думкі мае пра Айчыну.
    Можа й ён зь Беларусі?
    2002 г.
    101
    Вясновы дзень у чужыне
    Прашумеў цёплы дождж уначы. А ўраньні гляджу: Распусьціўся магноліі цьвет. Толькі штосьці нявесела тут Ад яе хараства.
    2002 г., Нью-Ёрк
    * * *
    Вераб’і ў кустах шчабечуць.
    I ўсплывае ў вачах Беларусь.
    * * *
    I трэба ж было мне Пазнаць чужыну.
    Але яшчэ цяжэй, Калі яна ў Бацькаўшчыне.
    2004 г.
    * * *
    Калі ў Варшаве за вакном Шапоча дождж асеньні, Мне ўяўляецца тады Над Браславам макрэль I дранка шэрая, і дахі, I хвалі возерам бягуць, Змываюць мае сьляды.
    2003 г.
    102
    45. Гауя ля Суботнікау. 1960 г.
    Настальгія
    Як уцячы мне ад вас, Калі вас няма, Карціны мінулай пары?
    2002 г.
    * * *
    Жабрак папрасіў на Брадвэі.
    „Нават у яго - вольная бацькаўшчына”, -Падумаў я.
    1999 г.
    * * *
    Як цяжка жыць бяз Бацькаўшчыны, як цяжка яе ня бачыць! Думаючы гэтак, я напісаў:
    Пасьвяцца коні ўначы над Гаўёй.
    Цеплыня.
    I ціха журліць вада.
    2004 г.
    103
    104
    * * *
    Бягуць гады.
    Так хутка.
    I, як раней, пакутуе наш народ.
    2003 г.
    105
    Мінулы час
    На выгнаньні ў чужыне мінулае забірае ў палон. У вачах стаяць шчымлівыя вобразы было-га... Няма сілыразьвітацца з перажытым часам. Уяўляеш яго зноў і зноў быццам спадзя-ешся, што ў мінулае можна яшчэ вярнуцца там, на Радзіме. Хоць у рэальнасьці ўжо няма таго сьвету, і людзі мінулагаўжо не жывуць. Ітолькі галасы гучаць, як некаліў былым... Іўсё гэта круціцца, круціцца, як наканаваньне, як змора, як замкнутае кола. Здаецца, ня выйдзеш зь яго -то й загінеш. I тады я падумаў:
    Памятаючы, трэба йсьці наперад, Каб вярнуўшыся, Далей пайсьці.
    2002 г.
    Сьпеў
    Чым далей жыву, Тым больш мне гучыць Маладосьці сьпеў.
    I міжволі
    Сьпяшаюся я.
    2006 г.
    * * *
    Верасьнёвы мароз.
    I сыпецца лісьце.
    106
    Школа
    Драўляная школа (Дзе вучыліся бацька і маці, і я) Нашчэнт састарэла -Развалены дом. I чую здалёк я, з ружовай абрыні Мой голас звонкі На пакінутым	Слухаю музыку Міколы Стомы
    школьным	Над далёкімі лясамі
    двары...	Сіні арэол.
    2001 г.	Таемны згук і галасы з дарог. Цягнік па стыках, Як табун прабег. Кляпаюць косы. I рокат трактароў, I мройва над зямлёй, I далячынь - шчымлівая струна. Мінулы час пра Беларусь, Пра Беларусь гучыць.
    2002 г.
    Размаўляю з жонкай пра мінулы час
    Мы сьпявалі ўсюды, ўвесь час.
    Беларусь, Беларусь...
    Нам хацелася радасна пець.
    I толькі на чужыне
    Мы зразумелі сэнс
    Сьпяваньня на бяду,
    На гора,
    На цяжкае жыцьцё...
    Недасягальнае былое,
    Вярніся нам ізноў
    I зьлітуйся,
    Умацуй,
    Багаславі...
    2001 г.
    107
    * * *
    Ідуць гады, I ўсё мінулае Становіцца, як сон.
    2004 г.
    * * *
    Калі я ноччу глядзеў на Месяц, Праляцелі над полем шэрыя гусі.
    108
    Белы рыцар
    Ідучы па дарозе, я спаткаў вершніка
    У белым плашчы
    на чырвоным кані.
    -	О, рыцар, каго сьцеражэш?
    —	А ветру шукаю ў полі, мой брат.
    -	Няма ўжо ветру, - кажу, -
    I ня будзе,
    I поле бітвы лесам парасло.
    I я спыніўся,
    каб паказаць яму дрэвы.
    -	He спыняйся. Ідзі, -Сказаў мне белы рыцар. -Тваё поле - шлях.
    Як спынішся — Вырасьце лес на шляху. Сказаў — і прышпорыў каня.
    2001 г., Варшава
    Дарога - 1
    Жоўтая трава, сасоньнік і сьнег Мільгаюць у памяці
    Наўзбоч па чужым шляху.
    2001 г